Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

Маленькі Джон напакаваў яго сярэбраным посудам і залатымі манетамі, завязаў і ўскінуў на плечы.

— А цяпер — у лес! — сказаў ён.

Кухар павёў яго таемным ходам да маленькіх патайных дзвярэй. Неўзабаве нашы героі апынуліся за сценамі горада і пашыбавалі ў лес.

Раздзел дванаццаты

Шэрыф начуе ў лece

Робін Гуд, Мач, Уіл Скарлет і брат Тук стаялі каля ўвахода ў пячору, захопленыя гутаркай.

— Я вельмі непакоюся за Маленькага Джона, — сказаў

Робін Гуд. — Ужо некалькі дзён мінула, а ад яго няма ніякіх вестак.

— Няма гуку — няма груку, — сказаў Мач. — Бо калі б шэрыфавы людзі схапілі яго, падняўся б страшэнны шум на ўсю акругу.

— Можа, мне схадзіць у горад і паспрабаваць што-небудзь разведаць пра яго? — прапанаваў Уіл Скарлет.

— He, не, — запярэчыў брат Тук. — Пайду я. Апрануся вандроўным багамольцам і спакойна пранікну, куды захачу. Раптам Тук вытрашчыў вочы, паказаў на лес рукой і закрычаў: — Гляньце, гляньце, вунь, вунь туды! Пра воўка памоўка, а воўк тут! Клянуся сваёй рызай іружанцам, калі гэты асілак з мехам на спіне не Маленькі Джон, дык я не манах!

Усе павярнуліся ў той бок, куды паказваў брат Тук, і радасны крык вырваўся з іх грудзей. Шырокім крокам да іх набліжаўся Маленькі Джон.

— Адважны наш таварыш! — усклікнуў Робін Гуд. — Клянуся, Маленькі Джон, я проста шчаслівы, што зноў бачу цябе. Што новага прынёс з Нотынгема?

— Прынёс, атаман, прынёс. Прывітанне ад шэрыфа,— адказаў Маленькі Джон і пакланіўся. — I прывёў шэрыфавага кухара. — Ён паказаў на свайго спадарожніка і зноў пакланіўся атаману. — А яшчэ я прынёс скарбы шэрыфа.

Маленькі Джон скінуў з плячэй мех. Там штосьці весела зазвінела і задзынкала. Лес выбухнуў гучнымі воклічамі адабрэння і радаснага рогату, калі з меха пасыпаліся сярэбраныя вазы і кубкі і залатыя манеты.

— Баюся, тут няма ніводнай рэчы, якую б ты ўзяў з дазволу пана шэрыфа, — засмяяўся Робін Гуд.

Тут да яго імкліва падбег Уіл Ст’ютлі і закрычаў:

— Атаман! Праваліцца мне на гэтым месцы, калі не сам шэрыф палюе на аленяў у Свяшчэнным парку! Я прыкмеціў загоншчыкаў, яны ішлі ланцугом. I я адразу кінуўся сюды, каб вам паведаміць.

— Ты праўду кажаш, Уіл? — абрадаваўся Маленькі Джон. — У такім разе, клянуся сваім лукам і стрэламі, у нас акрамя шэрыфавых скарбаў і кухара зараз будзе і сам шэрыф! — і шпарка памчаўся ў глыб лесу.

Маленькі Джон бег, пакуль не апынуўся ў Свяшчэнным парку і не ўбачыў шэрыфа. Шэрыф ехаў на кані вельмі змрочны і злосны. Сабакі шалёна брахалі, надрываліся ражкі, але не было ніякіх прыкмет, што паляванне ўдалося. Маленькі Джон падышоў да шэрыфа і нізка пакланіўся яму.

— Бог вам у помач, мілорд, бог у помач! — прывітаў ён шэрыфа.

— А-а, гэта ты, Рэно Грынліф! — здзівіўся шэрыф. — Чаго ты тут?

— А я пайшоў следам за вамі, мілорд, — адказаў Маленькі Джон. — Ну, як паляванне? Шмат здабычы, пан шэрыф?

— Ды не, нічога не знайшлі, мой добры Грынліф,— з горыччу адказаў шэрыф. — Цэлы дзень

ганяліся па лесе з сабакамі, а не паднялі і не загналі ніводнага звера.

— Ну, дык дазвольце, мілорд, я пакажу вам, дзе ёсць дзічына. Ідучы па лесе, я раптам убачыў такое! Больш цудоўнага відовішча ніколі не было. Магутны рагач, увесь зялёны, а з ім амаль паўтары сотні галоў. А рогі якія! Такія вострыя, што я, мілорд, не адважыўся нават цэліцца ў яго: баяўся, што ён кінецца на мяне і падыме на рогі.

— Сапраўды цуд! — загарэўся шэрыф. — Пакажы, дзе ён, Рэно Грынліф, я вельмі хачу паглядзець на яго. Вядзі!

— Што ж, калі ласка, мілорд. Скачыце за мной і вы ўбачыце гэтага незвычайнага важака.

Маленькі Джон пабег так шпарка, што шэрыфу давялося пусціць каня ў галоп. Гаспадар са слугой далёка апярэдзілі ўсіх астатніх паляўнічых. Нарэшце дрэвы парадзелі, і яны апынуліся на прагаліне і там убачылі Робін Гуда ў ярка-зялёным адзенні з ражком у руцэ.

— Вось, мілорд, вось ён, гэты магутны важак! — закрычаў Маленькі Джон.

I тут Робін Гуд падзьмуў у ражок. Праз імгненне паўтары сотні стралкоў у зялёных куртках выскачылі з-за дрэў і прывіталі шэрыфа гучнымі воклічамі, якія рэхам пракаціліся па лесе. Шэрыфава світа перапужалася і кінулася наўцёкі. Лясныя стралкі акружылі шэрыфа, і ён зразумеў, што трапіў у палон.

I пабялеў шэрыф, Рукой не варухне. — Пракляты будзь, Грынліф, Ты здрадзіў мне.

— Клянуся, пане шэрыф, — сказаў Маленькі Джон,— вы самі вінаватыя. Калі б вы былі добры гаспадар, я спакойна паснедаў бы, і ўсяго гэтага магло з вамі і не здарыцца.

— З добрым прыбыццём у наш лес, шэрыф! — сказаў Робін Гуд. — Будзьце нашым госцем.

Шэрыф са страхам думаў, які пачастунак яго чакае. Але ратавацца ўцёкамі было позна. Маленькі Джон схапіў яго каня за аброць і павёў у лес, разбойнікі пайшлі следам.

Праз тры мілі яны выйшлі на шырокае адкрытае месца ў самых нетрах Шэрвудскага лесу. Пасярэдзіне паляны ярка гарэла вялікае вогнішча, там нешта весела шыпела і сквірчэла, чуўся прыемны пах. У шэрыфа ажно слінкі пацяклі. За цэлы дзень ён добра выгаладаўся. Раптам ён вырачыў вочы: каля патэльняў завіхаўся яго кухар, гатуючы смажаніну з аленіны.

— Павячэрайце з намі, шэрыф, — сказаў Робін Гуд. — Стравы ў нас не вельмі далікатныя, але голад не цётка.

Шэрыф сеў на вялікі корань дуба і змрочным позіркам абвёў твары людзей. Шмат разоў спрабаваў ён злавіць гэтых разбойнікаў, але не ён, а яны схапілі яго. Ён ведаў: іх чакала б немінучая смерць, калі б яны трапілі яму ў рукі, і разумеў: галава яго нетрывала сядзіць на плячах, калі ён апынуўся ў іхняй уладзе.

Робін Гуд падышоў да яго і сказаў:

— За вячэру, шэрыф, за вячэру! Нас чакае цудоўная аленіна.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Младший сын князя. Том 8

Ткачев Андрей Сергеевич
8. Аналитик
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 8

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Боги, пиво и дурак. Том 9

Горина Юлия Николаевна
9. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 9

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5