Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

— Го-го-го, паненка! Прыбірайся! На папскі баль ідзі! Там шмат гожых панічоў наехала. Ой весела будзе! Го-го-го!

Зоська спачатку акамянела на месцы, потым схапілася за галаву і пусцілася наўцёкі да хаты, пакідаючы за сабою людскі гоман, крык і плач. Усё нутро яе пахаладзела, і сэрца біцца перастала. Перад яе вачыма кружылася зямля, хаткі перасоўваліся з месца на месца.

— Нікуды не дзенешся! — крычаў ёй удагонку Макар.

Зоська ўскочыла ў хату, як бы хаваючыся ад лютага звера, аглядалася па баках, нечага шукаючы,

знайшла сякеру і стала чакаць.

— Дачушка, дачушка, што з табою? — енчыла маці.

Вочы ў Зоські гарэлі непрытомна. У моцных руках дзяўчына трымала нагатове сякеру, каб секануць, хто б ні паказаўся ў дзверы…

Павольна злез Макар з каня і скрыпнуў дзвярмі ў сенцы, адчыніў дзверы ў хатку, ледзь сагнуўшыся, каб не ўдарыцца галавой аб нізкі касяк.

— Зоська! — крыкнула маці не сваім голасам і падскочыла да яе, каб стрымаць за руку.

Але было ўжо позна. З страшным стогнам Макар паваліўся праз парог.

Сонца ўжо стаяла нізка над лесам. Па дарозе ішоў гурт дзяўчат, каля пятнаццаці. За імі конна ехалі ганцы.

Дзяўчаты былі ўбраны па-святочнаму — ішлі на панскі баль…

Ганцы жартавалі, падбадрываючы часам каго-колечы з дзяўчат бізуном.

Здалёк чуваць былі ляманты вясковых кабет… Галошанне перайшло ў выццё.

Ганцы не зварочвалі на гэта ніякай увагі. Яны гутарылі між сабою аб тым, што яшчэ Макара няма.

— Мабыць, з Зоськай там загуляўся. Яшчэ да панскага балю набалюецца!

Войканне з кожым разам цішэла. Здавалася, што гэта енчыць і стогне зямля ад невядомага вялікага болю…

З заходам сонца паціснуў мароз. Пачаў падаць снег.

9. Фантастычная ноч

Над маёнткам пана Вашамірскага ўваскрослі змрокі. Яны вандравалі з кута ў кут каля сцен муроў, гойдаліся, нібы чорны туман, напалоханыя рознакаляровымі агнямі з вокнаў панскіх палацаў. Цёмна-сінімі зданямі змрокі плылі з далёкіх палёў, з дрымотнага лесу. Пух лёгкіх сняжынак абсыпаў зімовы вечар сівымі кроплямі. Снежныя камары падалі ўніз крыху наўскось заільдзянелымі хвілінамі вячэрняга часу. У светла-яркіх прарэзах, што свяціліся з акон панскіх палацаў, сняжынкі мільгалі асляпляючым блескам. Іхні казачны вэлюм цягнуўся аднамерна зверху і сцяліўся па зямлі без канца, нібы разгортваючыся недзе высока-высока з воблачных кроснаў.

Урачыстасць адчувалася ў паветры, у снежнай цішы, атуленай каляднаю ноччу.

Шум людзей льецца разам з хвалямі святла праз вокны. Няма дзе дзецца, цесна галасам унутры, у пакоях — і яны гвалтам ірвуцца на прастор, на волю. А муры, строгія і грозныя, вызначаюцца грамадзінамі высокіх сцен, хрыбтамі дахаў, выкрутасамі вежаў, скручаным стадам дагістарычных звяроў.

Муры ўрэзаліся буйнымі грудзьмі ў абшар, бязлітасна, гвалтоўна душаць прастор поля. Яны ўсмоктваюць у сябе вякі, нібы п'яўкі кроў, спыняюць ход часу і твораць

навокал урачыстасць нейкай сляпой сілы і пакорлівасць да сябе ўсяго вакольнага.

