Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

— Раю пану быць асцярожным. Каты, асабліва чорныя, маюць атруту.

Сказаўшы гэта, ён узяў шапку і выйшаў з пакоя.

— Павесіць ката! — закрычаў пан Н., і гэты, поўны гневу загад, перапалохаў усіх. — Паклікаць сюды каго-небудзь, няхай выцягне ката з-за грубкі. Павесіць яго!

— Сорам, — сказала пані паручнікава, — даваць веры чараўніку, які тут нас усіх сваім шарлатанствам падмануў. Хіба маглі ад гэтага ката нарадзіцца атрутныя восы ў галаве; не чыні, пан, такой жорсткасці — я яго забяру з сабою. Кот

рэдкі, і ён у маім доме, пэўна, ніякае шкоды не ўчыніць.

— Павесіць ката неадкладна! — крычаў пан Н. у гневе.

Заходзіць у пакоі лёкай, шукае за грубкаю ката, але таго там ужо не было. Пан і лёкай агледзелі ўсе куты, глядзелі пад сталамі і пад ложкамі, шукалі за мэбляй і нідзе Варгіна знайсці не маглі. Дзверы і вокны былі зачыненыя, як ён уцёк? Стаяць здзіўленыя: кот як праз зямлю праваліўся.

Пані ўжо была здаровая і спакойная. Ва ўсёй ваколіцы дзівіліся з гэтага здарэння. Дактары кпілі з людское прастаты; але люд верыў у сілу Тамашовых слоў, ішоў да яго па параду і заўсёды меў палёгку ў пакутах. Пані паручнікава хацела мець Варгіна ў сваёй хаце, дужа шкадавала, што не ведае, дзе гаротнік хаваецца ад несправядлівага панскага гневу.

Аднаго разу, бавячы час дома з суседкамі, так апавядала гасцям пра ката Варгіна:

— Я не бачыла нічога пякнейшага, як той незвычайны звярок: чорны як вугаль, поўсць бліскучая, гладкая, мяккая — як аксаміт; касматы хвост як у собаля, вочы, поўныя агню, гараць, як свечкі; сам велізарны. О! Калі б магла дзе-небудзь такога ката знайсці — дорага заплаціла б за такую рэдкасць.

Падчас гэтае размовы забягае Зося, старэйшая дачка пані паручнікавае, і крычыць:

— Ах, мама! Які велізарны кот сядзіць у вітальні!

Адчыняюць дзверы і бачаць у цёмным куце чорнага ката — вочы зіхацяць, як свечкі. Гаспадыня адразу пазнала Варгіна і ледзь сказала: «Варгін!», як ён, варкочучы, падышоў да яе. Пані ўзяла яго на рукі, занесла ў пакой і пусціла на падлогу. Варгін паважна пахаджваў па пакоі, а дзеці і госці, стоячы вакол, глядзелі са здзіўленнем і хвалілі незвычайнага ката.

— Табе, Зося, трэба клапаціцца, каб Варгін быў заўсёды накормлены і дагледжаны, — сказала паручнікава. — Цешыць мяне, што ён з’явіўся ў маім доме. Тут такое няшчасце, якое ён зазнаў нядаўна ў доме ў пана Н., яго не напаткае. Ці ж праўда, што такі прыгожы кот мае атруту і шкодзіць сваім варкатаннем?

Колькі тыдняў Варгін быў найшчаслівейшы з катоў: меў добрае малако, усе яго любілі, а найбольш дзеці. Яны кідалі кату мячык, а той спрытна лавіў яго лапамі, бегаў з дзецьмі па пакоі, скакаў па крэслах, сталах і канапах, гуляў з малымі ў садзе, забаўляў іх, лазячы па дрэвах. Пасля забаў і праменадаў ён ляжаў з дзецьмі на траве пад шатамі густых ліп; а калі вяртаўся ў пакой, яго сустракала Зося, брала на рукі, гладзіла белаю ручкаю, і няраз шчаслівы Варгін, варкочучы, засынаў у яе на

каленях.

Нарэшце дзіўныя перамены заўважаюць усе: дзеці, раней спакойныя, цяпер лезуць на сталы, на камоды, страшна крывелюцца, часам мружаць вочы, як совы, баючыся святла, глядзяць, як пачвары, выкрыўляюцца целам, кідаюцца ў вокны, бягуць да вады, усіх лаюць. Зося зусім змянілася. Часам разгневаецца на ўсіх, сядзіць смутная, наракае на ўсіх людзей і на цэлы свет, а часам — занадта вясёлая, танцуе адна, кружляе па пакоі, пляце лухту; зрабілася легкадумнаю, пераборліваю, ніхто ёй дагадзіць не можа.

Аднаго дня пані паручнікава бавілася з гасцямі, дзеці коўзаліся на падлозе, Зося павярнулася колькі разоў у пакоі і села ў куце, самотная і сумная, а Варгін прымайстраваўся ў фатэлі і варкатаў, прымружыўшы вочы.

— Дзіўныя перамены бачу я ў тваім доме, — сказала прыяцелька пані паручнікавае, — дзеці, а асабліва твая старэйшая дачка, непадобны да саміх сябе. Чула я пра чорных катоў, што яны вельмі шкодзяць. Ці не Варгін гэта іх заразіў? У такім няшчасці, як кажуць людзі, дактары не дапамогуць. Прасі Тамаша. Ён адзін можа вылечыць.

Калі сказала гэта, то кот Варгін завішчаў некаціным голасам, скочыў у вакно і вокамгненна знік.

Паручнікава пабялела, і ўсіх гасцей ахапіў страх. Раскрыліся ў маці вочы, зразумела яна сваю памылку і нешчаслівыя вынікі яе. Хутка пасылае карэту па Тамаша, просячы, каб паспяшаўся і ўратаваў яе ад няшчасця.

Прыехаў Тамаш. Маці расказала яму пра бяду, што прыйшла ў дом. Чараўнік глянуў на паненку, на дзяцей, паціснуў плячыма і кажа:

— Будзь, пані, спакойная, хоць дзеці ўжо хворыя, але яшчэ не позна: з іх галоў лёгка можна выгнаць пачвар, што завяліся ад кацінага варкатання.

Ён загадаў паставіць усіх дзяцей пасярод пакоя, а сам, наблізіўшыся да іх, прашаптаў таемныя словы.

Страх агарнуў усіх, хто глядзеў на гэта: з дзяцей сыпаліся нейкія дробныя страшныя і дзіўныя звяркі, накшталт жаб і мышэй, поўзалі па пакоі і шукалі сховаў у шчылінах, пранізлівы іх піск закладаў людзям вушы. З галавы ж паненкі Зосі выляталі матылі размаітых памераў і расфарбоўкі, мітусіліся пад столлю, а маці, гледзячы на гэта, дрыжэла ад страху і была як непрытомная. Тамаш, бачачы яе пакуты, махнуў рукою, і адразу зніклі матылі і ўсе пачвары.

Нарэшце Тамаш, каб яшчэ больш супакоіць расхваляваную маці, запэўніў, што дзеці яе не захварэюць больш на гэтую немач, калі яна не забудзе цяперашніх пакут і будзе пільнаю, баронячы дзяцей ад гэткіх забаваў.

Калі пасля чараў дзеці пайшлі ў свой пакой, а Тамаш узяў шапку, каб ісці дадому, прыехаў суддзя Дадэмуха, чалавек багаты і, кажуць, разумны, бо ўсе суседзі і знаёмыя заўсёды ў яго прасілі рады ў судовых справах. Пан суддзя зайшоў у пакой, прывітаўся з гаспадыняю, зірнуў на Тамаша і сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Потусторонний. Книга 2

Погуляй Юрий Александрович
2. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Потусторонний. Книга 2

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Законник Российской Империи. Том 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 3

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4