Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян

Шрифт:

Пасля вячэры дзядзька прыладзіўся на ложку, я — каля яго, парабкі паселі на лаве. Адзін з тых падарожных — ужо ў вяку, з бледным тварам, але ў моцнай і стройнай постаці відаць была фізічная і маральная моц — пачаў сваё апавяданне.

Апавяданне дванаццатае. Стогадовы стары і чорны госць

У маладосці я ведаў старога, які жыў па суседству з намі; зваўся ён Гараська, быў сапраўды старасвецкі чалавек. (Цяпер такіх людзей няма ўжо ў нашым краі.) Прамінула гадоў дваццаць, як ён памёр, але жыццё і смерць яго былі такія дзіўныя і так

запалі ў маю памяць, што, здаецца, нібыта ўчора ўсё гэта бачыў.

Жонка і ўся яго сям’я даўно ўжо выбраліся на той свет, адзін толькі ўнук быў яму памочнік у штодзённай працы на полі, а нанятая кабета гатавала есці і даглядала адзіную карову, якой досыць было травы вакол самотнага дома, што стаяў на пагорку і быў цераз за поле вярсту ад нашае вёскі.

Гараська добра памятаў сваю маладосць. У святы або ўвечары, калі вернуцца з поля аратыя і касцы, ён прыходзіў да нас і, седзячы на прызбе, апавядаў, як жылі даўней нашыя продкі, — проста, без прыдумак і ўсялякіх пышных аздобаў; палеткі і авечыя чароды задавальнялі ўсе іхнія жаданні; не зайздросцілі яны жыхарам далёкіх краін, не ішлі да іх набываць багацце, бо не мелі ў тым патрэбы, без таго былі шчаслівыя і спакойныя.

У восемдзесят гадоў ён быў яшчэ не змардаваны працаю, — з сошкаю на полі і з касою на сенажаці апярэджваў маладых. Сілу меў нечалавечую. Калі не было добрага ўлову, складваў нерат ў човен і, несучы яго на плячах, пераходзіў з усімі сваімі прычындаламі на другое возера. У такой сіле і заўсёды з добрым здароўем прычакаў соты год жыцця і быў яшчэ моцны, як вячысты зялёны дуб. Прыйшла маркотная восень. Доўгімі і цёмнымі вечарамі ўся наша сям’я, сабраўшыся пры лучыне, рабіла тое, што адпавядае гэтай пары года. Мой бацька плёў нерат, кабеты пралі, а я гнуў абручы да розных дзежак. У часе работы пачалася гаворка пра старога Гараську.

— Чаму гэта, — сказаў мой бацька, — Гараська так даўно не быў у нас? Добры стары, калі з ім размаўляю, час ляціць хутка і прыемна. О! Як бы я хацеў, каб ён прыйшоў да нас — барзджэй мінуўся б гэты восеньскі вечар.

Ледзь сказаў так — бачым дзіва дзіўнае: дзверы не адчыняліся, а Гараська стаіць пасярод хаты. Са страхам глядзім на яго. Ён стаіць моўчкі нерухома, твар яго смутны і выказвае штосьці незразумелае, уся постаць лёгкая і, здаецца, вышэйшая, чым зазвычай. З кожнаю хвілінаю ён робіцца ўвачавідкі лягчэйшы ды танчэйшы і растае ў паветры. Ува ўсіх нас апусціліся рукі, дрыготка прабегла па целе, пазіраем адно на аднаго, не разумеючы, што ўсё гэта значыць. Нарэшце мой бацька перапыніў маўчанне:

— Трэба будзе заўтра даведацца, што дзеецца ў Гараськавай хаце, ці здаровы ён? Гэтая здань прадказвае нешта благое.

Толькі сказаў гэта мой бацька, — заходзіць у хату сусед, хата якога стаяла на другім баку вуліцы, і такую апавядае гісторыю.

Таго вечара былі ў яго госці. Пасеўшы на лавах, госці і гаспадары гаманілі пра сёе ды тое… Нарэшце пачалася гаворка пра некаторыя апавяданні Гараські, як ён згадваў сваю маладосць, даўнейшых паноў і даўнейшае жыццё. Раптам адчыніліся дзверы, нібыта разнасцежыў іх моцны вецер, суседаў сын падбег да парога і толькі хацеў зачыніць — зайшоў Гараська, нікому не пакланіўся, ціха, як цень, падышоў да стала і зноў вярнуўся ў сенцы. Насупраць, у другую палову хаты, таксама

адчыніліся дзверы, і ён зайшоў туды. Дзівіліся ўсе, не ведаючы, што гэта такое; узялі запаленую лучыну, каб пасвяціць, бо цёмна было, але не знайшлі там аніводнае жывое душы. Устрывожыліся ўсе, дзеці і жанчыны баяліся выйсці за дзверы.

Пасля гэтага апавядання яшчэ некалькі чалавек прыйшлі да майго бацькі і таксама расказвалі цуды пра старога Гараську, які гэтаксама шмат да каго заяўляўся. Нехта бачыў яго і ўдзень: сядзеў на прызбе самотны і задуманы, а калі падышлі да таго месца — нікога не знайшлі.

— Заўтра нядзеля, вольны дзень, — сказаў сусед. — Пасля святое імшы пойдзем усе і даведаемся пра Гараськава здароўе. Стогадовы стары хоць на выгляд дужы і здаровы, аднак у такім вяку бывае лёгкая і хуткая перамена.

Наступнага дня перад самым полуднем мой бацька, я і іншыя людзі з нашае вёскі наважылі ісці да Гараські, і толькі падышлі да дзвярэй, як заходзіць яго ўнук і кажа:

— Дзед паслаў мяне прасіць усіх вас, каб вы сёння яго пераведалі.

— Як ён маецца? Ці здаровы? — спытаўся мой бацька. — Засумавалі ўжо ўсе без ягоных гісторый, нават турбавацца пачалі, ці здаровы.

— Здаровы. Праўда, цяпер больш маўчыць, нейкі задуманы і апошнім часам шмат працаваў.

— Што ж ён там рабіў? — спытаўся сусед. — І на каго ж гэта працаваў?

— На сябе.

— Што ж ён усё-такі рабіў?

— Убачыце, калі пераведаеце.

— Ну, дык хадзем, не бавячыся доўга, — сказаў мой бацька. — Там задаволім нашую цікаўнасць.

І ўсе выйшлі за дзверы.

Заходзім у Гараськаву хату і бачым: стаіць пасярод пакоя на двух зэдліках дубовая труна. У хаце ўсё прыбрана, падмецена і лавы чыста вымытыя. Гаспадар у новым палатняным адзенні і ўвесь белы, як лебедзь. Сустракаючы нас на парозе, сказаў:

— Проша, проша ў маю хату. Запрасіў сёння вас да сябе паказаць вам дом вечнасці, які сабе збудаваў сваімі рукамі. Хутка думаю перабрацца ў гэтую вечную хату.

— О! Яшчэ дзеду моцны, — сказаў мой бацька, — можа, раней каго-небудзь з нас пахаваеш.

— Малады можа, а стары мусіць паміраць, але яшчэ пачакаем пра гэта гаварыць. Сядайце, дарагія госці, рады буду пабавіць з вамі час у мілых размовах.

Сказаўшы гэта, ён запрасіў усіх нас сесці за стол. Унук прынёс гарэлку, а наймічка паставіла перад намі розныя пачастункі. Гараська, сеўшы ля нас, прымушаў піць і есці, а сам не крануў ані ежы, ані пітва.

— Як гэта сталася, дзеду, — спытаўся адзін госць, выпіўшы кілішак гарэлкі, — што ты ўчора з хаты не выходзіў, а людзі цябе ўсюды бачылі?

— Быў і ў мяне ў хаце, — сказаў бацька. — Я, дзеці і жонка — усе добра бачылі: твая постаць з’явілася пасярод пакоя і ўмомант знікла.

— Заходзіў і да мяне. Не пакланіўся ані гасцям, ані гаспадару, а потым хутка выйшаў у сенцы і схаваўся ў цёмнай палове хаты, а там цябе і з агнём не знайшлі.

Гараська неспакойна глянуў на гасцей, твар яго спахмурнеў. Крыху падумаўшы, стары сказаў:

— Будуючы сабе гэты дом, я думаў пра вас, душа мая вас адведвала, успамінаў мінуласць, і дух мой лётаў па тых ваколіцах, дзе я нарадзіўся, вырас, хадзіў па жыццёвых пуцявінах, зазнаў шчасце і гора, вясёлыя і сумныя гады, але ўсё гэта мінулася, як сон кароткі.

Поделиться:
Популярные книги

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11