Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Дадаткам да гэтае дамовы была дамова аб перамір'і паводле якой ваенныя дзеянні на фронце спыняліся праз 6 дзён ад моманту падпісання дагавора аб перамір'і і папярэдніх умовах міру, гэта значыць 18 кастрычніка 1920 г. а 24й гадзіне паводле сярэднееўрапейскага часу. Войскі абодвух бакоў заставаліся на пазіцыях, якія зоймуць да 19 кастрычніка. Але была неспрыяльная ўмова для Чырвонай Арміі: «Расійскаукраінскія войскі павінны знаходзіцца не бліжэй за 15 кіламетраў ад зафіксаванага да моманту спынення ваенных дзеянняў польскага фронту». Гэта значыць, што польскія войскі мелі права наступаць яшчэ 6 дзён, а пасля гэтага савецкія войскі павінны

былі адступіць яшчэ на 15 кіламетраў.

Такім чынам, спачатку паміж абодвума франтамі (польскім і савецкім) вызначалася нейтральная ў вайсковых адносінах зона шырынёй 15 кіламетраў. На паўночным участку фронту ад раёну Нясвіжа да Заходняй Дзвіны польскія войскі павінны былі спыніцца на лініі дзяржаўнай мяжы, а савецкія адыйсці на 15 кіламетраў ад яе. А на поўдзень ад Нясвіжа польскія войскі пасля падпісання перамір'я наступалі яшчэ 6 дзён і спыняліся на лініі свайго найбольшага прасоўвання, а часткі Чырвонай Арміі адступалі ад іх яшчэ на 15 кіламетраў. Так прадухіляліся ваенныя сутычкі ў перыяд замірэння.

Фактычна гэтая ўмова давала перавагу польскім войскам, бо яны за 6 дадатковых дзён занялі значную тэрыторыю на поўдні БССР, чым маглі ўплываць на далейшы ход мірных перамоваў у Рызе.

Ужо пасля падпісання перамір'я польскія войскі наступалі далей. Так, на поўнач ад Радашковічаў у баях 13 і 14 кастрычніка польская кавалерыя захапіла 5 тысячаў палонных. 17 кастрычніка на поўначы Беларусі польскія войскі выйшлі на дзяржаўную мяжу.

Прарваўшы фронт чырвоных, 15 кастрычніка 55ты пяхотны полк 14й польскай дывізіі на чале з падпалкоўнікам Густавам Пашкевічам падчас другой сусветнай вайны — генерал Брыгады з поўдня захапіў Менск, нягледячы на тое. што горад знаходзіўся за 3540 кіламетраў на ўсход ад толькі што вызначанай мяжы.

Пры тэтым польскае камандаванне не дазваляла ему наступаць і праз два дні ён вымушаны быў пакінуць горад.

На паўднёвым участку заходняга фронту Чырвоная армія адступала з баямі па ўсіх Прарваўшы фронт чырвоных, 15 кастрычніка 55ты пяхотны полк 14й польскай дывізіі на чале з падпалкоўнікам Густавам Пашкевічам падчас другой сусветнай вайны — генерал брыгады з поўдня захапіў Менск, нягледзячы на тое. што горад знаходзіўся за 3540 кіламетраў на ўсход ад толькі што вызначанай мяжы.

Пры гэтым польскае камандаванне не дазваляла ему наступаць, і праз два дні ён вымушаны быў пакінуць горад.

На паўднёвым участку Заходняга фронту Чырвоная Армія адступала з баямі па ўсіх кірунках. У некаторых месцах польскія войскі заглыбіліся да 70 кіламетраў ад дзяржаўнай мяжы. Яны занялі Тураў, Жыткавічы, былі ў Капцэвічах (на Пцічы), знаходзіліся ў 25 кіламетрах на ўсход ад Слуцка.

На поўнач ад Узды лінія фронту польскіх войскаў адыходзіла на поўдзень ад Шацка, на ўсход ад Амговічаў і Дарасіна, на Палессі — па лініі Камаровічы — БобрыкГалубіца на Прыпяці і далей праз Махновічы на Ельск.

Адразу польскія войскі не адыходзілі, бо трэба было яшчэ ўзгадніць тэрміны іх адыходу за мяжу ў спецыяльнай Вайсковай камісіі з прадстаўнікоў абодвух бакоў.

Адыход польскіх войскаў затрымаліваўся. Гэта давала магчымасць розным палітычным сілам выкарыстаць няпэўную палітычную сітуацыю ў Беларусі і Расіі.

Адной з такіх акцыяў даволі хутка падрыхтаваных у кароткі перыяд пераходу ад вайны да міру быў паход беларускага генерала Станіслава БулакБулаховіча ў лістападзе 1920 г. у Палессе для вызвалення Беларусі ад бальшавікоў. Другой акцыяй стаўся Слуцкі збройны чын у лістападзе —

снежні 1920 года.

Далейшыя перамовы аб міры

Дагавор аб перамір'і і папярэдніх умовах міру ад 12 кастрычніка 1920 г. быў даволі хутка ратыфікаваны (зацверджаны) усімі бакамі. 21 кастрычніка — Украінскім цэнтральным выканаўчым камітэтам, 22 — Польскім соймам, 23 — Усерасійскім цэнтральным выканаўчым камітэтам і 27 кастрычніка — начальнікам Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскім. Пасля гэтага быў праведзены абмен ратыфікацыйнымі граматамі (2 лістапада 1920 г.), і дагавор уступіў у сілу.

Пасля ратыфікацыі прэлімінарнага мірнага дагавору войскі абодвух бакоў мелі паступова адыходзіць кожнае на свой бок, за мяжу сваёй тэрыторыі і размяшчацца не бліжэй як за 15 кіламетраў па абодва бакі мяжы. Ад гэтага часу паабапам мяжы ўсталёўвалася нейтральная у вайсковых адносінах зона шырынёй 30 кіламетраў, якая (па 15 кіламетраў) адміністрацыйна кіравалася кожным бокам на саёй тэрыторыі. Перамір'е заключалася на 21 дзень, але кожны з бакоў меў права адмовіцца ад яго з папярэджаннем за 48 гадзінаў да канца тэрміну. Калі ж ніхто не адмаўляўся ад перамір'я, дык яно аўтаматычна працягвалася да ратыфікаыі канчатковага мірнага дагавору.

Становішча сапраўды было няясным. Міністр замежных спраў Польшчы князь Эўстафі Сапега пісаў у інструкцыі польскім дыпламатам за мяжой 10 кастрычніка 1920 г.: «Мы не верым у трываласць бальшавіцкай сістэмы ў Расіі». Разам з тым кіраўніцтва Польшчы спадзявалася на поспех белагвардзейскай арміі генерала Урангеля і таму не прэтэндавала на значнае перанясенне мяжы на ўсход Міністр замежных спраў Э. Сапега у сваёй інструкцыі дыпламатам пісаў: «… мы мелі магчымасць заняць Менск, Жытомір і Камянец, аднак не зрабілі гэтага, улічваючы інтарэсы будучай Расіі». І польскае кіраўніцтва разглядала тэрыторыю Савецкай Беларусі, як і Савецкай Украіны, як тэрыторыю, падкантрольную Расіі, г. зн. рэальна ставілася да гэтага пытання.

Пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі абедзве дэлегацыі — савецкая і польская — 17 лістапада 1920 г. пачалі паседжанні мірнай канферэнцыі ў Рызе польскай дэлегацыяй кіраваў Ян Домбскі, а яе сябрамі былі Станіслаў Каўзік, Эдвард Ляховіч, Генрык Страсбургер і Леан Васілеўскі. Савецкай дэлегацыяй кіраваў Адольф Іофэ, а яе сябрамі былі Якаў Ганецкі, Эмануіл Квірынг, Юрый Кацюбінскі і Леанід Абаленскі.

Перамовы праходзілі драматычна і быў момант, калі яны маглі скончыцца разрывам, але старшыні дэлегацый, каб пазбегнуць гэтага, спатыкаліся патаемна, размаўлялі паміж сабой панямецку і дасягнулі кампрамісу, які быў прыняты дэлегацыямі.

Абодва бакі ў нотах абвінавачвалі адзін аднаго ў зацягванні перагавораў, у парушэнні дасягнутай дамоўленасці.

У снежні 1920 — студзені 1921 г. асноўнае месца ў перамовах занялі пытанні фінансаў і эканомікі, вызначэння кошту польскай маёмасці ў Расіі, Украіне і Беларусі. Пазіцыя польскага боку падмацоўвалася і просьбамі часткі мясцовага насельніцтва аб далучэнні іх мясцовасцяў да Польшчы (заходняй часткі Лепельскага павету, часткі Менскага павету) паколькі ЦК РКП(б) на чале з Ул. Леніным патрабавала ад савецкай дэлегацыі хутчэй заключыць мір, 25 лютага 1921 г. народны камісар РСФСР Г. Чычэрын у тэлеграме на імя А. Іофэ даваў дазвол пайсці на некаторыя саступкі, бо «мы… жадаем міру з Польшчай як мага хутчэй». Было вырашана дадаткова перадаць Польшчы ў Палессі тэрыторыю плошчай у 12 тысяч квадратных кіламетраў.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Нортон Андрэ
Королева Солнца
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона