Шляхам жыцьця

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Шляхам жыцьця

Шляхам жыцьця
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

I. Бацькаўшчыне

*** Усяго па крысе…

Усяго па крысе, знойдзеце вы гэтта, — Пры сасе пры касе собрана за лета. Шчырым сэрцэм, душой складана ня-хітра, Знамо свой, не зь якой там «зьвёздкай», ці мітрай. Што-нібудзь мо’ ня так — прашу прабачэньня; Трудна ў рыхт — часу брак, мазаліста жменя. Мо’ і радасьць тут — госьць, больш нуды праклятай; Ось бярыце, што ёсьць, чым хата багата. Што у думках я меў, кепска даць ня браўся, Хоць, як скованы леў, туды-сюды рваўся… Людзі мруць, а ўсё ждуць багатшай уроды, Мо’ і к нам прыбягуць шчасьнейшыя годы. О тады сноп у сноп жніво нашэ будзе… Сотня коп, мільён коп… Дзівуйцеся людзі! А цяпер, што цяпер? — бывайце здаровы! Чэсьці дайце прымер для радзімых словаў.

Песьня мая!

Песьня мая не ўзышла сярод кветак, Кветак цьвітучага вечна паўдня… Поўначы
сумнай забыты палетак
Даў ёй жыцьцё пасярод палыньня.
Пушча і ночка яе гадавалі, Няньчылі казкамі долі нямой; Дождж і расіца вясною купалі, Сьнежныя буры тулілі зімой. Песьня мая не ўсьпінае атласаў, Выдумкай хітрай у сьвет не ляціць, — Знацца ёй досьць зь беларускаю красай — Лесам шумеці, касою званіць. З думкамі ходзіць забранага краю, Служыць і верыць у лепшы усход… Бо, калі гасьне паходня старая, — Новую заўтра распаліць народ. Песьні маёй не патрэбны сьвятліцы Ў княжацкіх хорамах слухаць музык, Коціцца-ўецца свабоднай крыніцай К сонцу і зорам, прастор дзе вялік. Ёй не патрэбна ўсясільных прынука, Службы лакейскай ня знае яна: Воля жывая ёй вечнай зарукай, Волі нязьмеранай — служба адна. Песьня мая не шукае прывету, Ласкі ў скурганеным сэрцы чыім, — Вецер свабодны з далёкага сьвету Стрэне, праводзіць адпевам сваім. Зь небам і ніваю ў дружбу заходзе, Слухае бору адвечнай жальбы, Водклікі лове ў бурлівым разводзьдзі, Ў зорках шукае жыцьця варажбы. Песьня мая не зачэпе сягоньня Думкай сваёю ўсіх хат і сяліб, Зваленых хат і людзей у прыгоне, Ўсходным зярном неабсеяных скіб… Час, як крыніца, ідзе, не марудзе… Кіне стары дзень жыцьцём кіраваць, Новы дзень прыйдзе, і новыя людзі Будуць пачатую думку снаваць. Песьня мая не шукае чырвонцаў — Будучнасьць гэткіх ня знойдзе ў ёй плям, — Жыць хоча толькі ў радзімай старонцы, Пеці па сэрцу ўсім добрым людзям. Пеці, і з часам, у добрую пору, Выклікаць водклік у сонным сяле… Ўсю Беларусь — неабнятну, як мора, Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.

Грайце, песьні…

Ці то позна, ці то рана Чую нейкую напасьць; Дзе ні стану, дзе ні гляну — Думка ўсюды голас дасьць. Неба, сонца, месяц, зоры, Людзі, пушча, ўся зямля, Ўсё да сэрца штось гавора, Ўсюды бачу моц жыцьця; I пагодай, непагодай Не магу драмаць, чакаць: Так і хочацца заўсёды Песьню вечную снаваць; Добрай доляй, дзіўнай казкай Сон палошыць з хат нямых, Пацяшаці сонца ласкай I старых, і маладых; Зваці, клікаць на пакосы, На нязьмераны прастор, Хай зазвоняць сьмела косы, Грукне ў лесе хай тапор; Хай цярэбяць, косяць, звоняць, Клік пускаюць на ўвесь сьвет, Аж няўлады ўсе разгоняць, Ляжа чысты роўны сьлед. Гэтак, покі сэрца чуе, Што ня час у шапку спаць, Грайце, песьні, хай красуе Наш загон і сенажаць!

Сваякам па гутарцэ

Шлю вам песьняй, братнім словам Здароўканьне, людзі: Не гасіце веры, што вам Жыцца лепей будзе. Вы ня зломкі, вы ня зноскі, Вы народ магучы: Ваша панства — вашы вёскі, Пан ваш — труд жывучы; Ваша слава не ў палацы, Не ў княжацкай мітры, А на роднай ніве, ў працы Карыснай, няхітрай. Вашы скарбы не ў ядвабнай Магнацкай саеце, А Ў сярмязе непавабнай, Старшай на ўсім сьвеце. Вашы рукі хоць а біты — Пясок на іх значан, Але хлеб, імі здабыты, Для ўсіх бел і смачан. Слава вашай гэткай сілы Вочы ўрагам коле, Сьведкай — сьвежыя магілы, Што сыпе няволя. Сьведкай — прадзедаў шкілеты, Курганы з кустамі, Сьведкай — песьні воклік гэты, Сьведкай — вы зь сьлязамі. Дык хай жа вас не асіле Зьверства непагоды, Распусьціце сваё крыльле, Як і ўсе народы. Рухне крыўда, праўда ўстане, Ворагаў адстраша, Будзе долі панаваньне На зямлі на нашай.

Паляці, мая мысьль

Паляці, мая мысьль, Лётам сокала I прагледзь гэты сьвет Кругом-вокала. Лётам сьветлай зары Па-над стрэхамі — Сып надзеяй жывой I пацехамі. Пей аб волі людзям Думкі цудныя, Уміляй іх жыцьця Сьцежкі трудныя. Залатыя сны ім Няхай рояцца; Няхай жаль на душы Супакоіцца. Гоняць хай ад сябе Цьмы нядольныя, І рука у руку Пойдуць
вольныя.
Так, ляці, эй, ляці, Мысьль свабодная! А ты міла спаткай, Зямля родная.

Рвіся, думка!

Покі старасьць неўдалая Костак з ног ня вале, Рвіся, думка маладая, Туды, вышай, далей! К таей праўдзе ненапраснай, К шчасьцю і свабодзе; Рвіся, покі будзе ясна, Покі будзе годзе! Гарапашна, непрасьветна I ў душы, і ў хаце, Стане горай непрыветна, Калі будзем спаці. Дык жывуча, скокам-бокам, Покі сэрца точыш, Рвіся, думка, ненарокам, — Знойдзеш, чаго хочаш! Рвіся! рвіся! дый старайся Нуду адалеці, Заглушыцца не давайся Ні за што на сьвеце.

За свабоду сваю…

За свабоду сваю Ўсёй душой пастаю; У агонь, у ваду Я за ёю пайду. Лепей сам сябе дам Пахаваці людзям, Як свабоду хаваць, Злыбядзе аддаваць. Ў сэрцы, ў думках сваіх З самых лет маладых Я яе ўзгадаваў І сваёю назваў… Гэй, ты, гэй, вецер, пей А свабодзе маей! Гэй, ты, гэй, бор, шумі, А свабодзе грымі! Гэй, ты, сонца, гары Ад зары да зары, Ланцугі распалі. Па ўсёй чыста зямлі!..

На жалейцэ

I

З шумам бораў, ясакораў, Ой, гаю, ой, гаю, На жалейцы-дабрадзейцы Думку дум зайграю. Ой, зайграю, запытаю, За што, за якое Плачуць песьні, як ня трэсьне Сэрца маладое? Ці у маці я дзіцяцей Ня быў, не хаваўся? Ці замала уздыхала, Як зь ёю прашчаўся? Ці ніколі ня меў долі У чужой хаціне, Ці я ў полі ня меў волі Пры чужой скаціне? Ці мо’ сілы, Божа мілы, Калі не хапала, Як з сахою ці з касою Ваюю, бывала?.. Ці ж то гэта, там, празь леты, Як умру з надзеяй, Мае косьці ў дзікай злосьці Вецер не разьвее? Не разьвее, не расьсее, Каб і сьлед ня ўзьняўся, То гаротны і маркотны Па сьвеце бадзяўся? Эх, жалейка-дабрадзейка, За што, за якое Плачуць песьні, як ня трэсьне Сэрца маладое?

II

Я ня пушчаю сьпяваю Песьні-казкі аб Дунаю, Хоць-та сэрца з пушчай рвецца, — А пад грушаю пахілай, Што над бацькаўскай магілай, Граю толькі на жалейцы. Я ня звон, што час нам ліча I на веча праўду кліча, Хоць-та сэрца звонам б’ецца, — А па шчасьці пахаваным, Над ракою, пад туманам Граю толькі на жалейцы. Я ня вецер вольны, спраўны, Што пяе свабодай слаўнай, Хоць-та сэрца к славе рвецца, — А ў цянётах павучыных, На расстайных пуцявінах Граю толькі на жалейцы. Не на гусьлях звонкіх баю Аб забраным недзе краю, Хоць-та сэрца к гусльям рвецца, — А на спасьвеным узгорку, Углядаючыся ў зорку, Граю толькі на жалейцы. Я ня гром, што сьветы крыша I людзям законы піша, Хоць-та сэрца громам б’ецца, — А паціху, чуць чуваці, У чужой забыты хаце, Граю толькі на жалейцы. Граю, граю і чакаю Ўсходу сонца з-за Дунаю, Калі мора ўскалыхнецца, Калі песьню, гімн вясёлы Нашым нівам, нашым сёлам Я зайграю на жалейцы.

Каб я князем быў…

Каб я князем быў ўладарным Гэтых ніў і хат, — Быў бы князем гаспадарным, Вёў бы добры лад; На пасадным мейсцы б селі Права і закон, Праўду вечную ўсе б мелі — Вечавы свой звон. Не цягнуў бы я з падданых Крыўдай соль і хлеб, — Кожны сам сабе ад рана Малаціў бы цэп. Каб я сонцам залацістым Плаваў над зямлёй, Быў бы сонейкам вячыстым Летам і зімой. Не лажыўся б на разлогі Непраглядны цень, Асьвятляў бы ўсе дарогі Ўночы і удзень. Гадаваў бы ў вечным цьвеце Поле і лугі, Распаліў бы ўсе на сьвеце Путы-ланцугі. Каб я рэчкай быў міжгорнай На зямлі маёй, Быў бы рэчкай жыватворнай Для старонкі ўсёй. Ажыўляючай крыніцай Быў бы наяву, Чыстай, шклістаю вадзіцай Змыў бы сон-траву. На засушаныя кветкі Клаўся бы расой I каціўся б праз палеткі Сьветлай паласой. Каб я птушкай быў крылатай, Пець і лётаць мог, Быў бы птушкай незаклятай, Па расе ня сох. Груганом бы я ня крумкаў, Не наводзіў сьлёз, А на крыльлях нашу думку Да Бога б панёс. Крыўду-ведзьму нашых межаў Беднату і цьму, — Ўсё б папраўдзе, як належа, Вылічыў яму…
Комментарии:
Популярные книги

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Темный охотник 8

Розальев Андрей
8. КО: Темный охотник
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 8

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Пятнадцать ножевых 3

Вязовский Алексей
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3