Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

Яна пабегла па калідоры, стукаючыся то аб адну сцяну, то аб другую і не зважаючы на гэта. «Прыйду ў тэатр, спазніўшыся на тры дні, і спытаю: «Магу я бачыць містэра Сіднея Дана?» Але швейцар — ён, вядома ж, будзе турак — толькі буркне нешта скрозь кашэчыя вусы, таму давядзецца самой прабірацца па калідорах у грымёрныя, пераступаць цераз раскіданыя паўсюль пажарныя шлангі. Я ўсуну галаву ў агульную грымёрку, скажу: «Воng jоur» [22] і спытаю: «Дзе Сід?» Ён, магчыма, будзе рэпеціраваць на авансцэне, тут я і выгляну з-за кулісаў, ён убачыць мяне

і спытае: «Хто вы такая?» — працягваючы адбіваць такт, а «Дзяўчынкі Дана» ўсё скочуць, скочуць, скочуць. «Корал Маскер». — «Чорт пабяры, вы спазніліся на тры дні, што гэта такое?» А я скажу: «Я проста завітала да вас, каб папярэдзіць, што я звальняюся». Аднак ад грукату цягніка яе словы, вымаўленыя з удаванай храбрасцю, прагучалі як баязлівае хныканне.

22

Добры дзень (ламаная фр.).

— Прабачце, — звярнулася яна да містэра Пітэрса — ён трохі пераеў за абедам і цяпер драмаў у кутку, выцягнуўшы ногі ўпоперак купэ і замінаючы ёй.

— Прабачце, — паўтарыла яна. Містэр Пітэрс прачнуўся і папрасіў прабачэння.

— Вярнуліся да нас? Правільна зрабілі!

— Не, я прыйшла па сакваяж.

Эймі Пітэрс, скурчыўшыся на сядзенні, з мятнай таблеткай у роце, ублыталася ў іх размову з нечаканай злосцю:

— Не гавары з ёй, Герберт. Хай забірае свае транты. Строіць з сябе немаведама каго — бач, мы ёй не кампанія.

— Я толькі хачу ўзяць свой сакваяж. Чаго вы на мяне накінуліся? Я і слова не сказала.

— Не хвалюйся з-за дробязей, Эймі, — сказаў містэр Пітэрс. — Гэта не наша справа, як паводзіць сябе гэтая маладая дама. Вазьмі яшчэ адну таблетку. Гэта ўсё яе страўнік. У яе нястраўнасць, — растлумачыў ён Корал.

— Скажаш: «маладая дама». Распусніца — вось хто яна такая.

Корал ужо выцягнула сакваяж з-пад сядзення, але тут жа з сілай апусціла яго на ногі містэра Пітэрса. Яна ўперла рукі ў бокі і павярнулася да жанчыны, адчуваючы сябе вопытнай, упэўненай у сябе і рашучай: іх сварка нагадала ёй маці — як тая, узяўшыся ў бокі, усчыняла сварку з суседкай, якая ўпікала яе за шашні з кватарантам. У гэты момант Корал ператварылася ў сваю маці: лёгка, нібы сукенку, яна скінула з сябе тое, чаму навучыла яе жыццё — штучную вытанчанасць тэатральнага свету і асцярожную манеру размаўляць.

— Паглядзі на сябе: хто ты такая? — Яна ведала сапраўдную цану гэтым людзям: крамнікі ў адпачынку, едуць у Будапешт з турысцкай групай агенцтва «Кука» — гэта ж крыху далей, чым Остэндэ, дома яны потым будуць выхваляцца, якія яны заўзятыя падарожнікі, паказваць усім яркія наклейкі танных гатэляў на сваіх чамаданах. Раней і на яе гэта зрабіла б уражанне, але цяпер яна ўжо навучылася не надаваць значэння такім рэчам, не дазваляць сабе абводзіць вакол пальца, быць праніклівай. — З кім гэта ты так гаворыш? Я не якая там ваша прадаўшчыца. Не з тых, каго вы прымаеце з задняга ходу.

— Ну, даволі ўжо, — сказаў містэр Пітэрс, крануты за жывое яе здагадлівасцю. — Няма прычыны сварыцца.

— Ах, няма! А вы чулі, як яна мяне абразіла? Пэўна, бачыла, як вы ладзіліся да мяне.

— Ну, вядома ж, ён табе не пара. Лёгкі заробак, вось чаго ты хочаш. Не думай, не вельмі ты нам патрэбная

ў гэтым вагоне. Я ведаю, дзе тваё сапраўднае месца!

— Вымі з рота гэтую штучку, калі гаворыш са мной!

— На Орбакл-авеню. Ловіш мужчын проста з цягніка на Падынгтонскім вакзале.

Корал зарагатала. Гэта быў тэатральны рогат яе маці, ён звычайна запрашаў суседзяў прыйсці і паглядзець на свару. Ад узбуджэння пальцы Корал сціснуліся на сцёгнах, яна так доўга паводзіла сябе ўзорна, правільна вымаўляла словы, не выхвалялася сваімі паклоннікамі, не гаварыла: «Вельмі прыемна вас бачыць!» Шмат гадоў няўпэўнена яна кідалася паміж двума рознымі класамі і ні да таго, ні да другога не прыстала, яна належала толькі таатру. Яна страціла прыроджаную прастату, але і натуральная вытанчанасць была ёй недаступная. А зараз яна з задавальненнем вярнулася да сваіх вытокаў.

— Не хацела б я быць такім пудзілам, нават калі б ты мне заплаціла. Нічога дзіўнага — з такой храпай у любой жывот забаліць. Зразумела цяпер, чаму твой стары бегае ад цябе да іншых.

— Ну, хопіць ужо, супакойцеся, дамы.

— Аб цябе ён рукі мараць не стане. Брудны жыдок — вось і ўсё, чаго ты вартая.

Корал раптам заплакала, хоць рукі ў яе ўсё яшчэ рваліся ў бойку, у яе ледзьве хапіла голасу, каб адказаць:

— Не чапай яго.

Аднак словы місіс Пітэрс, нібыта дымок паветранай рэкламы, што спакваля знікае ў небе, азмрочылі яе светлыя надзеі.

— Мы добра ведаем: гэта ён — твой палюбоўнік.

— Дарагая мая, — вымавіў за яе спінай нечы голас, — не звяртайце на іх увагі.

— А вось яшчэ адзін твой сябар.

— Хадземце адгэтуль. Ну, і што з таго?

Доктар Цынер узяў Корал пад ручку і паціху пачаў выводзіць яе з купэ.

— Адны жыды і іншаземцы. Ніякага сораму.

Доктар Цынер забраў яе сакваяж і выставіў яго на калідор. Калі ён павярнуўся да місіс Пітэрс, на твары яго ўжо не было бездапаможнай разгубленасці настаўніка-іншаземца — ён быў поўны адвагі і сарказму, якія адзначалі журналісты, калі ён даваў паказанні супраць Камнеца.

— Ну, і што далей?

Місіс Пітэрс выняла з рота мятную таблетку. Доктар Цынер, сунуўшы рукі ў кішэні плашча, пагойдваўся на насках. Было відаць, што ён авалодаў становішчам, але яму не прыходзіла ў галаву, што сказаць, — галава ў яго ўсё яшчэ была поўная гучных фраз, рыторыкі сацыялістаў. Сутыкнуўшыся з любым насіллем, ён рабіўся рэзкі, але цяпер не знаходзіў патрэбных слоў, хоць яны, гэтыя словы, несумненна, існавалі ў глыбіні яго свядомасці, гэтыя пякучыя словы, з'едлівыя і едкія, як дым.

— Ну, і што з таго?

Да місіс Пітэрс пачала вяртацца яе адвага.

— Ты чаго суеш нос не ў сваю справу? Толькі гэтага нам не ставала! Спачатку адна ашалела, а цяпер і гэты лезе. Герберт, скажы сваё слова.

Аднак загаварыў доктар Цынер. Словы яго, вымаўленыя з моцным акцэнтам, гучалі важка і пераканаўча, яны прымусілі місіс Пітэрс змоўкнуць, хоць і не пераканалі яе.

— Я доктар.

Ён сказаў ім, што дарэмна спадзявацца на тое, што ў іх ёсць сумленне. Ноччу дзяўчына страціла прытомнасць, як урач ён параіў ёй перайсці ў спальны вагон. Падазронасць ганьбіць толькі тых, хто яе выказвае. Потым ён выйшаў да Корал Маскер на калідор. З купэ іх не было відно, але адтуль можна было добра чуць голас місіс Пітэрс:

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Целительница моей души

Чекменёва Оксана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Целительница моей души

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7