Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Улады, як чорт крыжа, баяліся праяў сепаратызму і сачылі, каб на чале корпуса не апынуўся прадстаўнік мясцовага дваранства. Да ўраджэнцаў Беларусі належыць толькі трынаццаты дырэктар генерал-маёр Мадэст Чыгір. Здаецца, у прыхільнасці да музаў ён мог паспрачацца з Анчуціным. Кадэты ставяць камедыю Аляксандра Астроўскага «Свои люди — сочтемся», адзначаюць вялікай літаратурнай вечарынаю 100-годдзе Гогаля. Канцэртуюць корпусны хор, струнны і духавы аркестры. Кадэты захапляюцца барацьбой і гімнастычнымі практыкаваннямі, канькамі і лыжамі. У корпусе з’яўляюцца першыя, яшчэ вельмі дарагія ровары. Да барцоў і гімнастаў далучаюцца жанглёры з клоунамі, і горад гаворыць, што ў корпусе вельмі нават неблагі цырк.

Пры гэтым дырэктары ў Аляксандраўскай

зале корпуса быў пастаўлены бюст-помнік Раману Кандраценку. На цырымоніі прысутнічала каралева Грэцыі Вольга, што прыбыла ў горад з нагоды пераносу мошчаў святой Еўфрасінні. У тым самым 1910 годзе корпусу стукнула семдзесят пяць. Да юбілею і выйшла няраз цытаваная тут кніга Вікенцьева. Дзякуючы яму мы ведаем, што корпус даў адукацыю і выхаванне тром тысячам афіцэраў расійскай арміі. Чатырнаццаць з іх былі на той час георгіеўскімі кавалерамі.

Прамаўляючы да першых кадэтаў, епіскап Смарагд хацеў бачыць іх вернымі слугамі праваслаўнага трона. Шмат хто з гадаванцаў корпуса меў сваё ўяўленне пра абавязак перад Бацькаўшчынай. Расійскі дэмакрат Мікалай Агароў аднойчы трапна назваў кадэтаў пакутнікамі, якіх вузкае, нярэдка тупое і бесчалавечнае выхаванне «домучило до разумения свободы».

3 тых, для каго свабода была не абстрактным паняццем, — выхаванец корпуса ўкраінскі шляхціч з Палтаўшчыны Андрэй Патабня. Прапаршчыкам ён трапіў служыць на польскія землі і стаў адным з кіраўнікоў падпольнага «Камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы». Быў знаёмы з Герцэнам, з Яраславам Дамброўскім і Зыгмундам Серакоўскім. Калі край паўстаў, былы полацкі кадэт не бачыў іншага выйсця, апроч пераходу на бок інсургентаў. Жыццё Андрэя Патабні абарвалася на дваццаць пятым годзе ў баі з карнікамі пад Кракавам, каля мястэчка Пяскова Скала, дзе захавалася яго магіла з мемарыяльнай плітой.

Афіцыйны спіс кадэтаў-«палачанаў», забітых ці памерлых ад ранаў, сведчыць, што не ўсе яны гінулі так годна, як Патабня. (Яго ў пераліку, вядома, няма.) Прапаршчыка Эдуарда Дамброўскага сустрэла ў 1845 годзе куля вальналюбнага каўказскага горца. Капітан Мікалай Абухаў сканаў пасля бою з «польскими мятежниками». Паручнік Фёдар Сандзецкі быў пасечаны шаблямі ў захопніцкім паходзе расійскага войска ў Туркестан. Забіты «при подавлении бунта» ў 1906 годзе паручнік Уладзімір Нішчынскі. Прозвішчы кажуць: большасць гэтых афіцэраў — не з расійскіх дваранскіх фамілій, а са шляхты далучаных на захадзе земляў. Значыцца, гінулі за чужую палітыку, чужыя інтарэсы. Нехта заліваў сумленне гарэлкаю, як капітан Пора-Леановіч з навелы Караткевіча «Паром на бурнай рацэ». А нехта аддана служыў «Отечеству», што душыла яго паднявольны народ. Кожны рабіў свой выбар.

У Полацкім кадэцкім прайшлі юначыя гады яшчэ адной выбітнай асобы, палачаніна з нараджэння Дзмітрыя Кайгародава. Развітаўшыся пасля корпуса з вайсковым жыццём, ён заслужыў у сучаснікаў імя бацькі расійскай феналогіі, летапісца прыроды. Колішні кадэт унікліва вывучае лясную гаспадарку ў Нямеччыне, Швецыі і Швейцарыі, у трыццаць шэсць гадоў робіцца прафесарам. Дзесяць выданняў вытрымлівае яго адрасаваная педагогам і дзецям кніга «Беседы о русском лесе».

Вежы Сафійскага і Мікалаеўскага сабораў корпусныя калідоры і класы снілі сакратар Расійскай акадэміі навук, аўтар кніг пра вайну 1812 года і Крымскую кампанію Мікалай Дубровін, расійскія гісторыкі Васіль і Міхаіл Сямеўскія, полацкія дваране браты Леў, Канстанцін, Віктар, Міхаіл і Ніл Кірпічовы — вядомыя ваенныя навукоўцы, генералы, прафесары вайсковых акадэмій. Полацкім кадэтам быў літаратар Уладзімір Тунашэнскі, чыя п’еса «Губернская Клеопатра» ў канцы XIX стагоддзя часта ставілася на сталічных і правінцыйных сцэнах. У Полацку вучыўся аўтар рамана «Порт-Артур» Аляксандр Сцяпанаў.

Выхаванцам корпуса быў і сын шляхціча Менскай губерні Ян Тарасевіч. Яго вайсковыя студыі завяршыліся паступленнем… на фартэпіянны факультэт Пецярбургскай кансерваторыі. Пасля яе паспяховага заканчэння Ян робіцца студэнтам кампазітарскага аддзялення.

Талент бліскучага піяніста і кампазітара падаруе яму сяброўства з Сяргеем Рахманінавым і Янам Сібеліусам. У кансерваторскія гады Тарасевіч пазнаёміцца з адным з лідэраў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, фактычным кіраўніком выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца» Вацлавам Іваноўскім і зробіцца гарачым прыхільнікам ідэі нацыянальнага адраджэння. Ён напіша першыя музычныя творы на вершы Максіма Багдановіча, назаўсёды захавае захапленне беларускай народнай песняй. Апошняя частка доўгага жыцця Яна Тарасевіча пройдзе ў Беластоку, дзе ён будзе мець заслужаную славу выдатнага педагога, дасць першыя ўрокі майстэрства дырыжору, піяністу і кампазітару Ежы (Юрыю) Максімюку, якім ганарыцца сучасная музычная Польшча.

Гаворка пра выпускнікоў корпуса шмат страціць, калі не ўзгадаць светлага імя Іосіфа Стаброўскага — археолага і гісторыка, заснавальніка Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея, унука паўстанца 1863-га, прыкутага да тачкі на царскай катарзе.

Пакінуўшы горад кадэцкага юнацтва, Іосіф скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут, у чыне палкоўніка завяршыў Першую сусветную вайну, крыху паслужыў у Чырвонай Армйіі і вярнуўся ў родны Слонім.

Стаброўскі быў сынам афіцэра, да апошніх дзён не здымаў шыняля, ды навуковыя інтарэсы перамаглі ў ім прафесійнага вайскоўца. У Слоніме вы пачуеце пра яго сапраўдныя легенды, у якіх, аднак, няма нічога прыдуманага.

Гонарам Стаброўскага была яго калекцыя, што легла ў аснову гарадскога музея. Сабраныя гэтым апантаным чалавекам рарытэты ўпрыгожылі б любую гістарычную экспазіцыю: галава паганскага ідала, першае выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, аўтографы Карамзіна, Дзяржавіна і Льва Талстога, лісты Пушкіна да Наталлі Ганчаровай… Паўстагоддзя ён шукаў і ўсё ж знайшоў і даставіў у музей метэарыт, што калісьці ўпаў у яго на вачах паблізу горада.

Напэўна, ад бацькі, удзельніка севастопальскай абароны ў Крымскай вайне, ён успадчыў неверагодную смеласць. Калі ў Слоніме з’явіліся нацысты, Стаброўскі запакоўваў і хаваў свае экспанаты. Нямецкі афіцэр зайшоў у музей акурат тады, як сівы сямідзесяцігадовы дырэктар здымаў са сцяны карціну Верашчагіна. «Для гэтай карціны знойдзецца месца ў Дрэздэнскай галерэі», — сказаў няпрошаны візітант. Полацкі кадэт закруціў «мастацтвазнаўцу» дулю і толькі дзівам пазбегнуў смерці.

Свой зямны шлях ён завяршыў у 1968-м, на дзевяноста дзевятым годзе жыцця.

За чатыры гады да гэтага Полацкі гарвыканкам узнагародзіў ганаровымі граматамі ўдзельнікаў «хорошо выполненных работ по обрушению здания бывшего кадетского корпуса».

У кожнай эпохі — уласныя героі, але мінае час, і Гісторыя робіць свой выбар.

СТАРОНКІ ПРАВІНЦЫЙНАГА РАМАНА

Жыццё горада, як і жыццё чалавека, можна ўявіць раманам — з сюжэтам, галоўнымі і другараднымі героямі, з гераічнымі, будзённымі і трагікамічнымі старонкамі. У XIX стагоддзі, пасля закрыцця Акадэміі і піярскага ліцэя, полацкі раман стаў правінцыйным. Нямала яго старонак мы ўжо перагарнулі ў папярэднім раздзеле, але багата і засталося.

Пачнём з гераічнай.

Існуе думка пра адвечную санлівую пакорлівасць нашага народа. Аднак не хто-небудзь іншы, а якраз беларусы на працягу няпоўных ста гадоў пасля захопу Літвы-Беларусі Расіяй тройчы падымаліся, каб вырвацца са смяротных абдымкаў імперыі. Пра паўстанні Касцюшкі і Каліноўскага мы казалі. Крываваю разораю пралёг праз нашу гісторыю і 1831 год.

У лютым у Оршы ў рукі таемнага агента, які праглядаў пошту, трапіў ліст надзвычайнай важнасці. Полацкі шляхціч-масон Пётра Рамановіч пісаў сваяку пра падрыхтоўку паўстання ў Беларусі і, у прыватнасці, пра існаванне папскай булы, што нібыта вызваляла католікаў ад прысягі цару. Рамановіча арыштавалі, але на допытах ён трымаўся мужна і імёнаў «своих сообщников в Белоруссии или в Санкт-Петербурге не открыл».

Поделиться:
Популярные книги

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6