Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Споведзь

Геніюш Ларыса Антонаўна

Шрифт:

Пісаў, што мог вучыцца ў Андэрсавай арміі, але хацелася яму ваяваць…

Аляксей быў нашаю радасьцю, а яго сябра з вайсковай ангельскай місіі ў Празе, Сыд Алард — мілым госьцем. А ў вачох паноў долі зямлі, гдзе мы жылі, гэта было сьмяртэльным грахом амаль. Бо хоць брат і біўся супраць таго ж ворага, цяпер аказалася, што ахвяры толькі сьпяць роўныя між сабою па капцах і магілах, а пераможцы дзеляцца на класы.

А я прызнавала толькі паганых і добрых людзей, бо разумны, асьвечаны інтэлігент куды больш патрэбны грамадзтву за азьвярэлага, тупога пралетара, якога мэта пакуль што толькі й толькі — карыта. I так будзе вечна, бо людзі могуць лепш жыць матэрыяльна, але яны не дасканаляцца масава да ўзьнёслага ахвярнага ўзроўню назначаных лёсам адзінак, якія служылі й будуць вечна служыць прыкладам людзям. Ня мэта раўняць

усіх людзей да ўзроўню такіх прымітываў. На Захадзе падымаюцца людзі больш да ўзроўню шляхотных інтэлігентаў. Прынамсі, такіх ставяць, выбіраюць, каб валодалі рэштаю.

Муж памалу зьбіраўся ў Вімпэрк, а Юра пайшоў у школу. Муж пісаў, што яму не пагана. Аднойчы я выбралася яго адведаць. Гэта цераз 200 км за Прагаю. У гарах ужо было халадно, і сам Вімпэрк такое цяжкае зрабіў на мяне ўражаньне, што я раніцай уцякла ў касьцёл, каб хоць крыху акрыяць душою. Нідзе яшчэ не было мне так жудасна, як у гэтай мясьціне. Ня высказаць было маяго страху, і муж адмаўляўся мяне разумець. Душа паэта — сэйсмограф. Яшчэ раз паехалі мы туды на сьвятога Мікалая (чэскае старое сьвята) з сынам. Уражаньне не было лепшым. Наадварот. Нават сяньня цяжка мне пісаць пра тыя дні.

Муж там чуўся як рыба ў вадзе. Восеньню 47-га года пан Кржываноска, наш добры знаёмы, ведаючы, як я хачу пабачыць маіх сёстраў, дастаў машыну й павёз нас на Сьнежку, гдзе сустракаліся чэхі з палякамі, бо гара была падзелена напалову. Цудоўна ехалася, пераначавалі мы ў гатэлі прадгор’я й назаўтра пайшлі пехатою на Сьнежку. Нясьлі падаркі, і сэрца сьціскалася ад сустрэчы пасьля столькіх падзеяў, а сустрэча бліжылася. Горы былі восеньню ня меней прыгожыя, лужайкі яшчэ зялёныя, сосны дзявоча задуманыя. ў чыстым небе, а пагода была як высьненая. Юрачка бег лёгка пад горку, а я ўжо ня бегла, як бывала раней, пачало не хапаць мне паветра. На Сьнежцы дзьве гасьцініцы, і ў польскай мы знайшлі нашых! Ніна моцна пастарэла, а Люся была як абразок — такая зграбная, прыгожая, што не адарваць вачэй. Пан Кржываноска адразу сказаў, што такой дзяўчыны нельга пакідаць палякам. Чэхі ўсё яшчэ ня мелі ласкі на іх. Мы завялі іх на наш чэскі бок, я дастала ежу, на стале разлажыла, але есьці ніхто ня мог, мы й гутарылі мала, проста нейк анямелі. Я надзела на пальчык Люсі залаты пярсьцёнак, які мне купіў муж у дзень сьмерці Аркадзія, ня ведаючы аб гэтым. Люся марыла аб пярсьцёнку й была радая. Было яшчэ й на сукеначкі і інш. Юра быў вельмі рад, усё хацеў быць з Люсяй. Даў ёй сваю прыгожую горскую палку.

Я папыталася аб замустве, і цудоўная Люся сумна адказала мне, што ў яе загробны жаніх… Мне пайшоў мароз па скуры. Яшчэ раней, калі я ім усе апісала пра Славачку й пра той чорны цень, які прасьледаваў яго, Люся адказала мне, што, жывучы ў Казахстане, і да яе прыходзіў чорны цень. Першы раз увайшоў праз закрытыя дзьверы ў зямлянку, у якой яны жылі. Усе спалі, Люся яшчэ мылася, і сказаў: «Спой, невеста, не пугайся…» Люсю знайшлі на зямлі абамлелай. Ад таго часу, як і ў Жлобаўцах, многія яго бачылі. Мама прачнецца, а над сьпячаю Люсяй чорны цень. Люся мне казала, што прывыкла да яго. Аднойчы ноччу прачнулася і, убачыўшы цень, папыталася: «Што ты ад мяне хочаш?» — «Тваю маму», — адказаў цень. Цераз два месяцы мама памерла. Цень паказаўся яшчэ раз, і ў паветры пранесьліся словы «Со святыми упокой». Болей Люся тым часам яго ня бачыла, але дзяўчо нейк чакала непазьбежнай сустрэчы з ім, свае сьмерці. Многа пазьней, у 1952 годзе 22 мая, Люся памерла вельмі загадачна, толькі ня духі былі прычынаю яе сьмерці…

Усё гэта неверагодна, але я ня маю падставаў ня верыць чэснаму, найчасьнейшаму брату маяму, маці сваёй і дарагой сястронцы. Я ня маю падставаў ня верыць ім, і я ім веру. Я мела намер забраць з сабою Люсеньку. Перад ад’ездам схадзіла ў чэскую паліцыю, і яны абяцалі мне яе прапісаць, калі ўдасца перавезьці яе ў Прагу. Люся была гатовая йсці з намі, але Ніна так спалохалася, так зьбялела й пачала прасіцца, каб мы ня бралі Люсенькі, бо яе за гэта пасадзяць, а яна ўжо ведала савецкую турму…

Польскае таварыства ахвотна забрала з сабою пад апеку маіх сёстраў. Панесьлі нават іхнія рэчы. Дружныя й харошыя палякі ў горы, як брацьця. А мы йшлі памалу да свае машыны. Са Сьнежкі відно было польскі бок. Мне здавалася, што там бясьпечней крыху. Пайшла мая Люсенька, як русалачка, з імі ў маім зялёным касьцюме, у харошай шапачцы белай. «Каб ня гэты шакалад, што

ем, і каб не падаркі ад іх, я думаў бы, што гэта сон», — мудра высказаўся мой Юра.

Як было хораша, што я іх бачыла. Пан Кржываноска ніяк ня мог супакоіцца, што палякам мы пакінулі такое дзяўчо, такое цуда… Задуманая, сумная, як ня з гэтага сьвету, дзяўчынка адышла ад мяне назаўсёды, маленькая Люся… Ня шчодра адмераў ёй лёс ніць жыцьця. Расказвала я ім пра таго Толіка-партызана (мне здавалася, што ён Міша, але людзі з Палавок мне сказалі, што Толік). Успаміналі, як нейкі Сундукевіч (з Лазоў, здаецца) арыштоўваў тату, як гнаў яго Заяц з Тупічан, азьвярэлы на безабароннага пана, аж да Лунны. Яшчэ жыве ў Мастох нейкі Капейка, які прыгарнуўся да Расьціслава ў час вайны, а пасьля прасьледаваў яго толькі за тое, што кулацкі сын. Так даказваў сваю рабскую адданасьць Сталіну, памагаючы фізычна вынішчыць яшчэ жывых. Недзе й далей прадае ў Мастох на лесапільнай фабрыцы такіх жа нявінных. Што ж, залаты фонд сяньняшняга рэжыму. Цераз такіх гінулі людзі, ня ўсе, безумоўна, толькі тыя, хто не ўцякаў, хто не пакідаў гнязда сваяго, зямлі роднай, каму здавалася, што людзі ўсё ж за дабро заплацяць дабром і за праўду — праўдай… Няўжо так вынішчаць увесь наш род?

А крывавыя кіпцюры ўжо памалу заціскаліся ля маяго горла, і малы сынок ішоў насупраць страшнога сіроцтва. Так наканавана ўсяму нашаму роду гінуць на зубах гэтых азьвярэлых людзей. Мне найболей цяжка, бо я кахала гэты народ, кахала яго безгранічна… А можа, гэта толькі шумавеньне, крывавая пена такіх жа крывавых дзён, можа, яшчэ б’ецца чалавечае сэрца ў маяго народу й загамоніць некалі пратэстам супраць садызму? Так мне хацелася гэтаму верыць.

Муж пісаў з Вімпэрку, клікаў мяне да сябе, бо было яму цяжка. Страшны Вімпэрк, на ўспамін аб якім браў мяне жах. Трэба было здаць хлопчыка на кватэру, а самой ехаць. Мае добрыя знаёмыя Сіраполкі знайшлі нейкую ўкраінку пані Кучынскую, гдзе й аддалі мы Юру, над якім апеку пераняў пан Кржываноска — наш знаёмы чэх, Часта я прыяжджала да Юры, тады мы йшлі на нашую кватэру й праводзілі там пару дзён. Былі тады шчасьлівыя. Я заўважыла толькі, што Юра стараецца быць самастойны, гэта палохала мяне. Пані Кучынскай ён ня слухаў. Муж мала наагул зьвяртаў на яго ўвагі, а цяпер дык зусім ня бачыў яго. Хлопчык вырас велькі, нейк выцягнуўся.

Аднойчы я ехала да мужа. Звычайна спакойна бывала ў аўтобусе, але на гэты раз да мяне ўчапіўся нейкі тып, які вельмі пагана гутарыў па-чэску з расейскім акцэнтам. Бясьсільны, каб вырваць ад мяне хоць слова, ён зьвяртаўся да шофера й да ўсіх з аўтобуса, што гэтая дама-буржуйка сама жыве ў Вімпэрку, а сын яе вучыцца ў Празе і т. п. Мне прыпомніўся Аляхновіч, нічога новага, паўтараецца тое, што перанес калісьці ён. Цераз пару дзесяткаў гадоў так жа адзін з іх «прадстаўнікоў» нападзе на мяне ў Польшчы па дарозе ў Крынкі. Калі муж спаткаў мяне ў Вімпэрку, я паказала яму на прасьледавацеля, і ён адразу ўцёк. Таксама ў Польшчы ўцёк той чакіст у лес, не даяжджаючы да Крынак…

Ішлі мне па пятах, сачылі, акружалі, і толькі муж мой быў глухі й сьляпы й па-ранейшаму баяўся, каб хоць не пераехаць граніцы ў Заходнюю Германію. У мужа была медсястра й сакратарка, якой бацька быў немец, а любоўнік — партыйны актывіст, чэх, вельмі зацікаўлены нашымі асобамі. Муж і тут ня бачыў нічога страшнага, наадварот. Мне ўсё было ясна, але я рабілася пасыўнай і, як тупая авечка, ішла на зарэз. А трэба было браць сына й ратавацца, бараніць жыцьцё адзінага сына й сваё. Злачыннае кіданьне нас Сталіну пад ногі ніколі не лягло камёнем на сумленьне маяго мужа. Мы для яго былі хутчэй рэчы, чымсьці жывыя людзі.

У яго былі свае зацікаўленьні, сваё жыцьцё. Будучы ў Вімпэрку, я варыла яму, падавала, паліла ў печы, а ў свабодны час малявала алавікамі ці акварэльлю. Калі ён ехаў далёка на вызавы, дык браў мяне заўсёды з сабою. Тады я глядзела на лясы, на пакінутыя ў іх немцамі хаткі й думала пра Беларусь. I тут і там было для мяне страшна. Страшна, калі вайна, але страшней, калі на яе крывавых сьлядох прадаўжаецца сабачае, нізкае сачэньне, мучэньне й выдаваньне людзей, якія ня хочуць гнуцца, не патрабуюць лпраўдвацца й не паддаюцца загаду, каб любіць тое, перад чым некалі здрыганецца людзкасьць, як перад пеклам. Логіка тут была рэчай сьмешнай, а подласьць і нізасьць законам дня. Цяпер многае зьмянілася, але такое робіцца й далей, але хоць крыху маскуецца, тады ж гэта было яўна, выразна нагла.

Поделиться:
Популярные книги

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Конунг Туманного острова

Чайка Дмитрий
12. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Конунг Туманного острова