Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:
– Яна закахалася ў мяне.
Ён нiколi не думаў, што вымавiць гэтыя словы ўголас у гэтым пустым блакiтным рэстаране, ён быў крыху збянтэжаны i злёгку ўзрушаны, калi зразумеў, што вымавiў iх уголас. Гэтыя словы прагучалi недарэчна, а ён зусiм не хацеў выхваляцца, дый чым тут асаблiва выхваляцца, калi цябе пакахала дзяўчына з вар'етэ. Ён пачырванеў, калi ўсе пачалi з яго кпiць.
– Ах, ужо гэтыя дзяўчаты, - сказаў Стэйн, пакруцiўшы галавой. Ведаюць, як акруцiць мужчыну. Гэта ўсё чароўнасць сцэны. Памятаю, калi я быў малады, часамi прастойваў каля артыстычнага пад'езда, каб толькi ўбачыць якую-небудзь распуснiцу з кардэбалета. Шакалад. Вячэры.
–
– Калi ўжо размова пайшла пра тэатр, Джанет, я запрашаю вас сёння вечарам схадзiць са мной куды-небудзь, - сказаў Майет.
Ён назваў яе па iмi, адчуваючы сябе з ёй вольна, калi даведаўся, што мацi ў яе жыдоўка, а дзядзька ў яго ўладзе.
– Пайшла б з радасцю, але я ўжо абяцала мiстэру Сейвары паабедаць з iм.
– Мы маглi б пайсцi ў начное кабарэ.
Але ён не збiраўся дазволiць ёй абедаць з мiстэрам Сейвары. Цэлы дзень ён быў заняты справамi i не змог пабыць з ёю. Яму давялося правесцi ў канторы шмат гадзiн, разблытваючы ўсе справы, якiя Экман так адмыслова заблытаў. Дый яшчэ трэба было зрабiць пэўныя вiзiты. А палове чацвёртай, праязджаючы на машыне цераз iпадром, ён убачыў, як акружаны дзецьмi мiстэр Сейвары фатаграфуе, ён рабiў здымкi хутка, паспеў тры разы нацiснуць грушу, пакуль таксi праязджала мiма, i кожны раз дзецi здзекавалiся з яго. Толькi а палове сёмай Майет вярнуўся ў гатэль.
– Мiс Пардаў у сябе, Калебджан?
Калебджан ведаў усё, што адбываецца ў гатэлi. Яго поўная дасведчанасць тлумачылася толькi яго няўрымслiвасцю: ён раптам ныраў кудысьцi з парожняга хола, з шумам насiўся ўверх i ўнiз па лесвiцах, пранiкаў у самыя дальнiя гасцёўнi, а потым вяртаўся да сваёй канторкi i гультайнiчаў, зацiснуўшы рукi памiж каленямi.
– Мiс Пардаў пераапранаецца да абеду, мiстэр Карлтан Майет.
Аднойчы, калi адзiн з членаў урада пасялiўся ў гатэлi, Калебджан здзiвiў пунктуальнага супрацоўнiка брытанскай амбасады, калi той тэлефанаваў: "Яго правасхадзiцельства ў туалеце. Але ён будзе там не болей трох хвiлiн". Калебджан трушком бегаў па калiдорах, падслухоўваў каля дзвярэй ванных, потым вяртаўся да сваёй канторкi, дзе знемагаў без справы i займаўся толькi тым, што раскладваў па палiцах у сваёй галаве крохi атрыманых звестак. У гэтым быў сэнс жыцця Калебджана.
Майет пагрукаў у дзверы нумара Джанет Пардаў.
– Хто там?
– Можна зайсцi?
– Заходзьце. Не зачынена.
Джанет Пардаў амаль закончыла апранацца. Яе вячэрняе плацце ляжала ўпоперак ложка, а сама яна сядзела перад люстрам i пудрыла сабе рукi.
– Вы што, на самой справе збiраецеся абедаць з мiстэрам Сейвары?
– Я ж абяцала яму!
– Мы маглi б паабедаць у "Пера-паласе", а потым пайсцi ў "Пцi Шан".
– Вось было б цудоўна!
– сказала Джанет Пардаў i пачала фарбаваць вейкi.
– Хто гэта?
– Майет паказаў на вялiкую фатаграфiю ў складанай рамцы: жанчына з квадратным тварам. Валасы крута завiтыя, фатограф спрабаваў зарэтушаваць рэзкiя абрысы яе падбародка.
– Гэта Мейбл. Яна ехала са мной у цягнiку да Вены.
– Здаецца, я яе там не бачыў.
– Цяпер у яе кароткая стрыжка. Гэта старая фатаграфiя. Мейбл не любiць здымацца.
– Яна выглядае змрочнай.
– Я паставiла тут яе фота на выпадак, калi буду сябе паводзiць блага. Яна пiша вершы. На другiм баку напiсаны вершы, прысвечаныя мне. Па-мойму, неблагiя. Я нiчога не разумею ў паэзii.
– Можна мне прачытаць?
– Калi ласка.
Майет перавярнуў фатаграфiю i прачытаў:
Стройная, сцiплая, але, як вада, халодная
I недасягальная, хоць i чароўная,
Русалка, ведаю тваю я бяду:
Iмкнешся ты ў мора, а жывеш у стаўку.
Тут затхлы вiр, ды крышку пацярпi,
Ты хутка будзеш у шырокiм вольным моры.
– Верш нерыфмаваны. Цi з рыфмамi? А ўсё-такi, пра што гэты верш?
– Я думаю, што гэта камплiмент, - адказала Джанет Пардаў, палiруючы пазногцi.
Майет прысеў ускрай ложка i пачаў разглядаць Джанет. "Што б яна рабiла, калi б я паспрабаваў яе спакусiць?" - падумаў ён. Адказ ён ведаў: яна б засмяялася. Смех - лепшая зброя нявiнных дзяўчат.
– Вы не пойдзеце абедаць з мiстэрам Сейвары? У мяне такiя людзi выклiкаюць агiду. Выскачка з-пад прылаўка.
– Любы, я ж яму паабяцала. I апроч таго, ён генiй.
– Вы зараз спусцiцеся са мной унiз, хутка сядзеце ў таксi, i мы паедзем абедаць у "Пера-Палас".
– Бедалага, ён мне нiколi не даруе гэтага. А было б забаўна.
"Вось так яно будзе лепей, - падумаў Майет, папраўляючы чорны гальштук.
– Зараз усё так проста, калi я ведаю, што ў яе мацi жыдоўка". Было так лёгка размаўляць з ёю за абедам i весцi яе пад руку, калi яны iшлi пешкi ад "Пера-Палас" да "Пцi Шан" каля ангельскай амбасады. Ноч была цёплая, вецер сцiх. Усе столiкi ў садзе былi занятыя. Субоцiца зрабiлася яшчэ болей нерэальная, калi ён нагадаў, як снег бiў яму ў твар. На сцэне францужанка ў смокiнгу важна хадзiла з ляскай пад пахай i спявала песеньку пра "маю цётачку" - дзякуючы Спiнелi гэтая песенька зрабiлася папулярная ў Парыжы гадоў пяць таму. Туркi смяялiся i лапаталi, як гарластыя хатнiя птушкi, пацягваючы каву i кiваючы маленькiмi, нiбыта пакрытымi пер'ем галовамi, а iх жонкi, з азызлымi, тупаватымi тварамi, толькi нядаўна вызваленымi ад чадры, сядзелi i моўчкi пазiралi на спявачку. Майет i Джанет Пардаў iшлi ўздоўж саду, шукаючы свабодны столiк, пакуль францужанка пранiзлiва крычала, смяялася i скакала, аднак яе непрыстойныя жарты не знаходзiлi водгуку ў абыякавых i невясёлых гледачоў. Пера крута спускалася ўнiз, каля iх ног агнi рыбацкiх лодак на Залатым Рагу ўспыхвалi, як кiшэнныя лiхтарыкi. Вакол сноўдалiся афiцыянты, разносячы каву.
– Наўрад цi знойдзем столiк. Давядзецца пайсцi ўсярэдзiну тэатра.
Нейкi таўстун памахаў iм рукой i ўсмiхнуўся.
– Вы яго ведаеце?
Майет крыху павагаўся i потым адказаў:
– Здаецца, ведаю... Яго прозвiшча Грунлiх.
Ён ясна бачыў гэтага чалавека толькi двойчы: адзiн раз, калi той садзiўся ў машыну, i другi раз, калi ён вылазiў з яе, каб перасесцi ў цягнiк, што стаяў на станцыi. Яго ўспамiны пра гэтага чалавека былi цьмяныя, здавалася, што некалi ён ведаў яго блiжэй, але гэта было даўно i ў нейкай iншай краiне. Ледзь яны мiнулi яго столiк, Майет адразу ж забыўся пра яго.
– Вунь свабодны столiк.
Пад сталом iх ногi дакранулiся. Францужанка, вiхляючы клубамi, знiкла, а з-за кулiс на сцэну колам пракацiўся мужчына. Ён падняўся на ногi, зняў брыль i сказаў нешта па-турэцку, i ўсе засмяялiся:
– Што ён сказаў?
– Я не пачуў.
Мужчына кiнуў у паветра брыль, злавiў яго, сагнуўшыся амаль удвая, i выкрыкнуў адно толькi слова. Усе туркi зарагаталi, i нават iх жонкi з азызлымi тварамi ўсмiхнулiся.
– Што ён сказаў?
– Гэта, мабыць, на дыялекце. Я не зразумеў.
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Хранители миров
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
