Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

Праз выламанае вакно вецер кранаў полымя свечак на сталах, недзе ў далёка заспяваў певень, і гадзіннік выбіў поўнач. Гаспадар і госці пасля доўгага маўчання нарэшце апрытомнелі. Яны пабачылі на свае вочы цуды, ад якіх яшчэ бегалі ў іх па спінах мурашкі, і цяпер паверылі ў сілу Тамашовых слоў, якіх слухаюцца нават духі. Суддзя Дадэмуха са слязьмі на вачах прызнаўся, што ўсе яго намеры і вымогі былі несправядлівыя, і прысягнуў, што жыцьме з усімі ў згодзе і сяброўстве і не прымусіць болей сваіх бліжніх плаціць непатрэбныя выдаткі.

Тамаш шмат дапамагаў у няшчасці і простым сялянам.

Немагчыма нават усё расказаць. Шкада толькі, што ён пакінуў нашу старонку і пайшоў у край далёкі.

— Якая прычына, — спытаўся Завальня, — што ён пакінуў сяброў і бацькаўшчыну?

— Розныя пра гэта засталіся думкі між людзей. Кажуць, нібыта некаторыя паны і вучоныя лекары даводзілі ўсім, што слова — вецер, які не можа ані дапамагчы, ані, таксама, пашкодзіць, што ўсе чалавечыя хваробы яны ўжо даследавалі, вывучылі і ў аптэках кожны знойдзе патрэбныя яму лекі, што такіх атрутных шкадлівых катоў на свеце няма, што Тамаш ашукваў усіх, творачы цуды, і карыстаўся з людское наіўнасці. Нарэшце дайшло да таго, што чараўніку пачалі чыніць розныя ўціскі. Ён уцёк і схаваўся ад непрыяцеляў.

Іншыя ж даводзяць, што быццам і сябры яго нават згадзіліся з думкаю вучоных галоў і крычалі: «Не словы нам патрэбны! Пакажы нам зёлкі, мы самі збяром іх і будзем сябе лячыць». Тамаш ведаў моц кожнае травы і тым дагаджаў сябрам, што па лугах, балотах, берагах рэчак і азёр збіраў зёлкі, вучыў, якое з іх атрутнае, а якое — лекавае, расказваў, дзе якая трава расце і як яе карыстаць. Так, дбаючы пра сваіх прыяцеляў, у травені, калі весяліцца ўся прырода, спяваюць птушкі ў полі і ў гаях, задуманы Тамаш блукаў па родным краі, збіраючы травы і кветкі. На захадзе сонца на даліне сярод лёгкае, празрыстае смугі ён убачыў русалку незвычайнае прыгажосці; на галаве яна мела сплецены з кветак вянок, на валасах зіхацелі кроплі расы, сукенка, белая, як снег, была высыпаная размаітымі кветкамі. Яна, спяваючы чароўным голасам, забавіла Тамаша да сябе. Ён пайшоў за ёю і не вярнуўся дахаты.

— А ці з’яўляўся яшчэ дзе-небудзь той кот Варгін? — спытаўся дзядзька.

— З’яўляецца і цяпер. Нядаўна ў нашым маёнтку, калі паніч з людзьмі прыйшлі апоўначы да афіцыны, дык убачылі ў першым пакоі велізарнага чорнага ката. Дзверы і вокны былі зачыненыя, і ўсе дзівіліся, якім чынам ён туды залез. Калі хацелі яго злавіць і выкінуць, кот, ратуючыся, не зрабіў аніводнага шораху, а як лёгкі вецер пералятаў цераз сталы, шафы і канапы, нідзе не затрымліваючыся. Нарэшце сеў у куце і, калі яго акружылі, каб схапіць, — імгненна знік. Усіх агарнула трывога, і дрыжыкі пабеглі па целе.

Часам у навальнічную ноч, калі вецер вые за сцяною, можна пачуць жахлівае варкатанне таго ката, і цяжкая туга лажыцца на душу; бачаць сяды-тады апоўначы яго агнёвыя вочы, нібы дзве свечкі; трывожна тады на сэрцы. Але не ўсе даюць веры гэтым страхам. Толькі просты люд моліцца, просячы Бога, каб збавіў ад таго нячысціка.

— Бура на падворку, — сказаў дзядзька, — шуміць вецер за сцяною, замятае ўсе дарогі снегам, заўтра не паедзеце вельмі рана, ды і няма вам патрэбы спяшацца: хлеб і сена, дзякуй Богу, маю, дык можам яшчэ нейкі час пагаманіць, пакуль певень заспявае. Што ж нам раскажа цяпер ваш

трэці таварыш?

Апавяданне чатырнаццатае. Дзіўны кій

Трэці падарожны быў яшчэ малады, вусы і барада былі ў яго кароткія і мяккія; твар паказваў на моцнае здароўе і добрую памяць. Пачаў ён так:

— Я нічога яшчэ не сустрэў у жыцці такога, што было б вартым асаблівае ўвагі, але чуў некалькі гісторый, якія апавядаюць у нас у доўгія зімовыя вечары; адну з іх — пра дзіўны кій — раскажу пану.

Калісьці ў багатага чалавека служыў малады працавіты і пачцівы парабак Алешка. Быў ён дбайны, паслухмяны і стараўся ва ўсім дагадзіць свайму гаспадару. Гады тры праслужыў ён без усялякіх спагнанняў. На чацвёртым годзе за ўсю сваю працу атрымаў толькі тры талеры і пайшоў з імі шукаць іншае службы.

«Як цяжка жыць на свеце беднаму чалавеку, — думаў, ідучы. — О! Калі б я меў грошы, шмат на свеце добрага зрабіў бы; ёсць людзі, змучаныя старасцю і калецтвам, якія і працуючы не могуць зарабіць сабе ні грошай, ні хлеба. Я іх забяспечыў бы, каб маглі спакойна жыць да самае смерці».

Калі гэтак падумаў, убачыў жабрака. Той быў без рукі, змучаны падарожжам і голадам. Алешка дастаў талер, даў бедаку і пайшоў далей.

Прайшоўшы крыху яшчэ, заўважыў сляпога, якому быў за павадыра дзесяцігадовы хлопчык. Сляпы просіць, каб злітаваўся над яго калецтвам. Алешка дастаў другі талер і аддаў жабраку.

Ідучы далей, убачыў трэцяга старца, зусім згорбленага, барада і валасы на галаве белыя як снег; успёршыся на кій, дрыготкім голасам прасіў той міласціну.

Алешка выняў апошні талер і, аддаючы яго жабраку, сказаў:

— Бяры мой апошні талер. Сёння ён мне не трэба, але не ведаю, які лёс выпадзе мне заўтра.

— Не турбуйся за заўтрашні дзень, — сказаў жабрак. — Аддаю табе гэты кій; ён служыў маёй старасці, і ты, калі будзеш мець якую-небудзь патрэбу, падымі да неба той канец кія, якім абапіраешся на зямлю, і адразу зробіцца ўсё, што ты захочаш.

Сказаўшы гэта, ён аддаў кій, а сам імгненна знік. Алешка доўгі час стаяў задуманы, разважаў пра дзіўную здань у вобліку беднага старца, пра таямнічую сілу кія, які трымаў у руках, і, агорнуты гэтымі думкамі, пайшоў далей.

Бачыць перад сабою лес, спавіты дымам — нібы густым туманам. Падыходзіць бліжэй: страшны пажар у пушчы, полымя, гнанае ветрам, запальвае галіны высокіх хвояў. Ласі і дзікія козы, ратуючыся ад агню, кідаюцца ў ваду і плывуць на другі бок возера, сяляне ў роспачы дарэмна спрабуюць утаймаваць імклівае полымя, якое ўжо дасягае палеткаў і пагражае паглынуць усе пасевы.

Алешка згадаў старцавы словы і падняў канец кія ўгору. Умомант пажар ачах, нібыта заліты вадою. Толькі чорныя клубы дыму падымаліся ў неба. Людзі здзіўлена глядзелі на гэта, а Алешка пайшоў далей.

Раптам пацямнела, схавалася сонца ў аблоках, з-за гор паднялася страшная хмара і засланіла палову неба, бесперапынна ўспыхвалі бліскавіцы, і стралялі адзін за адным перуны, падзьмуў вецер, жывёла ўцякала з пашы, страх ахапіў усіх сялян.

Алешка падняў кій да неба — клубы чорных воблакаў вецер разнёс у розныя бакі, і навальніца не ўчыніла аніякае шкоды.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Командир Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.72
рейтинг книги
Командир Красной Армии