Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

«Усё пераблыталася. Сам чорт нагу зломіць. А „стары конь“ скардзіцца, што няма цікавых сюжэтаў. Залез у нейкія архівы і ні храна не бачыць вакол сябе. А тут такія трыкутнічкі будуюцца! Пра любоў трэба пісаць, стары, калі хочаш, каб цябе чыталі», — глыбакадумна параіў бацьку. Дакараў маці: «А гэтая маралістка, як гусыня, толькі асцерагае: каб лішняе з'елі дзеткі і лішняе не выпілі. Жратвы поўны халадзільнік, а каб хоць на кампрэс дзе стаяла — дык не. Куды яна дзявала каньяк? Няўжо выліла? Бутэлькі няма», — злаваўся ён, не перастаючы шукаць.

Урэшце

Славік зразумеў, што ўсё гэта — пошукі каньяку (выпіваць яму зусім не хацелася), развагі пра бацьку і маці, пра Ірына каханне — не што іншае, як безнадзейная спроба адвесці думкі ад галоўнага: што робіцца ў брыгадзе? Не прызнаючыся сам сабе, ён пакутаваў ад думкі, што Тарас усё раскажа і абураныя хлопцы выганяць яго. Са здзіўленнем ён упершыню адчуў, што яму шкада пакідаць брыгаду. Куды ён пойдзе ад іх?

Калі пад вечар да яго заглянулі Косця і Генрых, Славік спалохаўся: што яны хочуць? Што прынеслі? А калі хлопцы шчыра, па-сяброўску прывіталіся і Генрых сказаў:

— Ну як? Косці цэлыя? Чорт вас нёс на гэтым матацыкле. Маглі насмерць разбіцца.

Славік траха не падскочыў ад радасці. Асабліва яго здзівіла і рассмяшыла, што яны аднолькава хлусяць, ён таксама плёў шафёру, які падвозіў яго да горада, пасля сястры і бацьку, што ўпаў з матацыкла. Тое, што Іра і бацька, прыехаўшы з дачы, нічога не ведаюць, супакоіла яго яшчэ раніцай. Значыцца, Тарас расказаў адной маці. Ну, маці можна, у яе даволі педагагічнай тактоўнасці.

Даведаўшыся, як растлумачыў свае сінякі Тарас, Славік адчуў да яго павагу і падумаў: «Гэта па-мужчынску!» Каб ён ведаў, што гісторыю з матацыклам выдумалі калектыўна, брыгадай… Спачатку Тарас растлумачыў хлопцам пра свой сіняк проста:

— Ударыў адзін п'яны дурань.

Але ўсё расказаў Косцю. Была ў гэтага смяшлівага рамантыка дзівосная прыцягальная сіла: усе яму давяралі свае самыя таемныя сакрэты і думкі. Косця сказаў, што сітуацыя даволі сур'ёзная, а таму варта яе абмеркаваць у брыгадзе. Пасля змены ў тым жа пакоі інтэрната за зачыненымі дзвярамі ішла гарачая размова.

Ходас даказваў, што Славіка трэба гнаць прэч, пакуль ён не зганьбіў брыгады.

Генрыху гісторыя з «дуэллю» здавалася надзвычай вясёлай. Ён жартаваў:

— Ты ведаеш, я ўвесь час мару, каб хто-небудзь другі закахаўся ў Зою. Выклікаў бы саперніка на дуэль… Паказаў бы сваё рыцарства.

Вася прызнаўся, што ён таксама «заехаў аднаму па мордзе», калі той пачаў занадта завіхацца каля Веры.

— Жах, жах! — хапаўся за вушы Косця. — Выходзіць, усе вы з радзімымі плямамі праклятага капіталізму. Івана салам не кармі, дай залезці на высокую трыбуну. Славалюбства! Васіль баіцца ўласнай жонкі. Баязлівасць! Брыгадзір наш, замест таго каб правесці выхаваўчую работу, выбівае вучню сківіцу… Адзін я…

— Балбатун ты!.. Самая шкодная загана! Ты любую справу ўтопіш у словах. Кажы сваю прапанову.

— Статус-кво. Усе застаюцца, як у Берліне да заключэння мірнага дагавору. Вы ўпалі

з таго матацыкла, на якім я ўчора ездзіў да бацькоў.

Усіх рассмяшыла Косцева прапанова. З ёй пагадзіліся. Паспрачаліся аб другім.

Лапацін прапанаваў, каб Тарас аб'явіў Машы байкот: няхай не водзіць адразу двух. Тарас пачырванеў, разгубіўся. Косця сказаў, што такія пытанні нельга вырашаць калектыўна.

— Дамаўляліся, што ў нас не будзе тайны адзін ад аднаго, — сказаў просталінейны Ходас.

— Я не раблю тайны з таго, што Маша падабаецца мне, — адказаў Тарас. — Але…

— Але, — падхапіў Косця, — гэта не значыць, што ён павінен дакладваць нам, пра што гаварыў з дзяўчынай. Так можна дайсці да таго, што патрабаваць у Васіля справаздачы, пра што ён шаптаўся ўначы з жонкай. Гэта будзе ўжо не дружба, а гвалт, прымус… Можна ўзненавідзець адзін аднаго!

— Тады як зразумець, што Шыковіч працуе ў брыгадзе, а жыве, як воўк? І ўчынкі воўчыя. А мы гуляем у хованкі. Я супраць любога індывідуалізму! — Ходас ніколі не ўмеў так ясна аргументаваць свае думкі, як гэта рабіў Косця, гаварыў траха не лозунгамі і ў сваёй упартасці часта быў непаслядоўны.

— Нікога нельга абавязаць быць шчырым і адкрытым, — падсумаваў Тарас. — Славік павінен паверыць у нашу шчырасць.

Ён сказаў гэта і спалохаўся: а як яму, брыгадзіру, праявіць сваю шчырасць пасля таго, што здарылася?

Славік таксама ішоў на працу са страхам: як яны сустрэнуцца? Не, нічога. Працягнулі рукі адзін аднаму, усміхнуліся. Знешне як быццам нічога не змянілася. Знешне…

А што рабілася ў кожнага ў душы?

Тарас стараўся перамагчы сваю непрыязнасць. Але пакутаваў ад рэўнасці. Яму здавалася, што Маша сустракаецца з ім рэдка, неахвотна і сумуе, калі яны ходзяць па асенніх вуліцах. Яму рабілася таксама сумна. Ён падазраваў, што яна не перастае сустракацца са Славікам, хоць яна запэўнівала, што пасля таго ні разу не бачыла маладога Шыковіча. Але Тарасу ўспаміналася, як весела і легкадумна яна смяялася, калі ён расказваў ёй, што ў іх адбылося. Безумоўна, ёй падабаецца вось такі вясёлы, бесклапотны рызыкант і пазёр. То няхай бы сказала! Тарасу да болю было крыўдна: чаму яна, якая здалася яму такой разумнай, не хоча быць з ім да канца шчырай? Калі ў яе сэрцы няма кахання, ён згодзен застацца добрым сябрам. Абы была шчырасць.

А Маша не хлусіла.

Славік званіў ёй, дамагаўся спаткання. Яна са смехам адказала, што баіцца яго: «Яшчэ застрэліш».

Рэўнасць яго патухла разам з «ліхтаром» пад вокам. Але такі яе адказ моцна закрануў самалюбства.

«Ага, сабака, расказаў! Чакай жа!» — зноў узлаваўся ён на Тараса. Не верыў яго добразычлівасці. Ставіўся з падазронасцю. Чапляўся без усялякай прычыны.

— Ты чаму глядзіш на мяне так? — спытаў ён аднойчы ў Тараса, калі яны выпадкова апынуліся ў цесным праходзе паміж станкамі-волатамі. Вось тут бы ім і пагутарыць па шчырасці. Дык не — у кожнага гонар.

Поделиться:
Популярные книги

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха