Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Іван Багданавіч Сапега, якому падчас чарговай вайны Маскоўскай дзяржавы з Беларускай-Літоўскай дзяржавай 1512–1522 гг. было за 30 гадоў, удзельнічаў у гэтай вайне са сваімі атрадамі, якія выстаўлялі ў войска ўсе тагачасныя паны і баяры (шляхта), што мелі зямельныя ўладанні (з пэўнай нормай коннікаў ад колькасці зямлі).

Ранейшыя гісторыкі часам блыталі, у якіх падзеях удзельнічаў Іван Багданавіч Сапега, а ў якіх яго дзядзька — Іван Сямёнавіч Сапега. Аўтарка біяграфічных артыкулаў пра Івана Сямёнавіча Сапегу і Івана Багданавіча Сапегу (пляменніка) у польскім біяграфічным слоўніку (Т. 34. 1993) Марыя Міхалевічава адзначае, што ў Аршанскай бітве 8 верасня 1514 г. удзельнічаў Іван Сямёнавіч Сапега са сваімі

атрадамі, a ў біяграфіі Івана Багданавіча Сапегі абмінае факт яго ўдзелу ў гэтай бітве. Гэтая памылка паўтараецца ў іншых выданнях.

Аднак трэба адзначыць, што Івану Сямёнавічу Сапегу ў 1514 г. было па меншай меры 65 гадоў. Нават і ў наш час у такім узросце ў войску ўжо не служаць. А ў пачатку XVI ст. ваяваць на кані, удзельнічаць у атаках, камандаваць войскам было вельмі цяжка, а часам, улічваючы гады і хваробы гэтага ўзросту, і немагчыма. Ды і памёр Іван Сямёнавіч Сапега ў 1517 г. Таму слушна будзе казаць пра ўдзел у вайне Івана Багданавіча Сапегі, які быў гадоў на 30 маладзейшы за свайго дзядзьку.

Таму слушна будзе прызнаць, што ў кампаніі 1514 г. і ў Аршанскай бітве ўдзельнічаў Іван Багданавіч Сапега, як адзначана ў нашых артыкулах ў часопісе «Спадчына» (1992, № 6) і 1-м томе «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Гэтае меркаванне падмацоўваецца сведчаннем храніста Мацея Стрыйкоўскага, які ў сваёй «Хроніцы польскай, літоўскай, жмудзкай і ўсёй Русі Кіеўскай…» (Каралявец, 1582. С. 726) прама кажа пра ўдзел у баях напярэдадні Аршанскай бітвы «Івана Сапегі, які быў потым ваяводам віцебскім». Вядома, што дзядзька, Іван Сямёнавіч Сапега, быў ваяводам віцебскім у 1511–1513 гг., а потым, у 1513 г., атрымаў ад вялікага князя больш высокую пасаду ваяводы падляшскага, на якой заставаўся да канца жыцця. У Вялікім Княстве Літоўскім пасады ваяводы мелі розныя ступені прэстыжнасці, і ваяводаў падвышалі, пераводзячы з малых ступеняў на больш высокія.

Іван Багданавіч Сапега (пляменнік) атрымаў прызначэнне на пасаду віцебскага ваяводы ў 1520 г. (як пішацца ў «Хроніцы…», быў ваяводам віцебскім «потым») і займаў гэтую пасаду да 1529 г., калі быў пераведзены на пасаду падляшскага ваяводы і займаў яе да канца жыцця.

За некалькі дзён да Аршанскай бітвы войска гетмана найвышэйшага князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага наступала пад Оршу з Барысава, дзе знаходзілася стаўка вялікага князя Жыгімонта. У авангардзе войска К. I. Астрожскага ішлі атрады пад камандаваннем Івана Багданавіча Сапегі. Першы бой арміі Канстанціна Астрожскага з непрыяцелем адбыўся на левым беразе Бярэзіны пры пераправе яго войска. Папярэдне, 27 жніўня 1514 г., артылерыйскай стральбой з гармат і гакаўніц (пішчаляў) былі нанесены значныя страты непрыяцелю. Гэтай часткай войска К. I. Астрожскага камандаваў Іван Багданавіч Сапега. Двойчы атакавалі ворага коннікі Івана Сапегі. У выніку атакі некалькі палкоў расійскага войска былі разбіты.

На наступны дзень, 28 жніўня, гэты авангард арміі К. Астрожскага нанёс паражэнне маскоўскаму палку перадавой стражы ўжо на рацэ Бобр. У баі было ўзята шмат палонных, якіх прывялі да гетмана Канстанціна Астрожскага, каб яны расказалі пра сілы і планы праціўніка. 1 верасня 1514 г. авангард войска Івана Багданавіча Сапегі нанёс паражэнне тром маскоўскім палкам. У баі было забіта некалькі соцень чалавек, ўзмацнілі баявы дух беларускага войска. Іван Багданавіч Сапега са сваімі коннікамі ўдзельнічаў у пераможнай бітве пад Оршай 8 верасня 1514 г. у шэрагах атрадаў, якімі непасрэдна камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі.

