Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:
– Як прайшло ваша падарожжа? Спадзяюся, бунт у Белградзе вас не закрануў?
– спакойна спытаў Стэйн.
– Не, - абыякава адказаў Майет.
Гэта была праўда. Усё тое незразумелае, што адбылося ў Субоцiцы, здавалася яму нерэальным. Вельмi хутка ён пра ўсё забудзецца, - гэта ж нiяк не звязана са звычайным жыццём, дый нельга ўсё гэта растлумачыць.
– Вы, вядома, разумееце, што мы можам знайсцi нейкую недакладнасць i скасаваць гэтае пагадненне?
– Не думаю. Бедалага Экман быў вашай даверанай асобай. Вы далi яму правы весцi
– У яго не было паўнамоцтваў падпiсваць пагадненне. Не, мiстэр Стэйн, баюся, што вам ад гэтага не будзе нiякай карысцi.
Стэйн сеў на канапу i перакрыжаваў ногi. Ад яго цвiдавага гарнiтура пахла тытунём.
– Я не хачу вам нiчога навязваць. Мой дэвiз: нiколi не падводзiць свайго калегу бiзнесмена. Я адразу ж скасаваў бы пагадненне, мiстэр Майет, калi б яно было несправядлiвае. Але, бачыце, калi ўжо бедалага Экман падпiсаў гэты дакумент, фiрма Моўлта адмовiлася ад далейшых перамоваў. Цяпер ужо другi раз яны не вернуцца да гэтай справы.
– Аднак жа мне добра вядома, як Моўлты зацiкаўлены ў разынках.
– Ну, бачыце, пры такiх абставiнах, скажу вам па-сяброўску, мiстэр Майет: калi вы скасуеце гэтае пагадненне, мне давядзецца за яго пазмагацца. Дазвольце запалiць?
– Вазьмiце цыгару.
– А можна, я запалю люльку?
Ён пачаў набiваць люльку светлым мяккiм тытунём.
– Я думаю, што Экман меў за гэта неблагiя камiсiйныя?
– Ах, бедалага Экман! Я i сапраўды хацеў бы, каб вы наведалi мiсiс Экман. Яна вельмi нервуецца, - ухiлiўся ад адказу Стэйн.
– У яе не будзе падстаў хвалявацца, калi яна атрымае добрыя камiсiйныя.
Стэйн усмiхнуўся i запалiў люльку. Майет пачаў перачытваць пагадненне. Сапраўды, яго можна было скасаваць, але суды - справа ненадзейная. Добры адвакат можа прынесцi шмат клопату. Некаторыя лiчбы не хацелася б друкаваць. Зрэшты, справа Стэйна мела пэўную каштоўнасць для фiрмы. Але яму не падабалася цана i тое, што пасада дырэктара заставалася за Стэйнам. Нават з цаной можна было б пагадзiцца, але Майет не хацеў, каб чужы ўблытваўся ў iхнюю фiрму.
– Вось што я зраблю. Мы скасуем гэта пагадненне i складзем новае.
Стэйн пахiтаў галавой:
– Паслухайце, мiстэр Майет, калi ласка, гэта будзе не зусiм справядлiва ў адносiнах да мяне.
Майет вырашыў, што рабiць. Не варта трывожыць бацьку судовым працэсам. Ён пагодзiцца з гэтым дакументам пры ўмове, што Стэйн адмовiцца ад пасады дырэктара. Але яму пакуль не хацелася адкрываць свае карты. Стэйн мог занаравiцца.
– Не думайце пра гэта, мiстэр Стэйн, адкладзем рашэнне на дзянёк-другi.
– Ну добра. Але я ня ўпэўнены, цi будзе ў мяне час падумаць. Наколькi я ведаю сучасных дзяўчат, часу ў мяне не будзе. Сёння пасля полудня я сустракаю сваю пляменнiцу. Яна ехала з вамi ў адным цягнiку ад Кёльна. Гэта дачка бедалагi Пардаў, - весела сказаў Стэйн.
Майет дастаў партабак i, пакуль выбiраў i падразаў цыгару, вырашыў, што яму рабiць далей. Ён ужо пачаў ставiцца з пагардай да Стэйна. Той
– О, я сустракаўся з мiс Пардаў у цягнiку. Яна зараз унiзе. Мы разам ехалi з вакзала, - павольна сказаў ён.
Надышла чарга Стэйна абдумваць свае словы. Тое, што ён паведамляў, мела тайны сэнс.
– Бедная дзяўчынка, у яе няма бацькоў. Мая жонка вырашыла, што мы павiнны запрасiць яе пажыць з намi. Я, прынамсi, яе апякун.
Яны сядзелi насупраць, памiж iмi быў стол. На стале ляжала пагадненне, падпiсанае Экманам. Яны не звярталi на яго нiякай увагi: справа, здавалася, была адкладзена да лепшых часоў, але Стэйн i Майет усведамлялi, што iх спрэчка засталася незакончаная. Кожны здагадваўся пра думкi другога, але абодва выказвалiся намёкамi.
– Ваша сястра, пэўна, была цудоўная жанчына.
– Яна вельмi падобная на нашага бацьку. Нiводзiн з iх не прызнаваўся, што меў на ўвазе прыгажосць Джанет Пардаў. Нават пра яе дзеда i бабку нагадалi раней, чым пра яе.
– Ваша сям'я з Лейпцыга?
– спытаў Майет.
– З Лейпцыга. Але мой бацька перавёў нашу справу сюды.
– Вы лiчыце, што ён памылiўся?
– Ну, паслухайце, мiстэр Майет, вы ўжо пазнаёмiлiся з лiчбамi. Справы нашы iдуць няблага. Але я хачу прадаць фiрму i пайсцi на спакой, пакуль яшчэ магу атрымаць хоць якiя асалоды жыцця.
– Што вы маеце на ўвазе? Якiя асалоды?
– з цiкаўнасцю спытаў Майет.
– Ну, скажам, справы мяне зусiм не цiкавяць.
– Вас не цiкавяць справы?
– здзiўлена паўтарыў Майет.
– Гольф i невялiчкi дамок за горадам - вось пра што я мару.
Здзiўленне Майета мiнула, i ён iзноў заўважыў, што Стэйн расказвае занадта шмат пра сябе. Экспансiўнасць Стэйна была яму на руку, ён iзноў вярнуўся да пагаднення.
– У такiм разе навошта вам заставацца дырэктарам? Думаю, што мы маглi б пагадзiцца з вамi наконт грошай, калi б вы адмовiлiся ад пасады дырэктара.
– Мне ўсё адно, буду я дырэктарам цi не, - растлумачыў Стэйн, пыхкаючы люлькай у прамежках памiж фразамi i скоса пазiраючы на попел цыгары Майета, якi рабiўся ўсё даўжэйшы.
– Але, ведаеце, дзеля захавання традыцыi мне хочацца, каб хто-небудзь з членаў маёй сям'i ўваходзiў у праўленне.
– Ён доўга i шчыра хiхiкаў.
– А ў мяне няма сына. Няма нават пляменнiка.
– Вам трэба натхнiць на гэта вашу пляменнiцу, - задуменна сказаў Майет.
Абодва засмяялiся, а потым спусцiлiся ўнiз. Джанет Пардаў нiдзе не было вiдно.
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
