Сказ пра Робін Гуда
Шрифт:
— А зараз, прыяцель, выбірай, што лепш — тапіцца ці плысці! — загарлаў манах і пабрыў да свайго берага.
Плынь падхапіла Робін Гуда, але ён паспеў ухапіцца за доўгае вецце ракіты, што навісала над самай вадой, падцягнуўся і вылез на сушу. Пашукаў вачамі свайго праціўніка і на процілеглым беразе ўбачыў дзябёлую постаць. Тоўсты румяны твар манаха расплыўся ў шырокую ўсмешку. Ён бачыў, як Робін Гуд караскаўся на бераг, як з яго ручаямі цякла вада.
— Хутка ты не гэтак засмяешся, мой попік! — крыкнуў яму Робін Гуд, падскокваючы то на адной, то на другой назе, каб з вушэй вылілася вада.
Раптам ён схапіў лук і
— Гэта яшчэ не ўсё! — крыкнуў яму Робін Гуд. — Раз не ўдалося дастаць цябе з лука, жабрачы ты манах, я пакажу некалькі прыёмаў мячом, — і ён скочыў у ваду. Манах убачыў, што разбойнік хоча напасці на яго, падбег да свайго шлема і надзеў яго сабе на круглую, як качан, галаву, выхапіў з ножан меч, прыкрыўся шчытом і стаў у пазіцыю. Робін Гуд выскачыў на бераг і імкліва атакаваў яго. Пачаўся жорсткі, упарты паядынак. Блішчалі доўгія клінкі мячоў, калі байцы высока ўзнімалі іх, каб з размаху апусціць на праціўніка, звінела сталь шчытоў, якія сустракалі і адбівалі ўдары. Размахваючы мячамі, праціўнікі кружыліся па беразе адзін вакол аднаго, то сыходзіліся, то разыходзіліся. Робін Гуд спрытна мяняў пазіцыю, стараўся знайсці слабае месца праціўніка. Адважны манах удала абараняўся.
Цэлую гадзіну звінелі мячы і шчыты. Змагаліся і на беразе, траплялі і ў ваду, нападалі, ухіляліся ад удараў, калолі і секлі мячамі колькі моцы ставала. Нарэшце зусім выбіліся з сілы і вымушаны былі перапыніць паядынак, каб крыху адпачыць пасля такой страшнай бойкі.
— Каб мяне чорт узяў, прыяцель! — усклікнуў Робін Гуд. — Ты ж той самы ўдалец, якога я шукаю і хачу ўзяць сабе ў таварышы. Зрабі мне, прашу, адну ласку.
— Якую?
— Анічога такога. He нападай на мяне, пакуль я не пратрублю тры разы ў ражок.
— Трубі колькі хочаш. Мяне твой ражок мала хвалюе.
Робін Гуд усміхнуўся. Зараз манах убачыць такое, што расхвалюе яго не на жарт. Ён паднёс да рота ражок і моцна пратрубіў тры разы. Яшчэ не сціхла рэха, як з лесу выбеглі паўсотні чалавек з нацэленымі лукамі ў руках.
— Што гэта за людзі?! — закрычаў манах. — Чаму яны так спяшаюцца сюды?
— Гэта мае стралкі, манах. Яны спяшаюцца мне на падмогу.
— Тваю просьбу я выканаў,— сказаў манах. — Цяпер зрабі і мне ласку — не нападай, пакуль я не свісну тры разы.
— Згодны, — адказаў Робін Гуд. — Я быў бы апошні нягоднік, калі б адмовіў табе. Твой свіст мяне мала хвалюе.
Як толькі манах свіснуў тры разы, паўсотні вялізных таўстамордых сабак з шалёным брэхам выскачылі аднекуль і памчаліся па даліне да рэчкі. Два сабакі наляцелі на Робін Гуда, адзін ззаду, другі спераду, і сарвалі з яго плячэй камзол.
Убачыўшы свайго атамана ў бядзе, яго людзі пачалі страляць у сабак. I тут адбыўся сапраўдны цуд. Сабакі спрытна хапалі стрэлы зубамі, і ніводзін з іх не быў паранены або забіты.
Маленькі Джон, які яшчэ
— Прагані сабак, манашак, і не марудзь!
— Хто ты такі, каб мне загадваць? — загрымеў у адказ манах.
— Я Маленькі Джон, стралок Робін Гуда! Яшчэ раз кажу: прагані сабак, a то ім не паздаровіцца.
Манах толькі пагардліва ўсміхнуўся, і тады Маленькі Джон пачаў пускаць стрэлы адну за адной. Яны так шпарка ляцелі, што сабакі не паспявалі хапаць іх, і неўзабаве некалькі сабак ужо ляжалі мёртвыя на траве.
— He страляй, добры маладзец! — крыкнуў яму манах, баючыся, што гэты спрытны стралок пераб’е ўсіх яго сабак. — He страляй, і давайце памірымся. Я не ведаў, што гэта Робін Гуд, а вы яго людзі.
Ён прагнаў сабак, і ўсё скончылася мірам.
— Як цябе завуць, адважны манах? — спытаў Робін Гуд. — Такія людзі, як ты, мне падабаюцца.
— Я манах Тук і ўжо сем гадоў ахоўваю Крынічную даліну і праганяю адсюль усіх, хто асмельваецца паявіцца тут без майго дазволу.
— Пойдзем з намі ў слаўны Шэрвудскі лес, — прапанаваў яму Робін Гуд. — Нам патрэбны свяшчэннік, бо мы не хочам жыць у лесе, як варвары. Нас абвясцілі па-за законам, мы не можам хадзіць у горад у царкву. I калі ты згодзішся жыць з намі, мы пабудуем табе капліцу, і ты зможаш спраўляць абрады.
— Добра, я пайду з вамі,— адказаў манах Тук. — Душа мая імкнецца да вашага слаўнага брацтва, і я буду вашым свяшчэннікам і спавядальнікам. Вазьму з сабой сабак, мы будзем хадзіць з імі на паляванне і загонім не аднаго аленя.
Вось якім чынам у атрадзе Робін Гуда паявіўся славуты брат Тук, які потым стаў адным з герояў шматлікіх народных песень і балад.
Манастыр каля Крыніц Сем год сцярог манах, Hi перад кім не падаў ніц — На ўсіх наводзіў страх. Меў востры меч і гнуткі лук I зваўся ён — брат Тук.Раздзел шосты
Робін Гуд і журботны рыцар
Аднойчы апоўдні, праз некалькі тыдняў пасля таго, як да ляснога брацтва далучыўся манах Тук, Робін Гуд стаяў, прыхіліўшыся да дрэва, у глыбокім роздуме.
— Атаман, — сказаў яму Маленькі Джон, — чым стаяць тут у адзіноце, ты б лепш паназіраў, як гатуецца абед. А абед будзе багаты, нават кароль палічыў бы за гонар пачаставацца ім. Адзін наш чалавек прынёс свежай аленіны, другі некалькі птушак, ёсць у нас і яшчэ сёе-тое — кожны знойдзе сабе што-небудзь да смаку.
— Ты праўду гаворыш, Маленькі Джон, — сказаў Робін Гуд, — але мне нешта не хочацца абедаць без гасцей. Вось вазьмі і прывядзі якога-небудзь барона, біскупа ці нарманскага рыцара. Ён папалуднуе са мной і заплаціць па рахунку.