Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Споведзь

Геніюш Ларыса Антонаўна

Шрифт:

Вялікдзень, а мы за зонаю. Сьнег, марозік, кірка й лапата… Стала так сумна, і прыгадалася мінулае: Прага, муж, сын… I вось муж на працы, я чакаю яго, адхіляю фіранку ад акна, гляджу на лімузіны, і мне ўспамінаюцца далёкія хаты. Я п’ю за іх чарку віна й думаю, што некалі я ўсім сваім сёлам дакажу, як умею цярпець за іх і ўсё выцерпець. Адным словам — «адхіляючы цюль ад акна, з поўнай чарай, угору паднятай, я стаю ў задуме адна» — і вось кажу гэта сваім сёлам. Далей я верш забылася, а канчаецца ён нейк так:

Поўнач, сьцюжа, вясьняныя сьвяты, сьнег і сьлёзы па твары, як соль, прада мною кірка й лапата, толькі сэрца ля хатаў і сел. I як колісь Сьвятое Расьпяцьце, з Яснай Чашы, ля Царскіх Варот, п’ю свой боль, як вялікае шчасьце, за пакутны каханы народ!

Вось зьмест больш-менш таго велікоднага вершу. Жаль, я доўга памятала яго, але ўсе забываецца пад новым наплывам падзеяў і горкіх спраў. Забылася многа.

6. Абезь

Абезь

не працоўны, інвалідны лагер, але што мацнейшых паслалі адразу на сенажаць. Летам трава на поўначы расьце дзень і ноч, яна нейкая вадзяная, высокая. На Інце й нас вадзілі касіць сена. Круціла я тую касу ў руках, а пасьля як размахнулася, і пайшло… Мама мяне ўсяму навучыла. Яна казала, што добра ўсё ўмець, ня ўсб рабіць. Як гэта мне ў жыцьці прыдалося! Я не стагнала. Вось на такой сенажаці найгоршае машкара й камары. Як налезе машкары ўсюды, то мы проста танцуем дзікі танец з болю. Пазавязваем рукавы, даўгія нагавіцы, а яны тнуць, аж спухнем, і ў вочы. У канвоя ёсьць накамарнікі. Ды ад камароў можна хоць дымам адратавацца, ад машкары — нічым. Бывала, у нас паяўляюцца салодкія мары: вось прывязаць бы тут да дзерава на ноч таго вусатага, калі яшчэ жыў, і бачыць, як ён выкручваўся б, ці надзорак разам з Прасьветавым і Кір’янавым… Ад такіх мараў нам лягчэла крыху. Вось Олю Мароз з Міляю і ўзялі на такую сенажаць, а мяне далі на кухню раздатчыцай. Дзьве тысячы жанчын і столькі разоў махнуць толькі чарпаком тройчы ў дзень, а катлы валачыць, а мыць раздачу і т. п. За тое даюць нам есьці крыху рыбы, тамату, хлеба, супу. Што ж, работа чыстая, і я папраўляюся. Пад белым халатам у мяне заўсёды прыгожая блюзачка з пражскіх рэчаў, хораша завязаная касынка. У лагеры адныя калекі, жаль на іх паглядаць, альбо старушэнцы, вельмі разумныя некаторыя. Усе тут яшчэ пад уражаньнем ад начальніка ОЛПа, нейкага Петрусенкі. Ён тут быў цар і бог, адным словам, тыран над бабамі. Старушкі качагарылі, усе вазілі на сабе й жудасна баяліся. Петрусенка быў зьверам, ён нападаў на жанчын, саджаў іх у БУР, на дварэ ім задзіраў спадніцы й шманаў. У кожным бараку сядзела адна такая бабка па чарзе дзень і ноч на «вшшашга». Гэта знача — уваходзіць яго вялічаство Петрусенка, і яна схопіцца й крычыць усім: «Внимание». Бяда тым, хто прылёг ці не саскочыў у час. БУР забясьпечаны. Настолькі быў страшны, што адна жанчына ўпала з верхніх нараў і моцна прыбілася — проста прысьніўся ёй, беднай, Петрусенка. Людзі былі тут як ня людзі, запалоханыя, прыбітыя. Тварылася тут дзіўнае, але нават такое: выходзіць раненько адна масквічка з бараку, а быў Вялікдзень, і бачыць, па сьцежцы за лагерам крочыць канвой і крэсьціцца, крэсьціцца… Гэта ўжо з дзіваў дзіва! Але адна сьмелая прыгажуня, сапраўды красуня на рэдкасьць, абяцала бедным жанчынам выгнаць Петрусенку й выгнала. Гэта была Лена, дачка знамянітага белага генерала Сямёнава й японкі. Прыгожая, як зара, мудрая. Казалі, што па-расейску гаварыла як ніхто, нейкай асаблівай, прыгожай мовай. Я яе ня бачыла. Яна цяпер сядзела ў загароджаным корпусе псыхічна хворых, і кажуць, што не сымулявала хваробы. Вось яна зьвярнулася да тырана, глянула, і ён згубіў голаву й спакой. Гэта ўсім сказала. А аднойчы ўзяла ноччу бушлат, кінула яго на драты, падманула сабак. Шпіёнка яна была адумысловая, і так канвоям не прыйшло ў голавы, што інвалідкі зробяць пабег, яны сабе драмалі на вышках ці марылі аб павышэньні, а красуля лезла праз драты й пералезла! Яна нікуды не ўцякала, бо дарога ў тундры адна й старожаць яе тысячы чацьвераногіх і двуногіх сабак. Калі хлопцы рабілі пабег, іх палапалі. Пагрызеных сабакамі, кінулі іх ля лагернай брамы як перасьцярогу другім. Да іх нельга было падыходзіць, і яны ў страшных мучэньнях памерлі. Лена ведала гэта. Яна проста пайшла з раніцы ва ўпраўленьне лагероў пасёлка Абезь. Сказала, хто яна, і заявіла, што вельмі засумавала па сваім мілым — Петрусенку… Ну, так яна, гэтае мужнае дзяўчо, выратавала няшчасных, замучаных, зацюканых інвалідаў. Лену далі ў псіхкорпус, і яна, пэўна, была першай ахвярай гэтай няслаўнай практыкі — хаваць разумных і нявінных за падвойныя краты. Аб ёй гаварылі легенды. У гэтым лагеры яшчэ было нешта несуразнае: вольны мужчына! Быў гэта немец доктар Штэер, хірург. Меў ён сваё царства-гасударства — хірургічны корпус, зусім ізаляваны ад рэшты лагеру, і апэраваў каго трэба — каго ня трэба. Аб ім адзываліся розна. Адныя хвалілі яго, а другія, якія сталі калекамі пасьля яго апэрацыяў, клялі яго. Адна лекарка мне казала, што ён шарлатан, які ня ведае нават анатоміі, і ён тут вельмі дзіўная асоба. Крыху хворых жанчын ён апэраваў звычайна, без апэрацыі, казалі, ён ня мог жыць. Усім, каму трэба — каму ня трэба, ён выкідаў матку і ўсіх рабіў няплоднымі. Ляжалі ў яго, гнілі па паўтара года, а звычайны апэндыцыт трэба было адлежаць заўсёды з загнаеньнем раны найменей тры месяцы. Тут іншая рэч: аўтаклаў абслугоўвала санітарка, літоўка нейкая Косьця. Яна мела ключы ад апэрацыйнай, і без яе волі Штэер ня меў права сам увайсьці ў апэрацыйную. Па-мояму, аўтаклаў, я яго бачнла, быў сапсаваны. Хворым раны зашывалі дзесятым номерам ніцей, якімі шыць. Хворых было там поўна заўсёды, яны гнілі. Штэер рабіў ім перавязкі, абсалютна не трьшаючыся антысэптыкі, разносіў гной. Нешта тут праўды было.

Яшчэ на Інце я прыхворвала, у мяне была пухліяа маткі, якая павялічвалася. Нейкая па-навучнаму — фібраміёма. Яна дакучала мне, а пасьля дзьвіганьня цяжкіх катлоў боль быў цяжкі. Але я насіла катлы, шпарка махала апалонікам, разліваючы зупу, мерачы кашу. Загадчыца кухні-сталовай была расейка, нейкая талковая жанчыяа. Было вельмі чыста, абеды лепшыя, як на Інце. Інвалідкі яя кожнага бараку мелі гародчыкі з моркваю, бурачкамі, усё гэта йшло ў супольны кацёл. Сьвіньні тут былі крыху й для нас. Часам былі мікраскапічныя порцыі, але былі. Хто меў пасылкі, варыў сабе на індывідуальнай кухні. Была такая кухня й на Інце, і мне раз сьпяклі там пляцкі [126] . Мы рабілі нешта ў воінскай часьці, і мяне паставілі вытрасаць мяшкі ад мукі. Там было пакрысе мукі, і я настрасала яе болей кілаграма. Тыя бонды [127] смакавалі мне страшна, і я частавала імі дзяўчат. На Інце яшчэ я атрымала пасылку са Львова ад Маці Марты Лесьняк. Акрамя смачных

рэчаў была там мяккая падушачка, і я ажыла. Мне перастала балець галава.

126

Пляцка (польск. рlасек) — аладка, пірог.

127

Бонда (дыял.) — праснак.

У Абезі было таксама многа беларусак, але вельмі былі яны расьцярушаныя. Спалоханыя сваім СБМ і строга за гэта пакараныя, яны хацелі жыць, хацелі дамоў. Мала хто разумеў з іх лёс сваяго народу й тое, што трэба было ў розных варунках жыць і пра яго думаць. Палітыкі ў лагеры ў нас ніякай не было, гэта ня час быў. Мы стараліся толькі выжыць, застаўшыся сабой, людзьмі, знача, якія думаюдь. Мы ведалі, хто мы, і стараліся захаваць гонар, які адабралі, патапталі нашаму народу. Разумны й чэсны беларус знойдзе дарогу да ясьнейшага лёсу сваяго й Айчыны, калі будзе трэба. Толькі ўжо быць гаспадарамі ў нашай хаце другім не дамо й зьняволеньня не пацерпім.

Ніхто ня ведаў, хто я — проста паэтка й вязень. Мае імя з волі нічога ня мела супольнага з маім лагерным імем. Гэта паўставала асобна, гартавалася ў горы. Кожны ведаў толькі, што сын у мяне і ў няволі муж. Гэта і слабасьць мая, і сіла. Застыць, аднак, у горы мне было і нельга, і непатрэбна. Патрэбна было думаць і жыць і памагаць думаць другім. Мае думкі — мае вершы. Памятаю, раз на куцьцю ў палякаў, гдзе сапраўды было вельмі цёпла й міла, у мяне папрасілі вершаў. Яны пасыпаліся з самага сэрца. Па-беларуску, і так усюды, заўсёды.

«За что вам дали срок?» — пытае нейкі сьледавацель у лагеры. «Имею честь терпеть за Беларусь…» Гэта дзейнічала. Свае думалі, вярталіся да нас, чужыя нас шанавалі. Гэта не была палітыка лозунгаў, нянавісьці інстынктаў, а хутчэй палітыка розуму, праўды й сэрца. Некалі сябры казалі мне, што я летуценьнік, што без палітыкі нельга. Я згодная, але ў гэтым выпадку лепш было так. Разьлічвалася на доўга, усе словы й чыны ня раз яшчэ праверыць час. Сапраўдны беларус — чалавек, з дарогі ня змыліць, і мэта яго адна: Беларусь.

Працаваць мне было штораз цяжэй, балела паясьніца — ні сесьці, ні ўстаць. Мяне паслалі да лекарак. Глядзелі мяне, давалі мазі, але боль не сьціхаў. На Абезь тым часам прыяжджалі мужчыны з канцэртамі, была й свая культбрыгада. Мужчынаў мы частавалі ў нашай сталовай запяканымі макаронамі на іх гонар, капустай, чаем. Парадкі мяняліся відавочна. Яшчэ на Інце, расказвалі дзяўчаты, якія былі ў зоне, што прыйшлі нейкія начальнікі, шкадавалі зьняволеных, падавалі нат рукі… Ну, гэта ня быў Казлоў і яго хэўра… Недзе з нетраў гэтай вялікай зямлі прабівалася чалавечнасьць, прачыналася сумленьне ў людзей, але не ва ўсіх.

Мяне паслалі на прыём да Штэера. Ён вельмі зьдзівіўся, убачыўшы мяне, нейк узрушыўся. Знайшоў маю хваробу й адразу назначыў легчы ў яго стацыянар. Пані Луцкая, украінка, з якою мы пасябравалі, крыху спалохалася, я — не! I вось апэрацыя. Ноччу зьявілася да мяне ўся мая сям’я ў сьне. Тата, мой магутны тата схапіў мяне на рукі й недзе адносіў з чорнага, нейкага захмаранага Абезя й цэлы аж лекацеў са страху, прыціскаючы мяне да грудзей… «Не, не хачу апэрацыі, — сказала я, — зусім не хачу». — «Не, вы паляжэце сабе ў больніцы, — сказаў Штэер, — пасьля будзем бачыць, я вам дам тут працу, будзьце ў нас раздатчыцай для хворых і мне падасьце ежу. Цяпер тут раздатчыцай страшны чалавек, полька пані Ніка. Яна мяне ненавідзіць і я яе, а вы тут адпачнеце, ужо я вас скрыўдзіць ня дам». Там працавала Кэтты, англічанка, якую з Інты вывезьлі раней. Была яна ў Штэера санітаркай і вельмі добра глядзела хворых. На жаль, яна дружыла з пані Нікай. Ніка была з Вільні, нямілая дама, яе нянавісьць перайшла й на мяне.

Ня ведаю, паколькі праўда, але Штэер казаў мне, што яна дабівалася яго сэрца… З маяго боку тут Штэеру нічога не пагражала, а што я ніколі не прадам яго, ён добра ведаў. Знача, пакуль апэрацыі ня будзе. Ноччу зноў пры мне тата. У Абезі сьветла й ціха, ён абняў мяне, памахаў рукою й сам адзінока пайшоў у напрамку лесу… Знача, усё добра. А мне добра было там, хворыя такія свае, такія харошыя. У палаце нашай Слава Грэбянюк. У яе нешта з лёгкімі, некалі выразалі ёй два рабры, і цяпер горай, і яшчэ мілыя ўкраінкі ляжаць на выцяжцы — хворыя касьцякі. Гутарым, сьмяемся. Са Штэерам працуе вольная злая сястра й надзвычай прыгожая й мілая ўкраінка Анечка. Злая Косьця сьпіць ня з намі. Штэер ад Нікі збавіўся, ад Косьці ўсё ня можа. Штэеру даю тое, што ўсім, але прыгожа кладу гэта на талерку. Ён ненавідзіць кашы й кажа, што калі вернецца ў Бэрлін, дык забароніць падаваць іх на стол, а ў тое, што ён вернецца, ён моцна верыць. Гаворым з ім шчыра аб усім. У сваім пакоі бн вельмі любіць кветкі, «грюнэ эккэ», як кажа, зялёны куточак. А кветак у Абезі многа, паклоньніцаў удзячных у Штэера яшчэ болей, дык кветкі ў вазонах заўсёды ёсьць. Ніка недзе ў брыгадзе, а што там робіцца ў зоне, я нават ня ведаю, хоць прыходзяць да мяне дзяўчаты, але ў нас свае беларускія справы. Маты Марта прыслала мне ў пасылцы кетгуту, пэніцыліну й шчотачкі мыць хірургу рукі, бо мыў вельмі сьцертымі, але апэрацыю мы адкладаем. «Вы мне не давяраеце?» — пытае Штэер… «Не, я не давяраю Косьці й гэтай вальняшцы, што з ёю шэпчацца й што вам асыстуе на апэрацыях. Я іх баюся й апэрацыі баюся». Пра свой сон не кажу, гэта мая тайна, мая сіла. Даўно ўжо мне не было так зацішна ад начальства, так добра. На Штэера розна кажуць, што ён закаханы ў маладое ўкраінскае дзяўчо і т. п. Гэта мяне не датычыць, і я сапраўды ня бачу злога за ім. Ён чэсны, адданы хворым, разумны. Мне добра, але цяжка Олі Мароз, вось бы ёй так адпачыць тут крыху са мною. Патрэбная якраз санітарка. Кажу яму ўсё як ёсьць, што Оля штрафнік, як і я. Ён кажа, што і яму 25 сроку і ён штрафнік, паспрабуе яе ўзяць. Оля ў нас, і мы пасьмейваемся. Штэер разумеецца на моцных людзях і рады, што ёй памог. Кэтты й пані Ніка пасінелі са злосьці, вольная сястра — як зьвер! Вось чапляецца да мяне. Я разьліваю хворым малако, цяжкахворым. Крыху застаецца, даю яго слабенькай бабцы пры ёй, і вось яна даносіць на мяне, што раздаю малако каму ня трэба… Што я дакажу, што мы наагул можам даказаць? Мяне выклікаюць, каб апэраваць. «Я вам ня веру, — кажу вольнай сястры. — Калі так лжацё, дык можаце й забіць чалавека…» Мяне выпісваюць з больніцы ў брыгаду, забіраюць адразу і Олю, а так хацелася, каб яна адпачыла…

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Княжна. Тихоня. Прачка

Красовская Марианна
5. Хозяюшки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна. Тихоня. Прачка

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

ЧОП "ЗАРЯ". Книга вторая

Гарцевич Евгений Александрович
2. ЧОП ’ЗАРЯ’
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ЧОП ЗАРЯ. Книга вторая

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального