Сказ пра Робін Гуда
Шрифт:
Яны пайшлі на роўную дзірваністую палянку пад магутным разложыстым дубам.
Бліснулі шырокія клінкі, і паядынак пачаўся. Лясь, лясь! — стукалі цяжкія мячы па моцных шчытах, якія праціўнікі спрытна падстаўлялі пад лязы мячоў. Бой доўжыўся
Нарэшце паядынак скончыўся пасля ўдалага выпаду незнаёмца. Робін Гуд не паспеў адбіць удар мяча, кончык клінка рассек лоб каля валасоў, і кроў заліла вочы Робін Гуду. Больш біцца ён ужо не мог, бо нічога не бачыў.
Як толькі паранілі атамана, Маленькі Джон выскачыў са свайго сховішча і кінуўся да дуба.
— Дай мне свой меч, — крыкнуў ён Робін Гуду, — і няхай гэты малойчык паспрабуе перамагчы мяне! Я ўмею біцца на мячах са шчытом!
— He, Маленькі Джон, не! — адказаў Робін Гуд, выціраючы кроў.— Даволі звону мячоў! Ганьба ставіць свежага чалавека супраць таго, хто доўга і храбра змагаўся. Ён сумленны праціўнік, ён не атакаваў мяне, калі мне заліло вочы.
— Што ж, мой абавязак — слухацца, — прабурчаў Джон, — але мне крыўдна, як падумаю, што гэты моднік будзе выхваляцца перад сваімі прыяцелямі, што пусціў кроў самому Робін Гуду і застаўся цэлы і здаровы.
I тут незнаёмца пакінулі абыякавасць і спакойная стрыманасць.
— Робін Гуд! — узрушана ўсклікнуў ён. — Значыць, я сустрэўся з Робін Гудам? I біўся з ім?
— Адкуль ты мяне ведаеш? — сказаў Робін Гуд. — Хто ты?
— Хто я? — засмяяўся юнак. — Некалькі гадоў назад ты адразу пазнаў бы мяне, а я цябе. Ты забыў, Роб, Уіла Геймуэла?
— Уіла Геймуэла, майго адзінага стрыечнага брата? He, не забыў. Але не пазнаў. Дык гэта ты, Уіл? Той самы хлопчык, з якім мы шукалі ў лесе птушыныя гнёзды? Каго я навучыў страляць з лука? Цяпер пазнаю тваю ўсмешку і голас. I трэба ж, мы біліся на мячах!
Сваякі горача паціснулі адзін аднаму рукі. Маленькі Джон таксама патрос працягнутую Уілам руку.
— А што ты робіш у лесе, Уіл? — спытаў Робін Гуд.
— Цябе шукаю, Роб. Я таксама парушыў закон і ўцёк у лес, на мне чалавечая кроў. Я ратаваў сваё жыццё. Ты памятаеш Грыма, нашага аканома?
— Гэтага старога шэльму? Яшчэ як памятаю! — адказаў Робін Гуд. — Калі гэта яго кроў, дык упэўнены, у цябе былі важкія прычыны.
— Вось паслухай, як усё здарылася. Ты ж ведаеш, наша зямля мяжуе з паляўнічымі ўгоддзямі барона Дэ Лaci, нашага нарманскага суседа. Ён даўно ўжо вастрыў зубы на наш маёнтак. Бацька мой ужо стары, і я ў яго адзіны сын. Дык гэты нарманскі барон задумаў адправіць мяне на той свет, каб потым атрымаць даравальную грамату на нашу зямлю, якая засталася б без гаспадара.
— Во бандыт! — усклікнуў Робін Гуд. — Ён ужо не адзін раз гэтакім чынам дамагаўся свайго. Ну і што далей?
— Гэтымі днямі я разам з Грымам пайшоў на паляванне. Стаю на краі маленькай прагаліны, чакаю аленя, як раптам нешта падказала мне азірнуцца — не ведаю, адкуль узнікла гэтае трывожнае адчуванне, — і я ўбачыў
— Якое вераломства! — усклікнуў Робін Гуд. — Нарманскія бароны гатовы любымі спосабамі абрабаваць саксаў, і чым больш шкоды робяць, тым больш радуюцца. А потым што з табой было?
— Як на тую бяду, барон даведаўся, як памёр Грым, адразу паслаў шэрыфа па маім следзе. Яму дарэчы прыйшлася б мая смерць на шыбеніцы за наўмыснае, як ён абвясціў, забойства чалавека.
— Ну, тут усё ясна без слоў,— сказаў Робін Гуд. — I ты ўцёк у наш слаўны Шэрвудскі лес. Ну дык з прыбыццём! Сардэчна запрашаем да нас! Пазнаёмся, гэта Маленькі Джон, другі пасля мяне ў атрадзе чалавек.
Уіл Геймуэл і Маленькі Джон зноў паціснулі адзін аднаму рукі, а Робін Гуд гаварыў далей:
— Трэба табе, Уіл, памяняць прозвішча. Калі за чалавекам па пятах гоніцца закон, лепш забыць яго сапраўднае прозвішча. Ты прыйшоў да нас у пунсовым убранні, таму і будзем зваць цябе з гэтага дня Уіл Скарлет [3] .
— Цудоўна! — выгукнуў Маленькі Джон. — Уіл Скарлет! З гэтым імем ён уступіць у наш атрад вольным лясным стралком.
Уіл Скарлет далучыўся да атрада Робін Гуда. Ён прысягнуў, што будзе выконваць усе законы і звычаі ляснога брацтва.
3
Scarlet (англ.) — пунсовы.
— А вялікі рагач, якога я падстрэліў, будзе маім першым укладам у агульную справу, — засмяяўся Уіл Скарлет. — Давайце наладзім сяброўскі абед з нагоды майго ўступлення ў вашу паважаную кампанію.
Робін Гуд таксама засмяяўся і запляскаў у далоні.
— Мы з Маленькім Джонам якраз хацелі здабыць дзічыны, калі ты раптам выйшаў на паляну, — сказаў ён. — Я ўжо выбраў гэтага важака, але ты апярэдзіў мяне. Што ж, панясём яго тушу ў наша прыстанішча. Сёння мы добра пабалюем і наядзімся цудоўнай аленіны.
Раздзел пяты
Сустрэча з манахам
Пагодлівым летнім днём, калі лес стаяў у прыгожым зялёным убранні і сонца аздабляла мяккі дзірван ажурнымі ўзорамі святла і ценю, у стралкоў Робін Гуда было так прыемна на душы, што ім захацелася наладзіць сабе свята і павесяліцца. Яны бегалі навыперадкі, скакалі з разбегу, біліся на дубінках, пускаліся ў скокі — забаўляліся, як дзеці. Нарэшце надышла чарга самаму любімаму іх спаборніцтву — стральбе з лука.