Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

У XIV–XVI стст. у Беларускім-Літоўскім гаспадарстве канчаткова аформілася са сваімі правамі й прывілеямі вайскова-служылае саслоўе, у якога быў толькі адзін абавязак: выступаць у паход, бараніць Бацькаўшчыну, выганяць ворага са сваёй роднай зямлі туды, адкуль прыйшоў (Пагоня). Гэта былі нашчадкі родавых старэйшынаў, пляменных князёў і — у большасці — удалых ваяроў паспалітага рушэньня (апалчэньня). Слова «шляхта» паходзіць ад нямецкага schlagen — біць, a нямецкае слова Schlacht азначае «бітва». Даслоўны пераклад слова «шляхта» азначае: людзі бою, ваякі, ваяры. Есьць і другое, навуковае вызначэньне паходжаньня гэтага слова. Яно прыйшло ў беларускую мову праз польскую ад старажытнаверхненямецкага slahte, што азначае «род, паходжаньне,

парода».

Асноўную масу беларускіх фэадалаў складалі нашчадкі ўдзельных князёў Полацкага, Тураўскага й Смаленскага княстваў, баяраў і дружыньнікаў гэтых княстваў, да якіх у XIV ст. далучыліся літоўскія (а ў XV ст. і жамойцкія) нобілі й дружыньнікі. Heкаторая частка апошніх асела ў адміністрацыйных цэнтрах Беларусі ды атрымала тут маёнткі. Ужо да канца XIV ст. асноўная маса фэадалаў (за выняткам князёў) у Беларускім-Літоўскім гаспадарстве называлася баярамі. Гэтая назва захавалася да XVI ст. Сэнс беларускага тэрміну «баяры» цалкам адрозьніваўся ад сэнсу гэтага ж слова ў Маскоўскім княстве.

Пачынаючы ад Гарадзельскага прывілею 1413 г., у дзяржаўных актах разам з назвай «баяры» ўсё часьцей сустракаецца «баяры-шляхта» або «шляхта» (паводле польскага ўзору). У XV–XVI стст. у Берасьцейскай зямлі й на Падляшшы фэадалы таксама называліся «зямяне», зноў жа паводле польскае тэрміналёгіі. Гэтая назва ўжываецца ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1529 г. для фэадалаў усёй дзяржавы, таксама як і «баяры», і «шляхта». Але з другой чвэрці XVI ст. назва «шляхта» стала займае месца ў дзяржаўных актах для вызначэньня фэадальнага саслоўя.

У XVI ст. 80 працэнтаў фэадалаў на Беларусі былі беларускага этнічнага паходжаньня, 19 працэнтаў — літоўскага, 1 працэнт — іншага. Аднак якіх-небудзь вялікіх супярэчнасьцяў на этнічнай аснове тут не было. Уся шляхта разам бараніла сваю дзяржаву, выступала як адзінае саслоўе, зыходзячы ня толькі з карпаратыўных але і зь дзяржаўных інтарэсаў. Адзінства шляхты, яе правоў і прывілеяў выявілася ў фэадальных кодэксах Беларускага гаспадарства — Статутах Вялікага Княства ЛІтоўскага, Рускага і Жамойцкага 1529, 1566 і 1588 гг.

Шляхецкія саслоўныя правы роду пераходзілі нашчадкам-мужчынам ды іхным нашчадкам у мужчынскім родзе, a таксама дочкам (але ня іхным дзецям, бо гэта быў ужо іншы род). Калі жанчына выходзіла замуж за няшляхціца, яна захоўвала шляхецтва, але не перадавала яго мужу й дзецям. Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыцьцёва, нават калі другі ці трэці раз выходзіла за няшляхціца. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага й рускага, a таксама ад гетмана на полі бою за мужнасьць. Ад Люблінскай уніі 1569 г. шляхецтва надаваў Сойм Рэчы Паспалітай (набілітацыя). Сойм прызнаваў шляхецкі тытул і іншаземным дваранам. Шляхецтва можна было атрымаць і ўсынаўленьнем, абвешчаным у судзе (адопцыя).

Да XVI ст. уся шляхта дзяржавы, у тым ліку вялікія князі літоўскія (яны ж звычайна й каралі польскія), карысталася беларускай мовай — і як дзяржаўнай, і ў побыце. Нават на тэрыторыі Жамойці ў судох і гарадох беларуская мова ўжывалася паўсюдна. I толькі з XVI ст. у асяродзьдзе магнатаў паступова ўваходзіць польская мова, асабліва пасьля Люблінскай уніі 1569 г., калі Польшча і Беларуская-Літоўская дзяржава ўтварылі фэдэратыўную Рэч Паспалітую.

Толькі ў XVII ст. шляхта пачынае ўжываць і польскую мову, але драбнейшая шляхта карысталася беларускай заўсёды.

З рэлігійнага гледзішча таксама спачатку розьніцы не было. Беларускія й літоўскія баяры на Беларусі ў XIV ст. былі праваслаўныя. Пасьля хрышчэньня язычнікаў-літоўцаў у 1387 г. паступова займае пазыцыі на Беларусі каталіцкая царква, перадусім у шляхецкім асяродзьдзі. У XVI ст. значная частка беларускай шляхты як з каталікоў, так і з праваслаўных, падчас рэфармацыі пераходзіць у кальвінізм (на чале з Радзівіламі) і ў іншыя пратэстанцкія плыні, але ў апошняй чвэрці XVI і пачатку XVII ст. пад уплывам

Контррэфармацыі пераходзіць у каталіцызм. Да канца XVIII ст. й далучэньня Беларусі да Paceі амаль уся шляхта Беларусі была ўжо каталіцкай, прычым пераважна лацінскага a ня грэка-каталіцкага абраду, у адрозьненьне ад астатняга насельніцтва Беларусі. Але захавалася і праваслаўная шляхта (пінская, давыд-гарадоцкая, ля Слуцка, Магілева), і кальвінісцкая. Такім чынам, працяглы час і ў шляхецкім асяродзьдзі захоўвалася шматканфэсійнасьць і талерантнасьць. Гэта, дарэчы, адбілася на разнастайнасьці элемэнтаў шляхецкай культуры. Верацярпімасьць грунтавалася на пастанове Сойму Рэчы Паспалітай 1573 г.

Яшчэ ў XIV ст. на Беларусі існавалі гербы князёў або родавыя знакі ў іншых фэадалаў. Да сталых шляхецкіх традыцыяў ад пачатку XV ст. (Гарадзельскі прывілей 1413 г.) належыць ужываньне гербаў, аднолькавых (альбо з мадыфікацыямі) з гербамі польскай шляхты. Менавіта ў 1413 г. пачалося гербавае братэрства з польскімі шляхецкімі родамі. Усяго налічваецца каля 5 тысячаў гербаў польскай, беларускай, літоўскай і ўкраінскай шляхты ў Рэчы Паспалітай. Шмат зь іх захавалася на Беларусі і ў XX ст.

Адным з дасягненьняў шляхецкай палітычнай культуры Вялікага Княства Літоўскага і Рускага, што адбілася на далейшых падзеях, было ўвядзеньне ў сярэдзіне XVI ст. замацаванага на стагодзьдзі ў законах права шляхты на самакіраваньне, на свабодныя выбары дэпутатаў (паслоў) на павятовыя соймікі й агульнадзяржаўныя соймы, у суды ўсіх узроўняў да Галоўнага трыбуналу Літоўскага ўлучна. Пры гэтым да самага ўключэньня Кацярынаю II беларускіх і літоўскіх земляў у склад Расейскае імпэрыі кандыдаты на судовыя пасады мусілі ведаць беларускую мову як дзяржаўную, бо на ёй выдаваліся акты да 1696 г. У Рэчы Паспалітай уся шляхта магла выбіраць караля. У элекцыйным (выбарчым) сойме, на якім пажыцьцёва выбіраўся кароль, меў права ўдзельнічаць кожны шляхціц. Таму выбары караля часам праходзілі ў чыстым полі. Шляхта, якая ішла ў паход і знаходзілася ўжо на вайне, магла сабрацца ў войску ў асобны, палявы сойм, каб прыняць важнае рашэньне дзяржаўнага характару. Так адбылося ў 1562 г. на палявым сойме ля Віцебска — беларуская шляхта вырашыла аб'яднацца з Польшчай у фэдэратыўную дзяржаву дзеля барацьбы супраць войска цара Івана IV Жахлівага, які пагражаў існаваньню незалежнага Беларускага-Літоўскага гаспадарства.

У Рэчы Паспалітай уся шляхта была роўнай у правох. Тытулы кйязёў і графаў прызнаваліся пераважна як замежныя (у Радзівілаў, Сапегаў і іншых), бо іх звычайна надаваў імпэратар Сьвятарнай Рымскай імпэрыі германскай нацыі. Толькі нашчадкам старадаўніх княскіх родаў захавалі княскія тытулы. Але ўсе гэтыя тытулы не давалі ўладальнікам перавагаў над астатняю шляхтай. Нават самы бедны шляхціц, які часам ня меў зямлі й сваіх сялянаў, тэарэтычна быў роўны магнату, напрыклад, Радзівілу. Адсюль зразумела, чаму найбагацейшы чалавек у Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. — князь Кароль Радзівіл (па мянушцы Пане-каханку) — называў шараговага шляхціца «панам-братам». Тэарэтычна кожны шляхціц мог быць абраны каралём. Усё гэта сьведчыла пра шырокую шляхецкую дэмакратыю.

Шляхціц, паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага, ня мог быць арыштаваны й няслушна пакараны без рэчаісных доказаў віны, a судзіць яго маглі толькі роўныя яму, гэта значыць — шляхта. Права асабістай незачэпнасьці, выпрацаванае ў законах Беларускае-Літоўскае дзяржавы, і гарантыі ўласнасьці прычыніліся да стварэньня й захаваньня традыцыі шляхецкай годнасьці ў пакаленьнях беларускае шляхты. Нездарма ў Рэчы Паспалітай існавала выслоўе: «Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе». Пачуцьцё годнасьці выхоўвалася й на вайне. Валоданьне тэхнікай блізкага бою, фэхтаваньне ня толькі халоднаю зброяй, але й агнястрэльнай, тактыкаю коннага й пешага бою з маладых гадоў загартоўвала шляхціца, разьвівала пачуцьцё мужнасьці, адказнасьці, патрыятызму. Шляхецкі гонар быў натуральны й неад'емны для шляхціца.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Литвинов Павел Петрович
Научно-образовательная:
учебная и научная литература
5.00
рейтинг книги
Учим английский по-новому. Изучение английского языка с помощью глагольных словосочетаний

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Интриги двуликих

Чудинов Олег
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Интриги двуликих