Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

— Адзінае, што можа нам усім яшчэ дапамагчы – аддай ім палову срэбнага кубка, якую ты ў мяне забраў. Я ведаю, вас і абшуквалі, і распытвалі… Ды сэрца мне падказвае – затаіў ты кубак з нейкіх рамантычных меркаванняў. Нашто табе пакрываць графскіх вылюдкаў, Корб-Варановічаў? Яны над намі стагоддзямі здзекваліся. Дзе кубак?

Алесь упарта ссунуў бровы.

— Няма. І не будзе.

Старэйшы Вяжэвіч пільна ўгледзеўся ў твар сына.

— Няўжо цябе зачапіла раскрыццё родавых таямніцаў, усе гэтыя падземныя цэрквы, княскія магілы? Дурань! Сыдзеш разам з таямніцамі ў зямлю і нас пацягнеш…

— Кубка няма!

Бацька скрушліва ўздыхнуў:

— Парода… Ды не графская. Не спадзявайся – для Корб-Варановічаў

мы назаўсёды – род прыслугі, ніжэйшы гатунак. Дом, дзе можна спраўдзіць права першай шлюбнай ночы… Проста час ад часу трапляліся сярод Вяжэвічаў такія, якім здавалася, нібы могуць зраўняцца, парадніцца з гаспадарамі… Цягнула адно да аднаго, як смалу да абцаса. І што добрага? Нянавісць назапашваецца вякамі, адзін глыток любові не пазбавіць моцы возера атруты. Адна Вяжэвічаўна гадоў сто таму звязалася з графам Варановічам, што ў паўстанне падаўся, хавацца яму дапамагала, насуперак сям’і пайшла, усё, што ні прасіў, рабіла, жыццём рызыкавала… А ён яе кінуў, як скарыстаную анучу, і пашлюбаваўся з князёўнай. І тады Вяжэвічаўна здала ўладам увесь ягоны атрад, на чале з камандзірам. За такое маглі ўзнагародзіць канфіскаванай маёмасцю бунтаўнікоў. А падманутая паненка ўзяла ды адмовілася. І маёнтак у Ройна дастаўся нейкім расейцам. А мог быць нашым. Нашчадкі доўга неразважлівую бабулю нядобрым словам успаміналі. Вось як…

Турэмны лекар змрочна агледзеў маладых.

— Шкада, унучку не пабачыў… Але, можа, гэта і да лепшага. Дзеці, яны адчуваюць, што ў дарослых на душы. Усё. Пайду ворагаў народу лячыць. Мог бы параіць збегчы, схавацца… Але пакуль не ведаю тых, каго б не знайшлі. А можа, табе пашанцуе? Калі ў Саранск які… У Казахстан…

Турэмны лекар паклаў на этажэрку пачак купюр, перацягнутых гумкай.

— Вось, болей не маю… Бывай, сыне… Наўрад мы на тым свеце сустрэнемся.

Дзверы зачыніліся. У кватэры запанавала ціша, якую парушала толькі вясёлае шчабятанне Ірынкі з-за зачыненых дзвярэй пакоя — відаць, зноў вучыць сваіх лялек таньчыць балет. Вераніка ўсё гэтак жа нерухома сядзела на падлозе, і Алесь змог, хаця й не адразу, здушыць мужчынскі эгаістычны гнеў, выгнаць з уяўлення жахлівыя карціны, ад якіх вар’яцеюць – як тваю каханую лашчаць чужыя рукі… Замест гэтага засталіся толькі жаль і скруха, і каханне, якое ўсё даруе.

Алесь прысеў побач з жонкай, абняў… Вераніка, быццам не верачы, прыхінулася да яго, і мужчына адчуў, што яна ўся дробна дрыжыць…

— Не трэба нічога гаварыць, нічога тлумачыць… Гэта я не змог цябе абараніць. Прабач мяне, калі можаш… Калі выжыву – Ветрака прыб’ю ўласнаручна. Чэрап яго гнілы кулаком раструшчу, – Алесь з цяжкасцю перавёў дыханне, перанятае гневам. — Паслухай, дарагая… У мяне апошняя просьба. Знайдзі, калі ласка, Марыну Корб-Варановіч… Памятаеш, мы да яе ездзілі ў Ленінград? Можа, яна туды вернецца… І перадай вось што…

Алесь хутка зашаптаў ёй на вуха…

Вераніка недаверліва адсунулася, паглядзела на мужа.

— Так, гэта была ягоная просьба… І мая такая ж…

Алесь устаў, падняў жонку.

— Ну, дзе мой турэмны клунак?

Гэта быў не жарт – апошні год, як і ў тысячах сем’яў, у Вяжэвічаў заўсёды ляжаў напагатове “турэмны клунак”: сухары, змена бялізны, цёплыя шкарпэткі… Вераніка ўпарта падкладала туды адзінае багацце – залаты пярсцёнак з заімглёным смарагдам, што дастаўся ад бабулі…

— Мы зараз жа павінны сабрацца ўсе! – як прачнуўшыся, горача загаварыла Вераніка. – Бацька твой сказаў – а раптам удасца? З горада выберамся пешкі, пераначуем у маёй цёткі ў Воўкаўшчыне, а там – у Казахстан… Сядзець і чакаць смерці – горай за смерць!

Алесь адмоўна пахітаў галавою.

— Зловяць – тады і цябе арыштуюць. А Ірынка на каго застанецца?

Але Вераніка ўжо ліхаманкава забегала па кватэры, выкідаючы з шафаў на падлогу нейкія транты.

У дзверы не пастукалі –

загрукаталі, нібыта ламіўся статак шалёных адзінарогаў…

— Ірынку трымай! – крыкнуў Алесь і сам пайшоў адчыняць.

Ім далі хвілю развітацца – ён пацалаваў Вераніку, дачку… Узяў свой клунак…

У “варанку” ён аказаўся апошнім – столькі было напхана людзей, што ўсе стаялі, прыціснутыя адзін да аднаго, як сцяблінкі лёну ў снапку. Мужчыны, жанчыны, старыя, маладыя, зусім падлеткі… Лямант, шэпты, праклёны, малітвы… Нехта ўвесь час трывожна ўскрыкваў проста ў Алеся над вухам:

— Цішэй! Сціхніце! Грамадзяне, давайце не ўсугубляць!

Нібыта крыкам тут можна было штосьці “усугубіць”…

Некалькі галасоў – падобна, святары ці пеўчыя – спявалі пакаянны канон. Проста карціна Босха ў зацямненні…

— Аляксандр Антонавіч! – таненькі галасок зрываўся ад слёз. Алесь азірнуўся, але што ўбачыш у цемры?

— Гэта я, Наста…

Божа мой, Божа, папусціў ты нам за грахі нашыя…

— Не бойся, Настачка!

— Ды што ж ужо… Як яно будзе, так і будзе... — з адвечнай пакорлівасцю патомнай беларускі прашасцелі словы.

Пакорлівасць, рахманасць, талерантнасць… Як жа без іх беднаму бульбаеду? Вось калі трэба на кагось беларуса нацкаваць – яму ўбіваюць у голаў пра ягоныя мужнасць, гераічнасць і ахвярнасць. А калі ён гераічна, паліўшы сваёй крывёю ўласныя стаптаныя палі, пераможа – крыжакоў, татараў, французаў, сваіх жа братоў дзеля выгодаў чужога дзядзькі, яму зноў трындзяць пра талерантнасць і братнюю лагоду. А хто абароніць вось гэтую блакітнавокую беларускую дзяўчынку? За што ёй наканавана згінуць між бязлітасных шасцяронак бяздушнага механізму? Чаму беларусы вечна ядуць адзін аднаго па чужым загадзе? Каталікі — праваслаўных, праваслаўныя – уніятаў, шляхта – мужыкоў, усходнікі — заходнікаў… Вяжэвіч адчуў, як яго ахоплівае гнеў, б’ецца ў сэрцы, у скронях… Дурань! Які ён дурань! Што даў год прыстасавальніцтва, змірэння? Пакуты і ганьбу жонкі? У што ён сваёй баязлівасцю яе ператварыў! Хоць бы вершы пісаў! А ён іх душыў у сабе, жывых, балючых... Усё! Больш не дачакаюцца. Ані слова пакоры… Ані намёку на згоду… Хай робяць з ім, што хочуць.

Раздзел 12. Хай мёртвыя самі хаваюць сваіх мерцвякоў

Заснавальнік беларускага тэатра Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч сваю жонку Юзэфу Бараноўскую выкраў. Яго нанялі за хатняга настаўніка да віленскіх багацеяў, ён закахаўся ў шаснаццацігадовую дачку гаспадароў, яна адказала ўзаемнасцю – і настаўнік яе звёз. Ноччу, на конях… Таемна павянчаліся… І нарадзілі чатырох дзетак.

Няма жанчыны, якая б не марыла, што аднойчы яе вось так звязуць.

У Асі было неадольнае адчуванне, што з ёю менавіта так і сталася. Шалёны намёт коняў, надзейныя рукі каханага, таемнае вянчанне, першая шлюбная ноч… Нават усплывалі немаведама адкуль карцінкі: белыя калоны сядзібы застаюцца за цёмнымі прысадамі, мяккая ігліца прыглушае стук капытоў, дрыжыць полымя вянчальнай свечкі ў бязлюднай царкве, голас святара гучыць пагрозна, узлятае пад самую столь, насупраць жаніх у сурдуце, нібыта Даніла Корб-Варановіч, ён – і не зусім ён, глядзіць трывожна і ўладна, і з такой жарсцю… А каля левай скроні ў яго – след ад шаблі…

Гістарычных раманаў трэба меней чытаць.

Рэдактарка невідушчымі вачыма глядзела ў вакно, за якім не было нічога цікавага. Толькі шэрая бетонная сцяна, з якой можна атрымаць хіба што асацыяцыі пра расстрэл…

Унутры Шэрай Будыніны ўтварыўся кокан, непрасякальны для звычайнай бюракратычна-дысцыплінарнай гульні. Спазніся раней Арсенія на дваццаць хвілінаў, зараз бы круцілася ў крэсле, як жук у павуціне, і думала, якімі страшнымі рэпрэсіямі адгукнецца сённяшняя вольнасць. А цяпер яе думкі былі толькі пра мінулую ноч (вечар, дзень, раніцу).

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции