Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Пад крыжам

З балеснаю ў сэрцы пакорай Пад крыжам збуцьвеўшым стаю I ўвокал — ад гораў да гораў — Зямлю аглядаю сваю. Навокала сьцелецца столькі Багацьця, красы і сьвятла! Хоць болькі, старыя ўсё болькі, Адна за адною лягла. Плакучыя стогнуць бярозы, Скідагочы лісьць залаты; Хістаюцца дзікія лозы, Глухія, сухія кусты. Звод нейкі гамоніць, шапоча: — Калодаю, дружа, ты будзь! Душа толькі верыць ня хоча, Ня хоча паняць і заснуць. Упаўшыя грудзі калыша Жальбой непрыхільнаю сум, I тысячы ў памяці піша Гаротных, нявыжытых дум. Бязьсільна народ свой пытаю, Абняўшы пахілены крыж: За што ты ад краю да краю Магілай жывою ляжыш? Ці коні твае патрупелі, Цягаючы ў поце плугі? Ці косы твае прытупелі З
крывавай на лузе смугі?..
Пытаю жывых назаліста, Чакаю, адказ ці бяжыць… Маўчыць, як дамоўка, ўсё чыста… Пракляцьце — і тое маўчыць.

Суды

На суды павялі яе зьвязанай, Сэрца вырваўшы зь белых грудзей, I судзіці давай — як там сказана Ў гэтым хітрым законе людзей. Абіралі судзьдзёй ночку цёмную, Ночку-мачыху сумнай зямлі, Сьведкай крыўда была векапомная, Сон і заламы стражай былі. Прыгавор прачыталі над беднаю, Не спытаўшыся грэху, віны. Гэй, хаўтурную песьню пабедную Над ёй сьпелі праметнай сыны… З плеч зрывалі уборы злацістыя Разрывалі карону-вянок, Разьбівалі пасад ёй нячыстыя Й пад жалезны хавалі замок. Накладалі ёй сковы сталёвыя, Надзявалі жабрачы убор, У намітку ўбіралі цярновую Яе коску, сатканую з зор. Вочы вырвалі ёй, сонцу роўныя, З-пад хмурліва навісшых павек, Дый пусьцілі яе супакойную, На бадзяньне пусьцілі, на зьдзек. Зь лета ў лета ідзе, кроўю зьлітая, На сустрэчу крыжам і капцам, Чуць жывая жыве, пазабытая, Ў сьне зьяўляючысь родным сынам. К волі йдзе з дня на дзень, разглядаецца Па бел-сьвету калі-нікалі; Толькі дух-яснасьвет пацяшаецца, Што ўсё ж крыўды яе не змаглі. Як была, будзе так непакорнаю Адпраўляць вечнабыту імшу… Не здалеюць суды цемнатворныя Ёй спаганіць і вырваць душу.

З кутка жаданьняў

З цэлым народам гутарку весьці, Сэрца мільёнаў падслухаць біцьця — Гэткай шукаю цэлы век чэсьці, Гэта адно мне падпорай жыцьця. Песьню стварыці ясну, як неба, Ў кожнай зь ёй хаце быць мілым гасьцём — Гэтакіх толькі скарбаў мне трэба, Гэткім я толькі жыву пачуцьцём. Што не загубяць крыўды жывую Душу народа, што ўстане са сну, — Гэткай надзеяй толькі жыву я, Гэткую толькі чакаю вясну. К яснаму сонцу зь цьмы, зь беспрасьвецьця, К славе зь бясслаўя ўсім нашым людзям — Гэткай шукаю сьцежкі на сьвеце, Гэткаму Богу і душу аддам. За лепшу долю роднага краю, За сваіх брацьцяў ў сьвятой барацьбе — Гэтакай толькі сьмерці жадаю, Памяткі гэткай чакаю сабе.

Для зямлі прадзедаў маіх…

Я табе, зямля мая прадзедаў маіх, Не патраплю нічога жалець на сьвеце, На сьвет цэлы гатоў твой прыгон апеці I ўзьнясьці пасад на магілішчах тваіх. Я цябе душой рад бы сваёй сагрэці I карону сплесьці з сонца, зор залатых, — На цябе карону ўзлажыць, каб хоць на міг Заясьнела ты ў цяжка дабытым цьвеце. За цябе загінуць гатоў я ў барацьбе З крыўдай той, што цярпіш ад людзей і Бога, Ад чужынца і ад сына свайго сьляпога… Буду ў вечнай мучыцца жальбе і кляцьбе… I за гэта толькі прашу, малю цябе: Не гані ты мяне ад свайго парога.

На вялікім сьвеце…

На вялікім сьвеце б'е жыцьцё крыніцай, Барацьба за волю і за долю рдзее, Маюць панаваньне вера і надзея, Асьвяціць народы лепшы быт маніцца. На вялікім сьвеце неба сьлёз ня сее, Ёрмаў не майструе крыўда-чараўніца, Не галубіць думак цемра-асьляпніца I ня водзіць душаў пагібеньня кнеяй. На вялікім сьвеце б'юць званы на славу, Людзі з плеч скідаюць ланцуговы скруты, К сонцу йдуць браточна з рабскае пакуты. На вялікім сьвеце ўсё ідзе па праву, Па Законе Божым, зь яснатой яскравай… А у нас, у нас што?.. Толькі звоняць путы…

Я люблю

Я люблю ўсходы нашых палеткаў, І спавітыя ў зелень лугі, І шум бору пануры, глухі, І шаптаньне крынічнае ўлетку… Я люблю упрыгожану ў мхі Нашу вёску — сваёй крыўды сьведку, Свой народ — гэту зьвяўшую кветку, Цэлы край — родны мне й дарагі. Я люблю ясны вочы і грудзі І стан гібкі дзяўчыны-красы: Аб ёй брэджу на яве і ў сьне. Я люблю і заву, бы ў нялюдзьдзі, — Чуюць кліч мой сухія лясы, Кліч: хто ж любіць, хто любіць мяне?

II. Па межах родных…

Па межах родных…

Па межах родных і разорах, Пад небам зводна-неспагадным, Спакоем воджаны век здрадным, Сную, і нейкі са мной шорах. Са мной, за мною ўсьлед сум-вораг З глухім нашэптам, непрынадным: Як ты ні хочаш быць праглядным, — Сягоньня ўсё тут — як і ўчора ж! Усё жыве тым самым Богам, — Таксама шумнае прадвесьне Усёй
ня зводзе з гоняў плесьні…
Араты ўсход нясе адлогам: Курган чапаючы нарогам, Ня ўспомніць прадзедавай песьні.

Мой край

Ляжаць твае гоні-загоны Стомільна на сьвеце на белым I жаляцца руняй зялёнай, I коласам жаляцца сьпелым. Лес-ноч гаманіста, шумліва Зь мінуўшчыны казкі складае I шле іх далека па нівах, Плакуча, ад краю да краю… Паводкаю коцяцца воды Руч'ёў паміж долаў і гораў, У хвалях пагодай-нягодай Купаючы нівы-разоры. Спавітыя плесьняю вёскі Між пустак заселі бясьсільна, Ўтуліўшыся ў цені бярозкі На вечным кургане бадыльным. А люд?.. Ён сагнуўшыся ходзе Пад ношкай зьнямогі-пакуты I, роячы сны а свабодзе, З дня ў дзень сам сабе куе путы. Так сьпіш, так жывеш мімаходам, Мой край, як сьцяпная магіла, З сваім незавідным народам, З патухшай і славай, і сілай.

Над Нёманам

Ціха і плаўна ўдаль коцяцца воды Вольнага Нёмана ў цёмную даль, Толькі у часе глухой непагоды Зь берагу Нёман ня выйдзе амаль. Вербы і вольхі калышуцца глуха, Сінія хвалі шумяць і бурляць. Чуткай душою ў такі час паслухай, — Здасца, там гэтакі голас чуваць: «Гэй, не дзівуйся, мой дружа нядбалы, Што я сягоньня так злосна шумлю: Грудзі здавілі мне хмары навалай, Пошасьць уелася ў матку-зямлю. Сумна мне, сумна, што ўсё тут іначай Некалі бераг мой бачыў і знаў, Іншы меў выгляд — ня гэткі жабрачы, Іншы я плыт на плячох сваіх гнаў. Край, дзе жыцьцё я сваё пачынаю, Шмат весялей прыглядаўся на сьвет, Песьні і казкі інакшыя баяў, Шчасьце цьвіло ў ім, як макавы цьвет. Буйным жыцьцём усё чыста кіпела, Слава далёка за мора ішла, Ворага кожны за плечы браў сьмела, Цемра чужынцаў ня страшнай была. Панам быў дома і слаўным за домам Мой, патаптаны сягоньня, народ; Змог ён ня толькі знаць штукі з заломам, — Роднаму слову ўмеў кніжны даць ход. З вольнай дружынаю князь на пасадзе Вольнаму люду законы пісаў; Слухалі князя, а князь што ня ўладзіў — Слухаў, што веча яму звон казаў. Чую, ах чую цяпер яшчэ ясна Той неўгамонны, расходзісты звон… Сьціх, занямеў, аглушылі напрасна; Ці адазьвецца калі болей ён?.. Так, так, мой дружа, іначай бывала, — Не называўся забытым мой край; „Поўнач“ ня раз у ім схову шукала, „Захад“ знаў сілу яго неўнарай. Га, а цяперака што гаварыці?.. Ўсе мае скарбы намарна ідуць: Жыта учора вывозілі віці, Родныя хвойкі сягоньня плывуць. Людзі чужыя змагаюць мне грудзі З новым парадкам, з адменным жыцьцём, — Роднага ж краю тутэйшыя людзі Ў скуру чужацкую лезуць жыўцом. Я іх ня ваблю сваёю ўжо красай: Вецер інакшы ім дзьме ў галаве, — Вісла адным усьміхаецца ласа, Тыя, заплюшчыўшысь, пруцца к Няве. Скора сын бацьку, а бацька сыночка Не распазнаюць адзін аднаго; Дзеці чужацкія корме ўжо дочка, Маці працуе на злыдня свайго. Так грамадзяне свабоднага краю Ёрмы узьдзелі, у рабства пайшлі, Прадзедаў слава лазой зарастае, Памяць мінуўшчыны дрэме ў зямлі. Рынкам жывога тавару няслава Край ўвесь зрабіла, загнала на ўбой, Дзе ўжо лет сотні Масква і Варшава Торг гругановы вядуць між сабой. Га! ты ня слухаеш, бачу, ўжо болей. Ой, чалавеча, зьмярцьвелы у сьне!.. Доўга йшчэ будзеш глухім ты, саколе?.. Камень і вольха перш поймуць мяне!..» • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Гэтакі ў часе глухой непагоды Чуецца ў Нёмнавай гутарцы жаль. Сьціхне, і плаўна зноў коцяцца воды Вольнага Нёмана ў цёмную даль.

Над Сьвіслачай

У Карзюках
Плаўна Сьвіслач-рэчка Удаль плыве, бяжыць; Над крутым абрывам Панскі дом стаіць. Зелянеюць вольхі Па краях ракі, Высяцца над імі Сумна Карзюкі. Відзен горад здаля, Горад Менск стары, Пнуцца важна к небу Коміны, муры. Гулка далятае Дзікі сьвіст машын Ды прыпеўкі жабаў З рэчкі і лагчын. Між прысад гасьцінцам, Між палёў сялян Едзе, пераходзе То мужык, то пан. Ўсю ж гэту мясьціну Неба абняло, Залацістым сонцам Хараство ўпляло. Рэчка, луг, гасьцінец, Горад, Карзюкі Разрываюць думкі На усе бакі. Сам сабой ня знаеш, Што рабіць, як жыць: Ці ляцець у горад, Ці ў Карзюках сьніць? Ці пайсьці гасьнінцам Долі ў сьвет шукаць? Ці рацэ, русалкам Галаву аддаць?..
Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI