Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Шрифт:
Гэтая вайсковая хітрасць, якую Канстанцін Астрожскі прымяніў яшчэ ў бітве з крымскімі татарамі 28 красавіка 1512 года каля Вішняўца на Валыні, і стала пераломным момантам Аршанскай бітвы. Пасля расстрэлу гарматамі лавіны маскоўскага войска ў яго шэрагах пачалася паніка, і яно кінулася наўцёк. Цяпер ужо ўцякалі рэшткі абодвух флангаў маскоўскага войска.
Спачатку І. Чаляднін спрабаваў угаварыць сваіх вершнікаў затрымацца. Аднак яго ўжо ніхто не слухаў.
Валынскі кароткі летапіс сведчыць, што Аршанская бітва працягвалася тры гадзіны.
Пасол германскага імператара да Васіля III барон Сігізмунд Герберштэйн, едучы ў Маскву, наведаў у Вільні ў 1517 годзе палонных І.А. Чалядніна і М.І. Булгакава-Голіцу і размаўляў з імі пра бітву пад Оршай. У сваіх запісках ён расказвае
М. Стрыйкоўскі таксама прыводзіць жахлівыя сцэны гэтых уцёкаў. У паніцы маскоўскія коннікі ўцякалі ў лясы, балоты, кідаліся ў Днепр і танулі, а пераможцы гналі іх і забівалі. Параненыя крычалі ім: «Не сечи голову!», а цяжка параненыя: «Добей!» Кроў забітых была не толькі на палях, але і сцякала ў раку Крапіўну, вада якой стала крывавай. А. Гваньіні вобразна адзначыў, што рака Крапіўна паміж Оршай і Дуброўнай з-за вялікай колькасці трупаў замарудзіла свой бег. Шмат маскоўцаў падчас уцёкаў патанула ў рацэ. М. Бельскі, улічваючы пагоню за ўцекачамі, распавядае, што бітва цягнулася аж да заходу сонца. Вершнікі К. Астрожскага працягвалі пераследаванне ажно да васьмі літоўскіх міляў (на 60 кіламетраў). Адны з беларускіх вершнікаў вярнуліся назад апоўначы, іншыя нават назаўтра. 3 сабою яны вялі вялікую колькасць палонных.
I расійскія гісторыкі гавораць тое ж самае пра заканчэнне Аршанскай бітвы. Так, М. М. Карамзін ў «Истории государства Российского» адзначыў: «Ліцвіны ніколі не атрымлівалі такой славутай перамогі над расіянамі: гналі, рэзалі, тапілі іх у Дняпры і Крапіўне; целамі ўсеялі палі паміж Оршай і Дуброўнай»…
Вынікі Аршанскай бітвы
Страты бакоў у Аршанскай бітве ў летапісах і хроніках прыводзяцца прыкладна аднолькавыя. М. М. Карамзін і С. М. Салаўёў прыводзяць лічбу забітых воінаў у маскоўскім войску: 30 тысяч чалавек. Храністы М. Стрыйкоўскі, М. Бельскі і летапісы ўдакладняюць лічбу забітых на полі бою, і тых, хто загінуў ва ўцёках, — 40 тысяч чалавек. Страты маскоўскага войска палоннымі перавышалі 5 тысяч чалавек. У палон трапілі галоўныя ваяводы І.А. Чаляднін і М.І. Булгакаў-Голіца, 8 вярхоўных ваяводаў (што камандавалі аддзеламі па некалькі тысяч чалавек кожны), 37 начальнікаў ніжэйшага рангу, 2 тысячы дзяцей баярскіх (феадальная катэгорыя, блізкая да дваранаў) і больш за 2 тысячы іншых воінаў. 20 тысяч трафейных коней і палова вайсковага абозу былі перададзены пераможцам. Сярод трафеяў былі ўсе маскоўскія сцягі і агнястрэльная зброя. Трыумф князя Канстанціна Астрожскага быў поўны.
Як сведчыць храніст М. Бельскі, страты войска пераможцаў былі невялікія. Загінулі толькі чатыры знатныя паны, а рыцараў каля пяцісот чалавек. Колькасць загінуўшых простага паходжання ён не прыводзіць. Затое, у гэтай бітве было шмат параненых. Раны ў большасці былі сечаныя, ад вытаў шабель.
На наступны дзень святкавалі перамогу. Быў адслужаны праваслаўны малебень у «чэсць святой Троіцы і на хвалу Госпада Бога» і каталіцкі малебень. Падчас урачыстага абеду, на які былі прыведзены палонныя ваяводы, Канстанцін Астрожскі павіншаваў сваіх ваяводаў, ротмістраў і рыцараў з перамогай. Пазней, 3 снежня 1514 г., кароль Польскі і Вялікі князь Літоўскі і Рускі Жыгімон наладзіў у Вільні ўрачысты прыём у гонар гетмана Астрожскага і рыцараў-пераможцаў. Аб перамозе былі пасланыя каралеўскія граматы да манархаў Еўропы. Да некаторых з іх паслалі невялікія групы палонных. Палонныя ваяводы і дзеці баярскія
Пасля Аршанскай бітвы Канстанцін Астрожскі зрабіў у Вільні багатую фундацыю (уклад) царкве Свята-Духаўскага манастыра ў падзяку Богу за дараваную яму перамогу. У памяць гэтай фундацыі была звонку прымацавана мармуровая дошка з надпісам па-беларуску аб фундацыі К. Астрожскага за дараваную яму Богам перамогу «над непрыяцелем і супастатам Праваслаўнай царквы» Вялікім князем Маскоўскім. Каля 1520 г. невядомы мастак, хутчэй за ўсё ўдзельнік бітвы пад Оршай, намаляваў карціну, якая лічыцца першай у батальным жывапісе Усходняй Еўропы.
Хутка пра Аршанскую бітву стала вядома і ў Заходняй Еўропе. У другой палове 1514 г. быў выдадзены па-нямецку ў Нюрнбергу адмысловы лісток з апісаннем бітвы. У 1515 г. зноў было надрукавана ў Нюрнбергу апісанне Аршанскай бітвы.
Бітву пад Оршай занатавалі ўсе тагачасныя летапісы, у тым ліку маскоўскія і ноўгародскія, а тасама замежныя кронікі. Аршанская бітва 1514 года пакінула глыбокі след у тагачаснай беларускай, украінскай і польскай літаратуры. У Валынскім кароткім летапісе была змешчана «Пахвала князю Астрожскаму» — сапраўдны літаратурны твор. 3 таго часу захавалася беларуская народная песня пра перамогу пад Оршай «Ой, у нядзельку параненька ўзышло сонца хмарненька…», якую цяпер спяваюць беларусія барды…
Бітва 8 верасня 1514 г. мела і дыпламатычныя наступствы. Германскі імператар Максіміліян I пасля бітвы разарваў саюз з Васілём III. Гэты саюз раней прадугледжваў падзел Польшчы і Беларускай-Літоўскай дзяржавы паміж Германскай імперыяй і Маскоўскім вялікім княствам. Аршанская бітва практычна замацавала ўсходнюю мяжу Беларусі, якая існавала да канца ХУІІІ стагоддзя.
Бітва пад Оршай вывучалася ў вайсковых вучэльнях дарэвалюцыйнай Расіі. Як узор баявога майстэрства беларускіх рыцараў, прыклад вайсковага таленту К. Астрожскага і вельмі ўдалай аперацыі яна прыведзена ў Расійскай ваеннай энцыклапедыі (1914 г.).
Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. з'яўляецца славутай старонкай беларускай вайсковай гісторыі. Яна ўпісваецца ў агульны шэраг гераічных перамог войска Беларускай-Літоўскай дзяржавы на працягу некалькіх стагоддзяў падчас існавання нашай самастойнай дзяржавы, калі беларускае войска адстойвала незалежнасць нашай краіны. Дата 8 верасня таму і з'яўляецца Днём Беларускай Вайсковай Славы.
Дзень 23 лютага і гісторыя гэтага свята
Дзень 23 лютага афіцыйна з'яўляецца святам вайскоўцаў — Днём Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. Неафіцыйна лічыцца ўвогуле днём мужчынаў, бо неўзабаве адзначаецца Жаночы дзень. Мала хто (ці амаль ніхто) ведае, ад якога часу пачала адзначацца гэтая дата. Хаця большасць дарослага насельніцтва нашай краіны ведае, што гэта свята Савецкай Арміі, а раней Чырвонай Арміі. Якое ж яно мае дачыненне да Беларусі?
Ва ўсіх даведніках 70-х гадоў мінулага стагоддзя (Вялікай Савецкай Энцыклапедыі, Савецкай Гістарычнай Энцыклапедыі, Савецкай Ваеннай Энцыклапедыі) пра гэтую дату гаворыцца агульа і ў той жа час канкрэтна. Паўсюды адны і тыя ж словы: «У азнаменаванне ўсеагульнай мабілізацыі рэвалюцыйных сіл, масавага ўздыму народа па абарону сацыяліс-тычнай Айчыны, а таксама мужнага супраціўлення першых аддзелаў Чырвонай Арміі германскім захопнікам 23 лютага штогод адзначаецца як усенароднае свята Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флоту».