Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Але прыехаў Грот. Ён часам прыходзіў пехатой, пакідаючы машыну ў шпіталі. Часам прыязджаў, і машына начавала ў двары. У той вечар, як на злосць, ён доўга корпаўся ў ёй, нешта рамантаваў, мыў.

Шыковіч заўважыў, што, забываючыся, Зося пачынае расказваць для аднаго Антона Кузьміча. На яго аднаго глядзіць, да яго аднаго звяртаецца, але так, быццам ён той адзіны сведка, які можа пацвердзіць праўдзівасць яе слоў.

Схамянуўшыся, яна вінавата ўсміхнецца ўсім ім і пэўны час расказвае яму, Шыковічу, з нейкай дзіўнай насцярожанасцю сочачы, як ён запісвае: то піша доўга, нібы стэнаграфуе,

то ўзмахам пяра ставіць нейкі іерогліф, толькі яму зразумелы.

Маша скінула чаравікі і босая, на насочках, выйшла на кухню, відаць, паставіла чайнік. А потым стала ў калідорчыку і слухала адтуль. Шыковіч умеў і ўважліва слухаць і ўсё прыкмячаць навокал. Ён знакам запрасіў Машу зайсці і сесці. Тая адказала яму таксама жэстамі. Гэтая іх незразумелая нямая размова збянтэжыла Зосю. Яна змоўкла. Шыковіч крутануўся ў крэсле, як гарэза-школьнік, злоўлены настаўнікам:

— Прабачце, Соф'я Сцяпанаўна, я ўвесь — увага.

Але яна ўжо свядома звярнулася да Яраша з усмешкай, якую дораць выпрабаванаму сябру:

— Вы ведаеце, Антон Кузьміч, мяне зноў выручылі трусікі пана Грота. Помніце? Я засунула аднаго за ватнік і палезла ў суседскі сад. Абышла паўз паркан і знайшла дошку, якую можна было адсунуць без шуму. Выйшла гаспадыня, не тая, якая жыла да вайны, жонка нейкага белагвардзейца-эмігранта, які вярнуўся з Германіі і займаўся камерцыяй. Я растлумачыла ёй, што ўцёк трусік. «Я баялася, каб ён не папсаваў вашы дрэвы». Старая дурніца пацалавала трусіка, якога я паказала ёй.

«Якая мілая мордачка!»

Гроту я таксама сказала, вярнуўшыся ў свой двор, што ўцёк трус.

Ён узяў яго спрытна і бязлітасна, мяне заўсёды і палохала і абурала, як ён браў гэтых няшчасных жывёлінак. Вось так, двума пальцамі, за скуру.

«О, ты хочаш уцячы? — сказаў ён трусу. — Заўтра я цябе пакараю за гэта. Мне шкада цябе. Але чаго не зробіш у імя навукі».

Як толькі сцямнела і Грот падняўся да сябе, бацька сказаў:

«Выводзь, дачка. Шчасліва вам. На Клімаўскай сустрэне Вася. Калі ж не сустрэне…»

Ён даў адрас на Элеватарнай, нумара ўжо не помню, здаецца, дзевятнаццаць, мне пасля прыйшлося запамінаць многа розных нумароў, і нейкі мудры пароль, які я таксама забылася, нейкая прымаўка з рэлігійным сэнсам, здаецца.

Яшчэ бацька сказаў: «Назад, дачка, гэтым шляхам не вяртайся. Выходзь на Пушкінскую. У цябе ёсць пропуск. І зайдзі да Цішчанкаў. Старая занемагла і вельмі прасіла, каб ты зайшла. Зайдзі абавязкова. Так трэба».

Бургамістарша сама мне званіла дні тры назад. Але мне было агідна ісці да гэтай звар'яцелай ад страху бабы, якая дзень і ноч малілася. Але калі бацька сказаў, што так трэба — для канспірацыі, так мне здалося тады, я гатова была пайсці хоць да самога д'ябла. Толькі пазней… вельмі позна я здагадалася, што мой добры, разумны і наіўны тата хацеў такім чынам уратаваць сваё адзінае дзіця…

Увесь час яна расказвала роўна, ціха, без інтанацый, без асаблівых жэстаў і мімікі, калі не лічыць вінаватых усмешак. А тут вусны яе па-дзіцячы скрывіліся і задрыжалі.

— Два нашы афіцэры, якія дапытвалі мяне ў сорак шостым, здзекаваліся, калі я шчыра расказала ім усё.

Смяяліся, маргалі адзін аднаму. «Сіла дзеўка! Значыцца, правёўшы падпольшчыка, вы адразу ж пайшлі суцяшаць жонку гарадскога галавы? Хітрая казачка, але пакіньце яе для дурняў. Мы чулі казкі не такія!»

Няшчасны мой бацька! А я… дурная якая была! Паверыла яму нават тады, калі ён пазваніў на кватэру Цішчанкам, пагаварыў спачатку з Алімпіядай Паўлаўнай, а пасля папрасіў, каб я паначавала там. «У горадзе неспакойна. Недалёка ад нашага дома толькі што стралялі. Заначуй, дзіця маё. Цалую цябе, Зосечка».

Гэта былі яго апошнія словы. Ён не любіў залішніх пяшчот, сюсюкання, цалавання па тэлефоне. А тут вось так — як маленькай. І я, дурная, усё адно ні пра што не здагадалася. Я магла быць побач з ім! Магчыма, ён адстрэльваўся, калі яны ўварваліся. І апошнюю кулю… Тата хаваў пісталет, хаваў нават ад мяне, але я ведала, што ён ёсць. Слухайце, можа, яго застрэліў Грот? Немца не было на пахаванні. Усе знаёмыя былі. З гестапа былі, адусюль. Аднаго яго не было.

— А што Сажань, Соф'я Сцяпанаўна? Правялі вы яго? — спытаў Шыковіч, каб вярнуць яе да паслядоўнасці.

— А як жа! Мы выйшлі на Вішнёвы. Цёмна было. Ні агеньчыка. Замаскіравана ўсё. Я пачула, што за намі нехта ідзе. Мы пабеглі. На Клімаўскай нас сустрэў Вася. З'явіўся як з-пад зямлі. Я сказала яму, што нехта ідзе. Ён адказаў, што гэта свае. З-пад палы бліснуў ліхтарыкам у адзін бок вуліцы, потым у другі. Яму адказалі адтуль і адтуль. Вунь яны як ахоўвалі таго чалавека! Вася сказаў: «Ты, Зоська, герой!» — і пацалаваў мяне ў шчаку. Мне стала сорамна: яшчэ Сажань падумае што! А я таго Васю, можа, якіх пяць разоў бачыла ўсяго. Мне тады — зноў! — вельмі захацелася, каб на развітанне ён падзякаваў мне. Смешна! Ён не сказаў звычайнага дзякуй. Ён сціснуў маю руку і сказаў:

«Усяго добрага табе, Зося. Скончыцца вайна — сустрэнемся».

Разбудзіла мяне бургамістарша рыданнем. Упала на калені перад маім ложкам:

«Мужайся, дзетачка. Бог міласэрны, ён усё бачыць. Партызаны забілі твайго бацьку».

Я не закрычала. Здаецца, нават не заплакала. У адзін міг я ўсё зразумела. У той міг я пасталела, можа, на дваццаць гадоў. Шаптала сабе: мужнасць, толькі мужнасць. Прасіла Бога, у якога не верыла, каб ён даў мне яе, гэтую мужнасць, каб я здолела ўсё перажыць. І маўчаць. Маўчаць, маўчаць!

Ашалелая ад жаху баба ўгаворвала мяне ў тую ж хвіліну ўцячы з ёй на край свету, у манастыр, яна ведае такі манастыр. «А то яны ўсіх нас заб'юць». Я маўчала.

Два агенты гестапа везлі мяне на рамізніку па горадзе. Выказвалі спачуванне. Я маўчала. Дадому мяне не павезлі. Бацька ляжаў ужо ў вестыбюлі гарадской управы. Калі толькі яны паспелі перавезці і ўбраць яго? Ён ляжаў у сваім вячэрнім гарнітуры, у сарочцы, якую я за дзень да таго памыла. Толькі гальштук чужы, бабачка, тата ніколі не насіў бабачкі. Да вайны гэта было нямодна, і мама, напэўна, першая пасмяялася б. На твары яго застыў спакой, не было ні пячаці страху, ні пячаці пакут. Відаць, ён памёр адразу. Толькі чамусьці пасінела левая скроня. Я спытала ў начальніка паліцыі Магнатава, куды трапіла куля. Ён паціснуў плячамі.

Поделиться:
Популярные книги

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Сочинитель

Константинов Андрей Дмитриевич
5. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.75
рейтинг книги
Сочинитель

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Кир Булычев. Собрание сочинений в 18 томах. Т.3

Булычев Кир
Собрания сочинений
Фантастика:
научная фантастика
7.33
рейтинг книги
Кир Булычев. Собрание сочинений в 18 томах. Т.3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар