Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Песьня сонцу

Вольным гоманам хвоек высокіх, Туманамі санлівых нізін, Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін! Распусьці залацістыя косы, Схаладзелы загон ацяплі, Аквяці лугавыя пакосы, Ўсходы новыя сей на зямлі. Зь непатульнай, пакорнай зямліцай Заручыся, шлюб вечны вазьмі, Разьлівайся люстранай крыніцай Між даламі, гарамі, людзьмі… Рассыпайся па сёлах, па нівах Брыльяньцістай ажыўчай расой; У вясёлках купайся цьвятлівых, Ласкай сэрца, душу супакой… Як у сьвята купальскае, сонца, Свой жывы абнаўляеш паглёд, Аднаві славу нашай старонцы, Аднаві яе сумны народ! Хай нам явары вечныя думы, Думы-байкі шасьцяць, шалясьцяць, І нясуцца хай гэтыя шумы, Па бел-сьвету ляцяць, хай ляцяць!.. Дык глянь з хорамаў вольных, высокіх
Да крывіцкіх туманных нізін…
Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін!

Песьня-байка

З-за далёку, із усходу Віхар мчыцца ў непагоду, Байкі сее маладые; Думка чуе, думка ные… …Ціха — Бачце: штось віднее, Льецца нейкая надзея, Штосьці едзе з новым сватам, З новым шлюбам с хаты ў хату… Скінь лахманец непазорны. Пыл згані з ваконцаў чорны, Пыл змяці хутчэй з ваконца,— Шэпні-клікні: сонцэ! сонцэ!.. Бытцам с песьняй, бытцам з ласкай, С чараўніцкай нейкай казкай З-за далёку, із усходу Віхар мчыцца ў непагоду…

Прад сьвітаньнем

Ціха… Бачце: штось варушыцца, Штось паўстаці хоча; Перажытасьць гнецца, крушыцца, Новы сьвет шапоча. Сонца зь цемрамі змагаецца; Мох зьлятае з хат і пунь; Даль за даляй ажыўляецца; Ўсходзе ядраная рунь. Дрыгацяць напасьці-пошасьці, Аціхаюць совы, Разьнімаюцца з паношасьцей Крыльлі гругановы. На курганішчы спускаюцца Туманы жывой расой I па пустках расплываюцца Бесканечнай паласой. Доляй-мачыхай прыдаўленых Зоры аклікаюць, Ля магілішч акрываўленых Валахі чакаюць.

Маладая Беларусь

Вольны вецер напеў вольных песень табе, Бор зялёны ўзьняў дружным гоманам, Сонца полымем вызвала к слаўнай сяўбе, Зоры веру ўлілі сілам зломаным. І ў час буры, нягод і вялікіх надзей, Зацьвіла, расьцьвіла даўгажданая І крыніцай жывой над айчызнай сваей Паплыла, пацякла неспыняная. Паплыла, пацякла зь сьветлай казкай жыцьця Полем, лесам, гарой і далінаю… З свойскіх кветак-пралесак — карона твая, Ўся сама — ясната лебядзіная. Зіхаціш і гусьлярскаю песьняй зьвініш, Узьнімаеш мінуўшчыну даўнюю; Час сягоньняшні уперад ісьці не пыніш І глядзіш сьмела ў будучнасьць тайную. Сьмела ў сонца ідзеш, як жывы агняцьвет, Сееш ласкавы сны залацістыя; Не пужае сумежны дакучны сусед, Не пужае пуціна цярністая. Ад мяжы да мяжы, ад капца да капца Абнаўленьня павевы расходзяцца, Абнімае душу без граніц, без канца Маці-радасьць, што лепшы дзень родзіцца. Ўжо ня так тапары у зялёным бары Хвойкі валяць зімой маразянаю, Ўжо ня так касары ад зары да зары Летам звоняць касой адкляпанаю. Значан гарт у руках, чутна песьня бязь сьлёз, Грудзі славы надзеяй калышуцца, Ў кнігі новы закон ёмка пёрамі з кос Наўсяды людзьмі новымі пішацца. Расьцьвітай жа, узьнімай на арліных крылах Душы, сэрцы і думы заспаныя, Вызывай, выклікай на вялікі прасьцяг Сілу, ведзьмай-пятлёй не чапаную. Высылай, рассылай на край сьвет пасланцоў, Як з гнязда сакалінага сокалаў, Хай лятуць, далятуць да байцоў-удальцоў, Хай грымяць весткай добраю ўвокала. Годзе ў полі, ў лясах ты, старонка, і так Сіратой начавала забытаю, Годзе выпіў крыві з сэрца крыўды чарвяк, Косьці вецер тачыў непакрытыя. Падымайся зь нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі; Занімай, Беларусь, маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!..

Выйдзі…

Ўстань ты, старонка, родная маці! Годзе зімовага рабскага сну, Годзе табе ўжо сьлёзна ўздыхаці, — Выйдзі на поле, на сенажаці, Выйдзі спаткаці вясну! Скінь лахманы, што доўгія векі Ты валачыла з кастры, з палыну; Выйдзі з-пад дзікай зімняй апекі, Што над табою строіла зьдзекі, — Выйдзі спаткаці вясну! Вырылі сьцюжы віхрамі, сьнегам Яму глыбоку табе не адну; Сьнежныя наспы мела начлегам… Глянь, сьнягі таюць, рэчкі йдуць бегам… Выйдзі спаткаці вясну! З поўначы сівер кідаў табою, Як абадрану зь лісткоў галіну; З захаду зьверы йшлі чарадою Рваць твае грудзі… Выйшла жывою, — Выйдзі ж спаткаці вясну! Дзетак тваіх скрозь крыўдай сьляпілі, Мучылі, гналі бяз часу ў труну, Казак вучылі, што ты ў магіле, Толькі ж бліск сонца здраду асіліў — Выйдзі спаткаці вясну! Ясна, сьвяточна ў красы ўбярыся, Птушкай свабоднай сягні ў вышыну З сонцам злучыся, зорамі йскрыся, Песьняй расьпейся, славай акрыйся, Выйдзі спаткаці вясну! Сплецену зь церняў маеш карону, Хорам твой — неба і нівы краса, Царства ў чатыры дрэмле староны, Слугі — мазольных рук міліёны… Выйдзі… Чакае вясна!..

Ты,

зялёная дубрава…

Ты, зялёная дубрава, Сон скідай, расьцьвітай, I шумеці добрай славай Не кідай на ўвесь край. Гамані, расходзься шумам Ад мяжы да мяжы, Ўлі надзею вольным думам, Аб усім раскажы. Казку быўшых песьнясьпеваў Распалі, разагрэй; Разьмяці управа, ўлева Сухацьвет, сухавей. Маладыя загаворы Ў ход пусьці, сатвары; Яснаглядам долы, горы Асьвянці, прыбяры. Кінь разгонна весьці сьвету Аб сабе, аб сяўбе I да неба вестку гэту Данясі у кляцьбе. Абніміся зь нівай роднай I душой, і грудзьмі; Край прыбіты, непагодны Ўскалыхні, падымі…

Песьня Званара

На высокай гарэ, дзе ніхто не арэ, Толькі птушка-арол дзе садзіцца, Там збудую, ўзьвяду, нізі ўсёй на віду, Мураваную вежу-званіцу I завешу я звон, з усіх чутны старон — Раўня голас і віхру, і грому. Як пушчу яго ў ход, склічу ў міг карагод, Ні адзін не заседзіцца дома! Разгудзіцца мой звон ад акон да акон, Душы збудзіць, па сэрцах удара, Дрогнуць сковы цямніц, бліснуць іскры зарніц, Заварушацца яры, папары. На ной кліч вечавы хто жывы, чуць жывы, Пад гарою касой загамоне. Гулам звона скажу, сьцежку-шлях пакажу На прывольле, на ўродныя гоні! За гарой за другой дам жывы вадапой, Жыватворнае кожнаму зельле; На нязьлічаны час па нягодах папас Усім тым, што цярпяць і цярпелі. Гэткі будзе мой клік — і магуч, і вялік, А ня трапіць ён к душам прыспаным, — Вызву гром, перуны — хай памогуць яны Развагніць, затрасьці ўсе паляны. Стогне бура грымот. Я свой звон ход у ход Размахну, як ніхто і ніколі; Аж ад рук і ад хмур вежы рухне падмур, Толькі розгалас пойдзе па полі. Ляжа крушняю там вежа, звон і я сам, Арол-птушка ўскрыліцца пад небам. А навокал гары задымяць сьцежары, Груганамі ўскалышуцца вербы… • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • I вясна, і зіма. Быў званар — і няма. Ціха, ціха на белым прасторы. Толькі жыў нежывы звону гул вечавы, Аб тым шэпчуць дубы, ясакоры. Йдзе, сыходзіць лет шмат. Званара помніць брат, Помніць звон, а сястрыца — званіцу. Аб высокай гарэ, дзе ніхто не арэ, Казкі-байкі ліюцца крыніцай. Як у прошчу па лек стане йсьці чалавек К мохам высланай крушні каменьня, — Ад звана чарапок, цэглы — муру кусок — Будуць несьці падмогу ў цярпеньні. Буду ўсё званаром, хоць даўно пад дзярном Сьпіць мая галава маладая. Эх, бо ведае сьвет, што вялікіх дум цьвет Адно толькі на зломе ўзрастае!

*** Не уздыхай…

Не ўздыхай, не бядуй, брат замучаны мой! I жыцьця не кляні, не кляні! Думу-песьню запей, стань адважнай ступой, Яшчэ раз не засьні, не засьні! Хоць за хмараю хмара плыве чарадой, Сільней хмар — гэта сонца вагні. I ты, брат, не бядуй, рвіся к сонцу душой, Яшчэ раз не засьні, не засьні! Болей крыжам адным — гэта цень прад зарой, А там лепшыя новыя дні! Дык ня плач жа, брат мой, запей песьню са мной! Яшчэ раз не засьні!

*** Не пужайся…

Не пужайся, што здрадные хмары Неба ўслалі с канца да канца, Што свае цемната ўнесла чары, Закружыўся груган над папарам: Ешчэ прыдзе весна! Не пужайся, што лісць пажаўцелы Лес скідае с канца да канца, Дый ня чуць птушак пеўчых дзень цэлы, Прашмыгне толькі заяц нясьмелы: Ешчэ прыдзе весна. Не пужайся, што бедная ніва Апусьцела с канца да канца, Што мужыцкай рукой нешчасьлівай Неужоннае скончэна жніва: Ешчэ прыдзе весна. Не пужайся, што вольные сілы Ў путах дрэмлюць с канца да канца, Што насільства ўсю праўду здушыла, Што сьмерць густа капае магілы: Ешчэ прыдзе весна, Ешчэ прыдзе!..

Гэй, наперад…

Гэй, наперад, покі сэрца Б’ецца, рвецца на прастор, Годзе млеці ў паняверцы; Гэй, да сонца! гэй, да зор! Хай бацькі стагналі ўчора, Йшлі на той сьвет без пары; Сёньня ў нашай моцы гора, Мы — жыцьця гаспадары! Думка ў думку, дружна, сьмела Усе наперад грамадой! Кожны ведай сваё дзела, Знай, за праўду крэпка стой! К новай долі шлях нам ляжа, Як на небе Млечны Шлях, Слова, дум ніхто ня зьвяжа, Жыць, цярпець ня будзе страх! І ня стане больш пакуса Першых-лепшых збоку браць, Славяніна-беларуса Вечна ў лапці абуваць. Дык наперад, покі сэрца Б’ецца, рвецца на прастор, Годзе млеці ў паняверцы! Гэй, да сонца! гэй, да зор!
Поделиться:
Популярные книги

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Господин следователь. Книга восьмая

Шалашов Евгений Васильевич
8. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга восьмая

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания