Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Споведзь

Геніюш Ларыса Антонаўна

Шрифт:

У мяне заўсёды нейкія запасы ежы. Я сялянка. Вось цяпер гэта ўсё прыдалося. Юры падабаецца есьці смачныя кампоты штодня… Так мы праседзелі тыдзень аж да суботы. У суботу мы выйшлі. У хату наляцела людзей, плачуць, цалуюць нас, прынесьлі ежу й кветкі. Адныя думалі, што мы ўцяклі, другія баяліся, што нежывыя.

Знача, пад наіп вялікі дом прыехаў грузавік з «асвабадзіцелямі», і салдаты пад нашымі вокнамі трымалі расьцягнутыя брэзэнты, а начальнікі званілі, але пад дом наш зышлася ўся часьць горада, гдзе мы жылі, увесь квартал, і паднялі крык, што не аддадуць «пані доктарову», што мы іх людзі, харошыя людзі! Цікава, што найбольш крычалі й лаяліся камуністы. Што ж, людзі працы ня раз адчувалі маю спагаду, і не адзін сэкрэт з часоў вайны быў паміж намі. Добрыя людзі, яны крычалі, што бяз чэскай паліцыі ніхто ня мае права чапаць нас, а тут было якраз без паліцыі. Наш зямляк, якога мы ратавалі вайною, інг. Жук памагаў шукаць нас. Ён вадзіў знамянітую «экспэдыцыю» па хатах, па кватэрах (кватэраў

болей як 30), вадзіў і ў склеп, а ў дзвярох паставілі патрулёў. Так да першай гадзіны ўначы. Болей не паказаліся. «Экспэдыцыя» закончылася. Павезьлі Петру, налапалі яшчэ кандыдатаў у лагеры ў Комі. I на гэты раз ім зноў не ўдалося схапіць нас. Бог даў нам яшчэ тры гады чалавечага жыцьця, праўда — трывожнага…

Муж быў бледны, хістаўся, адзін цень. Ён пабег недзе пратэставаць у камендатуру, але дэлегацыя з нашага квартала ўжо пабывала ў галоўнай савецкай камендатуры ў горадзе Лысай над Лабаю. Бедныя, добрыя, яны ўжо нас і там ратавалі…

Я яшчэ раз напісала прэзыдэнту рэспублікі й на гэты раз напісала яшчэ паслу амэрыканскаму ў Празе, Лоўрэнсу Стайнгарту. Я верыла толькі яму. Чэхі дасталі паперы з маімі ініцыяламі, перапісалі маяго ліста на машынцы па-чэску, і цераз адну асобу, добра ёй заплаціўшы, я паслала гэтага ліста ў самае амэрыканскае пасольства.

На трэці дзень харошы Стайнгарт ужо паведамляў мяне, што гаварыў з чэскім урадам і пакуль што каб я была спакойная. Я цалавала таго ліста, і здавалася мне, што небясьпека амаль мінула. Яна не мінула, але тры гады, ад 45-га да 48-га, гэта былі самыя страшныя гады, калі людзі мерлі ў лагерох, як мухі, іх проста нішчылі «велікадушныя» пераможцы абедзьвюма рукамі, асабліва нацыянальна ідэйных. З яўна нямецкімі прыслужнікамі яны адразу знаходзілі супольную мову й рабілі іх правай рукою ў вынішчэньні ўсяго беларускага. Людзі, каб захаваць жыцьце, падлелі неймаверна, каяліся нат у тым, чаго ніколі не рабілі. Кляліся ў вернасьці Сталіну й камунізму, страшнае называлі — гуманным, дурное — мудрым, сваё добрае хрысьцілі паганым, ад беларускага з болем сэрца шарахаліся, як ад агню, згубіўшы надзею, што наагул ажывем калі-небудзь.

Усе залівала матушка-Русь. Недабітыя бедныя ўласаўцы прагаа выслужваліся, як культуртрэгеры на нашых землях, каб толькі іх не пасылалі дамоў, гдзе добра іх ведалі… Вось яны й партызаны ня нашага народу стаялі цяпер на стражы й пільна сачылі, каб не прачнулася Беларусь тая адвечная са сваёю гісторыяй, з Пагоняю любай, з роднаю мовай, з народнаю песьняй і з каханьнем да старога сваяго народу.

Час ішоў. З Граду Праскага не было ніякага адказу ад прэзыдэнта Бэнэша, можна было думаць, што ён маіх лістоў не атрымаў. Надышоў час аддаць Юру ў чэскую школу. Расейская гімназія й пачатковая школа перайшлі цяпер у рукі прысланых з Масквы настаўнікаў. Яны мне не падабаліся: поўныя падазронасьці да кожнага чалавека, нейкае казёншчыны, салдацкай патрабавальнасьці й сталінскай суровасьці, яны мала адышлі ад тых, якія выхоўвалі «гітлерюгэнд» [74] . Мы пастанавілі аддаць Юру ў нармальную чэскую школу. Спачатку мне не хацелі аддаваць яго папераў, але я й слухаць не хацела аб тым, каб ён і далей там вучыўся. У чэскую школу чужынцам ізноў ня лёгка было даць у той час дзіця. Пачаліся «Народні выборы» і т. п. рады. Трзба было некалькі подпісаў давераных сьведкаў, што мы за часоў акупацыі не былі калябарантамі і т. п. Чэхі падпісвалі нам гэта абедзьвюма рукамі, і так Юру прынялі ў школу. У расейскай ён скончыў чацьвёрты клас, і вось чэхі хацелі, каб ён паўтараў у іх той жа клас, бо ня дасьць рады. Я ўпрасіла іх, каб узялі хлопца ў пяты клас на пробу. Калі я прыйшла да дырэктара за пару тыдняў, як ён мне назначыў, дык аказалася, што Юра ўжо найлепшы вучань класа, а да канца года ён быў найлепшы вучань усей чэскай школы, усімі любімы «выраблянец».

74

Гітлерюгэнд (ням. Hitlerjugend) — фашысцкая маладзёжная арганізацыя юнакоў ва ўзросце 14–18 гадоў у Германіі (1926–1945).

У Юры паявіліся новыя калегі, але яны яму не падабаліся. Часта хлопчык выказваў мне свае думкі: «Мамачка, у іх дзікія забавы, яны на ходніках [75] рысуюць усе вісельні й гуляюць у тое, што вешаюць людзей». Так, гэта было страшна. Нашы некультурныя беларусы ніколі такіх гульняў ня ведалі, а можа, цяпер і яны пайшлі з «духам часу»? Было аб чым думаць.

Нарэшце прыйшла вестка ад таты — пакуль што яны ў Зэльве былі жывыя. Тата пераслаў ліста Славачкі яшчэ з арміі. Гналі іх тады на захад. Аб сьмерці Расьціслава мы яшчэ ня ведалі. Старыя беларусы ў Празе былі вельмі занятыя сабою, даказвалі, бедныя, сваю лаяльнасьць новым парадкам і каяліся ў тым, чаго не рабілі, бо ніхто з іх для беларускай справы амаль нічога й не зрабіў. Забэйда цьвердзіў, што яго палітыка была самай разумнай і яму нічога ня грозіць. Зразумела. Да нас прыехала Відавіса Паўлаўна Ляцкая. Яна пацяшала

мяне, што красьці мяне й ня ўкрасьці яшчэ ня самае страшнае, жыцьцё наперадзе. Ермачэнкавы рэчы чэхі з ярасьцю расьцягалі з яго кватэры й з яго вілы, гдзе гаспадаром пакінуў ён старэнькага бацька свае жонкі. Старога ня скрыўдзілі, толькі выгаалі з апартаментаў. Перад канцом вайны Ермачэнка запусьціў бараду, каб яго не пазналі. Аднак немцы самыя яго пасадзілі, кажуць, за тое, што спэкуляваў золатам, у шынах аўтамабіля вывозячы яго з Менску, гдзе да ўсяго іншага меў, напалову з сястрою свае жонкі, камісійную краму! Даведалася я аб гэтым ад Піпэраў. «Ведаеце, — казаў доктар Піпэр, — я зрабіў так, як вы, фрау Ларыса, ня мсьціў. Калі прыйшла да мяне жонка Ермачэнкі прасіць дапамогі, я і яму дазволіў вітаміны й туалетныя драбніцы ў камеру. Бачыце, ад вас навучыўся», — нейк іранічна паўтарыў ён.

75

Ходнік (дыял.) — тратуар.

Прыйшла цяжкая вестка пра нашых гасьцей — сям’ю сьвятара Балая. Яны трапілі пад страшны амэрыканскі налёт на Дрэздэн. Калі шчасьліва выбраліся са склепу пад царквой, дык іх сын Косьця схапіў ровара на зямлі. Немцы, кажуць, адразу яго расстралялі. Гэта было жудасна.

У Чэхаславакіі тым часам адбываліся маніфэстацыі, мітынгі, парады. Здаецца, не было ім канца. Муж, як і раней, хадзіў на работу ў сваю фабрыку, і часам было яму цяжка. Калі прыводзілі да яго хворых немцаў-рабочых, дык трэба было да іх адносіцца бязьлітасна, як адносілася рэшта пэрсаналу. Ён жа да ўсіх адносіўся толькі як лекар, які бачыць хворага й яго хваробу. Падтрымоўвала яго ў гэтым яго лекарская й яго беларуская этыка. Усё жыцьцё ведаю сваяго мужа й ніколі не заўважыла, каб ён адступіўся ад шляхотнай лекарскае этыкі, ад мовы свае роднай і ад шматпакутнай Айчыны.

Ад часу тае няўдачнае кражы я са страхам хадзіла па вуліцах, за мною так і шмыгалі сышчыкі, і я іх ведала ў твар. Я замірала ад кожнага аўто, якое ля мяне спынялася. Нейк зайшоў да нас супрацоўнік чэскай тайнай паліцыі. Ён нат сказаў, што прэзыдэнт Бэнэш «урговал», г. зн. яшчэ раз пытаўся ў іх аб маім лёсе. Лісты ён аддаў у Міністэрства ўнутраных спраў, гдзе тады міністрам быў камуніст Носэк. Лісты палажылі пад сукно, а цяпер зноў варушаць справу. Той чэх парадзіў нам узяць чэскае грамадзянства, якое дадуць нам, а мне асабіста парадзіў запісацца ў Саюз анты-фашыстаўскіх жанчын і ў Саюз чэска-савецкай дружбы, тады ўсе будзе добра.

Уражаньні з тае кражы, з тае нагласьці й з гора мае сям’і былі такія цяжкія, што я пайшла назаўтра й запісалася ў Саюз чэскапаўночнаамэрыканскай дружбы, прадсядацелем якога быў прафэсар Шпачэк. Я пачала хадзіць у саюз на лекцыі ангельскай мовы разам з малым Юркам. Ён цесна пасябраваў з пляменьнікамі чэскага прэм’ер-міністра Здэнэка Фірлінгера, якія прыехалі з Амэрыкі й па-чэску амаль не размаўлялі. Іх старшая сястра выкладала ангельскую мову ў саюзе.

Аб Юрку зноў гаварылі анекдоты па Празе. Аднойчы яму сказала настаўніца зрабіць сказ са словам прыгожы (бэатыфол) [76] , хлопчык і сказаў: «Мая дзеўчына вельмі прыгожая». Настаўніца яго падняла на сьмех малога. Юра абразіўся. Калі дала яна яму зноў слова «немагчымы», дык ён злосна адказаў ёй: «Нашая настаўніца асоба немагчымая». Ад таго часу ён ня мог цярпець яе, Юрку й тут усе любілі, а яго настаўнікі цанілі яго як вучня й як маленькага, самастойна, разумна думаючага, шляхотнага чалавека. Здольнасьці ў хлопчыка былі вялікія, і мы хацелі вучыць яго як найвышэй. Вучыўся ўжо ён у чэскай гімназіі, і іх прафэсар-немец хаваў сабе ўсе яго хатнія працы, у якіх бачыў і глыбокія думкі, і здольнасьці. Так надзейна зарысоўвалася юнацтва нашага адзінага сына.

76

Бэатыфол (англ. beautiful) — прыгожы.

Але самым важным пытаньнем цяпер было пытаньне існаваньня. Чэхі хутка гублялі сваю волю ў сваей дзяржаве, правы над імі ўсё болей забіраў сабе Сталін. Для нас гэта было трагічным. Цераз прафэсара Шпачэка, які адразу зьвярнуў на маю асобу ўвагу, я навязала крыху лучнасьць са сваімі сябрамі, паслала ім апошнія свае вершы, якіх ніхто цяпер не зьбіраўся друкаваць, ды яны й былі не да друку. Я ведала, што ўсе яны больш-менш нейк уладзілі жыцьце, і галоўнае, што жывыя. Часам даставала газэтку, выданую французскімі прафсаюзамі на беларускай мове. I гэтую газэтку сябры пачалі маім вершам, не забылі, знача.

Мне прыпомніліся мае сьмелыя, як на ваенны час, вершы, мой боль над лесам нашых суродзічаў палонных і вывезеных на работу, і тых, што ў лясох, і тых, што па сёлах. Беларус у маю хату — хлеб на стол, часам апошні яго кусочак роўна разьдзелены паміж госьцем і сынам. А прыйдзе час, і мільёны маіх землякоў пашкадуюць мне нават скарыначкі хлеба ў няволі, не памогуць малому хлопцу, адзінокаму й разгубленаму, на пасьляваенных дарогах чужой зямлі. Яшчэ сеці расставяць і зацягнуць у чорны омут, скуль ратуе адзін толькі міласэрны Бог.

Поделиться:
Популярные книги

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Конунг Туманного острова

Чайка Дмитрий
12. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Конунг Туманного острова