Іван Сапега працягваў службовую кар'еру далей. У 1515 г. ён быў прызначаны на пасаду маршалка гаспадарскага, прыдворнага ўрадніка (чыноўніка). Выконваў спецыяльныя даручэнні вялікага князя (гаспадара) і кіраваў пэўнымі прыдворнымі службамі. Гэта сведчыла аб даверы вялікага князя і давала доступ да далейшых

пасадаў. У 1520 г. Іван Багданавіч Сапега атрымаў намінацыю на пасаду віцебскага ваяводы. У гэты ж час ён ажаніўся з князёўнай Ганнай Андрэеўнай Сангушкай (памерла ў 1561 г.), дачкой старасты ўладзімірскага, а пасля і маршалка Валынскай зямлі. Улетку 1529 г. Іван Сапега быў прызначаны вялікім князем Жыгімонтам Старым на пасаду падляшскага ваяводы. Тады ж, у 1529 г., стаў і старастам драгічынскім.

У палітычных адносінах Іван Багданавіч Сапега належаў да групоўкі магнатаў Беларускай-Літоўскай дзяржавы — прыхільнікаў дзяржаўнай уніі з Польшчай. Гэтую групоўку ўзначальваў аўтарытэтны дзяржаўны дзеяч, гетман найвышэйшы і ваявода троцкі Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Групоўка К. I. Астрожскага супрацьстаяла іншай магнацкай групоўцы, якая ўзначальвалася ваяводам віленскім і канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхтам Гаштольдам, прыхільнікам поўнага аддзялення дзяржавы ад саюзнага Польскага каралеўства, дзе каралём быў Жыгімонт Стары, вялікі князь літоўскі.

Групоўка А. Гаштольда на сойме Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні 4 снежня 1522 г. дамаглася прызнання двухгадовага сына вялікага князя — Жыгімонта Аўгуста — вялікім князем літоўскім у выпадку смерці бацькі; так бы мовіць, абралі хлопчыка, насуперак звычаю, наперад, а не пасля смерці вялікага князя. Зроблена гэта было для таго, каб Вялікае Княства захавала сваю самастойнасць, бо польскую шляхту змушалі, такім чынам, або прызнаць самастойную палітыку Беларускай-Літоўскай дзяржавы, або выбіраць у будучыні караля, якога ім ужо падрыхтаваў беларускі-літоўскі бок. Пры гэтым улічвалася і тое, што Жыгімонт Стары гадамі не прыязджаў у Літву і Беларусь. Іван Сапега быў сярод актыўных дзеячаў, якія спрычыніліся да прыняцця на сойме акта аб спадчыннасці літоўскага трона для сына караля і вялікага князя.

Працягваючы гэтую ж лінію ў палітыцы, Іван Багданавіч Сапега быў адным з удзельнікаў абвяшчэння вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім ужо 9-гадовага Жыгімонта Аўгуста на сойме Вялікага Княства Літоўскага 18 кастрычніка 1529 г. пры жыцці бацькі, г. зн. другім вялікім князем. Гэта дало магчымасць Жыгімонту Старому і яго жонцы Боне Сфорцы дамагчыся на польскім сойме абрання сына польскім каралём (таксама другім). Зразумела, рэальная ўлада ў абедзвюх дзяржавах засталася ў руках бацькі. Але была забяспечана пераемнасць улады ў межах адной дынастыі і нават сям'і.

Іван Багданавіч Сапега працягваў і дыпламатычную дзейнасць. Так, у лютым 1531 г. ён разам з біскупам жамойцкім Мікалаем Вежгайлам паехаў паслом у Польшчу. Ад імя паноў рады Вялікага Княства Літоўскага, найвышэйшага дзяржаўнага органа, які кіраваў краінай і асабліва набыў вагу, калі гадамі Жыгімонт Стары не прыязджаў у Вільню, абодва паслы — I. Б. Сапега і М. Вежгайла — адмовілі Польшчы ў вайсковай дапамозе ў вайне, якую тая рыхтавала супраць малдаўскага гаспадара Рарэша. Іван Сапега некалькі месяцаў знаходзіўся ў Кракаве, тагачаснай сталіцы Польшчы, і вырашаў з каралём справы сваёй краіны, падпісваў розныя дакументы з тытуламі «ваявода падляшскі, маршалак, стараста драгічынскі».

У Вільню Іван Сапега вярнуўся ў канцы лістапада, а ўжо ў снежні 1531 г. выехаў на чале пасольства ў Маскву для перагавораў з вялікім князем Васілём III. Паколькі ў Беларусі была пашырана эпідэмія, то пасольства было затрымана ў Оршы (маскоўскія ўлады не дазволілі пераехаць мяжу) на каранцін. Толькі ў сакавіку 1532 г. яно прыбыло ў Маскву, дзе было прынята 17 сакавіка Васілём III. Мэтай пасольства было заключэнне перамір'я на пяць гадоў, што дало б магчымасць пасля заключыць трывалы мірны дагавор. Вайна паміж Маскоўскім вялікім княствам і Беларускай-Літоўскай дзяржавай 1512–1522 гг. закончылася перамір'ем 1522 г. Потым новае перамір'е было заключана ў 1526 г. яшчэ на 6 гадоў.

Поделиться:
Популярные книги

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец