Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сутарэнні Ромула

Рублевская Людмила

Шрифт:

– А ты… Зможаш болей мяне не бачыць?

Корб-Варановіч холадна прамовіў:

– Спадзяюся, не памру ад гэтага.

Памаўчаў, цешачыся Асіным абурэннем, і ціха, незадаволена дадаў, так, што не ўзнікала сумненняў у шчырасці:

– Можа, і не памру… Але памерці мне было б лягчэй.

І перарывіста ўздыхнуў:

– Вось такое насланнё.

Нягоднік! Яна ж яго зусім не кахае! А ён – яе! Каханне – гэта доўгія прыгляданні і лёгкія дотыкі, нясмелыя і палкія прызнанні… Пяшчота, якая перарастае ў тое полымя, у якое ім давялося раптоўна скочыць… Складаны танец… А не бойка...

Хаця,

чакай, у некаторыя эпохі каханне якраз атаясамлялі з бойкай! Катул, напрыклад… Пацалункі да крыві, драпіны і сінякі, раз’ятранае сутыкненне, крыкі палюбоўнікаў… Ася мімаволі скасавурылася на жывапісныя чырвоныя драпіны, што прыкрашалі плячук гісторыка, і гэтыя драпіны пакінула ноччу зусім не котка… Як гэта стасуецца з хрысціянскім вызначэннем любові, якая ўсё пакрывае і лагодзіць? А цяпер ёй трэба далучыць сюды ранішнюю яешню (сам згатуе!), мыццё брудных шкарпэтак (нізавошта!), спатыканне аб непадымныя гантэлі, што валяюцца вунь там, на дыванку (прыбярэ ў кут!)… Ці доўга могуць трываць такія адносіны?

Урэшце, ёсць Вячка… Іранічны, геніяльны, непрадказальны… Як жа ён? А, ды ён жа застаўся пасярод чыста поля ля шашы…

Значыцца, што, развітацца з дзядзькам і ніколі больш?

Уявіла.

І ледзь не застагнала ад болю – усё ўнутры абрынулася, скруцілася ў халодны вузел жаху… Ды што ж гэта настолькі пазбавіла яе волі? Як прыкавала…

З вуснаў дзяўчыны сарвалася зноў адчайнае:

– Я цябе ненавіджу! Як жа я цябе ненавіджу!

І тая ж невядомая сіла шпурнула яе да мужчыны, змусіла прыціснуцца, адчуць ягонае моцнае цела, ухапіцца за яго, нібы патанала...

– Я цябе… таксама… ненавіджу… – задаволена адказаў мужчына, лёгка цалуючы яе твар і рукі. – Таму неадкладна прыгатую сняданак… Вопратка твая высахла, забірай у лазенцы. Бо мы абодва ўжо капітальна спазняемся. А мне яшчэ ў Ройна ехаць…

– Вяжэвіч, гэта вы рэдагавалі?

Начальнік кінуў на стол перад Асяй скрэсленыя старонкі. А, гэта з ранішняй порцыі, якую рэдактарка, відаць, паспела здаць у карэктуру.

– Вы што, здзекуецеся? Што за глупства! Ці гэта правакацыя?

Арсенія сумленна паспрабавала засяродзіцца на аркушах паперы. Тыповы “сокал-прынтаўскі” тэкст… Пра развіццё эканомікі, няспыннае, як ікота ў п’янога, і падвышэнне дабрабыту народа ажно да накрыўкі каналізацыйнага люка… І са здзіўленнем прачытала выведзеныя ўласнай рукой паўзверх друкаваных радкоў фразачкі кшталту “лапша ідэалагічная, вышэйшага гатунку, паўпразрыстая, утрыманне штучнага тлушчу ніжэй нормы, біялагічна-дэфектыўныя антыдэпрэсантныя дабаўкі правераныя на студэнтах журфака”.

Начальнік сыходзіў гневам, як мінералка – бурбалкамі. А Арсенію раптам разабраў дурны смех.

– Яна сёння нейкая не такая, – тут жа азвалася з-за свайго кампутарнага стала каляжанка Валянціна. – У Вяжэвіч, падобна, нервовы зрыў, Канстанцін Львовіч. Нешта ў яе здарылася сур’ёзнае, на пытанні не адказвае, маўчыць… Вось у істэрыку кінулася. Не звяртайце ўвагі. Ёй да доктара трэба.

– Нервовы зрыў! – начальнік ледзь не пляваўся, раздражнёна сузіраючы Арсенію, якую працягваў казытаць Чорцік-Рагатунчык. – Ва ўсіх здараюцца няшчасці. Хто развёўся, у каго родны чалавек памёр, Аля Сакурава з маркетынгу вунь

дзіця мёртвае нарадзіла… І ніхто на працы істэрык не закатвае! Тым болей шкодніцкіх акцый не ўтварае. Развяла раманы з раманістамі! Яны добраму не навучаць… Хворыя нервы – заяву на стол, і наперад! Сюды чарга стаіць, няма чаго месца займаць! Сёння ж тлумачальную на стол дырэктару… Трэба ж… “Лапша ідэалагічная, вышэйшага гатунку”…– прабурчэў ён, сыходзячы, і сам сабе хіхікнуў. Ася ведала, што ейныя фразачкі з рэдактуры зараз пойдуць гуляць па кабінетах. Тыя, хто вырабляе туфту для шараговага спажыўца, як правіла, цудоўна ведаюць ёй цану.

– Здаецца, абышлося, – з палёгкай уздыхнула Валянціна. – Мне падзякуй. Ды што на цябе такое сёння найшло?

– Так, замуж выходжу, – весела прамовіла Арсенія абсалютовую лухту, закрыла тэчку, аж пыл пайшоў ад старонак, схапіла сумку, куртку, трывала забылася ў шафе чорную спартовую шапачку, якую Корб-Варановіч насунуў на яе раніцай з буркатаннем пра “мазгі апошнія адмарозіш” і выбегла за дзверы, ігнаруючы крыкі Валянціны пра тое, што замужжа замужжам, а да абеду яшчэ сорак хвілінаў, і можа прыйсці праверка, і план, план...

“План”, між іншым, гэта яшчэ і порцыя наркотыку на слэнгу нарыкаў.

Шэрая Будыніна раптам страціла над Арсеніяй усялякую ўладу. Ася накрэмзала ў прыёмнай заяву на звальненне “па сямейных абставінах”, падміргнула ашалелай сакратарцы і пайшла прэч…

Даніла ж так і сказаў – “І нагі тваёй не будзе ў “Сокале-прынце!”.

Вось камандаваць сабою яна дакладна нікому не дазволіць. І ўвогуле, яшчэ нічога наконт далейшых адносінаў не вырашыла… Так яму і сказаць, няхай памучаецца. Але з Данілам цяпер пабачыцца дай Бог увечары… Ён жа зараз, напэўна, дастае са сваёй камандай нябожчыкаў з сутарэнняў… Ёсць, аказваецца, у яго каманда – двое археолагаў і адзін самавук-краязнавец, гэткія ж шаленцы на гістарычнай глебе, як і ён. Варта гукнуць – усё пакідаюць і паімчацца ці старую сядзібу ратаваць, ці гарадзішча раскопваць… Ну і студэнты ёсць на падхваце, змена маладая старых фанатаў…

Значыць, ён можа там і заначаваць… Калі да родавых таямніцаў дойдзе, на ўсё забудзецца! Хоць бы яшчэ ў якую зваду з Калантаем не патрапіў…

Думка, што нягодніка Варановіча яна, магчыма, сёння не сустрэне, і не зможа падрабязна растлумачыць, як яго ненавідзіць і чаму, раптам сапсула Асі ўвесь настрой… Аж да слёзаў…

– Прывітанне паненцы!

У вестыбюлі, пад рэкламнымі плакатамі выданняў “Сокала-прынта” стаяў Вячка. З гэткай жа драпежнай усмешкай, у чорнай джынсавай куртцы, з заплечнікам, з якога тырчэла сіняя тэчка.

Ася адчула, што чырванее, і хуценька папыталася, спрабуючы схаваць няёмкасць:

– Ну, як ты дабраўся?

– Нармалёва! –Скрыніч працягваў усміхацца. Але Асі падалося, што ў ягонай усмешцы не болей весялосці, чым на шкле – поўсці.—А ты як даехала?

– Таксама нармальна…– Ася шчыра спадзявалася, што голас яе гучыць, як заўсёды.

– Нармальна? – выскаліўся Вячка і раптам схапіў яе за руку, аж балюча стала.—Я табе ўсю ноч тэлефанаваў! Нават сваякам тваім… Няма, кажуць, Асі! Думаў, прыехала, спіш… Раніцай хацеў цябе на працу правесці – няма… Корб-Варановіч таксама слухаўку не бярэ, паскуда. Дзе ты была?

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Мифы Древней Греции

Грейвз Роберт Ранке
Большие книги
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
9.00
рейтинг книги
Мифы Древней Греции