Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

— Што на гэты раз прыдумаў шэрыф? — занепакоіўся Робін Гуд. — Ад шаўца Лоба няма ніякіх вестак.

— Хутка мы і так будзем усё ведаць, атаман, — сказаў Маленькі Джон. — Я сёння ж сам пайду ў Нотынгем і прынясу табе ўсе навіны, якія пачую на рыначнай плошчы альбо ў піўной. Там я пэўна дазнаюся, што нам рыхтуе шэрыф.

— Толькі, глядзі, будзь асцярожны, Маленькі Джон, — сказаў Робін Гуд. — Нават за ўсе навіны на свеце не хацеў бы я страціць цябе.

— He бойся, атаман, — адказаў велікан. — Я буду абачлівы ва ўсім.

Апаўдня да гарадскіх варотаў Нотынгема падышоў вялікага росту

кульгавы жабрак у лахманах. Адно плячо ў яго было на паўфута вышэй за другое, твар скрыўлены набок, чорная павязка закрывала адно вока. Ідучы, ён моцна прыпадаў на адну нагу. Брамнікі кінулі некалькі грубых жартаў услед абарванаму калеку, але жабрак прапусціў іх міма вушэй і спакойна пайшоў далей, быццам шукаючы месца, дзе можна было б адпачыць. Ён мінуў рыначную плошчу і павярнуў у завулак. Тут ён спыніўся перад маленькім дамком, падобным на будку, з акенцам і аканіцамі, якія закрываліся нанач. Гэта была шавецкая майстэрня Лоба. Звычайна яго можна было амаль заўсёды ўбачыць тут з шылам ці малатком у адной руцэ і чаравікам у другой. Але на гэты раз праз акенца не было відаць нікога.

Калека-жабрак зайшоў у майстэрню праз заднія дзверы і апынуўся ў маленечкім пакойчыку. Тут ён і ўбачыў шаўца, які ляжаў на старым сенніку.

— Ты што, занядужаў, дружа? — ціхенька спытаў жабрак.

Лоб адразу пазнаў голас і зразумеў, што перад ім Маленькі Джон.

— Ага, Маленькі Джон, — адказаў ён, — хварэю ўжо амаль чатыры тыдні, але цяпер пачаў пакрысе папраўляцца.

— Вось і добра, — сказаў Маленькі Джон. — А мы ўсё гадалі, чаму ад цябе няма ніякіх вестак. Я і пайшоў у горад, каб дазнацца, што з табой здарылася.

— Добра, што ты пераапрануўся, — сказаў Лоб. — Я чуў, што вы прагналі шэрыфа з лесу, ды яшчэ са стралой у плячы. Суд будзе кароткі, а вяроўка доўгая, дружа, калі яны схопяць цябе або каго з вас.

— Твая праўда, Лоб, — адказаў Маленькі Джон і засмяяўся. — Таму я і прабраўся ў горад, каб пранюхаць, якія падкопы строіць супраць нас шэрыф гэтым разам.

— Калі ён што і задумаў, дык усё трымаецца ў строгім сакрэце, — сказаў Лоб. — У горадзе няма ніякіх чутак пра паход супраць Робін Гуда і яго людзей.

— Добра. Але ўсё ж я пахаджу па горадзе. Можа, што-небудзь новенькае і пачую. Дык пакуль што бывай, дарагі Лоб, папраўляйся.

Ад шаўца ўяўны жабрак падаўся на рыначную плошчу, сеў на прыступку ля крыжа, зняў з галавы сваю падраную шапку, каб збіраць у яе міласціну. Ніхто не кінуў У яе і меднага гроша, але жабрака гэта мала турбавала. Ён увесь ператварыўся ў слых: не прапускаў ніводнага слова з таго, пра што гаварыў і пляткарыў базарны люд.

Праседзеўшы гэтак з гадзіну, ён пайшоў з рыначнай плошчы, кіруючыся ў знаёмую піўную, куды часта завітвалі шэрыфавы людзі, каб прагнаць элем смагу.

Ён пераступаў парог піўной, як раптам да яго падскочыў пузаты шынкар, перагарадзіў дарогу.

— Ідзі прэч адсюль, жабрак! — крыкнуў гаспадар. — Я не дазволю табе прыставаць да маіх наведвальнікаў, выпрошваць у іх міласціну!

— Што вы, што вы, добры пане, — сказаў жабрак. — Я не па міласціну прыйшоў, а хачу выпіць элю. Думаеце, у мяне не знойдзецца, чым заплаціць за збанок гэтага пітва? Вось зірніце, — ён пакорпаўся ў сваёй жабрацкай торбе, што вісела на

сырамятным рамяні, і выбудзіў адтуль жменю дробных медных манет.

Шынкар убачыў, што ў жабрака ёсць чым расплаціцца, і дазволіў яму зайсці, але ў галоўную залу не пусціў.

— Ідзі вось сюды, — сказаў ён, — у гэтую баковачку. Такому, як ты, і тут будзе добра.

Жабрак пакорліва зайшоў у цесную цёмную каморку побач з піўной залай. Вакол старога стала, які ледзь ліпеў, стаялі дзве-тры табурэткі.

Жабрак сядзеў адзін за сталом, пацягваючы з куфля эль, і быў дужа задаволены, бо праз адчыненыя дзверы яму добра было чуваць кожнае слова з піўной залы. Hi пра які паход супраць разбойнікаў гаворкі не было. Размова ішла пра вялікае спаборніцтва стралкоў з лука, якое мелася адбыцца назаўтра апоўдні на гарадскім стрэльбішчы. У тыя часы такія спартыўныя спаборніцтвы былі самымі любімымі з народных забаў, і амаль ніводнага пагодлівага дня не мінала, каб майстры лука не паспрачаліся між сабой у меткасці.

Жабрак прамармытаў сабе пад нос: «Вялікае спаборніцтва… Я пайду на стрэльбішча. Трэба толькі недзе дастаць лук і стрэлы. Там языкі развяжуцца, людзі пачнуць гаманіць пра тое, што ведаюць, і я, можа, пачую важныя навіны».

Калі жабрак выжлукціў збанок элю і пакінуў піўную, пачало ўжо брацца на ноч. Ён зноў пакандыбаў у майстэрню шаўца. Лоб зрабіў яму ў кутку пасцель з сена, і Маленькі Джон улёгся спаць.

Назаўтра, апаўдня, на рыначнай плошчы звонка заспявалі фанфары герольдаў — вяшчальнікаў. Тры герольды ў новых бліскучых накідках — табардах, надзьмуўшы шчокі, як мячыкі, збіралі народ, каб абвясціць пра ўрачыстую падзею. З самага ранку тут прадавалі і куплялі, таргаваліся, але цяпер гандаль ужо ішоў на спад. Наставаў час для розных забаў і спартыўных гульняў — аж да захаду сонца.

На плошчы сабраўся натоўп. Людзі хацелі паслухаць пра парадак і ўмовы стралковага спаборніцтва. Герольды абвясцілі, што пераможца атрымае новы прыгожы ражок і дваццаць сярэбраных пенсаў, і ўсе пагадзіліся, што прыз досыць каштоўны і яго будуць аспрэчваць лепшыя стралкі горада і навакольных сёл.

Ля крыжа на рынку ўсеўся пісар з лістом паперы ў руках, гусіным пяром і рагавой чарніліцай, і да яго пачалі адзін за адным падыходзіць гараджане і вяскоўцы, каб ён запісаў іх на спаборніцтва. Сярод іх быў брыдкі з выгляду кульгавы жабрак з лукам на плячы і калчанам стрэл на поясе. Калі ён падышоў да пісца, каб назваць сваё імя, усе зявакі, што стаялі навокал, гучна зарагаталі, а чалавек, які хацеў запісацца раней жабрака, груба адштурхнуў яго.

— Асадзі назад, хам! — сказаў яму гэты рослы, дужы чырванашчокі чалавек у адзенні лесніка. — Як ты смееш соваць сюды нос? Хіба не бачыш, тут людзі вышэйшага саслоўя? I наогул, чаго ты прыйшоў? Ідзі прэч адсюль! I не абкрадай пудзілы на аўсяных палетках!

Натоўп зарагатаў. Во як пажартаваў ляснік з убогай адзежы жабрака! Ды раптам смех абарваўся. Жабрак высунуў з-пад плашча дужую, нібы сук вялікага дуба, руку, схапіў лесніка за горла і шпурнуў убок, быццам малое дзіця.

— Хто першы прыйшоў, той першы і зайшоў,— абвясціў жабрак. — Дазвольце сказаць вам, шаноўны ляснік, што я бліжэй да пісара і таму маю большае права запісацца раней за вас.

Поделиться:
Популярные книги

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3