Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Чорт яго ведае, цяжка сказаць, у чым яно праяўляецца ў наш час, мяшчанства.

Яна падплыла так блізка, што Яраш, здавалася, адчуў гарачыню яе паружавелага твару і ўбачыў, што вочы яе сталі масляністыя. Ён адступіў у кут паміж сталом і сцяной. Яна горача дыхала яму ў твар.

— Чаму ты пазбягаеш мяне? Я люблю цябе.

— Я гэта чуў, Тамара. Многа разоў. Пусці.

— Люблю і жадаю… Пацалуй мяне. Адзін раз. Шкада табе?

Жанчына траціла ўсякую прыстойнасць.

Ніколі яшчэ пры ўсёй сваёй нахабнасці ёй не ўдавалася паставіць Яраша ў такое недарэчнае

становішча. Загнаны ў кут, прыціснуты да сцяны, ён не ведаў, што рабіць, як вызваліцца. Піхнуць яе? Паслаць да д'ябла? І раптам… дзве дэталі кінуліся ў вочы: занавескі, што закрывалі толькі ніжнюю палавіну акна, і тое, што яна, мабыць, забыўшыся, усё яшчэ трымае шклянку з вадой у руцэ. Яраш нечакана падхапіў яе пад пахі, рыўком падняў высока ўгору і… паставіў на пісьмовы стол. Няхай хто-небудзь з персаналу ўбачыць праз акно свайго галоўнага лекара на стале са шклянкай, напоўненай невядомай вішнёвай вадкасцю!

Тамара Аляксандраўна ўсяго чакала ад гэтага чалавека — абразлівых слоў, пагрозы, нават штуршка… Але такога ўчынку не чакала. Разгубілася. На нейкі міг белай статуяй застыла на стале.

Яраш паспеў адысці да дзвярэй і ўзяць капялюш. Нарэшце яна саскочыла на падлогу, гопнула, аж забрынчалі шыбы. Засмяялася:

— А ты робішся жартаўніком. Прагрэс!

Твар яе гарэў. Але ўсё адно яна пайшла следам за ім. У калідоры ён пачуў ззаду стук яе абцасаў і ўзлаваўся. Разбэшчаная баба! Як можна такому чалавеку даручыць кіраваць бальніцай? Ён не выйшаў адразу на двор, а знарок пайшоў у тэрапеўтычнае аддзяленне. У доўгім паўцёмным калідоры на ложках ляжалі хворыя. У той бальніцы, дзе Яраш загадваў аддзяленнем, такой з'явы даўно ўжо не было: хворыя ў калідорах не ляжалі, усё навокал ззяла чысцінёй. Таму выгляд гэтай бальніцы яго заўсёды раздражняў, аб непарадках тут пісаў ён у сваёй запісцы выканкому гарсавета. Але ў злосці, у гневе ён быў такі ж нястрыманы, як Гаецкая ў страсці. Не зважаючы на хворых, на персанал, ён загрымеў на ўвесь корпус:

— Калі тут нарэшце будзе падобна на бальніцу? Што гэта такое?

Тамара Аляксандраўна дагнала яго, сціснула локаць:

— Антон!

— Клініка! Памыйная яма, а не клініка! — не сціхаў ён.

Тады і яна загаварыла ўголас, хітра адводзячы ўдар:

— Нам не даюць столькі грошай, колькі вам, прафесар. Пахадайнічайце за нас. Вы старшыня камісіі гарсавета.

— На халадзільнік у цябе знайшліся грошы!

Але калідор скончыўся, і яны выйшлі на двор. Пад яркім сонцам, дзе навокал усё ззяла і зелянела, гнеў Яраша растаў. Ён глянуў на сваю спакусніцу і ўбачыў, што яна, зажмурыўшыся ад сонца, усміхаецца па-ранейшаму ласкава, закахана.

«Чортава баба! З яе што з гуся вада. Чым жа цябе дапячы?»

І раптам успомніў… Сказаў спакойна, з усмешкай, быццам між іншым, мірна ідучы побач з ёй па асфальтавай дарожцы:

— У рэдакцыю прыйшло пісьмо… Мне Шыковіч расказаў. Распісваюць добрыя людзі, як ты выкарыстоўваеш санітарную машыну. На Ўкраіну — па вішні, з раніцы — на рынак, увечары — у лес. А лекары неадкладнай ходзяць пехатой. Я кажу яму: калі пра Гаецкую, то можна пісаць без праверкі. Усё правільна, ручаюся галавой. Цяпер

я падкіну яму факт з халадзільнікам… Сенсацыйны фельетон будзе!

Яна спынілася. Ён па інерцыі зрабіў крокі два і павярнуўся. Яна застыла ў дзіўна нязграбнай позе, нахіліўшыся набок, бо трапіла адной нагой у канаўку для сцёку вады. Твар яе, што хвіліну назад палаў, пабялеў, ноздры непрыгожа раздуліся.

Яраш адчуў, што ў ім загучала вясёлая лёгкая музыка. Нарэшце ён знайшоў, чым дапячы ёй. Яна адказала пагрозліва, холадна — ніколі яшчэ не гаварыла з ім такім тонам:

— З'явіцца фельетон, я табе да смерці не дарую. — І, не развітаўшыся, павярнулася і пайшла назад.

Ярашу раптам захацелася гарэзліва, па-хлапечы свіснуць ёй услед.

Майзіс, маленькі, кучаравы, у вялікіх чорных акулярах, сустрэўшы яго на ганку аддзялення, сказаў:

— У вас сёння, калега, добры настрой.

— А хіба вы бачылі калі-небудзь мяне ў дрэнным настроі?

— Не. Але часам чалавек бывае залішне задумлівы. Ён уважлівы ў працы, але не бачыць хараства вакол сябе.

Яраш засмяяўся:

— Майзіс, ведаеце што? Прыязджайце да мяне на дачу. Я пакажу вам такое хараство, якого вы, гараджанін, зроду не бачылі.

Але, пракансультаваўшы колькі хворых, Яраш зноў адчуў сябе стомленым. З ім рэдка гэта здаралася.

— Відаць, зноў будзе навальніца. Хочацца спаць, — сказаў ён Майзісу, пазяхнуўшы, калі яны пераходзілі з палаты ў палату. — Апошні?

— У мяне апошні. Ды вельмі прасіла хворая з тэрапіі, каб вы паглядзелі яе. Асабіста вас просіць, Антон Кузьміч. Па-мойму, цікавы выпадак. Мітральны стэноз. Згодна аперыравацца.

Яраш паглядзеў на гадзіннік, уздыхнуў:

— Ах, Майзіс, Майзіс, карыстаецеся вы маёй слабасцю.

— Што зробіш, Антон Кузьміч. Такая наша прафесія.

— Але, брат, прафесія наша цяжкая. Нічога не скажаш.

Прыгадаўшы аддзяленне, куды яму належала ісці, і галоўнага лекара, Яраш зноў адчуў злосць. Беспарадак, бруд не толькі ў бальніцах, але і ў другіх месцах, яго, звычайна спакойнага, прыводзілі ў лютасць. Можа, праз гэта пра яго хадзілі легенды. Расказвалі, напрыклад, што ён пабіў лекара сельскай бальніцы, якую правяраў, аддаў пад суд хірурга, які аперыраваў п'яны, што ён у часе сваіх аперацый мацюкаецца на асістэнтаў і сясцёр. Усё гэта, безумоўна, выдумкі. Лекара ён завёз у райком, хірургу толькі пагразіў судом, а мацюкнуўся адзіны раз на асістэнта, які зрабіў памылку. Гэтыя выдумкі таксама злавалі Яраша; ён бадай пакутаваў, калі бачыў, што маладыя лекары баяцца яго і праяўляюць залішнюю пачцівасць, быццам ён сапраўды сівагаловы прафесар, сусветнае свяціла.

Па дарозе ў тэрапеўтычнае аддзяленне ён сказаў Майзісу:

— У Гаецкай у кабінеце халадзільнік. А шторы? Бачыце якія? Побач з такім аддзяленнем!

Майзіс падняў галаву, і з яго акуляраў выскачылі асляпляльныя зайчыкі. Усмешка варухнула тоўстыя вусны.

— У нас яе завуць «царыца Тамара».

— Бо вы бяззубыя тут, як малюскі. Прапясочылі б гэтую «царыцу» на партыйным сходзе.

— Для гэтага патрэбна прынцыповасць доктара Яраша.

— Не падхалімнічайце, Майзіс.

Поделиться:
Популярные книги

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
7.19
рейтинг книги
Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Имперский Курьер. Том 2

Бо Вова
2. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 2

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Переписка 1826-1837

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка 1826-1837

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Очень приятно, Демон!

Oren_i_shi
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Очень приятно, Демон!

Летун. Трилогия

Изюмов Андрей Игоревич
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
3.55
рейтинг книги
Летун. Трилогия

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы