Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

Дабраўшыся да наступнага акна, ён пастукаў. Адказу не было, і ён ціха вылаяўся, не зводзячы вачэй з таго рага склада, адкуль вельмі хутка павінен з'явіцца паліцэйскі. Ён ізноў пастукаў, і гэтым разам усярэдзіне пачуўся шоргат пантофляў. Зашчапка акна пасунулася, і жаночы голас спытаў:

— Антон, гэта ты?

— Я, — адказаў Ёзеф, — Антон. Хуценька ўпусці мяне. — Фіранку адшмаргнулі, і хударлявая рука пачала цягнуць на сябе верхнюю раму. — Ніжнюю, — падказаў шэптам Ёзеф. — Навошта верхнюю? Ты, пэўна, лічыш, што я акрабат. — Калі рама паднялася, ён з нечаканым для такога таўстуна спрытам ступіў з пажарнай лесвіцы на падаконнік, але праціснуцца ў пакой яму было нялёгка. — Ты што, не можаш

падняць раму хоць бы на дзюйм вышэй?..

Нейкі паравоз прагудзеў тры разы, і яго мозг машынальна вызначыў сэнс гэтага сігналу: цяжкі таварняк. Потым ён улез у пакой, жанчына зачыніла акно, і шум станцыі заціх.

Ёзеф стрэс снег з паліто, выцер вусы і глянуў на гадзіннік: пяць хвілін на дзесятую, цягнік на Пасаў пойдзе не раней, чым праз сорак хвілін, а білет у яго ўжо ёсць. Павярнуўшыся спінай да акна і да жанчыны, ён крадком аглядзеў пакой: усе рэчы былі на тых самых месцах, як іх зафіксавала яго памяць, — той самы збан і міска на ўмывальніку чырванавата-карычневага колеру, расколатае люстра ў пазалочанай рамцы, жалезны ложак, начны гаршчок, карціна на біблейскі сюжэт.

— Акно лепей пакінуць адчыненым. На выпадак, калі твой гаспадар раптам вернецца.

— Не магу. Ой, не магу! — вымавіла яна тонкім спалоханым голасам.

Ён павярнуўся да яе і сказаў з прыязнай усмешкай:

— Ах, якая ты сціплая, Ганна, — і ўтаропіўся ў яе пранікнёным вопытным поглядам.

Яны былі аднагодкі, але ў яе не было яго вопыту: хударлявая, усхваляваная, стаяла яна каля акна, яе чорная спадніца ляжала ўпоперак ложка, а чорная блузка з белым каўнерыкам, якія носяць служанкі, усё яшчэ была на ёй. Яна трымала перад сабой ручнік, прыкрываючы ім ногі.

Ён насмешліва глядзеў на яе.

— Ух, якая ж ты мілая, Ганна.

Яна разявіла рот і нібы зачараваная моўчкі ўтаропілася ў яго. Ёзеф з агідаю заўважыў, якія ў яе крывыя і счарнелыя зубы. «Што б мне ні давялося яшчэ рабіць з ёю, — падумаў ён, — але цалавацца з ёй я не буду». Яна, пэўна ж, чакала, калі ён кінецца яе абдымаць: яе сціпласць ператварылася ў агіднае какецтва пажылой жанчыны, на якое яму давялося неяк рэагаваць. Прысеўшы ўскрай шырокага ложка так, каб ён іх раздзяляў, Ёзеф пачаў размаўляць з ёй на дзіцячай мове:

— Ну і хто ж гэта прыйшоў да нашай міленькай маленькай Ганначкі? Такі вялізны дзядзька! А як жа ён яе паціскае! — Потым дурасліва пагразіў ёй пальцам. — Мы адны, Ганна. Мы з табой яшчэ павесялімся. Га? — Крадком, скоса зірнуўшы на дзверы, ён з палёгкай зазначыў, што яны не замкнёныя: ад гэтай старой сучкі ўсяго можна было чакаць — яна магла замкнуць дзверы і схаваць ключ. Аднак на яго чырвонай тлустай фізіяноміі не было ні трывогі, ні агіды. — Ну, як?

Яна ўсміхнулася і глыбока і шумна ўздыхнула:

— Ох, Антон.

Ён усхапіўся на ногі, а яна выпусціла з рук ручнік і ў чорных баваўняных панчохах дробненька, па-птушынаму затупала да яго.

— Хвілінку, — сказаў Ёзеф.

Ён, нібыта абараняючыся, падняў руку, жахаючыся той існуючай са спрадвечных часоў пажаднасці, якую сам жа і разбудзіў у ёй. «Абое мы далёка не прыгажуны», — падумаў ён, а прысутнасць бела-ружовай мадонны ператварыла гэтую сцэну ў наўмыснае блюзнерства. Настойлівым шэптам ён спыніў яе:

— А ты ўпэўнена, што ў кватэры нікога няма?

Твар яе пачырванеў, нібыта ён пачаў да яе груба прыставаць.

— Не бойся, Антон, мы зусім адны.

Яго мозг пачаў працаваць дакладна і ясна: яго заўсёды бянтэжылі толькі звычайныя чалавечыя адносіны, а калі надыходзіла небяспека ці патрэба дзейнічаць, яго розум рабіўся надзейным, як выпрабаваная і добра падмазаная машына.

— Дзе сумка, якую я табе даў?

— Вунь там, Антон, пад ложкам.

Яна выцягнула невялікую чорную доктарскую сумку, Ёзеф

пагладзіў яе пад падбародкам і сказаў, што ў яе прыгожанькія вачаняткі.

— Распранайся і кладзіся, — загадаў ён. — Я прыйду да цябе праз хвіліну.

Перш чым яна пачала спрачацца ці патрабаваць тлумачэння, ён на дыбачках спрытна праслізнуў у дзверы і зачыніў іх за сабой. Агледзеўшыся, ён тут жа знайшоў крэсла і засунуў яго ножку за ручку дзвярэй так, каб іх немагчыма было адчыніць з таго боку.

Пакой, куды трапіў Ёзеф, быў яму добра знаёмы, бо ён тут ужо бываў раней. Пакой выглядаў як нешта сярэдняе паміж канторай і старамоднай гасцёўняй. Там стаяў пісьмовы стол, некалькі іншых столікаў, чырвоная плюшавая канапа, крэсла на калёсіках, дзве-тры невялікія гравюры дзевятнаццатага стагоддзя, на якіх былі намаляваныя дзеці, што гулялі з сабакамі, і дамы каля садовай агароджы. Адну сцяну амаль цалкам займала вялікая схема цэнтральнай станцыі з платформамі, таварнымі складамі, стрэлкамі і сігнальнымі будкамі — яна была ўсыпаная рознакаляровымі паметкамі. Абрысы мэблі былі цьмяна бачныя ў прыцемках. Цені ад запаленых ліхтароў падалі на столь і на запаленую настольную лямпу, гэтыя цені, нібыта мебельныя чахлы, былі параскіданы па ўсім пакоі. Ёзеф стукнуўся нагой аб адзін столік і ледзь не перакуліў пальму. Ён нягучна вылаяўся, і тут з спальні пачуўся голас Ганны:

— Што здарылася, Антон? Што ты там робіш?

— Нічога. Нічога. Праз хвілінку я буду з табой. Твой гаспадар не патушыў святла. Ты ўпэўнена, што ён не прыйдзе?

Яе разабраў кашаль, але паміж прыступамі кашлю яна паведаміла:

— Ён на дзяжурстве да поўначы. Ты хутка ўжо, Антон?

Ёзеф скрывіўся.

— Ганна, любая, я ўжо распранаюся.

Праз адчыненае акно ў пакой урываўся шум чыгункі, бесперапынку гудзелі аўтамабілі. Ёзеф высунуўся за акно і кінуў позірк на вуліцу. Таксі з пасажырамі і багажом сноўдалі па ўсіх напрамках, але ён не звяртаў увагі ні на таксі, ні на мігатлівыя агні рэкламы, ні на звон шклянак у кавярні якраз пад ім. Ён углядаўся ў тратуар унізе: там зараз было няшмат прахожых — надышоў час вячэры, тэатра, кіно. Паліцейскіх нідзе не было відно.

— Антон!

— Сціхні ты! — агрызнуўся ён і завесіў штору, каб нельга было ўбачыць яго з другога боку вуліцы.

Ён ведаў дакладна месца, дзе сейф быў уманціраваны ў сцяну. Спатрэбілася адзін раз павячэраць з Ганнай у кавярні, звадзіць яе ў кіно, некалькі разоў выпіць з ёю — і ўсе звесткі былі атрыманы. Аднак ён пабаяўся спытаць у яе камбінацыю лічбаў: яна магла здагадацца, што не толькі ад яе чараў ён узлез па абледзянелым даху ў яе пакой. З кніжнай шафы за пісьмовым сталом ён выцягнуў шэсць тоўстых тамоў «Эксплуатацыі чыгункі». За кнігамі былі схаваныя сталёвыя дзверцы сейфа. Розум Ёзефа Грунліха працаваў зараз ясна і дакладна, рухаўся ён упэўнена і няспешна. Перш чым прыступіць да працы, ён паглядзеў на гадзіннік — дзесяць хвілін на дзесятую — і разлічыў, што яшчэ можна тут заставацца паўгадзіны. «Процьма часу, — падумаў ён і прыціснуў мокры вялікі палец да дзверцаў сейфа. — Сталь таўшчынёй не болей за паўдзюйма». Паклаўшы сумку на пісьмовы стол, ён дастаў з яе інструменты. Зубілы былі ў ідэальным стане, добра адпаліраваныя, з вострымі канцамі. Ёзеф ганарыўся высокай якасцю сваіх інструментаў гэтаксама, як і хуткасцю, з якой ён працаваў імі. Можна было ўзламаць такую тонкую сталь ломікам, але Ганна пачуе грукат, а ёй ён не давяраў — яшчэ раптам крык падыме. Таму ён распаліў маленькую паяльную лямпу ў выглядзе трубкі, папярэдне надзеўшы цёмныя акуляры, каб засцерагчы вочы ад асляпляльнага святла. З першым жа шалёным выбухам полымя ўсе рэчы ў пакоі вылучыліся з цемры, спякота дыхнула яму ў твар, і сталёвыя дзверцы пачалі шыпець, як алей на гарачай патэльні.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Мальчик из будущего

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Мальчик из будущего
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
5.59
рейтинг книги
Мальчик из будущего

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Антимаг его величества. Том II

Петров Максим Николаевич
2. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том II

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)