Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

Яму хацелася есцi, але Майету трэба было нешта яшчэ зрабiць да снедання, а Стэйн хадзiў з iм паўсюль. Ён адчуваў, што ў кожным таксi, у якiм яны ехалi, iх блiзкасць узмацняецца, i зусiм незалежна ад iх планаў наконт Джанет Пардаў сяброўства з Майетам магло прынесцi Стэйну некалькi тысяч фунтаў у год. Таксi з грукатам спусцiлася па брукаванай вулiцы i выехала на забiты народам пляц каля галоўнага паштамта, а потым унiз па пагорку зноў да Галатэ i да докаў. Па бруднай лесвiцы яны паднялiся ў маленькую кантору, набiтую картатэкамi i папкамi для дакументаў, з адзiным акном, што выходзiла на глухую сцяну i параходную трубу, якая высоўвалася

з-за гэтай сцяны. На падаконнiку ляжаў тоўсты слой пылу. У гэтым пакоi Экман вёў справы, у вынiку чаго з'явiлася яго вялiкая халодная гасцёўня. Гэта было падобна таму, як пажылая жыдоўка нараджае сваё апошняе дзiця, а з яго вырастае выдатны мастак. Вялiзны гадзiннiк, якi разам з пiсьмовым сталом займаў большую частку пакоя, прабiў двойчы, але Джойс быў ужо тут. Машынiстка схавалася ў нешта накшталт шафкi для захоўвання багажу ў глыбiнi пакоя.

– Ёсць якiя весткi ад Экмана?

– Нiякiх, сэр, - адказаў Джойс.

Майет прагледзеў некалькi пiсьмаў, а потым пакiнуў Джойса, як вернага сабаку, прынюхвацца да пiсьмовага стала Экмана i да яго грахоў.

– А цяпер паснедаем, - прапанаваў Майет. Стэйн аблiзаў губы. Прагаладалiся?

– Я сёння вельмi рана снедаў, - адказаў Стэйн без папроку ў голасе.

Аднак Джанет Пардаў i Сейвары iх не дачакалiся. Яны ўжо пiлi каву з лiкёрам у выкладзеным плiткамi рэстаране, калi тыя далучылiся да iх i пачалi гучна радавацца, што Майет i пляменнiца Стэйна сустрэлiся ў цягнiку i пасябравалi. Джанет Пардаў нiчога не сказала, яна толькi паглядзела скоса на Стэйна i ўсмiхнулася Майету. Яму здалося, што яна хацела сказаць: "Як мала ён пра нас ведае", i ён усмiхнуўся ёй у адказ, першы чым успомнiў, што ведаць асаблiва i няма чаго.

– Значыць, вы двое ехалi адной кампанiяй ад самога Кёльна?
– сказаў Стэйн.

– Ну, я думаю, што ваша пляменнiца больш сустракалася са мною, умяшаўся ў размову мiстэр Сейвары.

Але Стэйн гаварыў сваё, не зважаючы на яго.

– Добра пазнаёмiлiся памiж сабой, га?

Джанет Пардаў злёгку раскрыла мякка акрэсленыя вусны i цiхенька сказала:

– О, у мiстэра Майета была там другая сяброўка, ён ведаў яе лепей за мяне.

Майет адвярнуўся, каб заказаць снеданне, а калi зноў пачаў услухоўвацца ў яе словы, яна гаварыла з цудоўнымi пяшчотнымi хiтрыкамi:

– О, ведаеце, яна была яго палюбоўнiцай.

Стэйн лагодна засмяяўся:

– Глядзiце, якi гарэза. Гляньце на яго, ён нават пачырванеў.

– Уявiце сабе, яна ад яго збегла, - кпiла Джанет Пардаў з Майета.

– Збегла? Хiба ён яе бiў?

– Ну, калi вы ў яго спытаеце, ён паспрабуе ахутаць усё тайнай. Калi паравоз зламаўся, ён паехаў на машыне назад да Субоцiцы, каб яе знайсцi. Яго вельмi доўга не было. А з якой таемнасцю распавядаў пра свае прыгоды! Ён дапамог нейкаму чалавеку ўцячы ад мытнiкаў.

– Ну, а дзяўчына?
– спытаў Стэйн, дураслiва паглядаючы ў бок Майета.

– Сапраўды, я адчуваю сябе няёмка з-за гэтага, - пагадзiўся Майет. Патэлефаную консулу ў Белград.

– Тэлефануйце лепей сваёй бабулi!
– весела ўсклiкнуў мiстэр Сейвары i трывожна паглядзеў на таго i на другога.

Ён меў такую звычку: калi ён поўнасцю давяраў сваiм субяседнiкам, то дазваляў сабе якi-небудзь прастамоўны выраз - у мiнулым яму гэта дапамагала за прылаўкам крамы i сярод прыказчыкаў. Яму дагэтуль часам было прыемна адчуваць, што ён - знакамiты

пiсьменнiк, што жыве ў лепшых гатэлях, гаворыць як роўня з людзьмi, з якiмi некалi не асмельваўся нават загаварыць, хiба што цераз рулоны баўны цi груды абгортачнай паперы. Важныя дамы, што запрашалi яго на лiтаратурныя вечары, захаплялiся гэтай яго манерай выказвацца. Якi сэнс быў строiць з сябе пiсьменнiка, якi ўзвысiўся ад гандлёвага прылаўка, калi не захаваць ледзь прыкметных рысаў характару сваiх продкаў, не нагадаць, што некалi праводзiў распрадажы?

Стэйн сярдзiта глянуў на яго.

– Думаю, што вы зусiм правiльна зробiце, - сказаў ён Майету.

Сейвары збянтэжыўся. Гэтыя людзi належалi да той меншасцi, якая нiколi не чытала яго кнiг, не ведала, што ён прэтэндуе на ўвагу да сваёй асобы. Яны проста палiчылi яго вульгарным. Ён сеў глыбей у сваiм крэсле i спытаў у Джанет Пардаў:

– А доктар? Хiба ваша сяброўка не цiкавiлася доктарам?

Аднак Джанет заўважыла, што астатнiя ставяцца да яго зняважлiва, i не захацела згадваць тую доўгую сумную гiсторыю, якую ёй расказала мiсiс Уорэн. Яна рэзка яго абарвала:

– Я не магу ўспомнiць усiх, кiм цiкавiлася Мейбл. Нiчога не памятаю пра гэтага доктара.

Стэйн быў толькi супраць вульгарных выразаў мiстэра Сейвары. Яму вельмi спадабалася лёгкая, у рамках прыстойнасцi, балбатня пра нейкую дзяўчыну. Яна ўмацоўвала важную для яго дружбу з Майетам. Калi падалi першую страву, ён вярнуўся да гэтай размовы:

– А зараз раскажыце болей падрабязна пра тую, што захапiла ў палон сэрца Майета.

– Яна даволi мiленькая, - сказала Джанет Пардаў, спрабуючы быць велiкадушнай.

Сейвары глянуў на Майета, цi не пакрыўдзiўся той. Але Майет быў надта галодны, ён з асалодай еў сваё позняе снеданне.

– Яна танцуе на сцэне, здаецца?
– спытаў яго Стэйн.

– Так. У вар'етэ.

– Я ж казала, што яна з вар'етэ, - заўважыла Джанет Пардаў.
– Крыху праставатая. Вы яе i раней ведалi?

– Не, не, - паспешна адказаў Майет.
– Чыста выпадковая сустрэча.

– Такое часта здараецца ў дальнiх цягнiках!
– з палёгкай усклiкнуў Стэйн.
– А колькi яна вам каштавала?

Ён злавiў погляд пляменнiцы i падмiргнуў ёй. Калi яна ў адказ усмiхнулася яму, ён узрадаваўся. Як было б сумна, калi б яна была адной з тых старамодных дзяўчат, пры якiх нельга гаварыць усё, што хочаш. Болей за ўсё яму падабалiся лёгкiя непрыстойнасцi ў прысутнасцi жанчын, аднак, вядома, пры ўмове, каб гэта ўсё не выходзiла за пэўныя рамкi. Ён незадаволена глянуў на мiстэра Сейвары.

– Дзесяць фунтаў, - сказаў Майет, кiўнуўшы афiцыянту.

– Ох, напрамiлы бог, як дорага!
– усклiкнула Джанет Пардаў i з павагай паглядзела на яго.

– Я пажартаваў, - сказаў Майет.
– Я не даваў ёй нiякiх грошай. Проста купiў ёй бiлет. Дый наогул мы проста пасябравалi. Яна вельмi добры чалавек.

– Ха-ха, - засмяяўся Стэйн.

Майет асушыў свой келiх. Па блакiтных плiтках да iх наблiжаўся афiцыянт, якi кацiў перад сабой столiк на калёсiках.

Майет адчуваў сапраўдную асалоду ад натуральнай вольнай бесцырымоннай атмасферы i лёгкага паху розных страў. У адной з суседнiх залаў iгралi канцэрт Рахманiнава. Можна было ўявiць, што ты ў Лондане. Гукi музыкi навявалi ўспамiны: людзi высоўвалiся з вокнаў цягнiка, злосна кпiлi са скрыпача, гаварылi памiж сабой.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Игрушка для босса. Трилогия

Рей Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Игрушка для босса. Трилогия