Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

Раптам пачуўся металічны звон, нешта ўпала на тратуар. Ёзеф паглядзеў уніз. Гэта была медная манета. «Цікава, — падумаў ён. — Добрая прыкмета». Аднак калі ён нахіліўся над манетай, дык убачыў, што ўздоўж усёй дарогі ад кавярні, на некаторай адлегласці адна ад адной, пасярод тратуара былі параскіданы медныя і срэбныя манеты. Сунуўшы руку ў кішэню штаноў, ён не знайшоў там нічога, акрамя дзірачкі. «Божухна, няўжо гэта я губляў іх ад самай кватэры?» — падумаў ён. І ўявіў сабе, што стаіць у канцы дакладна акрэсленага шляху, які вёў ад адной пліты тратуара да другой, потым ад адной прыступкі лесвіцы да другой, напрамкі да дзвярэй кабінета гера Кольбера. Хутка крочачы назад па тратуары, ён падбіраў манеты і запіхваў іх у кішэню паліто, але не паспеў ён дайсці да кавярні, як высока над яго галавой разбілася шкло і жаночы голас закрычаў: «Zu Ніlfе! Zu Ніlfе!» [18] З кавярні выбег афіцыянт, які пачаў углядацца ўверх, таксіст націснуў на тормаз і спыніў машыну каля краю тратуара, двое мужчын, якія гулялі ў шахматы, усхапіліся з месца і выбеглі на дарогу. Раней Ёзефу Грунліху здавалася, што наўкол вельмі ціха ад снегападу, але толькі цяпер зразумеў, што такое сапраўдная

цішыня: таксі спыніліся, у кавярні змоўклі размовы, а жанчына працягвала крычаць: «Zu Ніlfе! Zu Ніlfе!». Нехта сказаў: «Dіе Роlіzеі» [19] , па вуліцы беглі двое паліцэйскіх, кабуры ў іх гучна ляпалі па баках. Потым ізноў усё зрабілася як звычайна, толькі кучка разявак скупілася ля ўвахода ў будынак. Два шахматысты вярнуліся да сваёй гульні, таксіст уключыў быў стартэр, але холад ужо паспеў скаваць рухавік, і ён вылез з машыны пакруціць ручку. Ёзеф Грунліх няспешна пайшоў да вакзала, а газетчык пачаў збіраць манеты, пакінутыя Ёзефам на тратуары. «Вядома, мне нельга чакаць цягніка на Пасаў, — думаў Ёзеф. — Але не варта і ісці на рызыку: раптам затрымаюць за безбілетны праезд, — прыйшло яму ў галаву. — А грошай на другі білет у мяне няма, нават дробязь я згубіў. Ёзеф, Ёзеф, — супакойваў ён сябе, — не стварай залішніх цяжкасцей. Табе трэба здабыць грошы, ты ж не збіраешся здавацца: Ёзеф Грунліх за пяць гадоў яшчэ ні разу не трапіў за краты. Ты забіў чалавека. Вядома, ты майстра ў сваёй справе, хіба табе не па сіле здзейсніць тое, што не цяжка дробнаму зладзюжку, — сцягнуць дамскую сумачку».

18

На дапамогу! На дапамогу! (ням.)

19

Паліцыя (ням.).

Падымаючыся па прыступках вакзала, ён насцярожана аглядваўся. Рызыкаваць было нельга. Калі яго возьмуць, дадуць пажыццёвае. Гэта табе не тыдзень у турме. Трэба выбіраць асцярожна. У люднай зале некалькі сумачак самі прасіліся яму ў рукі, — але гаспадыні сумачак выглядалі ці занадта беднымі, ці вельмі ўжо нагадвалі шлюх. У першых будзе ўсяго некалькі шылінгаў у танным кашальку, у другіх жа хутчэй за ўсё не знойдзецца нават дробязі, а толькі пухоўка, губная памада, люстэрка і, магчыма, прэзерватывы.

Нарэшце ён напаткаў тое, што трэба — на такую ўдачу ён нават і не разлічваў. Чужаземка, пэўна, ангелька, з кароткімі непакрытымі валасамі і чырвонымі вачыма, дужалася з дзвярыма тэлефоннай будкі. Яна ўчапілася за ручку абедзвюма рукамі, і яе сумачка звалілася на падлогу. «Яна п'яная, — падумаў ён, — а калі ўжо гэта іншаземка — у сумачцы ў яе плойма грошай». Астатняе ўжо было Ёзефу Грунліху дзіцячая гульня.

Дзверы нарэшце адчыніліся, і перад Мейбл Уорэн паўстаў той чорны зіхатлівы апарат, які вось ужо дзесяць гадоў паглынаў яе лепшыя часіны і лепшыя думкі. Мейбл нахілілася па сумачку, але яе нідзе не было. «Дзіўна, — падумала яна, — я ўпэўнена… ці я яе ў вагоне пакінула?» У цягніку яна наладзіла развітальны абед у гонар Джанет Пардаў, яна там выпіла келіх шэры, больш за паўбутэлькі рэйнвейну і два лікёры з каньяком. З гэтага яна крышку ачмурэла. Джанет заплаціла за абед, а яна вярнула грошы Джанет і рэшту пакінула сабе. У кішэні яе цвідавага жакета і цяпер было фунты два аўстрыйскай дробязі, але ў сумачцы яшчэ заставалася каля васьмідзесяці марак.

З вялікай цяжкасцю — у яе заплятаўся язык — ёй удалося прымусіць тэлефаністку міжгародняй станцыі зразумець, які нумар ёй патрэбен у Кёльне. Чакаючы размовы, яна злёгку пагойдвалася сваім мажным целам на маленькім жалезным сядзенні і не зводзіла вачэй з бар'ера. Усё меней і меней пасажыраў заставалася на платформе, але доктара Цынера нідзе не было відно. Аднак калі за дваццаць хвілін да Вены яна зазірнула ў яго купэ, — на ім былі ўжо брыль і плашч, і ён сказаў ёй: «Так, я выходжу». Яна тады яму не паверыла, і калі цягнік спыніўся, пачакала, пакуль ён выйдзе з купэ, бачыла, як ён мацае кішэні, шукаючы білет. Яна б не выпусціла яго з вачэй, калі б не гэтая патрэба патэлефанаваць у рэдакцыю. Калі ён сказаў ёй няпраўду, то яна паедзе з ім у Белград і ў яе болей не будзе магчымасці патэлефанаваць сёння ўвечары. «Няўжо-такі я пакінула сумку ў вагоне?» — здзіўлена падумала яна, і тут зазваніў тэлефон.

Мейбл Уорэн глянула на свой гадзіннік. «У мяне ёсць яшчэ дзесяць хвілін. Калі ён не з'явіцца праз пяць, я вярнуся ў цягнік. Яму не ўдасца мяне ашукаць».

— Алё! Гэта лонданскі «Кларыён»? Эдвардс? Так. Запісвай. Не, сябра, гэта не рэпартаж пра Сейвары. Той я перадам праз хвіліну. Гэта галоўны матэрыял на першую паласу, але табе давядзецца прытрымаць яго на паўгадзінкі. Калі я болей не пазваню — перадавай. Як паведамілі нашы вячэрнія газеты, узброенае паўстанне камуністаў у Белградзе ў сераду ноччу было задушана, маюцца чалавечыя ахвяры. Яго рыхтаваў вядомы бунтаўшчык — доктар Рычард Цынер, які збег у час судовага працэсу над Камнецам. Не, Камнец. К — Кайзер, А — афера, М — мул, Н — неданосак, не, гэта не тое. Ну, але ўсё адно, літара тая самая. Е — еўнух, Ц — цыган. Запісаў? Суд над Камнецам. Запішы памочніку рэдактара: прагледзець газетныя выразкі тысяча дзевяцьсот дваццаць сёмага года. Лічылася, што доктар Цынер забіты ўрадавымі агентамі, але ён, нягледзячы на ордэр на арышт, знік. У інтэрв'ю, дадзеным выключна нашаму карэспандэнту, ён паведаміў пра сваё жыццё ў якасці школьнага настаўніка ў Грэйт Берчынгтан-он-Сі. Рэдактару аддзела навін: не магу яго прымусіць расказаць пра гэта. Атрымайце сакрэтную інфармацыю ад дырэктара школы. Яго прозвішча — Джон. Паўстанне ў Белградзе пачалося не ў запланаваны тэрмін, яго меркавалася пачаць у ноч на суботу, да гэтага часу доктар Цынер, які выехаў з Ангельшчыны ў сераду вечарам, прыбыў бы ў Белград і ўзяў бы на сябе кіраўніцтва паўстаннем. Доктар Цынер даведаўся пра паўстанне, пра яго разгром, калі цягнік прыбыў у Вюрцбург. Ён тут жа вырашыў выйсці ў Вене. Цынер быў у адчаі і ўвесь час ледзь чутна паўтараў, звяртаючыся да нашага карэспандэнта: «Чаму яны не пачакалі?» Ён перакананы — быў бы ён у Белградзе, увесь рабочы клас горада падтрымаў бы паўстанне. На куртатай

ангельскай мове ён расказаў нашаму карэспандэнту надзвычайную гісторыю сваіх уцёкаў з Белграда ў тысяча дзевяцьсот дваццаць сёмым годзе і паведаміў пра планы, якія так нечакана не здзейсніліся. Запісаў? А зараз слухай уважліва. Калі не атрымаеш астатнюю частку інфармацыі праз паўгадзіны, выкраслі ўсё пасля слоў «прыбыў у Вюрцбург» і працягвай наступным чынам:…і пасля доўгіх і пакутлівых ваганняў вырашыў усё-такі ехаць у Белград. Ён быў у адчаі і ўвесь час ціха паўтараў: «Цудоўныя, смелыя хлопцы! Як я магу кінуць іх у бядзе!» Крыху ачуняўшы, Цынер заявіў нашаму спецыяльнаму карэспандэнту: ён вырашыў з'явіцца перад судом разам з тымі, хто застаўся жывы, тым самым пацвердзіць сваю рэпутацыю Дон-Кіхота яшчэ пад час суду над Камнецам. Яго папулярнасць сярод рабочага класа цяпер ні для кога не сакрэт, і яго рашэнне можа нарабіць ураду шмат клопату.

Міс Уорэн перавяла дух і паглядзела на гадзіннік. Да адыходу цягніка заставалася толькі пяць хвілін.

— Алё! Не кладзі трубку. Вось звычайная лухта наконт Сейвары. Хуценька занатуй. Прасілі на палову калонкі, але я не маю часу. Дам табе некалькі абзацаў. Містэр Куін Сейвары, аўтар «Развясёлага жыцця», едзе на Далёкі Ўсход збіраць матэрыял на новы раман «Паехалі за граніцу». Хоць дзеянне новага рамана адбываецца на Ўсходзе, выдатны пісьменнік не мае намеру пакідаць Лондан, ён яго так горача любіць. Ён збіраецца глядзець на гэтыя далёкія краіны вачыма гаспадара тытунёвага кіёска ў Лондане. Містэр Сейвары, зграбны мужчына з бронзавым загарам, вітаў нашага карэспандэнта на платформе ў Кёльне. У яго грубаватая манера паводзіць сябе — не строй з сябе дурня, я сказала «грубаватая», гру-ба-ва-тая, — але за ёй хаваецца добрае спагадлівае сэрца. На просьбу вызначыць сваё месца ў літаратуры ён адказаў: «Мая пазіцыя заснавана на цвярозым розуме, у процілегласць паталагічнаму захапленню самааналізам такіх пісьменнікаў, як Лоўрэнс і Джойс. Жыццё — выдатнае поле дзейнасці для прадпрымальных, энергічных людзей, для тых, у каго ў здаровым целе здаровы дух». Містэр Сейвары апранаецца сціпла, але экстравагантна, ён не ўхваляе багемных поглядаў некаторых літаратурных колаў. «Яны аддалі сексу, — сцвярджае ён, па-свойму перафразуючы знакамітае выказванне Бэрка [20] , — тое, што прызначана ўсяму чалавецтву». Наш карэспандэнт нагадаў яму, з якім шчырым захапленнем ставяцца шматлікія чытачы да Эмі Тод, маленькай служанкі з «Развясёлага жыцця», — тыраж гэтай кнігі, між іншым, дасягнуў ужо ста тысяч. «Вы — тонкі знаўца жаночага сэрца», — сказаў наш карэспандэнт. Дабрадушна пасмейваючыся, містэр Сейвары забраўся зноў у свой вагон. Ён, дарэчы, халасцяк. «Пісьменнік — гэта нешта накшталт шпіёна», — весела заявіў ён і памахаў рукой на развітанне, калі цягнік ужо нёс яго прэч. Прынамсі, ужо ўсе ведаюць, што высакародная Кэрал Дылейн, дачка лорда Гартвей, будзе выконваць ролю Эмі Тод, служанкі, у кінакарціне «Развясёлае жыццё». Запісаў? Ну, зразумела, не на дурняў. А што яшчэ можна было выцягнуць з такой нікчэмнасці?

20

Эдмунд Бэрк (1729–1797) — ангельскі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік. Выказванне, на якое спасылаецца міс Уорэн, на самай справе належыць другому ангельскаму пісьменніку Оліверу Голдсміту (1728–1774).

Міс Уорэн з трэскам бразнула трубкаю. Доктар Цынер так і не з'явіўся. Яна раззлавалася, але не без злараднасці. Ён думаў пакінуць яе на вакзале ў Вене. Яна развесялілася, уяўляючы сабе, як ён будзе расчараваны, калі ўбачыць яе ў дзвярах свайго купэ. «Мяне проста так не страсеш, як пыл з ног, — шаптала яна пра сябе. — Гэта з ёй не пройдзе проста так».

Кантралёр спыніў яе каля бар'ера:

— Fаhrkаrtе, bitte [21] .

Ён не глядзеў на яе, быў заняты — збіраў білеты ў пасажыраў, якія толькі што прыехалі прыгарадным цягніком: у жанчын з дзецьмі на руках, у мужчыны з жывой курыцай пад пахай. Міс Уорэн зрабіла спробу прайсці.

21

Білет, калі ласка (ням.).

— Журналісцкае пасведчанне.

Кантралёр павярнуўся і падазрона агледзеў яе.

— Дзе яно?

— Я пакінула яго ў сумцы ў вагоне.

Ён забраў апошні білет, склаў усе кардонкі ў акуратны стосік і дбайна перацягнуў яго гумкаю.

— Дама сказала мне, калі выходзіла з платформы, што ў яе пасведчанне, — нагадаў ён ветліва, але непахісна. — Яна памахала перада мной кусочкам кардону і панеслася далей, перш чым я паспеў яго разгледзець. Цяпер я хацеў бы паглядзець на гэты кусочак кардону.

— Чорт пабяры! — усклікнула міс Уорэн. — Значыцца, сумачку ў мяне ўкралі.

— Але ж дама толькі што сказала, што яе сумачка ў вагоне.

Міс Уорэн ізноў вылаялася. Яна зразумела — выгляд у яе зараз не на яе карысць: без капялюшыка, валасы ўскудлачаныя, з рота тхне алкаголем.

— Што ж мне рабіць? Мне трэба сесці ў гэты цягнік. Пашліце каго-небудзь са мной, і я аддам яму грошы.

Кантралёр адмоўна пакруціў галавой:

— Сам я не магу адысці ад бар'ера, паслаць каго-небудзь з насільшчыкаў, якія зараз у зале, на платформу, каб атрымаць грошы за білет, я не маю права. А чаму б даме самой не купіць білет, а потым запатрабаваць ад чыгункі кампенсацыі?

— А таму, — раз'юшана адказала міс Уорэн, — што ў дамы няма пры сабе грошай.

— У такім разе, — спакойна адказаў кантралёр, зірнуўшы на гадзіннік, — даме давядзецца ехаць наступным цягніком. Усходні экспрэс зараз адыходзіць. А што да сумачкі — вам не трэба турбавацца. Можна тэлефанаваць на наступную станцыю.

У білетнай зале нехта насвістваў знаёмы матыў. Міс Уорэн слухала некалі гэтую мелодыю разам з Джанет — гэта была музыка на словы эратычнай песенькі. Яны слухалі яе, трымаючыся ў цемры за рукі: кінакамера няўдала зняла дэкарацыю доўгай вуліцы — гэтую песеньку спявалі на ёй мужчына, які высунуўся з акна, жанчына, якая прадавала гародніну з каляскі, хлопец, які абдымаў дзяўчыну ля сцяны. Яна ўскалмаціла рукой валасы. Раптам у яе ўспаміны і клопаты, у кампанію Джанет і К.С.Сейвары, Корал і Рычарда Цынера, на імгненне ўлезла румяная фізіяномія нейкага маладога чалавека з добрымі прамяністымі вачыма ў акулярах у рагавой аправе.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник чародея. Школяр. Книга первая

Рюмин Сергей
1. Наследник чародея
Фантастика:
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник чародея. Школяр. Книга первая

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Черт из табакерки

Донцова Дарья
1. Виола Тараканова. В мире преступных страстей
Детективы:
иронические детективы
8.37
рейтинг книги
Черт из табакерки

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Родословная. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 2