Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Кранальная гісторыя, – рассеяна адказала Інга. – Як бачыш, не адна я маралістка.

– Хай бы вы паставілі фільм пра гэта, – прапанавала маці.

– На жаль, я маю справу з такімі людзьмі, якія не будуць замарочвацца, пакрыўдзілі яны каго ці не. І ўжо тым больш не стануць прасіць прабачэння… І што? Ты даравала яму?

Маці сказала з усмешкай, якая павінна была азначаць, што сапраўдная гісторыя толькі пачынаецца:

– Ён памыліўся. То была не я. Я тады нават не хадзіла ў той паход. Захварэла. То была мая блізкая сяброўка і суседка па парце. Мы і праўда былі падобныя. Нас блыталі настаўнікі. Вось, паглядзі.

З выцвілага, вылінялага, з плямамі, зробленага на “мыльніцу” фота пазіралі дзве амаль аднолькавыя бялявыя дзяўчыкі, з чупрынкамі, з каснікамі, у белых гольфіках і карычневых спаднічках і чорных

фартушках.

– Гэта я… А вось сяброўка.

– Праўда, падобныя.

– Але толькі знешне, не характарамі. Мяне не так лёгка было пакрыўдзіць, я сама пакрыўдзіла б любога. А вось яе – мог хто хочаш. Такая добрая, безаабаронная, любіла ўвесь свет, кожную мурашку, травінку, я зусім не разумею, як можна не палюбіць яе самую? тым больш пакрыўдзіць? Гэта як на ўсмешку ні з таго ні з сяго адказаць пляўком ці мацерным словам. Цяпер я нават прыпамінаю, што нешта пасля таго паходу яна мне расказвала, пра нейкіх мясцовых хлопчыкаў. Зрэшты, памяць мая падманлівая.

– Пачакай, дык ты не прызналася, што то не ты?

– Я, наадварот, сказала, што то я. Мне ж цікава.

– Ну, не ведаю. Прымаць на сябе адрасаваныя іншаму чужыя прабачэнні… А не прасцей было проста даць каардынаты сяброўкі.

– Яе даўно няма на свеце, – уздыхнула маці. – У яе быў цяжкі лёс. Нешчаслівая была. Ёй усё жыццё не шанцавала. Адразу пасля школы мы рассталіся… шляхі разышліся. Яна паехала некуды, здаецца, на Віцебшчыну, выйшла замуж. Нейкі час перапісваліся. У яе былі праблемы, муж раўнаваў, зводзіў са свету, мучыў, даймаў тым, што, маўляў, не ад яго дзіця. Яна перажывала, хварэла… Што з табой?

Твар у Інгі гарэў.

– Ветрам абнесла.

– Так я і не сказала яму, таму дзіваку. Не адважылася. Пашкадавала яго. Напісала, што так, то была я. Нічога не памятаю, але на ўсялякі выпадак дарую ўсё. Даўно ўсё забыла і даравала яму, ад яе імені.

Пасля кароткай паўзы – своеасаблівай хвіліны маўчання – маці спытала.

– Ну, а ты што?

– Я працую з такой публікай, якая не просіць прабачэння, – паўтарыла Інга, забыўшы, што тое самае казала зусім нядаўна. – Ім і ў галаву такое не прыйдзе.

– Ты ж не таму прыехала, каб мяне слухаць? – і параіла: – Кідай ты ўсё гэта. Занурванні свае. Праблемы так званыя. Дзе, дарэчы, ён?

Бацькам чамусьці не падабаўся зяць, і яны пры кожнай нагодзе не праміналі падкрэсліць гэта. Мо яшчэ таму не было агульнай мовы ў Інгі з імі.

– На курорце, – адказала Інга.

– І ты адна? Паслухай мяне. Табе трэба здрадзіць мужу. А што? З якім маладым…

– Я так і зраблю.

– Дзе табе!

Так Інга нічога не сказала ні маці, ні бацьку, які неўзабаве пад’ехаў, і першае, што спытаў, было: “Калі ўнукаў паняньчым?” – кожны раз ён такое пытаў, як рытуал, і кожны раз Інга адмоўчвалася.

