Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

31

Прыезд мужа быў раптоўны, без званка. Як толькі Інга ўбачыла яго, пачула знаёмы, прастуджаны голас, сэрца ледзь не выскачыла з грудзей, ёй стала блага. Як жа, аказваецца, моцна яна чакала, як спадзявалася, што здарыцца нешта, якісь няшчасны выпадак, і цяпер адчула расчараванне, змешанае са страхам: да чаго яна дайшла, як яна такое можа ўвогуле дапускаць.

Што да мужа, ён, узіраючыся ў Інгу, быў прыемна здзіўлены. Жонка ўразіла яго. Ён пакідаў яе разбітай, спалоханай, разгубленай, і вось, пабыўшы адна, у тлумным горадзе, яна пахарашэла і паздаравела, а ён на

курорце ля мора, у сваім “унікальным клімаце”, толькі зблажэў. Але галоўнае, за гэты месяц з жонкаю адбыліся перамены ўнутраныя. Гэтага нельга было не заўважыць. З’явілася ўпэўненасць у вачах, рашучасць у словах і рухах. Такой ён яе ніколі не бачыў.

– Ты паздаравела, – адзначыў ён не без зайздрасці. – І пахарашэла. Як табе гэта ўдалося?

– А ты чаго такі стомлены? Як бы і не адпачываў. Прастуджаны, мала загарэлы.

– Яшчэ і тэмпературны. Акліматызацыя зацягнулася. Ты ж ведаеш, так заўсёды са мной на поўдні. Каб не твае кроплі… Прабач, я без дазволу забраў твой флакончык.

– Я нават не заўважыла, што яго няма.А ў мяне прайшла алергія, уяўляеш? Зусім, – сказала яна значна.

– На мяне перакінулася. Добра, кроплі памаглі. Я выкарыстаў увесь флакончык. Але як ты? Чаму так рэдка званіла? Не адказвала. І гэты дзіўны апошні званок…

– Я ўсё растлумачу, – яна паглядзела на яго і спакойна сказала: – Я звальняюся. Не хачу больш. Здароўе даражэй.

– Ну, і правільна. Я такі вінаваты перад табой. Што ўцягнуў цябе туды. Цяпер сам не разумею, нашто гэта рабіў? Нашто мне здаўся той сцэнарый? Нашто трэба быў той Лагун? Сорамна прызнавацца, але я цябе раўнаваў да яго.

– Дзе ён, дарэчы? – спытала Інга.

Муж махнуў рукой невядома куды.

– Да сябе паехаў. У інтэрнат. Прыляцелі разам, потым раз’ехаліся.

– Што так?

– Інга, нам трэба сур’ёна пагаварыць. Я ведаю, ты будзеш супраць. Але гэтыя маладыя геніі… З імі, аказваецца, так цяжка.

Інга памкнулася нешта сказаць, муж не даў:

– Не! Я нічога не маю супраць! Я ведаю, ён – цудоўны хлопец! Сарамлівы толькі, нясмелы вельмі. А ўжо ў адносінах да супрацьлеглага полу… Як ён будзе далей жыць? Ён жа не ведае, з якога боку падысці да жанчыны. І потым, гэтыя геніі, аказваецца, бываюць такімі занудамі. Ды і я – я ўжо адчуваю сябе з ім адсырэлым, несучасным, старым…

– І? – спытала Інга.

– Не трэба, каб ён больш хадзіў сюды. І так бог ведама што пра нас думаюць і кажуць. Як пісалі ў старых раманах, я хачу адмовіць яму ад дома.

О, калі б гэта прагучала месяц назад, калі Інга так дабівалася гэтага! Як бы яна ўзрадвалася! Але цяпер гэтыя словы пакінулі яе абыякавай. Нічога не адазвалася ў ёй.

– Калі шчыра, гэты малады ды ранні сцэнарыст мне самой надакучыў, – толькі і сказала яна. – Вось толькі як ты збіраешся гэта зрабіць? Каб ён не пакрыўдзіўся. Няветліва атрымліваецца.

– Можа, ты пазвоніш, пагаворыш? Ён цябе так паважае.

– Ах, не, – адмахнулася яна. – Я яго сюды не прыводзіла, не прывучала і з ім не сябравала. Разбірайся сам.

Так праблема, якая яшчэ паўгадзіны назад здавалася Інзе невырашальнай – пазбавіцца ад Лагуна, развязалася раптам так лёгка і натуральна, як вузел, калі яго пацягнуць за “хвост” у патрэбным месцы. Ёй на міг падалося, што ўвогуле ўсе яе пакуты былі лішнімі, што можна было б пазбегнуць многіх непрыемнасцяў і бедаў, калі б своечасова проста па-дзіцячы ва ўсім прызнацца. Цяпер нібыта акурат

і быў спрыяльны момант, каб, як кажа Лагун, “паставіць у вядомасць” мужа. Яна нерашуча паглядзела на яго і нават пачала:

– А ты не баішся… Што ён можа расказаць табе сёе-тое… Нафантазіраваць. Глядзі.

– З чаго гэта?

– Ад страты месца. Ад адчаю, ад помсты.

– Не перажывай. Я дастаткова вывучыў яго і ведаю ўсе яго штучкі. І потым, няўжо ты можаш дапускаць, што я камусьці паверу больш, чым табе?

Мо калі б не яго апошнія словы, яна прызналася б вось зараз. А так зноў, як і ў выпадку з маці, заклініла яе. Некалькі разоў яна збіралася з духам. спрабуючы вымавіць патрэбныя словы, але яны так і не зляцелі з вуснаў. Трохкутнік рассыпаўся, але лягчэй не стала. А стала нават крышку цяжэй. Яна ў думках яшчэ паспрабавала пераканаць сябе, што не ўсё адразу, спроба прайшла ўдала і далей трэба дзейнічаць паступова, паэтапна. Але ўжо сама адчувала, што гэта слабыя перакананні.

І тады яна зразумела, што марна стараецца. Ні цяпер, ні пазней не зможа яна – як не змагла сказаць маці, так не скажа і мужу, бо выдатна ведае, што нават калі першым імпульсам будзе ёй дараванне, дык гэта пратрымаецца пяць хвілін, а затым пачнецца пекла, якое будзе да канца жыцця. Значыць, і далей давядзецца хлусіць, хаваць, баяцца.

Адчай і безвыходнасць апанавалі ёй. Але больш за ўсё было неразуменне: за што яна апынулася ў такой сітуацыі? Хто ў гэтым вінаваты? Раптам новае, няведамае раней пачуццё ўзнікла ў ёй. Гэта была варожасць да мужа. Упершыню менавіта ён убачыўся ёй галоўнай, сапраўднай крыніцай яе бедаў. І адразу нібыта пасвятлела, як бы заслона спала з вачэй. Інга нават усміхнулася сама сабе ціха – як чалавек, якога даўно даймаў боль і які нарэшце знайшоў прычыну яго. «Дык вось што мяне мучае!»

Але і гэта было яшчэ не ўсё. Раптоўная здагадка скаланула яе.

– Пачакай, – сказала яна, правёўшы далоняй па лбе. – Пакажы мне флакон.

– Я яго выкарыстаў і выкінуў. Купі мне новы.

– Новы? Ты глядзі, да яго прывыкаюць.

– Не прывыкну.

32

Не паспеў Лагун развітацца ў аэрапорце з Міхалевічам і прыехаць у інтэрнат, як адразу пачаў чакаць званка. Ён думаў, што вось зараз ажыве тэлефон, запросяць яго ў госці, і будзе ён весці тое самае жыццё, якое было да паездкі. Усё стане як раней, калі пазіралі яму ў рот і выконвалі кожнае яго жаданне, і ён зноў стане жыць з гэтым неверагодна салодкім адчуваннем сваёй улады над дарослымі людзьмі. А эпізод з матацыклістам у Піцундзе забудзецца, гэта так, маленькае воблачка, якое набегла і сплыло, кропля ў лагодным цёплым бяспечным моры (мора яму вельмі спадабалася).

Аднак ніхто не званіў, нікуды не запрашаў, а сам ён званіць баяўся, каб не пачуць у адказ нешта кшталту: “Забудзь гэты нумар і ніколі больш…” – і тады ўжо дакладна ўсё скончыцца, і застанецца ён адзін, у інтэрнаце, з усімі сваімі цяперашнімі і будучымі праблемамі, незразумелай вучобай, немавед якой працай, з арміяй на носе.

Час ішоў. Лагун нібы апынуўся ў нейкай дурной пустаце. Ён ужо не сумняваўся, што здарылася нешта для яго нядобрае. Ён адчуваў, як яго ўлада над Інгай і яе мужам знікае, выпараецца, пяском высыпаецца праз пальцы. А ён жа яшчэ нічога не паспеў, ён нават не разблытаў справу з тым званком і да гэтага часу не ведае, ці вінаватая Інга ў смерці яго бацькі.

Поделиться:
Популярные книги

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи