Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сказ пра Робін Гуда

Фінемар Джон

Шрифт:

Раздзел трынаццаты

Робін Гуд, Джордж-а-Грын і жабрак

Неяк аднаго дня Робін Гуд, Уіл Скарлет і Маленькі Джон ішлі па вялікай дарозе. Раптам да іх вушэй данесліся гукі вясёлай песні. Усе трое спыніліся, каб лепш разабраць словы, і вось што пачулі:

— Hi рыцар, ні сквайр, Hi дзёрзкі барон, Hi дзёрзкі барон He адважыцца шкодзіць Вэйкфілду — Зарукай таму мой загон.

Трое

сяброў прайшлі яшчэ крыху па дарозе і ўбачылі дужага з выгляду, вясёлага чалавека, які сядзеў на зямлі, прыхінуўшыся спінай да цёрну, і заліваўся драздом.

— А-а! Я ведаю яго, — сказаў Маленькі Джон. — Гэта Джордж-а-Грын, вэйкфілдскі заганяты.

Заганятым у тыя часы называўся чалавек, які меў загон — адгароджанае месца для жывёлы, што адбілася ад статка, ці для прыблуднага звера.

— Ен, відаць, вялікі весялун, — сказаў Робін Гуд. — Але не такіх мы шукаем. Пайшлі цяпер сюды, — і ён збочыў з бальшака на пшанічнае поле.

Але не паспелі яны прайсці па полі і дзесяць крокаў, як Джордж-а-Грын кінуў спяваць і закрычаў ім услед:

— Куды вы пайшлі? Гэй, куды вы пайшлі? Так не ходзяць у нас тут ніколі. З каралеўскай дарогі вы раптам сышлі I пшанічнае топчаце поле!

— Усё-такі ён чалавек адважны, — спакойна сказаў Робін Гуд сваім спадарожнікам. — Нас трое, а ён адзін, і яшчэ камандуе.

— Думаю, у адвазе ён не ўступіць нікому ў Паўночным краі,— сказаў Маленькі Джон. — Я чуў, ён не адзін раз вырашаў спрэчкі з мячом і шчытом.

— Давайце выпрабуем яго, — прапанаваў Робін Гуд. — Смелыя людзі мне заўсёды па душы. Я вазьму яго да нас у атрад, калі ён дакажа сваю адвагу.

— А як мы зробім гэта, атаман? — пацікавіўся Уіл Скарлет.

— Я прыдумаў ужо. Выпрабаванне будзе сур’ёзнае. Мы ўтрох накінемся на яго, быццам узлаваліся за тое, што ён гэтак дзёрзка на нас крычыць. Калі ён не пабяжыць, а пачне біцца адзін супраць трох, значыць, чалавек гэты варты таго, каб стаць нашым таварышам.

— Гэй, вы! — гарлаў тым часам Джордж-а-Грын. — Чаго стаіце там, сярод поля, і лясы точыце? Сыдзіце з пшаніцы! Вяртайцеся на дарогу!

— Што я чую? — закрычаў яму Робін Гуд. — Ты думаеш, грубіян, мы дазволім табе ўказваць нам? Клянуся, зараз мы адсячом табе вушы!

Робін Гуд агаліў меч і рынуўся на Джорджа-а-Грына. Маленькі Джон з Уілам Скарлетам памчаліся за ім, на хаду размахвалі стальнымі клінкамі і крычалі:

— Ага, правільна, правільна, гаспадар! Адрэжам начыста гэтаму шэльму вушы!

Джордж-а-Грын паспешліва павярнуўся і зрабіў вялікі скачок убок. Але не, ён не ўцякаў. Ён спяшаўся да тоўстага цёрну. Там прытуліўся спінай да шырокага камля і ўпёрся нагой у вялікі камень. Бліснуў у паветры меч, выцягнуты з ножан, круглы шчыт прыкрыў яму грудзі. Джордж-а-Грын быў гатовы адбіваць напад. Трое накінуліся на яго. Пад імгненныя ўдары іх стальных клінкоў Джордж-а-Грын таксама імгненна падстаўляў свой шчыт. Яму часам нават удавалася нанесці ўдар у адказ, і не раз ён быў вельмі блізкі да таго, каб адплаціць разбойнікам тым жа, чым яны пагражалі

яму. Неўзабаве Робін Гул пераканаўся, што пастух-заганяты добра валодае зброяй.

— Апусці долу меч, — тут сказаў Робін Гуд,— А свае мы схаваем у ножны. Пастуха не страчаў я такога, як тут, На мячах гэтак б’ецца не кожны.

Бой спыніўся. Джордж-а-Грын з задавальненнем перавёў дух і абапёрся на меч, каб адпачыць. Але ні на міг не спускаў вачэй з гвалтаўнікоў і ў любы момант гатовы быў зноў абараняцца.

— Паслухай, заганяты, — сказаў яму Робін Гуд, — хлопец ты што трэба. Такія, як ты, мне даспадобы. Пойдзеш да нас?

— Куды гэта? — пацікавіўся Джордж-а-Грын.

— У наш слаўны Шэрвудскі лес. Там на лясных палянах мае малайцы палююць на аленяў і цешацца вольным жыццём.

— Хто ты?

— Я — Робін Гуд.

Джордж-а-Грын хуценька схаваў у ножны меч, адкінуў ад сябе шчыт, падышоў і паціснуў працягнутую яму Робін Гудам руку.

— Я з вамі,— сказаў ён рашуча. — He адзін дзень ужо хачу стрэцца з табой, каб зажыць вольным, незалежным жыццём. Вазьмі мяне ў свой атрад.

— Бяру, — весела сказаў Робін Гуд. — А хлопцы гэтыя, Маленькі Джон і Уіл Скарлет, будуць тваімі таварышамі.

— А-а… Маленькі Джон… — Джордж-а-Грын падаў руку велікану. — Я пачаў ужо здагадвацца, хто ты такі. Калісьці бачыў цябе ў Вэйкфілдзе, яшчэ да таго, як ты падаўся ў лес.

Маленькі Джон і Уіл Скарлет моцна паціснулі свайму новаму таварышу руку, а потым разам селі пад вялікім цёрнам, каб падсілкавацца. Джордж-а-Грын дастаў са сваёй дарожнай сумкі хлеб, ялавічыну, эль.

Калі яны паелі, Робін Гуд падняўся з травы і сказаў сябрам:

— Пасядзіце тут і пасачыце за дарогай. А я прайду крыху далей. Калі нічога цікавага не сустрэну, вярнуся да вас.

— А калі ў нас нічога не будзе цікавага, што нам рабіць? — спытаў Маленькі Джон.

— Што ж, тады даганяйце мяне, — адказаў Робін Гуд.

Маленькі Джон, Уіл Скарлет і Джордж-а-Грын засталіся пад цёрнам, а Робін Гуд пакрочыў па бальшаку. Праз дзве мілі яго пераразала палявая дарога. Робін стаяў на скрыжаванні даволі доўга. Нарэшце на палявой дарозе паказаўся чалавек у жабрацкіх лахманах. Ён ішоў роўным, рашучым крокам. Робін Гуд пільна ў яго ўглядаўся.

«Клянуся, чалавек гэты ідзе смела і трымае ў руцэ добры сук ад дзікай яблыні,— падумаў Робін Гуд. — Людзі кажуць, што такія бадзягі-старцы нярэдка падбіраюць усё, што дрэнна ляжыць, і можна знайсці каштоўныя рэчы і ў іхніх брудных торбах. Зараз я з ім пабалакаю».

Робін Гуд стаяў пасярод палявой дарогі. Жабрак заўважыў яго, але ішоў усё тым жа роўным, шырокім крокам — ні шпарчэй, ні павольней. Чым бліжэй ён падыходзіў, тым ясней рабілася, што мець з ім справу небяспечна. Лахманы яго развяваліся ад ветру, і цераз шматлікія прарэхі віднеліся загарэлыя дужыя рукі і ногі. Падраны плашч быў скрозь у латках усіх колераў вясёлкі. На галаве ў яго былі адразу тры патрапаныя і сплюшчаныя капелюшы адзін на адным. Вялікая скураная сумка матлялася на сырамятным раменьчыку, перакінутым цераз шыю.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Младший сын князя. Том 8

Ткачев Андрей Сергеевич
8. Аналитик
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 8

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Боги, пиво и дурак. Том 9

Горина Юлия Николаевна
9. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 9

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5