Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

Ганна, утаропіўшы вочы ў падлогу, ламала худыя рукі.

— Не ведаю, што гэта на мяне найшло, гер Кольбер. — Аднак сказаўшы гэтыя словы, жанчына, відаць, усё зразумела. Яна падняла вочы, і Ёзеф убачыў, як у яе поглядзе адданасць саступіла месца агідзе, а агіда — злосці. — Ён мяне спакусіў, — павольна вымавіла яна.

Тым часам Ёзеф не зводзіў вачэй з сваёй чорнай сумкі, якая ляжала на стале за спінай у гера Кольбера, з кучы кніг і з незамаскіраванага сейфа, але трывога не перашкаджала яму думаць. Рана ці позна гер Кольбер знойдзе сапраўдную прычыну яго візіту, а Ёзеф ужо заўважыў руку начальніка каля званка, які, пэўна, звязаны з кватэрай швейцара.

— Магу я апусціць рукі, гер начальнік?

— Можаш, але не кранайся з месца ні на дзюйм. — Гер Кольбер тупнуў нагой. —

Я дабяруся да праўды, нават калі мне давядзецца пратрымаць цябе тут усю ноч. Не дазволю, каб мужчыны прыходзілі сюды спакушаць маю служанку.

Слова «мужчыны» прымусіла Ёзефа на імгненне забыцца на асцярожнасць, адна толькі думка пра тое, што ён мог спакусіць гэтую пабляклую Ганну, пацешыла яго, і ён усміхнуўся. Ганна заўважыла ўсмешку і здагадалася, чым яна выклікана.

— Сцеражыцеся! — крыкнула яна геру Кольберу. — Ён не да мяне прыходзіў… Ён…

Але Ёзеф не даў ёй сказаць болей ні слова.

— Я сам скажу ўсю праўду. Не да Ганны я прыйшоў. Паглядзіце туды, гер Кольбер, — ён махнуў левай рукой у бок сейфа.

Гер Кольбер абярнуўся, яго рэвальвер быў скіраваны дулам у падлогу, і Ёзеф двойчы стрэліў яму ў паясніцу.

Ганна схапілася рукой за горла і ўсчала крык, сілячыся не глядзець у бок цела. Гер Кольбер упаў на калені, ілбом на падлогу, ён здрыгануўся ўсім целам паміж двума стрэламі, паваліўся б на бок, калі б не сцяна.

— Сціхні, — загадаў Ёзеф, але жанчына працягвала крычаць, тады ён схапіў яе за горла і страсянуў. — Калі ты не змоўкнеш хвілін на дзесяць, я цябе гэтаксама заб'ю, зразумела?

Ён убачыў, што яна самлела, і кінуў яе ў крэсла, потым зачыніў і зашчапіў акно і замкнуў дзверы ў спальню: ён баяўся — раптам Ганна вернецца ў свой пакой, і яе крыкі можа пачуць паліцэйскі, калі ў час абходу наблізіцца да склада. Ключ ён прапіхнуў ва ўнітаз з дапамогай ручкі ад швабры. Кінуўшы апошні позірк на кабінет, ён вырашыў пакінуць чорную сумку на пісьмовым стале: ён заўсёды насіў на руках пальчаткі, і на сумцы застануцца толькі адбіткі пальцаў Ганны. Шкада было пакідаць такі выдатны набор інструментаў, але ён гатовы быў ахвяраваць усім, што небяспечна. «Нават білет у Пасаў, — падумаў ён, зірнуўшы на гадзіннік. — Да адыходу цягніка застаецца яшчэ чвэрць гадзіны, нельга так доўга затрымлівацца ў Вене». Ён нагадаў пра экспрэс, які бачыў з даху, пра Стамбульскі экспрэс, і прыкінуў: «А ці можна будзе сесці ў яго без білета?» Было непажадана; каб нехта запомніў яго твар, у яго галаве нават мільганула думка, можа, асляпіць Ганну зубілам, — тады яна не зможа пазнаць яго. Аднак тут жа адкінуў гэтую думку: залішняя жорсткасць была яму непрыемная не таму, што ён наогул быў супраць жорсткасці, проста ён любіў дакладнасць у дзеяннях, не прапускаў нічога неабходнага і не рабіў нічога лішняга. Цяпер вельмі асцярожна, каб не запэцкацца крывёй, ён абмацаў кішэні гера Кольбера, шукаючы ключ ад кабінета і, знайшоўшы яго, хвілінку затрымаўся каля люстры, прыгладзіў валасы і пачысціў брыль. Потым выйшаў з пакоя, замкнуў дзверы і кінуў ключ на падстаўку для парасонаў у пярэдняй, — у гэты вечар ён болей не збіраўся лазіць па дахах.

Ён крыху павагаўся, калі ўбачыў парожні ліфт з адчыненымі дзверцамі, але тут жа вырашыў спусціцца па лесвіцы: у іншых кватэрах успомняць шум ліфта, калі яго пачнуць шукаць. Спускаючыся па лесвіцы, ён ўвесь час прыслухоўваўся, ці не чуваць крыкаў Ганны, але ўсё наўкол было ціха. На вуліцы ўсё яшчэ падаў снег, які заглушаў грукат колаў фурманак і крокі прахожых, аднак цішыня спускалася з верхняй пляцоўкі і рабілася больш непранікальнай, чым снег, яна нібыта імкнулася схаваць усе пакінутыя ім пасля сябе доказы: кучу кніг, чорную сумку, абпалены сейф. Ніколі раней ён не забіваў чалавека, але, пакуль не парушана цішыня, ён мог забыцца пра тое, што зрабіў апошні крок, які ўзняў яго на такую небяспечную вяршыню яго прафесіі.

Дзверы ў кватэру на другім паверсе былі адчыненыя, і, праходзячы міма, ён пачуў зласлівы жаночы голас:

— Такія кальсоны, кажу табе. Ну, я не дачка прэзідэнта, і я ёй сказала: «Дайце мне што-небудзь прыстойнае». Тонкія! Ты ніколі не бачыў…

Ёзеф Грунліх падкруціў густыя, з сівізной вусы і смела рушыў на вуліцу, кінуў позірк спачатку

ў адзін бок, потым у другі, нібыта чакаючы якогась сябра. Паліцэйскага паблізу не было відаць, снегу на тратуары не было, таму Грунліх не пакідаў за сабой слядоў. Хутка і ўпэўнена пакрочыў ён налева, да вакзала, пільна прыслухоўваючыся, ці не чуваць на вуліцы крыкаў, але нічога не пачуў, апроч гудкоў таксі і шолаху снегу. У канцы вуліцы, нібыта асветлены фасад вар'етэ, вабіла да сябе арка вакзала.

«Бадай што, небяспечна сноўдацца каля ўвахода, як быццам нейкі прадавец латарэйных білетаў», — вырашыў ён і ў думках ізноў, паверх за паверхам, прарабіў увесь шлях ад самага пачатку, з кватэры гера Кольбера. Тут ён яшчэ раз пераканаўся, які ён разумны, нагадаў руку, якая паказала на сейф, хуткі рывок за шнурок, імгненна ўзведзены рэвальвер і два стрэлы, і яго агарнула пачуццё гонару: «Я забіў чалавека». Ён расхінуў крысы паліто, даючы доступ начному ветрыку, прыгладзіў камізэльку, крануў пальцам срэбны ланцужок, прыўзняў перад уяўнай сяброўкаю свой мяккі брыль, зроблены лепшым майстрам Вены. Брыль, праўда, быў крыху малаваты — ён сцягнуў яго з вешалкі ў туалеце. «Я, Ёзеф Грунліх, забіў чалавека. Я разумны, ім мяне не адолець, — думаў ён. — Навошта мне асабліва спяшацца, як нейкаму зладзюжку-баязліўцу, крадком праслізгаць у дзверы, хавацца пад засенню складоў? У мяне ёсць яшчэ час выпіць кубачак кавы». Ён усеўся за столік на тратуары, ускрай той павеці, якая паўстала перад яго вачыма, калі ён паслізнуўся на даху. Скрозь густы снег ён зірнуў угору: першы паверх, другі, трэці — там свяцілася акно кабінета гера Кольбера, — чатыры паверхі і абрысы будынка схаваліся за шэрымі цяжкімі хмарамі, якія акрылі неба. Ён разбіўся б ушчэнт.

— Dеr Каffее mіt Міlk [16] , — заказаў ён.

Ёзеф Грунліх задумліва памешваў каву. Ён — абраннік лёсу. Выйсця не было, і ён не вагаўся. Па яго твары прабег цень прыкрасці, калі ён падумаў: «Шкада, што я не магу нікому расказаць пра гэта. Занадта небяспечна». Нават яго лепшы сябар Антон, чыё імя ён прысвоіў, нічога не павінен ведаць — за данос могуць прызначыць узнагароду. «І ўсё-такі здагадаюцца рана ці позна, — упэўніваў ён сябе, — будуць пальцамі на мяне паказваць. Вунь Ёзеф. Ён забіў у Вене Кольбера, але яго так і не злавілі. Яго ні разу ніхто не злавіў».

16

Кава з малаком (ням.).

Ён паставіў шклянку на стол і прыслухаўся. Што гэта было — таксі, шум на вакзале ці жаночы крык? Азірнуў суседнія столікі — ніхто нічога не пачуў незвычайнага, людзі размаўлялі, пілі, весяліліся, а аднаго мужчыну ванітавала. Смага Ёзефа Грунліха трохі сціхла, пакуль ён сядзеў і прыслухоўваўся. Па вуліцы прайшоў паліцэйскі, пэўна, гэта быў дарожны інспектар, які змяніўся на пасту і ішоў дадому, але Ёзеф, падняўшы шклянку, схаваўшы за ёю твар, употай пачаў назіраць за ім. І тут ён ясна пачуў крык. Паліцэйскі спыніўся, і Ёзеф трывожна азірнуўся на афіцыянта, падняўся і паклаў на стол некалькі манет, рэвальвер крыху намуляў яму скуру на назе.

— Gutеn Аbеnd [17] . — Паліцэйскі купіў вячэрнюю газету і рушыў далей па вуліцы.

Ёзеф выцер пот з ілба рукой, не здымаючы пальчаткі, якая зрабілася адразу вільготная. «Так нельга, — падумаў ён. — Нельга нервавацца, мне, пэўна, здаўся гэты крык». Ён сабраўся быў ужо сесці і дапіць каву, як раптам ізноў пачуў гэты крык. Дзіўна, але ў кавярні ніхто не звярнуў на крык ніякай увагі. «Колькі пройдзе часу, перш чым яна адчыніць акно, — разважаў ён. — Тады яны пачуюць». Ён адышоў ад століка і ўжо на вуліцы выразна пачуў крыкі, аднак міма з гудзеннем праносіліся таксі, некалькі насільшычыкаў, хістаючыся, цягнулі з гатэля багаж па склізкім тратуары, ніхто не спыніўся, ніхто нічога не пачуў.

17

Добры вечар (ням.).

Поделиться:
Популярные книги

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Оружие победы

Грабин Василий Гаврилович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Оружие победы

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Конунг Туманного острова

Чайка Дмитрий
12. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Конунг Туманного острова

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке