Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

— Але, пэўна, і не снілася старасвецкім людзям, — сказаў мой бацька, — тое, што мы цяпер зазналі; паны любілі гаспадарыць, і лепей было за сённяшняе.

— Шмат якім панам глядзеў я ў вочы, — сказаў стары, — адгадваў іх думкі, выконваў загады, дагаджаючы ўсялякім іх жадункам. За мае паслугі, дзякуй Богу, мне верылі і давяралі. Нашы вёскі калісьці колькі разоў перапрадавалі, шмат тут было гаспадароў, і кожны кіраваў па-свойму, ды за тым часам яшчэ жылі нішто сабе. А вось калі пан З. па смерці сваіх бацькоў запанаваў у гэтым маёнтку Казуліне, усе мы зазналі гора. Хацеў здзівіць суседзяў сваёй раскошаю: прывозіў дарагія кветкі і садовыя дрэвы з далёкіх

краін; ездзіў у шыкоўных экіпажах; трымаў мноства лёкаяў, а парадку ў доме не было; збіраліся госці, пілі дарагое віно; штогод выдаткі былі большыя за прыбытак з маёнтка. Дык і пачаліся крыўды і рабункі.

— Дрэнны будзе з гэтага канец, — казалі абазнаныя людзі пану З., але ён не слухаў добрае рады, больш да душы былі яму намовы несумленных людзей, якія карысталіся з ягонае някемнасці.

У той самы час з’явіўся ў нашым маёнтку — невядома адкуль — дзіўны чалавек. Я забыў яго прозвішча, але твар як сёння бачу: худы, заўсёды бледны, нос велізарны, бровы густыя, пагляд як у вар’ята, вопратку меў чорную, доўгую і нейкую дзіўную. Не выпадала мне ў жыцці нікога ў такім уборы бачыць. І гэты госць, як неадступны цень, нязменна быў з панам З., хваліў ягоныя ўчынкі, маўляў, ён бавіцца і весяліцца, як і належыць сапраўднаму пану — нашчадку знакамітых продкаў, абяцаў паказаць яму нейкія цуды і адкрыць крыніцу бяздоннага багацця, апавядаў пра цуды, што дзеюцца дзесьці на краі свету; кпіў з нашых звычаяў і завядзёнак, якія нам дасталіся ад продкаў. Былі такія паны, што ўхвалялі яго думкі, а лёкаі і сяляне пракліналі яго і з пагардаю называлі чорным госцем.

Мінае год, мінае другі, і робіцца ўсё горш і горш. Сяляне пана З. дазвання згалелі, кінуўшы хаты, блукалі па свеце і шукалі сабе спажывы; ды і ў панскім доме панавала бяда; суседзі і знаёмыя, едучы па блізкіх дарогах, міналі наш маёнтак. Чорны госць прыходзіў толькі часам, раіў прадаваць людзей і такім чынам збіраць грошы. Паслухаўся пан, шмат вывез моладзі ў далёкія краі, але і з гэтага не забагацеў, а госць той чорны хутка знік.

Даймалі пана праз суд крэдыторы, вымагаў нясплочаныя за колькі гадоў падаткі ўрад. Суд апісаў маёнтак і перадаў яго апекуну, а пану З. дазволілі мець пры сабе да паслуг адно лёкаяў. Сярод іх быў тады і я. Мы жылі ў далёкім фальварку; пан быў самотны. Праз колькі месяцаў я заўважыў у ім дзіўныя перамены. Почасту ён гадзінамі сядзеў моўчкі на адным месцы, часта задуманы, нібыта ў роспачы, хапаўся за галаву і размаўляў сам з сабою, ходзячы па пакоі, не спаў ад захаду да ўсходу сонца.

Аднаго разу акурат апоўначы пачуў я панаў голас, убачыў агонь у вакне; падумаў: кліча каго-небудзь з нас — і заходжу ў пакой. Пан гаворыць сам з сабою так гучна, быццам з некім спрачаецца. Здзіўлены, я доўга глядзеў на яго, а ён мяне не заўважаў. Нарэшце я сказаў:

— Пачуў панскі голас і падумаў, што клічаш каго з нас, а пан быў самотны і размаўляў сам з сабою.

Ён зірнуў на мяне неспакойным вокам і сказаў, паказваючы рукою на сцяну:

— Самотны? А гэта хто?

Бачу: на сцяне цень у рост чалавека, нос доўгі, валасы натапыраныя — пазнаю чорнага госця. Апанаваў мяне страх, дрыготка скаланула цела, стаю на месцы, як скамянелы, а цень той пасунуўся па сцяне да дзвярэй і знік.

— Пайшоў. Не дае мне спакою, — сказаў пан, — а ты ідзі, няма табе тут чаго рабіць.

Я выйшаў адтуль, увесь агорнуты страхам; здавалася, што той страшны цень стаіць перада мною, і я ўсю ноч не мог заснуць. А калі апавядаў іншым пра той жахлівы прывід, ніхто мне не верыў, усе смяяліся, кажучы, што я перапалохаўся свайго

ценю, але я думаў іначай і забыць гэтага не мог.

Прайшло колькі тыдняў. Пан заўсёды быў самотны і неспакойны. Аднаго разу ўвечары ён сказаў мне:

— Сёння я блага пачуваюся. Пасля вячэры адразу прыходзь і будзеш спаць тут, бо, можа, здарыцца якая патрэба, а ты ў сваім пакоі моцна заснеш і мяне не пачуеш.

Я паслаў сабе пасцель на падлозе, патушыў агонь. Ноч была ціхая і ясная, свяціў месяц. Пан не мог заснуць: уздыхаў, уставаў, сядаў і зноў клаўся. Доўга я чуў кожны яго рух і толькі заснуў — моцны голас абудзіў мяне. Усхопліваюся і бачу: пан, седзячы на ложку, гучна гаворыць як бы сам з сабою, але я той гаворкі зразумець не мог. Поўня свяціла ў самае вакно, бледнае святло разлівалася па ўсім пакоі так, што ўсе рэчы можна было добра бачыць. Раптам я заўважыў жахлівы цень у рост чалавека, што быў на сцяне насупраць самага ложка і, павярнуўшыся тварам да вакна, рухаўся, нібы жывы. Нос доўгі, валасы натапыраныя — пазнаў чорнага госця. Ахапіў мяне люты страх і я, як непрытомны, ускочыў з месца і закрычаў:

— Кажы, пане, запаліць агонь!

— Навошта запальваць агонь, — сказаў пан. — Цяпер яшчэ толькі поўнач.

— Гэты жахлівы цень палохае мяне, — адказваю.

— Не табе, а мне не дае ён спакою.

Сказаўшы гэта, ён устаў з ложка і паходжваў па пакоі, а мне загадаў не сыходзіць з месца. Тут заспяваў певень. Цень пасунуўся па сцяне да дзвярэй і знік. Пан сядзеў нерухомы, як камень. Я лёг на сваё месца і пазіраў на яго; дрыжыкі прабягалі па маім целе, і да самага світання я ўжо не заснуў.

Аднаго разу той жахлівы цень з’явіўся на сцяне апоўдні пры ясным сонцы. Я заўважыў на твары ў пана страшную перамену: ён быў бледны, як навец, і, шпарка ходзячы, казаў нейкія няўцямныя словы.

Я, перапалоханы, ледзь змог прамовіць:

— Загадай, пане, паклікаць ксяндза, каб прачытаў малітвы і свянцонаю вадою пакрапіў сцены. Відаць, гэты дом доўга стаяў пусты, вось нячысцік тут і пасяліўся. Або нейкі чарнакніжнік выклікаў яго сюды, каб ён нас мучыў не толькі ўначы, але і ўдзень.

Пан здзекліва глянуў на мяне і сказаў:

— Стары дом, можа, няраз ужо крапілі свянцонаю вадою. Не з тваім розумам сюды лезці.

Неяк, калі заходзіла ўжо сонца, пан, вярнуўшыся смутны са шпацыру, зайшоў у пакой, сеў і ашчаперыў рукамі галаву.

— Пэўна, у пана моцна галава забалела? — пытаюся.

— Так шуміць у галаве, — сказаў ён, — што даўно ўжо ніякага паратунку няма.

— Параіў бы пану, як вылечыцца, ды не ведаю, ці паслухае мяне пан.

— Паслухаю, калі што добрае скажаш.

— Кажуць, што калі мучыць шум у галаве, найлепей пастаяць ля самае званіцы, паслухаць касцельных званоў, як на імшу звоняць, потым зайсці ў святыню, укленчыць перад алтаром, шчыра памаліцца і паслухаць святую імшу. Такім чынам шмат хто вылечыўся. Няхай і пан паспрабуе [169] .

Ён глянуў на мяне, і здзеклівая ўсмешка з’явілася на хваравітым твары.

— Табе гэтыя лекі, можа, і дапамаглі б, а мяне касцельныя званы не вылечаць.

— Я шмат бачыў няшчасцяў і страшных дзіваў, жывучы на гэтым свеце, — сказаў стары. — Але гэтае самае жахлівейшае. Не вытрымаў пан, памёр ад несупынных пакутаў.

169

На Беларусi i цяпер яшчэ просты люд лечыцца так ад шуму i iншых хвароб у галаве.

Поделиться:
Популярные книги

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11