На дзядзінцы раптам замітусіліся людзі. Ставілі гарматы каля шырокага ганка палацаў; збіралася ўся чэлядзь, выйшлі вялікай грамадой панскія госці; галдзелі, шумелі.

Дзядзінец ажыў як ніколі.

Стралялі з гарматаў.

У цёмнае неба імчаліся з грукатам, з шыпеннем, з парахавым смуродам агнёвыя змеі ракет, ляцелі высока-высока і рассыпаліся ва ўсе бакі снапамі рознакаляровых іскраў-зорак. Часам паказваліся замыславатыя агнёвыя ўзоры ў паветры, раскідваліся ва ўсе бакі агнёвыя крыжы, замкі.

Крыкі «віват» гучэлі водгаласкамі з усіх бакоў. Гэта крычалі панскія госці ў вялікім захапленні.

Ноч была ператворана ў казку.

Кожны раз, як пускалася ракета, як бухаў у шыпучым грукатанні феерверк, азараліся твары людскія, нібы пры асвятленні маланкі. Радасць ззяла ў вачах паноў.

Прыгонныя, якія былі «запрошаны» на панскі баль, былі страшна напалоханыя, збянтэжаныя і не ведалі, што з сабой рабіць.

Тое, што ўвесь час гаварылася аб генеральнай рэпетыцыі, аб страхоццях панскіх чарнакніжнікаў, яны бачылі цяпер відавочна…

Некаторыя хрысціліся, некаторыя пускаліся наўцёкі, а некаторыя камянелі на месцы з выпучанымі ад вялікага дзіва і страху вачыма. Хто хапаўся рукамі за валасы, хто мармытаў нязвязныя словы, а хто шаптаў малітвы.

У разнастайныя позы страху, нібы бронзавыя ці мармуровыя фігуры, застывалі панскія падданыя з тых, што прыйшлі на гэты баль па загаду пана.

Госці рагаталі, смяяліся, жартавалі. Тоўстыя, у багатых футрах, яны выглядалі людзьмі іншай пароды.

Ноч была, нібы казка.

А сабакі паднялі працяглае выццё. Яны па-свойму выказвалі і страх, і здзіўленне.

Дождж іскраў сыпаў і пыліў ва ўсе бакі. Маланкі і бліскавіцы, наладжаныя людзьмі на забаўку, перарабілі Каляды ў Купалле, зіму ў лета.

Фантастычнай і дзівоснай здавалася ноч у вачах простых сялян.

Між іншымі стаялі тут Язэп і Пятрусь, якія рыхтаваліся ісці вясною ў цімакі.

— Гэта на нашай крыві паны гуляюць, — шапнуў Язэп.

— На нашых слёзах і поце, — дадаў Пятрусь.

Каменныя львы па вялізным ганку здаваліся жывымі.

Пасярэдзіне вялікай залі было пастаўлена разам некалькі сталоў. Яны займалі аграмадную плошчу, бокам супроць сцэны. Сталы былі пакрыты белымі абрусамі. Пасярэдзіне сталоў на срэбных падстаўках — гербах пана Вашамірскага — на ўсю даўжыню былі разложаны шырокія тафлі з тоўстага шкла. На тафлях красаваўся сімвал новага года, месяцаў, тыдняў і дзён. У цэнтры знаходзіўся паляўнічы. Па баках стаялі дванаццаць зуброў, пяцьдзесят два ваўкі і трыста шэсцьдзесят пяць лебедзяў. Усё гэта было зроблена з разнастайных тортаў і аздоблена цукеркамі і фруктамі.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Душелов. Том 3

Faded Emory
3. Внутренние демоны
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
ранобэ
хентай
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 3

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Замуж с осложнениями. Трилогия

Жукова Юлия Борисовна
Замуж с осложнениями
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.33
рейтинг книги
Замуж с осложнениями. Трилогия

Красная королева

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Красная королева