Яна пераначавала і паехала назад. З гэтых адведак яна вынесла толькі тое, як муж не прызнаваў дзіця, даймаў, мучыў рэўнасцю жонку, пакуль не загнаў у магілу.

З яшчэ большым нецярпеннем яна пачала чакаць вяртання Міхалевіча з Лагуном. Абодвух… ці аднаго. Бо ўжо цвёрда ведала: пакуль існуе трохкутнік, нічога не вырашыцца.

30

Трохпавярховы катэдж быў за сто метраў ад мора, і па першым часе шум хваляў перашкаджаў спаць. Дзявочы вінаград абвіваў балкон і зацяняў яго сваім дробным, але густым лісцем ад дзённай спякоты. Начамі часта ішлі моцныя субтрапічныя ліўні з маланкамі і громам, страшныя тут, на Поўдні, – такіх Лагун ніколі не бачыў на радзіме. Грымела ў гарах, распорвалі неба ўздоўж і ўпоперак зігзагі маланак, тады пачынаўся дождж, і да самай раніцы буйныя кроплі гучна пляскалі па плітках дарожкі. Пасля іх храбусцелі пад нагамі, як яечныя шкарлупкі, ракавінкі смаўжоў, ці, як у Лагуна дома казалі, п’явачнікаў.

Лагун з Міхалевічам жылі тут ужо два тыдні. За гэты час крыху прытупілася вастрыня ўспрыняцця, калі ўсё вакол было новым, узбуджальным: мора пад крылом самалёта, серпанцін дарогі ад Сухума да Гаграў, па якім неслася іх таксі, пакуль не атрымала пушчаным з гары каменем у лабавое шкло (як сказаў кіроўца-абхазец, “шыпана мясцовая” забаўляецца, абстрэльваючы турыстаў); санаторый пад назвай “Акцёр”, дзе нельга было сустрэць ніводнага легендарнага ці проста вядомага кінадзеяча, а адпачывалі звычайныя людзі, у тым ліку беларускія чыноўнікі сярэдняй

рукі. Спачатку Міхалевіч для экзотыкі хацеў зняць у абхазца сапраўдную саклю і ў ёй жыць. Але Лагуна цягнула да цывілізацыі: ванны, мяккіх шырокіх ложкаў, тэлевізара, камп’ютара, і ён дабіўся-такі свайго: маўляў, ніколі не жыў у гатэлях, а трэба набіраць дэталі побыту для новага сцэнарыя. Засяліліся не ў шматпавярховы галоўны корпус, а ў новы, асобна размешчаны катэдж, у трохмесны нумар з двума балконамі – на горы і на мора. Паблізу раслі пальмы, круглыя, кашлатыя, з вострымі лістамі, і бамбук – як тоўстыя вудзільны трыццаціметровай вышыні. З другогабалкона адкрывалася панарама гор – класічных, з белымі, а вечарамі і раніцамі – пунсовымі шапкамі. Снедалі і абедалі ў галоўным корпусе, у сталоўцы-рэстаране; ежа вострая, многа мяса і на гарнір – бабовыя, фасоля самых розных колераў і памераў; елі шмат, але чамусьці не наядаліся і жылі ўвесь час з адчуваннем лёгкага голаду. Ад гэтага, ды яшчэ ад паўднёвага сонца, узрастала актыўнасць, хацелася рухацца, есці, плаваць, лезці ў горы.

Паміж гарамі і морам вузкай паласой ішла дарога Гагры – Піцунда. Па адзін яе бок было мора, па другі – вялікае прэснае возера, у якім суткамі крумкалі жабы і над высачэзнымі чаратамі віселі хмары камароў. Камары былі паўсюль. Яны кусаліся на пляжы, жылі ў катэджы, на балконе ў лісці вінаграду, ад іх не было ратунку, акрамя абпырсквання сябе аэразолем.

Другім мінусам субтропікаў была вільготнасць.Калі параніць палец ці расчасаць укус камара, не зажывала днямі. Ад вільготнасці не высыхалі плаўкі і шорты, і іх сушылі па-савецку ў ванне на змеевіку. Ноччу было холадна, а ўдзень спякотна. Зверху паліла гарачае да невыноснасці сонца, вада была ледзяная, да сутаргаў, з мора налятаў сухавейны вецер, пляж – дробная, як пясок, чорная галька, гарачая, на якой Лагун у першы ж дзень за гадзіну згарэў да пасінення, да пухіроў, і некалькі дзён пасля не скідаў кашулю і джынсы. Менавіта тады яны наведалі знакамітую скалу. Лагуна трэсла, калі яны падыходзілі: і ад тэмпературы, і ад страху. Скала была не агароджаная. Калі падышлі і сталі на ёй, з бяздоннем унізе, Лагун інстынктыўна падаўся назад, ды так, што ледзь не ўпаў, і больш не падыходзіў блізка. Людзей было многа, экскурсійныя групы змянялі адна адну; мітусня, піск, смех; дзеці і дарослыя фоткаліся, сэлфіліся, стаялі і хадзілі па самым краі правалу. І раптам крык, ад якога ледзяніла душу: “Хадзем адсюль, не трэба!”

Нехта з групы спытаў у экскурсавода-абхазца:

– Няўжо ніхто не падае адсюль?

– Чаму не падаюць? – пакрыўдзіўся абхазец. – Яшчэ як падаюць. Кожны год. Пачытайце ў інтэрнэце, калі не верыце. Надта ж гэта зручна, падаць адсюль. Самы распаўсюджаны выпадак.

– А адгарадзіць не спрабавалі?

– А вы спрабавалі не думаць? Не думайце, тады не ўпадзеце. Бо калі думаеш, можна і з падножкі трамвая зваліцца, і з эскалатара ў метро.

А ўвечары Лагун у другі раз выслухаў трагічна-рамантычную гісторыю пра той даўні няшчасны выпадак на той скале, яксарваўся з яе ў бяздонне і загінуў малады рэжысёр, нібыта каханак Інгі: яна да гэтага часу сумняваецца, ці не Міхалевіч яму памог – спіхнуў.

– …Але следства ўстанавіла ўсё як ёсць. Цяпер разумееш, чаму я не хацеў, каб Інга паехала з намі?

Лагуну, які ўсё сваё невялікае жыццё думаў толькі пра сябе і ніколі пра іншых, ледзь удалося прыхаваць усмешку. Аказваецца, клапатлівы муж не ўзяў жонку, бо бярог яе нервы, не хацеў, каб непажаданыя, гнятлівыя ўспаміны накацілі на яе. Адчуў Лагун і пэўную рэўнасць, бо Інга, ён ужо лічыў, больш належала яму, чым мужу.

Час, пакуль ён быў “згарэлы”, выкарыстоўвалі на экскурсіі, паездкі і вандроўкі. Бачылі знакамітыя рэліктавыя сосны, бачылі, як на беразе мора ў цэнтры Піцунды людзі вешалі бялізну на вяроўкі, працягнутыя паміж гэтых сосен (“Так вечнае суседнічае з часовым, – рэзюмаваў Міхалевіч. – Запамінай!”); на піцундскім базары, дзе мясцовыя нават паміж сабой гаварылі не па-абхазску і не па-грузінску, а па-руску з неверагодным акцэнтам, прыкладна, як у “Каўказскай палонніцы” Гайдая, – елі харчо, лаваш, шашлык, пілі каньяк; ездзілі дарогай-серпанцінам паўз цясніны і славуты вадаспад Слёз на высакагорнае возера Рыца з яго незвычайнай прыгажосці блакітна-зялёнай вадой і на вышыні тысячы метраў над узроўнем мора сядзелі ў саклі-рэстаране перад тымі ж шашлыкамі і каньяком – гэтым заканчвалася любая экскурсія.

Поделиться:
Популярные книги

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи