Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Споведзь

Геніюш Ларыса Антонаўна

Шрифт:

Нейк зайшла да нас аднойчы настаўніца з Ваўкавыску, не хачу яе называць. Яе муж беларус, і мне жаль яго. Пераконвала мяне жыць, зьвяртацца да начальства, плюнуць на сваіх землякоў, з якімі можна рабіць рознае, яны як ня людзі, і г.д. Я ёй сказала, што я не пацьверджу на сваім прыкладзе яе тэорыі, няхай аб гэтым ведае. Чалавек яна, паводле яе слоў, які многа можа, зьвязаны так ці іначай з хэўрай усякага начальства, ад вобласьці пачынаючы, і ўсе яны ня нашыя, і ўсе яны адно. Дык пытаюся: «Ну, калі мы ўжо такія па-вашаму нікчэмныя, пасыўныя, дык скажэце, а нам дазволілі б мець, напрыклад у Ваўкавыску, свае школы?» — «Это я могу сказать — никогда!» Яна абяцала нас адведаць са сваім мужам. Давялося прасіць яе сваякоў, каб не паказваліся лепш мне на вочы. Ня маем права пагнаць к чорту нават усіх марадзёраў і ўласаўцаў, якія аселі тут як «пануючая нацыя», увайшлі ў ролю «культуртрэгэраў». Такіх з грашкамі як жа выкарыстоўваюць да брудных розных спраў, да дэнацыяналізацыі. Яны як піяўкі на целе народу, і ім усе прывілегіі ад зямлі пад бульбу, сена для кароў, кватэр і т. п. пачынаючы. Гэта ў малым мястэчку, а што ў гарадох? Ёсьць, праўда, Акадэмія навук у нас, але на ўсю Беларусь, як яна шырокая й даўгая,

няма ніводных дзіцячых ясьляў на нашай мове… Ёсьць школы з ангельскай, з французскай мовамі выкладаньня, але на ўсю сталіцу Менск няма ніводнай школы з беларускай мовай выкладаньня… Няўжо нам прыйдзецца загінуць? Як жа жаль мне маяго Народу, куды ж ужо адступаць? О Божа, Якому маліцца не даюць нам нават на роднай мове. О Рым, якога ксяндзы ня йдуць да нас з салодкім і вечна мудрым словам Божым і любоўю, а з палітыкай, з дэнацыяналізацыяй тых, якія так намагаюцца, так хочуць выжыць як народ, як лепшыя людзі…

Я адарвалася ад лагеру. Пра яго мне так ня хочацца пісаць, так цяжка вяртацца думкамі ў тое пекла. Божа, які ў найбольшай безнадзеі забраў крывавага Сталіна, зьлітуйся над народам, якога зямля прасякла сьлязьмі й крывёю яго замучаных сыноў. Гэта дом наш, гэта зямля продкаў нашых, і мы тут пратрывалі вякі. Сочаць і рыскаюць за намі, якія думаем аб народзе, і нож накіраваны ў нашыя сэрцы…

А ў лагеры міналі гады. Найчасьцей вытарфоўка. «Вот надо строить, — казалі часам канваіры, — сюда еще привезем и англичан, и американцев, для них и строим…» Апэтыт нязгоршы. А тым часам архіепіскап Кантэбэрыйскі [121] шукаў паразуменьня свае веры з камунізмам і сваіх мысьляў з думкамі Сталіна й яму падобных. Чыталі мы аб гэтым у газэце Комі АССР нейкай там «Северной», мусіць, праўдзе. Ах, сэр з Кантэбэры, казалі мы, каб гэта цябе папаганяць тут крыху на нашым месцы, то ведаў бы ты, неразумны дзядок, з кім табе гутарыць, і да каго зьвяртацца, і чаго дамагацца для людзкасьці на тваім адказным становішчы. Не працягвай рукі тым, якім яе не падала б мудрая жыцьцёвай практыкай, простая ўкраінская жанчына. Падобнае не для дэбатаў, як яно й не для жыцьця, Нехта сказаў, што, калі б рабілі камунізм вучоныя, яны яго дасьледавалі б сьпярша на сабаках… I так мы існавалі гады й дзесяцігодзьдзі. «Такі элемэнт, які тут прамерз ужо, нам ня страшны», — цьвярдзілі начальнікі.

121

Архіепіскап Кентэрберыйскі — глава англіканскай царквы.

Далёка засталося тое, што называецца жыцьцём, а яно такое простае: голас сына, муж прыходзіць з працы, супольныя абеды, дружныя вечары. Радыё й мяккае крэсла, ложак выгодны, цішыня, цеплыня, кніжка. Шчыміць сэрца, калі гэта ўспамінаеш, проста спыняецца сэрца, і ўвесь арганізм бы ахапляе параліч, калі пачнеш думаць пра сына. Сьніцца вялікая камера, вязьні, вязьні, а пасярод іх мой сын, ужо юнак, бледны, танклявы. Падыходзіць да вязьняў і кажа: «Я вам дам проса, а вы мне кусочак сала…» Што за сон? У кожным лагеры ёсьць такія свае аракулы, старыя мудрыя бабкі, якія разгадваюць сны. Зьвярнулася і я да такое. Глянула яна на мяне сумна й кджа: «Недзе пасадзілі вашага сына, незьляцілага хлопца, і ён просіць есьці ў людзей, проса — гэта знача прасіць». Гэта аказалася праўдай, аб якой я даведалася пасьля.

Я хворая, брыгада нашая адыходзіць на аб’ект, а мяне пакідаюць у бараку. Днявальныя шаруюць швабрамі драўляныя дошкі падлогі, паляць у печках, на якія строга па норме выдаецца вугаль нават тут, гдзе ён дабываецца. Я заснула й з крыкам схапілася з нараў, крычу, шукаю сваяго сына, які, здаецца, быў толькі што тут, яшчэ чую на плячы дотык ягонай рукі й словы: «Уставай, мамачка, панясем з табою на Новы год ёлачку на магілкі…» Божа мой, што ж гэта? Мяне ўсю калоціць, у дзьверы ўрываецца стадо надзорак, пачынаецца шмон. Усе пасьцелі на нарах ператрэсеныя й раськіданыя, шчупаюць мяне. Натрэніраваныя рукі абмацваюць зашыты ў целагрэйку сьвяты абразок, аблічча Божае Маці. Яго мне некалі вышылі на ганучцы ўкраінкі ў Львове. Як жаль. Ёсьць яшчэ адзін, але гэтага жаль асабліва, там вышыты тры літары: БББ (Божа, барані Беларусь).

Сяньня куцьця, вяртаюцца брыгады, некаму ўдалося пранесьці пад бушлатам малую ялінку. Божа мой, Сьвяты Вечар… «Пані Ларысочко, зробымо Святый Вэчэр». Мне ўсё яшчэ ў вачох сын, як добра, што можна яшчэ некаму памагчы ў нечым, асабліва сяньня… Дзяўчаткі даўно ўжо зьбіралі камсу, не зьядалі кусочкаў рыбы. Недзе ў сушылцы ці ў качагарцы зварылі куцьці й кампоту. У некага кансэрва, у некага з пасылкі яблык ці жменя гарэхаў. Вечар, стаіць ялінка на адзіным стале. Правізарычныя сталы зроблены з нараў, накрытыя такія ж лавы. Ёсьць і кусочак прасьвіркі ў некага, у некага аплатак. Ежа на стале, мы ўсе па-сьвяточнаму. Раней умудрыліся дастаць якія драбніцы са сваіх мяшкоў, што перахоўваюцца ў капцёрцы. Чалавек, можа, сорак, такія ўсе сьцішаныя, па-хрысьціянску ўрачыстыя. Я ў белай блюзцы на першым месцы, мне належыць ад сэрца сяньня ўсіх прывітаць. Молімся супольна. Я ўстаю. Цішыня… Не змагла б паўтарыць таго сяньня, што мне тады дыктавала доля нашая горкая й змагарная, любоў да сваіх сем’яў і земляў, туга па іх і тая сіла, якая загадвае нам ня здацца, а перамагчы! У вачох мне сын. Калі прыходзяць надзоркі, у нас ужо ўсе схавана, толькі ў сэрцах сьвятло, і доўга яшчэ пасьля іх адыходу не сьціхаюць калядкі.

Новы год надыходзіць, да мяне адносяцца ўсе нейк дзіўна, мінаюць, маўчаць. Увесь лагер… Божа, што сталася? Элка кліча мяне ў кіно, купляе білет. Ня памятаю, што паказвалі. Яна нахіляецца да мяне й просіць, каб я не закрычала, кажа даць слова. Даю. Тады яна кажа мне, што ёсьць тэлеграма аб сьмерці мужавага таты. Мне дадуць яе пасьля Новага года, прыдуркі нават шкадуюць… Нейк так, як з тым судом над маімі сябрамі. Я ледзянею, але не крычу. Яна просіць мяне, каб трымацца, бо магу сказаць тут з бяды нешта, чаго сказаць нельга. На гэта разьлічваюць, і стукачы ўжо нагатове. У бараку я енчу, гавару тое, што сказаў бы кожны людзкі чалавек на маім месцы! З-за іх, гэта з-за іх гінем мы па аднаму,

забытыя, хворыя. Элка ў паніцы, а мне на ўсе, чым палохаюць мяне, — напляваць! Знача, ёлачка на могілкі на Новы год… Сьпі спакойна, дарагі мужаў тата, які быў татам і для мяне, вечны пакой табе, даражэнькі замучаны, запалоханы, адзінокі й абакрадзены нават па сьмерці.

Хлопцы ўжо зараблялі, і нехта з іх пераслаў мне крыху грошай. О, якая я чулася багатая! Я купіла ад некага акуляры, бо іначай ужо не магла чытаць і заказала манашанькам у лагеры паніхіду па тату. Ім не плацілася, але звычайна куплялася ў лагернай краме крыху цукеркаў, якіх сухарыкаў, калі былі, і пасьля, па ўсіх правілах адпраўленай паніхіды, частавалася прысутных на ёй людзей.

Я крыху забегла наперад, гэта ўжо, мусяць, было па сьмерці Сталіна ці цесна перад тэтым. Як жа мы былі галодныя! Як жа хацелася бульбы, звычайнай паранай бульбы, якою на Беларусі кормяць сьвіней. Калі нашую брыгаду бралі ў «овощехранилище», гдзе былі прадукты для начальства, дык мы на іх накідаліся. «Пані Ларысочко, а можна нам красты?» — пыталіся дарагія ўкраінкі. «Колькі ўлезе, — казала я, — можна нам браць усё з ежы й лахманоў, каб не замерзьці, гэта ніякі грэх, нам яны адабралі ўсё». Часам прысылалі цыбулю з Горкага, і мы на яе накідаліся, елі яе, як яблыкі, грызьлі й не адчувалі, што яна горкая, — так смакавала. Часам была морква, а часам капуста, якую мы зьядалі галоўкамі, і нас здувала.

Казалі, што найгорай было тут пасьля 45-га года. Быў голад, і людзі мерлі. Асабліва тады паміралі людзі з Прыбалтыкі, яны ня так былі звычаныя на мучэньні. Трупаў не аддавалі, хавалі іх між сабою, каб атрымаць на іх пайку. Кажуць, нехта зрабіў пабег. Яму хапіла сілаў толькі дабегчы да поля з турнэпсам — ёсьць на поўначы такая вадзяная бручка. Там ён і застраг. Еў бяз памяці, еў з пяском той турнэпс, і калі яго, наганяючы, застрэлілі й разрэзалі, бо ўсё ж «па-навучнаму», дык у жываце гэтага насьмерць выхудлага шкілета было столькі турнэпсу, што «па-навуковаму» гэта было зусім неверагодна.

Раз у тое «овощехранилище» прывезьлі бульбу з Беларусі. Як жа мы на яе паглядалі! Канвой выдаўся нязгоршы й дазволіў нам у нейкім брудным вядры яе зварыць. Елі мы яе, як торт, як найбольшы дэлікатэс. Аднолькава смакавала яна прадстаўніцам усіх нацыяў. Па бульбінцы мы яшчэ схавалі, нейк перайшлі шчасьліва шмон і перанесьлі іх нашым хворым у зоне, як пераносілі часта й цыбулю, часнык ці нешта, што было можна зьесьці. Голадам і тэрорам трымалі нас, як абцугамі.

Ёсьць у гэтай дзяржаве такі народ: блатныя. Яны жылі ў асобных бытавых лагерох. Гэта жудасны элемэнт, які прайшоў усе грахі і ўсе забароненыя рэлігіяй і чалавечымі абычаямі гадасьці жыцьця, пачынаючы ад забойстваў. Можа, гэта быў і пратэст супраць савецкага ладу, але гэты лад выкарыстоўваў і іх супраць нас, т. зв. «контраў», ці іншага ідэйнага элемэнту. Адным словам, супраць нармальных людзей. Блатныя ў сваіх лагерох галадалі, і ім усё роўна гінуць, дык лепей ужо там, гдзе палітычныя са сваімі пасылкамі. Вось хапіла якой-небудзь блатной Фені аб’явіць на ўвесь голас, што яна не савецкі чалавек, а, напрыклад, унучка Трумэна (ён быў тады прэзыдэнтам), як яе хапалі, кідалі ў вязьніцу й давалі за такую здраду «любимой родине» роўна 25 год! Пасылалі іх, безумоўна, у нашыя лагеры. Гэтыя трумэнавы сваячкі былі найгоршым жахам для нас, ад іхняга слоўніка пачынаючы. Яны маглі абакрасьці, забіць і зарэзаць. Максімальны іх срок ад гэтага ні меншаў, ні большаў. У іх была свая гутарка, пераплеценая рознымі варыяцыямі самага рускага мата. Вось такіх ставілі над намі брыгадзірамі, карацелямі. Анна Пятроўна Скрыпнікава, з якою я сустрэлася ў Мардоўскай АССР у «Дуброўлазе», часам высказвалася шчыра аб лагерным начальстве ці парадках. Яе тады саджалі ў БУР, а з ёю блатных, якія накідаліся на старушку (была ў лагерох 22 гады) і разьбівалі ёй да крыві голаў. Пасьля ўкраінкі на адным з этапаў, у якім наслалі на іх блатных, такі далі ім адпор, так іх зьбілі, што гэтую практыку крыху прыпынілі. Але блатныя любілі адважных людзей і такіх, якіх прасьледавала начальства. Для іх, напрыклад, трапіць на дошку гонару ў лагеры быў найбольшы ўстыд, калі яны былі т. зв. «законьнікамі». Не любілі працаваць, казалі, калі нешта трэба было раськідаць: «Бурыць не строіць — сэрца не баліць». Вось, мусяць, з гэтых меркаваньняў яны добра даволі адносіліся да мяне. Памятую такую адну Кацьку, чорную, высокую, якая аднойчы з гонарам заявіла, што яна паважае мяне, бо я такая ж адважная, як і яна, нікога не баюся, і пачала мне расказваць, як яна задушыла ля ўборнай сваю падружку, а пасьля памагала забіць яшчэ некага — налічыла 6 чалавек… Я ўзялася за голаву. Да яе ніколі не дайшло б, што я мінала чарвяка на сьцежцы, бо і ён хацеў жыць, і што адвага мая з іншых жоралаў і зусім процілеглых мэтаў. Калі нас, неспакойны элемэнт, мелі адвозіць на «Новую Зямлю» (так казалі), дык Фрыма Барысаўна (прозьвішча забылася), якую судзілі як яўрэйку, што хацела «атруціць студні ў Ленінградзе» і г.д. — усё, безумоўна, выдумка, — вось яна й спалохалася, што там яе блатныя зарэжуць. Блатныя абурыліся, прыйшлі да мяне й кажуць: «Ня бойцеся нас, мы вас паважаем, і калі вас павязуць з намі на „Новую Зямлю“, мы вас ня скрыўдзім, а вось тую Фрыму Барысаўну б… мы тут прыкончым на месцы». Мусяць, Фрыма Барысаўна адкупілася нейк у начальства, яе нікуды ня выслалі, а нас выслалі ў Абезь з блатнымі, але гэта пазьней.

А тым часам у мяне йшла перапіска з мужчынскімі лагерамі. Пасьля я пачала зьвязваць сяброў між сабою, каб былі кантакты й поўная цэласьць у нас. Пісалі ўжо ваўсю й нашыя дзяўчаты. Сядзелі за гэта ў БУРах, але пісалі, так было лягчэй жыць. У нас стварылася цесная беларуская сям’я. Мы як толькі маглі падтрымоўвалі сябе ўзаемна. Часта, калі мы праходзілі каля 1-га, напрыклад, ОЛПа на працу, дык сябры пазнавалі мяне, яны выходзілі амаль да дроту й розна мне паказвалі жэстамі сваю еднасьць, стойкасьць і братэрства. Я, безумоўна, мала што бачыла праз сьлёзы, а дзяўчаты, нават і стукачы, да гэтых праяваў беларускай сямейнасьці адносіліся амаль жа набажна. Сям’я наша была сапраўды нечым набажна ўзьнёслым, вартым нашай Маці-Беларусі. Толькі гэта было да пары. Вораг спалохаўся, і пачалі вербаваць розных Шапавалаў, дэзарыентоўваць іншых, палохаць і раськідаць па другіх лагерох. Нічога, добрае ніколі ня гіне, яно жывое й сяньня. Не памылюся, калі скажу, што беларусы трымаліся найболей шляхотна й найцясьней.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Восхождение Примарха 5

Дубов Дмитрий
5. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 5

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Журналист

Константинов Андрей Дмитриевич
3. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.41
рейтинг книги
Журналист