Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямніцы полацкай гісторыі

Орлов Владимир Алексеевич

Шрифт:

Братчыкаў жанілі і хавалі з агульнае касы паводле асабістых заслуг. Кожны здольны да музыкі мусіў запісацца ў хор ці ў аркестр. Па святах на гарадскіх вуліцах з’яўляліся брацкія працэсіі з крыжамі, абразамі і харугвамі. Улетку брацтва наладжвала «пілігрымку» — паломніцтва ў святыя мясціны. Гаворка ішла не пра Ерусалім, а пра суседні манастыр ці пра нейкае месца вёрст за дваццаць ад горада, дзе калісьці з’явілася Багародзіда або прычынілася яшчэ якое дзіва. Братчыкі закуплялі колькі ялавак, дзесятак бараноў, варылі піва і мёд, грузілі на вазы харч і кухарскае прычындалле і па чатыры ў рад, пад музыку і спевы свайго хору выходзілі з гарадской брамы. Адолеўшы палову шляху, паломнікі раскладалі вогнішча і рабілі першую папаску.

Наогул пачосткі займалі ў жыцці брацтваў вельмі істотнае месца. На банкетах гаспадарылі выбраныя на год стольнік, падчашы

і маршалак. Першы адказваў за стравы, другі — за пітво, трэці рассаджваў братчыкаў і кіраваў усёй застоліцай. Абавязковым дадаткам да брацкага статута былі зацверджаныя агульным сходам і ўхваленыя духоўнай уладай правілы этыкету. Гэтая «Навука прыстойнасці брацкай», у прыватнасці, вымагала:

«1. Седзячы за сталом, не класці локцяў на стол, не адварочвацца задам да суседа.

2. Не сморкацца на памост са ўзгляду на святое месца і не калупаць носу.

3. Не кідаць пад стол абгрызеных костак.

4. Не гаварыць голасна і не перабіваць субяседніка, пакуль ён не кончыць гаварыць.

5. Садзячыся да столу на сваё мейсца, пакланіцца галавой старшызне, а пасля суседзям направа, лева і насупраціў

6. Не гаварыць з напоўненай ядой губай.

7. Прыходзіць на банкет, маючы за халявай лыжку і нож.

8. Не прыносіць з сабой на брацкі банкет ніякага свайго пітва».

Вялікае Княства Літоўскае было часткаю Еўропы, і Полацк меў шмат агульнага з яе тагачаснымі гарадамі. Жылі тут, напрыклад, свае звездары-астролагі, што складалі знаным палачанам гараскопы, а ў вольную часіну штудыявалі трактаты па сваім мастацтве: «Шестикрыл», «О седми звездах великих яже ся наричаются планеты», або «12 звезд, што владеют ко 12 частям человеческим». Будучыню прадказвалі і па авечай лапатцы. Настаўленнем у гэтым старажытным спосабе варажбы служыў гэтак званы «Лапатачнік», які цалкам называўся «Книга от Петра египтянина, иже научаются ведати неисходимого плеча овец».

Шырока вядомы сучасны астролаг Павел Глоба, чыімі паслугамі нярэдка карыстаюцца нават буйныя дзяржаўныя дзеячы, у 1996 годзе выступіў з цыклам публікацый, якія з гледзішча полацкай гісторыі можна назваць сенсацыйнымі. Іх героем стаўся забыты калега Глобы Васіль Нямчын, што прыйшоў на свет на пачатку XV стагоддзя ў Полацку, а недзе паміж 1450 - 1470 гадамі напісаў кнігу прароцтваў, якую яго сённяшні брат па прафесіі ставіць вышэй за славутыя прадказанні Настрадамуса.

Павел Глоба паведамляе, што вывучаў зробленыя ў XVIII стагоддзі спісы Нямчынавай кнігі, і неаднаразова цытуе яе фрагменты, сцвярджаючы, што сярэднявечны полацкі астролаг прадбачыў будучыню ўсходнеславянскага свету ажно да канца III тысячагоддзя. Прароцтвы Васіля Нямчына (калі гэта, вядома, не таленавітая містыфікацыя) сапраўды ўражваюць. Ён, напрыклад, прадказаў, што праз пяцьсот гадоў пасля яго нараджэння «ўзнікне сатанінскае валадарства, храмы будуць разбураныя, святыя кнігі знішчаныя, святароў будуць жыўцом закапваць у зямлю, для царскай жа дынастыі ўзнікне смяротная небяспека». Прадбачыў Нямчын і паход Напалеона, і з’яўленне ў Расіі цара «двухметровага росту і з тварам, быццам у ката», у якім нескладана пазнаць Пятра I. Але ўсё гэта падзеі былыя. А вось што праз безліч гадоў убачыў Васіль Нямчын на роднай яму беларускай зямлі ў XXI стагоддзі. Тут нібыта ўзвысяцца і будуць мець асаблівую значнасць для лёсу краіны тры гарады: Полацк, Віцебск і Магілёў. Прычым калі апошняму прызначаная роля найбуйнейшага прамысловага цэнтра, дык Полацк і Віцебск павінны стаць культурнымі і духоўнымі цэнтрамі, а магчыма, і сталічнымі гарадамі. Не ведаю, як для вас, а для мяне гэтае прадказанне ў святле сусветнай тэндэнцыі пераносу сталіц зусім не выглядае неверагодным.

Будзем спадзявацца, што некалі мы здолеем пазнаёміцца з кнігаю Васіля Нямчына не з чужых словаў. А пакуль зазначым, што яго сучасны тлумач Глоба вядзе гаворку пра цэлую дынастыю полацкіх астролагаў Нямчынаў. Адзін з іх, Мікалай (пляменнік ці ўнук Васіля), як быццам быў асабістым лекарам і «планетнікам» у вялікага князя маскоўскага Васіля III. Ёсць згадкі і пра іншых звездароў з гэтага таямнічага полацкага роду — пра Івана і Міхаіла Нямчынаў.

Уначы, за замкнёнымі дзвярыма, адукаваныя палачане разгортвалі пераклад крамольнай кнігі «Арыстоцелева Брама». 3 яе даведваліся «о премудростех особных и тайниц хованых и о каменех дорогих», «о премудрости порсунной, о белости, о власех, о бровех, о ноздрех, о челе, о устех, о лице, о ушию, о гласе, о шии, о чреве и

о персех, о плечех и хребте».

Папулярнасцю карысталіся беларускія пераклады «Гісторыі пра Атылу», «Аповесці пра Трышчана і Іжоту» і «Аповесці пра Баву», якія ўводзілі палачанаў у рыцарскі свет тагачаснай Заходняй Еўропы. Найбольш пашыраным з твораў гэтага жанру быў прыгодніцкі раман «Александрыя», дзе апавядалася аб паходзе Аляксандра Македонскага на загадкавы Усход. Можна ўявіць, як, выгодна ўладкаваўшыся каля цёплай кафлянай грубкі з выявамі букетаў альбо з «Пагоняй» ці шляхецкімі гербамі (археолагі сведчаць, што якраз гэтыя матывы былі характэрныя для полацкай кафлі), ваш далёкі продак пад завыванне завірухі ўважліва сачыў за фантастычнымі прыгодамі легендарнага заваёўніка.

Дачытаўшы «Александрыю», полацкі кніжнік меў магчымасць узяцца за «Аповесць пра Трою». Два названыя творы былі на пачатку XVI стагоддзя ў Беларусі настолькі папулярныя, што Францішак Скарына ўспомніць іх у сваёй прадмове да Бібліі: «Аще ли же кохание имаши ведати о военных а о богатырских делех, чти книги Судей, или книги Махавеев; более и справедливее в них знаидеш, нежели во Александрии или во Троі».

Былі ў горадзе і алхімікі, якіх на нашых землях называлі чарнадзеямі. Як і іх калегі з Лондана ці Парыжа, нехта з продкаў зачыняўся з горанам і перагонным кубам і, свецячы запаленымі ад бяссоння вачыма, намагаўся стварыць у колбе штучнага чалавека — гамункулуса, або апантана шукаў філасофскі камень — тое дзівоснае рэчыва, што ператварае простыя металы ў золата і дорыць вечную маладосць.

Знаходзіліся сярод палачанаў і чарнадзеі з клопатамі, больш блізкімі да рэальнасці. У студзені 1493 года магістр Лівонскага ордэна Ёган фон Ларынгхофен пісаў са сваёй сталіцы Вендэна (цяперашні Цэсіс у Латвіі) бургамістрам і ратманам Рэвеля (Таліна): «Па-сяброўску вам паведамляем, што нейкія людзі прыехалі ў Рыгу з Полацка, маючы з сабой фальшывыя манеты, выбітыя на ўзор нашых вендэнскіх шылінгаў. I аднаго з тых людзей схапілі ў Рызе, і сказаў ён, што такіх манет выбілі ў Полацку 1/2 ласта (960 кг). Некалькі гэтых падманных манет пасылаем вам, каб вы іх агледзелі і маглі засцерагчыся». Лівонскі шылінг важыў 1,15 грама. Нескладаны падлік паказвае, што полацкія здольнікі выпусцілі тым разам блізу 850 тысяч фальшывых манет.

Разам з магдэбургскім правам Полацк атрымаў першы герб: трохмачтавы карабель з разгорнутымі ветразямі ў блакітным полі на срэбнай вадзе. Падкрэслім, што менавіта гэты, «карабельны», герб — самы старажытны.

Расказаўшы пра горад, згадаю і найстаражытнейшыя полацкія вёскі. Мы ўжо ведаем пра вядомае з IX стагоддзя Сяльцо, дзе Еўфрасіння заснавала свой манастыр, і пра рэзідэнцыю полацкіх князёў — Бельчыцы, упершыню ўспомненыя летапісцамі пад 1158 годам. 3 X стагоддзя існавала Струнне (Струнь). 3 XV стагоддзя сустракаюцца згадкі пра Бабынічы (яны належалі баярыну Корсаку, а потым яго нашчадкам), Ветрына (Ветраная) і вёску Вуглы (цяперашняга Бабыніцкага сельсавета), дзе гаспадарыў пан Русецкі. XVI стагоддзе робідь гэты пералік шматкроць даўжэйшым: Арэхаўна (у 1552 годзе, калі ім валодаў Баркулаб Іванавіч Корсак, там было 50 двароў), Бяздзедавічы (Астроўшчынскі сельсавет) і яшчэ адны Бяздзедавічы пад Ветрынам, Варонічы (Варонеч), Вусце (Астроўшчынскі с/с), Вялікае Сітна, Гарадзішча (Заазерскі с/с; да пачатку нашага стагоддзя там быў маёнтак паноў Вярыгаў-Дарэўскіх), Гомель (Гомля), Двор Саланевічы (Бабынідкі с/с), Загацце (таго ж сельсавета), Замошша, Заскаркі, Захарнічы (Захарынічы), Кушлікі (Адамовіцкі с/с), Малое Сітна, Палюдавічы, Ропна, Сівошын Перавоз (Сівошына), Туроўля, Юравічы, Якаўцы… 3 XVI стагоддзя вядомыя вёскі Семянец і Блізніца (Варонецкі с/с; сто гадоў таму гэта быў комплекс з некалькіх паселішчаў, якімі валодалі паны Мяніцкія, чые нашчадкі цяпер жывуць у Полацку). У XVIII стагоддзі ўжо існавала вёска Банонь, якая і не падазравала, што ў 1930-я там будзе выходзідь газета «За сацыялістычную свінагадоўлю». Равесніцамі Баноні былі Баравуха I (Баравух), Венцавое (Астроўшчынскі с/с), Глінішча (Экіманскі с/с), Жарцы і Казімірава [10] .

10

Звесткі пра гэтыя вёскі ўзятыя пераважна са складзенага палачанінам, выкладчыкам Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта Ігарам Шарухам «Геаграфічна-статыстычнага слоўніка Полаччыны», які яшчэ чакае свайго выдаўца.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Ширер Уильям Лоуренс
Научно-образовательная:
история
5.50
рейтинг книги
Взлет и падение третьего рейха (Том 1)

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2