Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

*** За праўду…

За праўду, за шчасце, за лепшую долю Вазьміся, мой дружа, пастой! У крыўду ня дайся, свайго дабівайся. Адвага хай будзе з табой! Хай горкія сьлёзы, што ў сьпёкі, ў марозы Ліюцца на беднай зямлі, Дадуць табе, браце, сіл гора змагаці І ў сэрцы распаляць агні. Хоць віхры шалеюць, хоць песьні нямеюць, Хоць страшна замучаны ты, За добрую справу, за шчасьце і славу Душу вырывай зь цемнаты. Кінь сваркі і звадкі, адной дзеці маткі — Мы злучаны думкай аднэй; Пры згодзе і ладзе ў нас доля засядзе, Палічаць і нас за людзей. Дык жыва ж к пачатку — ня час спаць у шапку, Валяцца, як чэрві ў траве; Ўжо сонейка ўсходзе, ўжо дух у
народзе
Збудзіўся і к праўдзе заве!..

Мая думка

Як вецер, як птушка, дзе сонца, дзе зоры, Так рвецца, нясецца ўдаль думка мая; Абыймецца зь небам, пакоціцца ў мора, Ў вялікае мора людскога жыцьця. I ўдарыцца ў сэрца так смутна, балесьне Як лісьцем віхура, так ім скалыхне, Так ім закалоціць, аж выклікне песьню… Ўжо зь песьняй ляціць зноў да зор к вышыне. Запеўшы пахвалай нязьведанай далі, К вядомай павернецца долі людской; Адсьвеціцца ў сьлёзах, як сьвечка ў крышталі, Ды ў сьвет зноў за сонцам, за новай зарой! На небе свабода, сьвятло і прывольле, — А думцы замала: няма там людзей; Людзей на зямельцы спаткае даволі, Дык сонца і воля ня сьвецяць тут ей… I так безупынку, то к небу — дзе зоры, Нясецца, як птушка, ўдаль думка мая; То скоціцца ў мора, ў вялікае мора Людскога, забытага шчасьцем жыцьця.

Мой дом

Мой дом — прывольле зьвёзднай далі, Арламі мераны абшар, Дзе бітвы точаць ветраў хвалі Зь сям’ёй глухіх калматых хмар.
*
Мой дом — амшалай пушчы сховы, Сяліба ясеняў, сасон, Дзе сьмех русалчын, лесуновы Палошыць вечна-цяглы сон.
*
Мой дом — пясчаныя разлогі, Пакута сьцюжы і сьпякот, Дзе ў скібах лад вядуць нарогі, Аздобай цьвет — чырвоны пот.
*
Мой дом — узьмежных зёлак восьці, З сухой асінаю курган, Дзе тлеюць прадзедавы косьці, Дзе плача ночка ды туман.

Як я полем іду…

Як я полем іду, гнецца колас ка мне, Зь ім маркотнай душой ціха шэпты вяду; Колас чуе усё ў зачарованым сьне, — Колас гнецца ка мне, як я полем іду. Як я лугам іду, траўка сьцелецца ў ног, Абсыпае зь сябе жыўчых росак ваду; Кветкі жаляцца мне — поўны дзіўных зьнямог, — Траўка сьцелецца ў ног, як я лугам іду. Як я лесам іду, зважна думкі сную, Аглядаю сьвятую дубоў грамаду; Там, як дома, сабе з пушчай песьні пяю, Зважна думкі сную, як я лесам іду. Як я ў хатку ўвайду, мяне штосьці гняце; Бледны сум падыходзіць — прыносіць нуду; Ў заплясьнелым кутку цень касьцісты цьвіце, — Мяне штосьці гняце, як я ў хатку ўвайду.

Я ад вас далёка…

Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, — На чужое неба ўжо гляджу сягоньня, Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю, Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю. І няма на сьвеце так вялікай меры, І няма на сьвеце так каваных дзьвераў, Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі — Беларусь са мною разлучыць пасьмелі! Я ад вас далёка… скажуць гэтак людзі… Але хто заглянуў у чужыя грудзі І паняў хто шчыра той агонь і мора, Што гарыць, бушуе і аб чым гавора? Пойме толькі гэта, хто аж да скананьня Не пазнаў спакою, не пазнаў прыстаньня; Каго доля-ведзьма ад самой калыскі Кідала па сьвеце, як той ліст вятрыскі. Я ад вас далёка… А дзе ні гляджу я — Дома толькі думка днюе і начуе; Знаю толькі пушчы Белавежскай гоман, Знаю толькі рэчку — з плытнікамі Нёман. Дзе ў чужыне будзе сад так гадаваны, Дзе такі там хорам важна збудаваны, — Што мне замянілі б хату і бярозкі, Хату і бярозкі беларускай вёскі?.. Я ад вас далека… Дзеліць нас паўсьвета, — А жыву ж я з вамі і зіму, і лета; Чую з вамі ўвосень непагоды песьню, Цешуся з праталін вольнага прадвесьня, І ці сонца ўзыйдзе, і ці сонца зайдзе, — Вечна з думкай там я, мой спакойны край дзе; З выраю як толькі сустракаю гусі, Весьці ў іх пытаю з роднай Беларусі. Я ад вас далёка… Жыву між чужымі, Чую ж вашы песьні, — водклік шлю сваімі;
Дабываю песьні ад душы, ад сэрца,
Аж бы сам за імі к вам ляцеў, здаецца. Не зрабіць нікому гэткай дамавіны І ня вырыць ямы гэтакай глыбіны, Каб у іх з вачэй мне Беларусю-маці, Як людзей хаваюць, гэтак пахаваці.
Я ад вас далёка… Божа ты мой мілы! Неразлучны з вамі да самой магілы, — Не пакіну думаць сьвітам і ўпацёмку: Як там жывіцё вы, як жыве старонка? А хоць дасьць мне доля ў дамавіне мейсца, — Ўстане цень зь зямлі мой, на крыж абапрэцца І ў той бок глядзеці будзе век нязводна, Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.

Мінуты шчасьця

Сплылі ў душу з высі высокай I зацьвілі ў ёй яснавока, Як сьветласьць бледная аблокаў На дальнім летнім небасхіле. Цьвілі, гулялі пераліўна Сьвітаньнем новым долі дзіўнай; У казку волі неспажыўнай Цяклі нявыплаканай сілай. Вялі па сьцежках нехаджалых, Арлом узносілі на скалах, Карону клалі ў міртных хвалах На ўсёй будзённасьці завілай. Так асянялі, панавалі, Як сонца бліск на вод крышталі, Аж пацягнулі вышай, далей, Туды, адкуль сышлі так міла. Вітаю іх і не вітаю, Стаю, як пільгрым на расстаю Ў чужым далёкім недзе краю, Як над пустой стаю магілай.

Вячэрняя малітва

Як летняе сонца свае згасіць косы I кветкі нябесны зайграюць нясьмела, — Ноч сее тады серабрыстыя росы, Над логам зьвісае туманнай пабелай. Ад бледнага месяца бледныя цені Зь сялібаў і пушчы кладуцца на гоні; Як цені мінуўшых даўно пакаленьняў, Устануць, пастануць слупамі ў прасоньні. Цікавая думка над сном усплывае, Вяртаецца зь цішай і просіцца ў сэрца, Дзе ласкай сьвітае, як байка жывая, I вогнікам ціхім навокала ўецца. Малітва вячэрняя ў той час выходзе, Ахвярна кладзецца на сьпячыя далі, I пасмай няўгледнай да зорак на ўсходзе Плыве і мяняецца ў кветным крышталі. О, будзь вечна слаўнай, вячэрняя ціша З планетнай зарніцай і месяцам бледным! Хай песьня спакою душу укалыша I вынесе чыстай над шумам пабедным!

Зоркі

Ночкай, як толькі выходзіў я з хаты, Зоркі на небе страчаў я чатыры; Кожны раз зводзіў іх вогнік крылаты, Хоць к ім з малітвай узносіўся шчырай. Першая — бацькава зорка ясьнела, Маткі — другая глядзела ў сьвет горка, Трэйцяя мне мігацела нясьмела, Роднай зямелькі — чацьвертая зорка. Першая згасла навекі ня ў часе, Звольна губляе бліск свой другая, Трэйцяя сумнаю мглой спавілася, Толькі чацьвертая лепей міргае.

Шлях мой…

Шлях мой ня сьцелецца сонцам і кветкамі, Гладкай, павабнай ня лёг раўніной, — Паміж няўдалымі ўецца палеткамі, Ўецца зімой і вясной. Вечар і ночка закрылі мне раніцу, Ухуталі плесьняй, сівым туманом, Даль жа нязбытаю казкай туманіцца, Казкай, нягаданым сном. Вера ў дзень заўтрашні сілай няведамай Думы гартуе ісьці, не чакаць, Хоць бы там злыдні плот ставілі бедамі, Бедамі клікалі спаць. Зойдзе брат сьцежку мне, путамі звонячы, Пут гэтых толькі ня бачачы сам: «Дзе ты ідзеш?» — запытаецца, гонячы. «Далей!» — адказ яму дам. Далей і далей праз выдмы няплодныя, Ўсё непакорна, шукаючы ўсё, Покі ня згаснуць прасьветачы зводныя, Покі ня згасьне жыцьцё!..

*** Дзе ты, шчасьце маё?.

Дзе ты, шчасьце маё, дзе ты, сьветлая доля? За што сэрца гняце жалю дзікая змора?.. Воыйду цёмнай парой гэт’ за вёску на поле І падслухаю сьціха, што ночка гавора. Можа, гоман пачую, што жаль і трывогу Песьняй радасьці зглуша і ўсьпіць назаўсёды, Мо’ пакажа няшчаснаму к долі дарогу І разгоне ў душы цемнаты, непагоды. Га! нічога ня чуць, толькі неяк, здаецца, Жудка вые, гудзіць сівер з поўначы зімны, Толькі шум баравы зь цёмнай далі нясецца І пяе у душы пахавальныя гімны.
Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI