Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Мiс Пардаў пайшла?
– спытаў ён у Калебджана.

– Не, мiстэр Майет. Мiс Пардаў толькi што прайшла ў рэстаран з мiстэрам Сейвары.

– Папрасiце iх пачакаць са снеданнем хвiлiн дваццаць, i мы з мiстэрам Стэйнам далучымся да iх.

Яны крыху паспрачалiся пра тое, каму з iх першаму прайсцi ў дзверы: сяброўскiя адносiны памiж Майетам i Стэйнам хутка ўзмацнялiся.

Калi яны селi ў таксi, каб паехаць на кватэру мiсiс Экман, Стэйн пачаў размову:

– А гэты Сейвары, хто ён?

– Пiсьменнiк.

– Ён што, заляцаецца

да Джэйн?

– Не, проста сябра. Яны пазнаёмiлiся ў цягнiку.
– Майет паклаў рукi на каленi i сядзеў моўчкi, сур'ёзна абдумваючы пытанне пра жанiцьбу. "Яна цудоўная, далiкатная, можа быць добрай гаспадыняй, яна напалову жыдоўка", думаў ён.

– Я яе апякун, - працягваў Стэйн.
– Можа, мне з iм пагаварыць.

– Ён даволi заможны.

– Так яно-то так, але ён пiсьменнiк. Мне гэта не падабаецца. Я б хацеў, каб яна выйшла замуж за чалавека, якi займае надзейнае месца ў свеце бiзнесу.

– Здаецца, iх пазнаёмiла жанчына, з якой яна жыла ў Кёльне.

– О, праўда. Яна сама зарабляе сабе на пражытак з таго часу, як памерлi яе няшчасныя бацькi, - збянтэжана сказаў Стэйн.
– Я ў гэта не ўблытваўся. Гэта карысна дзяўчыне, але жонка вырашыла, што мы павiнны пазнаёмiцца з ёю блiжэй, i я запрасiў яе сюды. Падумалi, можа, мы знойдзем ёй лепшую працу i непадалёк ад нас.

Яны аб'ехалi мiнiяцюрнага палiцэйскага, якi стаяў на скрынцы i рэгуляваў дарожны рух, i паднялiся на прыгорак. Унiзе, памiж высокiм непрыкметным жылым будынкам i тэлеграфным слупам купалы Блакiтнай мячэцi плавалi ў паветры, нiбыта гронка блакiтных мыльных бурбалак.

Стэйн усё яшчэ пачуваў сябе крыху збянтэжаным.

– Гэта карысна дзяўчыне, - паўтарыў ён.
– А ў апошнiя гады фiрма забiрала ўвесь мой час. Але калi з гэтай здзелкай будзе пакончана, - весела дадаў ён, - я прызначу ёй якую-небудзь рэнту.

Таксi заехала ў невялiчкi цёмны дворык, дзе стаяла адзiная урна пад смецце, але доўгая лесвiца, па якой яны паднялiся, асвятлялася вялiкiмi вокнамi, i ўвесь Стамбул быў у iх на далонi. Iм былi вiдаць сабор Святой Сафii, i Пажарная вежа, i доўгая паласа вады на захад ад Залатога Рога ў накiрунку да Эйюба.

– Выдатнае месца. Лепшай кватэры ў Канстанцiнопалi не знойдзеш, сказаў Стэйн i нацiснуў кнопку званка.

А Майет прыкiнуў, колькi яна каштуе i колькi iх фiрма выдаткоўвала на аплату гэтай кватэры.

Дзверы адчынiлiся. Стэйн назваў сваё прозвiшча пакаёўцы, i яны пайшлi па светлым, абцягнутым панелямi калiдоры, якi злавiў у пастку сонца памiж вокнамi, нiбыта нейкага рыжага звярка.

– Вы сябра сям'i?

– Так. Мы з бедалагам Экманам у апошнi час былi ў самых блiзкiх адносiнах, - сказаў Стэйн, шырока расчыняючы дзверы ў вялiкую халодную гасцёўню, дзе раяль, букет кветак i некалькi металiчных крэслаў нiбыта плавалi ў вясеннiм бледнавата-жоўтым паветры.

– Ну вось, Эма, я прывёў да вас мiстэра Карлтана Майета, ён хацеў наведаць вас.

У пакоi не было цёмных куткоў, нiдзе нельга было схавацца ад патоку мяккага шчодрага сонечнага

святла, i мiсiс Экман не знайшла нiчога лепшага, як схавацца за раялем, якi распасцёрся памiж iмi, нiбыта палiраваная падлога. Яна была маленькая, сiвая i модна апранутая, але яе адзенне не пасавала да яе выгляду. Яна нагадала Майету старую пакаёўку ў iх доме, якая даношвала старую сукенку, падараваную гаспадыняй. Пад пахай у яе было нейкае шытво. Яна тонкiм галаском павiтала гасцей, не зводзячы вачэй з таго месца, дзе стаяла, нiбыта не рашаючыся выйсцi на залiтую сонечным святлом падлогу.

– Ну як, Эма, у вас ёсць якiя-небудзь звесткi пра мужа?

– Не. Яшчэ не. Не, - адказала яна i дадала з бездапаможнай усмешкай: Ён так не любiць пiсаць.

Яна прапанавала iм сесцi i пачала хаваць iголкi, нiткi, клубкi шэрсцi i абрэзкi фланелi ў вялiкi кошык пад шытво. Стэйн няўпэўнена паглядаў то на адно, то на другое металiчнае крэсла.

– Не магу зразумець, навошта бедалага Экман панакупляў усёй гэтай дрэнi, - шапнуў ён Майету.

– Вам не трэба хвалявацца, мiсiс Экман. Я перакананы, што сёння ваш муж дасць пра сябе вестку, - сказаў Майет.

Яна спынiла складваць шытво i пачала сачыць за губамi Майета.

– Праўда, Эма, як толькi бедалага Экман даведаецца, як добра мы паладзiлi з мiстэрам Майетам, ён паспяшаецца дадому.

– О, хай сабе ён нават не прыходзiць сюды, - з адчаем прашаптала мiсiс Экман з свайго кутка, аддаленага ад блiскучай падлогi.
– Я б сама паехала да яго куды заўгодна. Хiба гэта дом!
– усхвалявана ўсклiкнула яна, махнуўшы рукой i згубiўшы iголку i два маленькiя гузiкi.

– Так, я згодны, - заўважыў Стэйн i глыбока ўздыхнуў.
– Не разумею, чаму вашаму мужу падабаецца ўся гэтая металiчная дрэнь. Па мне дык лепей купiць некалькi рэчаў з чырвонага дрэва i два крэслы, у якiх чалавек можа падрамаць.

– Але ж у майго мужа добры густ, - з адчаем сказала мiсiс Экман. Яна пазiрала з-пад моднага капялюшыка, нiбыта мышка, якая заблудзiлася ў шафе.

– Дык вось, я перакананы, вам не варта турбавацца пра мужа. Ён расхваляваўся з-за спраў - вось i ўсё. Няма нiякiх падстаў лiчыць, што ён... што з iм нешта здарылася благое, - нецярплiва ўмяшаўся Майет.

Мiсiс Экман выслiзнула з-за раяля i прайшла па пакоi, ламаючы рукi.

– Я баюся не гэтага, - сказала яна, стаўшы памiж iмi, а потым павярнулася i хутка пайшла назад у свой куток.

Майет быў здзiўлены.

– А чаго ж вы баiцеся?

Яна пахiтала галавой, паказаўшы на светлы пакой з металiчнай мэбляй.

– Мой муж такi сучасны, - сказала яна са страхам i гордасцю. Потым гордасць пакiнула яе, i, схаваўшы рукi ў кошык пад шытво, поўны гузiкаў i клубкоў шэрсцi, яна сказала: - Можа, ён проста мяне кiнуў.

– Ну, i што вы на гэта скажаце?
– спытаў Стэйн, калi яны спускалiся па лесвiцы.

– Бедная жанчына.

– Так, так, бедная жанчына, - паўтарыў Стэйн з шчырым хваляваннем i паднёс да вачэй насоўку.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия