Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страчаная спадчына

Чантурия Юрий Владимирович

Шрифт:

Пасля паўстання 1863 г. спадзяванняў на захаванне помніка не засталося зусім. У 1866 г., у год яго 200-гадовага юбілею, гарадзенскі губернатар выдаў распараджэнне: закінутыя будынкі касцёла і кляштара перадаць царкоўнаму савету «для злому і скарыстання годнага матэрыялу на ўладкаванне званіцы і царквы ў Бярозе, а мядзяны дах скарыстаць на пабудову Аляксандра-Неўскай царквы ў Горадні». У 1868 г. ушчэнт быў зруйнаваны велічны гмах касцёла. На яго месцы ў 1905–1907 гг. была змуравана невялікая капліца. Пры буржуазнай Польшчы ў Бярозе існаваў канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных, на будаўніцтва якога выкарыстоўвалася цэгла з кляштарных муроў. Пасля Другой сусветнай вайны на тэрыторыі былога манастыра доўгі час месцілася аўтагаспадарка вайсковай часткі. На наш час ад яго захаваліся толькі рэшткі ўязной брамы, вежы-званіцы, шпіталя і частка манастырскай сцяны з адной з вуглавых вежаў.

Найбольш

дакладнае ўяўленне аб архітэктурным вырашэнні картэзіянскага кляштара ў Бярозе даюць зробленыя пры размяшчэнні ў ім расейскага гарнізона абмерныя чарцяжы 30-ых гг. XIX ст., якія захоўваюцца ў Цэнтральным дзяржаўным ваенна-гістарычным архіве Расеі. З іх відавочна, што гэта быў выдатны па сваіх мастацкіх вартасцях архітэктурны ансамбль у стылі барока, кампазіцыйная своеасаблівасць якога ў значнай ступені абумоўлена надзвычай строгім статутам ордэна.

Цэнтрам планіровачнай і аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі ўсяго абшырнага комплексу з'яўлялася трохнефавая базіліка касцёла з бязвежавым фасадам, злёгку раскрапаваным плоскім рызалітам. Роўна пасярэдзіне ўнутраная прастора храма падзялялася на дзве часткі: уваходную, з адкрытымі нефамі — для простых парафіян і алтарную, з моцна выцягнутым паўкруглым на тарцы прэсбітэрыем, да якога далучалася васьмігранная ў плане вежа-званіца. Абапал прэсбітэрыя наглуха аддзеленыя ад яго мураванымі сценамі бакавыя нефы ылі ператвораны ў вузкія сакральныя памяшканні, завершаныя з усходу невялікімі гранёнымі апсідамі. Яны прызначаліся для манахаў-самотнікаў. У паўднёвай сакрысціі знаходзіўся ўваход у размешчаную пад касцёлам крыпту для ганаровых пахаванняў, сярод якіх было 15 нябожчыкаў з роду Сапегаў. Могілкі для звычайных законнікаў знаходзіліся ўнутры кляштарнага двара. Ва ўваходнай частцы на тарцах бакавых нефаў размяшчаліся два мазаічныя алтары: з паўднёвага боку — алтар святой Ганны, з паўночнага — заснавальніка ордэна святога Бруна, кананізаванага ў 1514 г.

Функцыянальны падзел храма на асобныя часткі для парафіян і манахаў-самотнікаў ажыццяўляўся пры дапамозе папярочнай галерэі, аддзеленай ад алтара і кафалікона разьбянымі драўлянымі брамамі. Гэтая галерэя акрэслівала мяжу паміж манаскай і свецкай часткамі комплексу. Яна пераходзіла ў шырокі светлы калідор, які ўтвараў замкнёны, блізкі да квадрата ўнутраны двор кляштара. Агульная даўжыня гэтай «лініі», як звычайна завуцца ў візытацыях працяглыя манастырскія карпусы, раўнялася 501 локцю. Ад асноўнага калідора рытмічна адыходзілі кароткія калідоры, што злучалі па тры памяшканні і невялічкі агарод пры іх. З паўночнага боку іх налічвалася 6, з усходняга — 4, з паўднёвага — 5. Усе гэтыя аднолькавыя ячэйкі, прызначаныя для жылля аднаго манаха-самотніка, былі абнесены мураванай сцяной і ўтваралі ад'яднаную ад навакольнага свету частку манастыра. На паўночна-заходнім рагу двара размяшчаўся двухпавярховы будынак, дзе знаходзіліся бібліятэка, шпіталь, а таксама кватэры прэора, пракуратара і каад'ютара кляштара, кухня і падсобныя памяшканні са скляпеністымі перакрыццямі на ніжнім паверсе. З поўдня і ўсходу манастырскую частку абкружаў пладовы сад з вялікім штучным вадаёмам на паўночна-ўсходнім рагу.

Свецкая частка кляштарнага комплексу была адкрытай для наведвальнікаў. Да паўночна-заходняга вугла касцёла перпендыкулярна яго фасаду прылягаў двухпавярховы корпус, прарэзаны прыгожай барочнай брамай. У гэтым корпусе змяшчаліся дзве вялікія залы для гасцей, аптэка і лабараторыя з рознымі дапаможнымі памяшканнямі. Пад прамым вуглом да яго стаяў яшчэ адзін двухпавярховы корпус, што датыкаўся да палаца Сапегаў, які меў асобную ўваходную браму. За палацам ішлі кухня палацавая (мясная) і сталярня, а за імі — яшчэ некалькі карпусоў — «ліній», якія ўтваралі невялікі квадратны двор, а затым уступамі цягнуліся ўздоўж паўночнай сцяны эрэмаў. Гэтыя карпусы ўключалі жылыя памяшканні для кляштарных служачых, аранжэрэю, бровар, саладоўню, студню, пральню, конны млын, бандарную майстэрню, пякарню, стайню, вазоўню, свіран, майстэрню для вырабу дахоўкі і г.д. Вонкавыя вуглы свецкай часткі кляштара фланкіравалі невысокія важкаватыя вежы з фігурнымі купалкамі і плоскім ордэрным дэкорам. Увесь комплекс дадаткова абкружала мураваная сцяна з невялікімі вежачкамі і ровам.

Вядомая даследніца беларускай архітэктуры А. Квітніцкая, якая ўпершыню ўвяла гэты помнік у навуковы мастацтвазнаўчы ўжытак, лічыла, што кляштарны комплекс картузаў у Бярозе меў абарончае прызначэнне, а шмат ярусная вежа-званіца, што прылягала да прэсбітэрыя касцёла ўнутры манастырскага двара, з'яўлялася абарончым данжонам і на ёй некалі стаялі гарматы. Аднак у час, калі ствараўся комплекс (а гэта быў перыяд станаўлення стылю барока ў беларускім дойлідстве), адбываўся

адваротны працэс — вызваленне архітэктурных збудаванняў ад фартыфікацыйных функцый і надання ім яскравых мастацкіх характарыстык. Размяшчэнне гармат унутры двара ўвогуле не мела ніякага сэнсу. Незвычайны прыём размяшчэння вежы-званіцы не на галоўным фасадзе, а ў замкнёным двары, каля алтара, меў на мэце, хутчэй за ўсе, ізаляцыю манахаў ад навакольнага свету, а ў мастацкім сэнсе — акцэнтацыю кампазіцыйнага цэнтра ансамбля. Пэўная ўвага аддадзена дойлідам прыгажосці і завершанасці плана. Дзякуючы падзелу базілікі касцёла на дзве функцыянальныя часткі, план яе набыў не толькі падоўжную, але як быццам і папярочную вось сіметрыі. Адпаведна васьмерыку вежы-званіцы да галоўнага фасада далучана васьмігранная крухта, якую А. Квітніцкая, згодна сваёй канцэпцыі, лічыла абарончым барбаканам. Калі ў большасці абарочных храмаў Беларусі дынаміка аб'ёмаў нарастала ад алтара да галоўнага фасада, дзе знаходзіла выйсце ў вертыкалях вежаў, тут яна накіравана ў адваротным напрамку і пачынаецца ад нізкага ўваходнага тамбура, накрытага пукатым барочным куналам. Нарастаючыя акорды ствараў пышны фасад касцёла з дынамічным рытмам франтонаў, пругка-ніцымі валютамі, аздобленымі востраверхімі пінаклямі. Далей сілуэтная дынаміка збудавання развівалася фігурнай вежкай на даху касцела і завяршалася магутнай вышыннай дамінантай шмат'яруснай вежы-званіцы, увенчанай складаным барочным купалам-«банькай». Як рэфрэн асноўнага матыву, шматразова паўтораны, гучалі вуглавыя вежы манастырскіх карпусоў і агарожы, што надавала мастацкую цэласнасць ансамблю.

Барочны характар архітэктуры яшчэ больш падкрэслівала багатае аздабленне інтэр'ера касцёла, насычанае пазалочанай лепкай, мазаікай, драўлянай арнаментальнай разьбой і аб'ёмнай, поўнай руху скульптурай. Археалагічныя даследаванні апошняга часу выявілі ў раскопах шмат керамічных вырабаў, сярод якіх пераважае зялёнапаліваная дахоўка для пакрыцця будынкаў і разнастайны бытавы і аптэчны посуд. Знойдзены таксама ўзоры паліхромнай кафлі з геральдыкай Сапегаў, расліннымі матывамі і нават з абстрактным пляміста-лінеарным малюнкам.

Сярод іншых буйных культавых ансамбляў Беларусі картэзіянскі кляштар у Бярозе вызначаўся надзвычайным адзінствам архітэктурнай задумы і дасканаласцю яе ўвасаблення, арыгінальнасцю і самабытнасцю аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, абумоўленай спецыфікай ордэнскага статуту. Нягледзячы на сваю гістарычную і мастацкую ўнікальнасць, і гэты выдатны помнік нацыянальнай культуры стаў ахвярай антынацыянальнай дзяржаўнай палітыкі, клерыкальнай варожасці і элементарнай бездухоўнай прагнасці.

Як жылі босыя кармеліты

Сярод шматлікіх выдатных творчых дасягненняў дойлідаў мінулага адно заслугоўвае асаблівай увагі і павагі. Гэта дакладнае разуменне горадабудаўнічай сітуацыі пры стварэнні новага архітэктурнага ансамбля, уменне стварыць яго не руйнуючы і не раўняючы «пад грабеньчык» непаўторнае наваколле. Старажытныя крэпасці і манастыры ўражваюць удалым выкарыстаннем мясцовасці, дзе б яны ні будаваліся: на ўзгорку ці ў нізіне, у шчыльнай гарадской забудове ці на адкрытай прасторы.

Адным з найбольш яскравых узораў умелага выйсця з даволі неспрыяльных горадабудаўнічых абставін пры захаванні мастацкай выразнасці і самабытнасці архітэктурнага вобраза з'яўляўся ўжо неіснуючы цяпер комплекс манастыра босых кармелітаў у Горадні. Гэты кляштарны комплекс знаходзіўся на правым беразе Нёмана, у пойменнай зоне, даволі нізка па рэльефу. Ён першы сустракаў падарожнікаў на шляху ад пераправы праз Нёман да цэнтра горада, размешчанага вышэй, на надпойменнай тэрасе. Нізіннае змяшчэнне комплексу, ламаная траса важнай транспартнай магістралі старажытнага горада, што праходзіла побач, вызначылі своеасаблівае архітэктурнае вырашэнне гэтага культавага ансамбля.

Каталіцкі манаскі ордэн босых кармелітаў быў «жабрацкі», што вынікае з яго назвы, але зусім нябедны. У Горадні кармелітаў асадзіў каштэлян віленскі Андрэй Катовіч, які ў 1650 г. разам з жонкаю Варварай ахвяраваў ім пляц насупраць праваслаўнай Крыжаўзвіжанскай царквы (Чэснага крыжа). Выява гэтага помніка захавалася на вядомай гравюры Горадні 1568–1572 гг., дзе сярод нізкай жылой забудовы направа ад моста праз Нёман адлюстравана значнае па памерах, круглае ў плане драўлянае збудаванне, завершанае светлавым барабанам з купалам і галоўкай. Верхні ярус будынка абкружала балюстрада. Незвычайнасць кампазіцыі дае падставы меркаваць, што царква была зрублена «ў стоўп», а не характэрным для славянскіх земляў спосабам — гарызантальнымі вянкамі. Вядома, царква Чэснага крыжа належала рамесніцкаму цэху гарбароў, аднаму з буйнейшых у горадзе, а ў XVII ст. стала вуніяцкай.

Поделиться:
Популярные книги

Ответ

Дери Тибор
1. Библиотека венгерской литературы
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Ответ

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Судьба

Проскурин Пётр Лукич
1. Любовь земная
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Судьба

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона