Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Беларус

Сеў, як той крыж на разстаі, Сярод пушч і поля, Злажыў рукі і чэкае Усё нейкай долі. Ўстане-ж, пойдзе полем, логам, Будзе дыхту, будзе: Пачэпаў тупым нарогам Кургановы грудзі. Лом с крыжоў магільных звале, Бульбу падпекае… Пад’еу, сеў, як крыж, і далей Долі ўсё чэкае. А ці-ж прыдзе доля гэта, Трудна адгадаці, Пакуль толькі з лета ў лета Пляце яму лапці.

Ці-ж ня доля мая…

I нашто ж мне воля вольная, Залатая, расхахольная? — Цемняком пайду сьляпы я На дарожкі
крыжавыя!
Эх ты, доля мая, Маю волю ўжо я!
I нашто школа з настаўнікам, — Добра быць і неахайнікам: Калі з кніжкі не даўчуся, — У астрозе далаўчуся. Эх ты, доля мая, Маю школу ўжо я! I нашто ж мне поля гонейкі, З дабром клеці, коні, волікі? Я магу жыць і «пашырэ» У шырокай у Сібіры. Эх ты, доля мая, Землю маю ўжо я! I нашто ж мне хата новая, Сталы, лавы ўсё дубовыя? Злыдні змогуць маю сілу, — Як пан, лягу у магілу. Эх ты, доля мая, Хату маю ўжо я!..

Грай-жэ, музыка!

Цёпла, спакойна, цёпла і сыта Ў хорамах ясных вам век векаваць… Поўны аруды буйнага жыта; Хто ж не захоча тут жыць, панаваць?.. Грай жа, музыка, сэрцам рві струны… Не пажалеюць заплаты табе!.. Што? Хочаш ладзіць скрыпку ў тон сумны? Весела грай, як віхуры ў кляцьбе… Шумна, разгульна… Чым не бяседа?! Пеніцца ў чарках крывава віно… Кроўю гулялі прадзеды, дзеды, — Сыну і ўнуку падаўна дано… Грай жа, музыка! Рэж на скрыпулі Так, як там рэжа асьлепленых кат… Прэч, прэч, сумленьне! Золатаў гулі!.. Чуеш, як звоніць па скрыпцы дукат?.. Сьветла, прасторна… Зьзяюць брыльянты… Хто там?.. Цень бледны шмыгнуўся ў вакне?.. Вісельнік?! Тут ён?.. Прэч яго, франта! Нашы асіны! Хай толькі чапне… Грай жа, музыка, каб і ў магілах Голас уцешны пачулі зь зямлі, — Каб аж з-пад наспаў, плітаў пахілых Косьці паўсталі і ў танец пайшлі. Гэй жа ў тахт ногі!.. Пара за парай!.. Стой!!! Бліск чырвоны шыбае з вакон. Ах! Гэта вёска сьвеціць пажарам… Ну, галасі там нябожчыцкі звон!.. Грай жа, музыка! Рэж, дармажэрца!.. Змоўк?.. Што?.. Галоўку ты клоніш ка сну?.. Глупства!.. Ў музыкі лопнула сэрца… Гэй, ты, другі, там! рві сэрцам струну!..

Брату

Мой ты ўбогі, мой ты цёмны, Родны мой, Ты пытаеш, хто такія Мы з табой? Ці мы людзі, ці скаціна, — Запытай Гэту коску, гэту сошку, Гэты гай; Гэта поле, на якім ты Млееш, млеў; Гэту згніўшую хацінку, Гэты хлеў. Запытайся сваёй долі, Сваіх пут, Ці мы людзі, ці скаціна, Хто мы тут?

Як спытаюцца нас…

Прыйдуць людзі з Усходу, Прыйдуць з Захаду людзі I спытаюцца нас: «Скуль, якога вы роду? Дзе зямля ваша будзе, Дзе айчызна у вас?» Мы ля плота, пад плотам Паглядзім, пашукаем, Які даць тут адказ, I адкажам: «Э, што там… Мусіць, бабскім звычаем Зьбегла ўпрочкі на час».

Дзе вы?

Дзе вы, хлопцы непакорныя, Дзе вы зь песьняй удалою, Як на поле на прасторнае Вы хадзілі грамадою? Ці пайшлі вы у далёкую У старонку у чужую; Ці ляглі вы, адзінокія, У магілку у сырую? Дзе вы, песьні, дзе, свабодныя? Дзе ваш водгалас магучы, Як вы звалі, сыны родныя, Да той працы да кіпучай? Ці замёрлі вы нячутымі Серад лесу, серад поля; Ці і вас скавалі путамі, Ці і вас змагла няволя? Гэй,
нявідна друга сільнага, —
Сьпіць. Хто ж сон яго ўстрывожа? Гэй, ад енку ад магільнага Песьня вырвацца ня можа!..

Вялікдзень

Два сьвяты на сьвеце — ад нівы да нівы: Хрыстос уваскрос! Наступае вясна! Глянь сьмела, глянь вольна, шчасьліў, нешчасьлівы. I далей к жыцьцю з паніжэньня і сна! Гэй, гэй, на спатканьне вялікіх двух сьвятаў Сьпяшыце супольна, хто ў путах ня згніў! Хай льюцца-зыльюцца ад хаты да хаты У адно ўсе грамады, ўсе людзі ўсіх ніў!
*
Вялікдзень! Вялікдзень! — ад нівы да нівы. Забыў не адзін з нас нядаўныя дні, А ўспомні-прыпомні, шчасьліў, нешчасьлівы, Аб тых, што ў сьвітаньні навек адышлі, — Усе костачкі тыя на гонях папарных, — Жывых, што ў бяспуцьці акуцьце зьвіняць… Прыпомні, дай слова ня шчэзнуці марна, Пачатую справу шырыць, расшыраць!
*
Вялікдзень! Вялікдзень! — ад нівы да нівы Заводзіць бацькоў сваіх песеньку сын. Зірні ж, азірніся, шчасьліў, нешчасьлівы. I заўтра на поле да сох як адзін! Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем, Адвечных ня можам пазбыціся сьлёз… Наперад па шчасьце! Хай злое ўсё дрогне Вясна ўжо на сьвеце, — Хрыстос уваскрос!

Хрыстос васкрос

Хрыстос васкрос!.. Усюды радасьць, Усё глядзіць сьмялей, сьвятлей; Вялікі мучальнік, здаецца, Абняў ўсіх ласкаю сваей. Хрыстос васкрос!.. Неугамонна Плыве па нівах, пушчах клік, Плыве адна сьвятая думка З канца ў канец, як сьвет вялік. Хрыстос васкрос! — пяе сялянін З сваей убогаю раднёй, Забыўшы песьні аб прадвесьні, Забыўшы ўсё усёй душой. Хрыстос васкрос! — пяе сіротка, Слуга, таптаная людзьмі; Пяе ў чужыне падарожны, Забыты бліжнімі сваймі. Хрыстос васкрос! — пяюць і тыя, Хрыста згубіўшыя сыны, Што ўціхамоўку куюць путы Для нашай беднай стараны. Хрыстос васкрос!.. К табе, о Божа, I я ў дзень гэты просьбу шлю: Хай Беларусь, мая старонка, Ўваскрэсьне к вольнаму жыцьцю!

Навагодніе жаданьня

Як ідзе Новы Год, на ўсім сьвеце народ Да жычэньня сабе штосьці мае; Дык і ты, як усе, спаткай году прыход, Беларусаў сямейка худая. Кожны год, што мінаў, штосьці нам не дадаў, Аж сабраўся так доўг немаленькі. Хай жа Новы наш Год, што прыйшоў, завітаў Зьверне ўсё нам, як ёсьць, да капейкі! Хай ня будзе круцель, дасьць нам просьценькі цэль К лепшай долі, і волі, і славе; Мы ня зналі жыцьця, ні вясёлых нядзель, — Хай Год Новы ўсё гэта паправе! Сваркі, звадкі ня раз былі згубай для нас, Разлучалі са шчасьцем, з свабодай… Хай жа з Новым Гадком новы бліжыцца час, Брацтва, роўнасьць, супольнасьць і згода! Во жычэньні усе, Новы Год, да цябе; Іх ня вельмі і многа, здаецца. Так і песьня пяе, так, людцы вы мае, Знаю, ў думках усім вам снуецца!

Мая малітва

Ва ўсяку мінуту, ва ўсякай патрэбе І ў полі шырокім, і ў вузенькай хатцы Малюся я гэтаму сонцу на небе І зоркам, што ночкай мігцяцца. Малюся свабоднаму ветру — віхуры, Што лётае птушкай ад краю да краю, І пасьвіць у высях панурыя буры, І ў комінах песьні іграе. Малюся агню я, што сее пажары, Як стане пара, па нязьмераным сьвеце, Наводзячы жудасьць вялікаю карай, Пужаючы старцаў і дзеці. Малюся жывучай вадзіцы — разводдзю, Ў дзень ясны бліскучай, а страшнай уночы, Што, нівы палошчачы, йдзе, не праходзе, І хаты, і чоўны друзгоча. Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу — Усясьвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны загон Беларусі.
Поделиться:
Популярные книги

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Фиктивный брак госпожи попаданки

Богачева Виктория
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фиктивный брак госпожи попаданки

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Тепла хватит на всех

Котов Сергей
1. Миры Пентакля
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Тепла хватит на всех

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Отмороженный 10.0

Гарцевич Евгений Александрович
10. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 10.0

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6