Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Спала я, можа, якія дзве гадзіны. Прачнулася раней за ўсіх. Калі Грот роўна ў сем спусціўся ў ванную, я «прыбірала» свой пакой і спявала. За снеданнем немец сказаў: «У вас добры настрой, фрэйлейн Софа. А ў мяне дрэнны. Ад свечкі баліць галава».

Тата нічога не гаварыў. Пацалаваў у лоб, калі адыходзіў на працу, як заўсёды, усміхнуўся:

«Вопыт ты маеш. Глядзі».

Наступілі тыя дзённыя гадзіны, калі я заставалася адна. Помніце, Антон Кузьміч? Адной мне было сумна… На кухні і на кухні.

…Прыйшла Маша з пакупкамі, мокрая, шумная, вясёлая. Гукнула з калідора:

— Кірыла Васільевіч! «Беламора» няма. Купіла «Казбек». Добра?

Зазірнула ў пакой, убачыла іх, засяроджана-ўважлівых,

сур'ёзных, насцярожылася.

— Сядайце, Маша, паслухайце, — сказаў Шыковіч, хуценька занатоўваючы нешта ў запісную кніжачку.

Маша паставіла сумку каля парога.

— Я сказала яму:

«Вылазьце. У доме нікога няма. Будзем снедаць».

Ён падняўся з-за ложка. Ён быў высокі, але не такі доўгі, як здаўся мне, калі ляжаў. І не такі худы. Так, звычайны чалавек з тых, якія ніколі не паўнеюць, хоць ты іх пакладзі і знарок адкормлівай. Перш за ўсё ён глянуў на акно, потым агледзеў пакой і… мяне… Можа, я была такая ўражлівая, «мяккацелая інтэлігентка»… Як толькі пасля на мяне ні глядзелі, і свае і чужынцы, — мяне не кранала. А яго позірк… Вы прабачце, можа, я расказваю дробязі, глупства. Але я шчыра…

— Не, не. Калі ласка, як можна больш падрабязна, — папрасіў Шыковіч. — Гэта не дробязі… Для мяне гэта асабліва важна.

— Яго позірк мяне… абразіў… Пакрыўдзіў. З нейкай нядобрай падазронасцю ён агледзеў мяне. Я не ведаю, як вам сказаць… Але мне стала крыўдна. Чалавек даверыў нам сваё жыццё… Мы рызыкуем сваім, хаваючы яго… Чаму ж ён глядзіць так? Нядобра. А можа, мне здалося? Я малая была вельмі крыўдлівая. Маці не так гляне, як мне хацелася, і я цэлы дзень заліваюся слязамі. Больш, праўда, ён так не глядзеў. Быў прыветлівы, хоць не вельмі гаваркі.

Тады, за першым снеданнем, ён распытваў, як я жыву, з кім сябрую, куды хаджу, хто прыходзіць да нас, што за чалавек гэты Грот. Я разумела, што яму трэба ўсё ведаць, і падрабязна расказвала. Спытала, як яго імя.

«Навошта табе?» — сказаў ён без падазронасці.

«Неяк жа я павінна да вас звяртацца».

«Калі табе так хочацца, кліч мяне — дзядзька Сажань».

Я здагадалася, што гэта мянушка, яна здалася мне смешнай, і я засмяялася. Ён таксама ўсміхнуўся. Тады я адважылася і спытала, ці не з Вялікай зямлі ён прыляцеў. Сажань нахмурыўся і адказаў, што я рана пастарэю, калі ўсё буду ведаць. Гэтыя жартаўлівыя словы па-рознаму можна сказаць. Ён сказаў іх так, што мне расхацелася пытаць у яго пра што-небудзь яшчэ. Праўда, на другі дзень я не стрымалася і спытала пра вас, Антон Кузьміч. Мне чамусьці здавалася, што ён абавязкова павінен ведаць вас. Не, ён не ведаў.

«Што здрадніка Лучынскага пакаралі, пра гэта я чуў, а хто гэта зрабіў — Віктар, Антон ці Павел, — не мае значэння».

Каб ён ведаў вас, я, напэўна, расказала б, як вы хаваліся ў нас. Але пасля яго слоў, што не мае значэння, хто забіў Лучынскага, мне зноў-такі расхацелася расказваць яму пра вас. Не падумайце, што я стаіла крыўду на яго. Не. Я вельмі паважала яго. Асабліва калі бацька на маё пытанне: «Хто ён?» — адказаў: «Партыйны кіраўнік». О, як ён вырас у маіх вачах!

Я гатавала яму лепшыя снеданні і абеды, чым нават бацьку. Мяне толькі здзіўляла спачатку адно, зноў-такі гэта, відаць, ад майго такога выхавання — «мяккацелая інтэлігентка». Але ў нашым доме ўсе казалі адзін аднаму дзякуй, жадалі добрай ночы. Я хадзіла за ім, як санітарка за хворым. Ён ні разу не сказаў мне дзякуй. Не, здзіўляцца — гэта не тое я сказала. Мне зноў-такі трошкі крыўдна рабілася. Не за сябе. За яго. Фашыст Грот такі ветлівы, што бясконца, на кожным кроку: данке, данке, данке. Мне хацелася, каб наш чалавек, ды яшчэ такі кіраўнік, быў у сто, тысячу разоў больш культурны і ветлівы. Але на трэці дзень Сажань даказаў,

што не гэта галоўнае. Мне нават сорамна стала за свае такія думкі.

Раніцаю я павіншавала яго са святам — з Першамаем. Як радасна бліснулі яго вочы!

«Дзякую, Зося, дзякую. Дзякую табе, дарагі таварыш. Цябе таксама віншую і жадаю дажыць да сапраўднага свята. Мы з табой станем побач і пройдзем пад сцягамі праз увесь наш горад».

Ён моцна паціснуў мне руку, і ў вачах яго, здалося, бліснулі слёзы. Я таксама ледзь стрымалася, каб не зараўці ад гора і шчасця.

Бацька ў першы дзень прыйшоў абедаць на гадзіну раней. Гэтую гадзіну яны гутарылі, зачыніўшыся ў маім пакоі. У гэты ж час яны размаўлялі і на другі дзень. А на трэці, Першага мая, прыехаў Вася, шафёр санітарнай машыны. І Сажань паўгадзіны гутарыў з ім. Пра што — я не ведаю. Вася выйшаў з пакоя з добрай усмешкай, паказаў мне язык, як малой. Потым, кіўнуўшы назад на дзверы майго пакоя, выставіў вялікі палец, маўляў, во які чалавек. Тады паказаў на гарышча і секануў далоняй па горле; я зразумела: з такімі мы хутка зробім фашыстам чык-чырык. Але мяне рассмяшыла гэтая размова жэстамі — у доме ж нікога больш не было. У адказ на мой смех ён уставіў вялікія пальцы ў вушы і вось так памахаў далонямі. Гэта, мабыць, значыла, што я несур'ёзная, дурніца. Я пакрыўдзілася і паказала, што ў яго пуста ў галаве. Ён зняў сваю замасленую кепачку і тэатральна пакланіўся. Але з ганка вярнуўся, працягнуў мне каробачку і сказаў сур'ёзна:

«Гэта вам, Зося. Ад мяне».

У каробачцы былі мятныя цукеркі.

На чацвёрты дзень усё было, як звычайна. Раніцаю бацька і Грот пілі кофе і хвалілі нейкае новае нямецкае лякарства, не помню якое. Першы пахваліў бацька. Гроту гэта вельмі спадабалася. Яны разам выйшлі з дому. Я карміла снеданнем дзядзьку Сажаня. Перад абедам бацька зноў гутарыў з ім. У часе абеду Сажань быў заклапочаны і раптам вельмі даверліва паведаміў мне, што яму ніяк не могуць дастаць надзейнага дакумента і ён не можа выйсці з горада, бо ўсюды заставы, а ў горадзе ўсё яшчэ ідуць арышты. Сумна пажартаваў:

«Ем хлеб дарэмна. Мала што ў гэты раз зрабіў. І хлопцы недзе непакояцца, што са мною».

Бацька ўвечары прыехаў раней, чым звычайна. На той жа санітарнай машыне. У нашым цесным завулку машына доўга паварочвалася, буксавала ў гразі, і тата доўга не заходзіў у дом. Я чула, як ён перамаўляўся з шафёрам. Нарэшце машына пайшла. Тата ўвайшоў устрывожаны, нават спалоханы. Такі ён не быў яшчэ ніколі. Я спытала, што здарылася. Ён заспакоіў:

«Нічога, нічога, дачка».

А сам адразу пайшоў да яго. Праз колькі хвілін яны выйшлі, і Сажань упершыню агледзеў увесь дом, нават падняўся ў пакоі Грота.

Неўзабаве зноў прыехаў Вася. Бацька адчыніў вароты. Ён заехаў пад самы ганак. Зноў зваліў мяшок бульбы. Сказаў бацьку:

«Аглядалі. Двойчы. Адсюль і сюды. Злосныя, як сабакі».

«Падымі хлопцаў. Калі да ночы нічога не здарыцца, мы выведзем яго на Элеватарную».

Яшчэ пра нешта яны шапталіся.

Калі Вася паехаў, я зноў спытала ў бацькі, што ж усё-такі іх устрывожыла.

«Арыштавалі нашых людзей. Каля дома шнырае тайны агент паліцыі. На Пушкінскай правяраюць дакументы. Тройчы агледзелі нашу машыну».

Сажань перамясціўся ў пограб. Пад домам у нас вялікі пограб. Лазілі ў пограб з кухні. Але на двары каля сцяны быў люк — для вентыляцыі, і бульбу ўвосень праз яго ссыпалі. Ён быў яшчэ закрыты з зімы, люк. Бацька адкрыў яго. Потым сказаў мне разведаць сцежку. Была ў мяне патаемная сцежка, па якой я бегала яшчэ да вайны да адной сваёй сяброўкі-аднакласніцы. Адстаўляла дошку ў паркане, пралазіла ў суседні сад, такім жа чынам з таго саду — у Вішнёвы завулак, потым — на Клімаўскую. І сюды на Элеватарную, да ракі.

Поделиться:
Популярные книги

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Сочинитель

Константинов Андрей Дмитриевич
5. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.75
рейтинг книги
Сочинитель

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Кир Булычев. Собрание сочинений в 18 томах. Т.3

Булычев Кир
Собрания сочинений
Фантастика:
научная фантастика
7.33
рейтинг книги
Кир Булычев. Собрание сочинений в 18 томах. Т.3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар