Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]
Шрифт:

Пачатак вайны быў нечаканым для палякаў. Відавочна, Ягайла спадзяваўся зацягнуць перагаворы на большы час. 4 верасня вялікапольскае паспалітае рушэнне было разбіта пад Велуням у Новай Марцы. У канцы жніўня войска Вітаўта злучылася са жамойтамі - першы адкрыты крок вялікага князя да вызвалення гэтага краю. Паў ордэнскі замак Фрэдэбург, крыжацкі войт пакінуў Дубісу, спаліўшы замак. Быў захоплены горад Мемель (Клайпеда), замак жа застаўся ў руках крыжакоў. Каб спыніць далейшы рух Вітаўта, вялікі маршал з комтурамі Балгі і Брандэнбурга сабраў новае войска. Выйсці насустрач Вітаўту яно не змагло з-за дрэннага надвор'я і хваробаў, маршал толькі засланіў дарогу ўглыб краіны.

Да Волбажа, а затым пад Ленчыцу збіралася польскае паспалітае рушэнне. Маецца звестка праз ліст вялікага маршала да хохмайстра ад 15 верасня, што Вітаўт з невялікім атрадам прыязджаў у гэты час да Ягайлы. Ад Коўна да Ленчыцы ці

да Волбажа каля 600 кіламетраў, значыць, вялікі князь быў у дарозе 8-10 дзён, калі ехаў на падменных конях. Відавочна, тады Вітаўт з Ягайлам абмеркавалі становішча і план далейшых дзеянняў.

Толькі 23 верасня польскія войскі рушылі ў паход, а 28-га абклалі Быдгашч. На восьмы дзень аблогі яны штурмам здабылі замак. Яшчэ ў час аблогі ў лагеры Ягайлы знаходзілася пасольства чэшскага караля, якое дамагалася спынення вайны і вырашэння спрэчкі праз пасрэдніцкі суд караля Вацлава. 5 кастрычніка ўжо сам хохмайстар прапанаваў заключыць перамір'е на наступных умовах: Ягайла спыняе аблогу і згаджаецца на пасрэдніцтва караля Вацлава. Ягайла адказаў, што ахвотна прыме прапанову, калі ордэн выведзе войскі з Добжынскай зямлі і да прысуду аддасць упраўленне ёю прадстаўнікам чэшскага караля. 6 кастрычніка палякі авалодалі Быдгашчам. Гэта, несумненна, паўплывала на ход справаў. Праз два дні, 8 кастрычніка, паміж Польшчай і ордэнам было заключана перамір'е да заходу сонца 24 чэрвеня 1410 г. Па яго ўмовах абодва бакі заставаліся пры ўладаннях, якія мелі на момант падпісання перамір'я. Рашэнне спрэчак перадалі Вацлаву Чэшскаму, ён павінны быў аб'явіць свой прысуд не пазней першага тыдня посту, гэта значыць 9 лютага 1410 г. Польскі бок абавязаўся ніякім чынам не дапамагаць жамойтам і тым, хто іх падтрымлівае. Калі які-небудзь з бакоў парушыць хоць адну з умоваў, то чэшскі кароль мае права дапамагаць другому боку ўсімі сродкамі, пакуль зноў не прыйдзе мір. З умоваў перамір'я вынікала, што Польшча развязвае ордэну рукі для новага захопу Жамойці і вайны з Літвой, паколькі перамір'е не тычылася Вялікага Княства Літоўскага.

Заключэннем перамір'я скончыўся першы этап Вялікай вайны 1409-1411 гг. Ён характарызаваўся ваенным і дыпламатычным поспехам крыжакоў у Польшчы. Добжынская зямля заставалася ў руках ордэна. З пасрэднікам - каралём Вацлавам - можна было дамовіцца з дапамогай звонкай манеты. Перамір'е з Ягайлам давала магчымасць спакойна заняцца Жамойцю і Літвой.

Ніхто не верыў у мірнае вырашэнне спрэчак: ні бакі, якія ваявалі, ні сам пасрэднік. Ды і перамір'е, заключанае толькі паміж Польшчай і ордэнам, цалкам не выключала працяг ваенных дзеянняў на Жамойці і Літве. Аднак Тэўтонскі ордэн не скарыстаўся зручным момантам і нам не зусім зразумела чаму. Існуюць розныя меркаванні на гэтую тэму. Адныя даследчыкі лічаць, што ордэн не хацеў ваяваць да аб'яўлення прысуду чэшскага караля з дыпламатычных разлікаў. Выказвалася думка, што калі разышліся наёмныя войскі, то крыжакі не мелі арміі для непасрэдных ваенных дзеянняў, асноўная частка іх уласных войскаў была раскідана па замках. Таму, маўляў, крыжакі не маглі нават даць адпор нападу ліцвінаў, калі тыя ўжо пасля заключэння перамір'я пустошылі вобласці ў ваколіцах Дзялдава і Ніборка.

Не пачынаючы ваенных дзеянняў супраць Літвы, ордэн арганізаваў чарговую спробу развязаць у Літве міжусобную вайну. Ужо калі пачаліся перагаворы аб перамір'і з Польшчай, хохмайстар падпісаў дагавор са Свідрыгайлам, у якім абяцаў таму дапамагчы атрымаць вялікакняскі трон і не заключаць ні з кім міру, пакуль гэтая мэта не будзе дасягнутая. Свідрыгайла збіраўся тайна перабрацца на тэрыторыю ордэна і адтуль пачаць вайну супраць Вітаўта. Аднак пасланы ордэнскімі ўладамі глейт бяспекі быў перахоплены, змова, такім чынам, раскрытая, а Свідрыгайла зняволены. Яго лёс вырашаўся на асабістай сустрэчы Вітаўта з Ягайлам.

Прыбліжаўся час аб'явы прысуду Вацлава Чэшскага. Да Прагі пачалі з'язджацца літоўскія, польскія, мазавецкія, крыжацкія паслы. Кароль Вацлаў не вытрымаў тэрміну, яго рашэнне было агалошана не 9, а 15 лютага. Крыжацкія паслы - вялікі шпітальнік Вернер фон Тэццінген і торунскі комтур граф Альбрэхт Шварцбург - прывезлі Вацлаву 60 тыс. фларэнаў «як кампенсацыю за сяброўскае пасрэдніцтва». Па прысуду абвешчана: кожны з бакоў застаецца пры тых землях, якія меў перад вайной і на якім мае правы паводле дакументаў папы, імператара, каралёў і князёў. Добжынская зямля вяртаецца да Польшчы, а Жамойць - ордэну, але Ягайла атрымае Добжынскую зямлю не раней, чым крыжакі ўвойдуць ва ўладанне Жамойцю. Да гэтага часу ёю будуць кіраваць прадстаўнікі чэшскага караля. Калі ўмова аб Жамойці будзе выканана, то Добжынская зямля вернецца Польшчы, а калі не - то ордэну. Усе даўнія дагаворы Польшчы і ордэна захоўваюць сілу. Ні аднаму з бакоў нельга карыстацца

дапамогай няверных або дапамагаць ім. Паслы Вялікага Княства Літоўскага былі выключаны з перагавораў, лісты Вітаўта адвергнутыя і знішчаныя перад усімі ўдзельнікамі.

Несумненна, прысуд быў на карысць ордэна. Па-першае, той заўсёды мог прад'явіць дакументы на ўладанне Памор'ем, а Польшча не хацела прымірыцца са стратай гэтай вобласці; гэтаксама ў крыжакоў здаўна меліся праўдзівыя (ці фальшывыя) дакументы на ўладанне Літвой. Па-другое, звязаўшы перадачу Польшчы Добжынскай зямлі з авалоданнем ордэнам Жамойцю, Вацлаў закладаў падставы для разладу паміж Вітаўтам і Ягайлам. Польская дэлегацыя не прыняла гэты прысуд. Яшчэ пад час агалошвання рашэння прадстаўнікі Польшчы і Мазовіі пакінулі памяшканне ў знак пратэсту таму, што дакумент чытаўся па-нямецку.

У пачатку чэрвеня 1410 г. крыжакі ўзялі ад Вацлава пацвярджэнне прысуду і сведчанне, што яны трымаліся ўмоваў выраку ў адрозненне ад Польшчы, таму ордэн таксама вольны ад яго далейшага выканання. Працяг вайны стаў непазбежнай рэальнасцю. Кожны бок узмоцнена вёў ваенную і дыпламатычную падрыхтоўку. Супернічалі за саюз з вугорскім каралём. Хоць у Жыгімонта быў мірны дагавор з Польшчай да 1413 г., ён пачаў схіляцца да саюзу з крыжакамі. За гэта ён атрымаў вялікую суму грошай і «вадзіў за нос» Ягайлу з Вітаўтам, прыняўшы яшчэ ад апошняга багатыя падарункі, у тым ліку 12 коней, падкаваных залатымі падковамі. Вітаўт уручыў гэтыя дары на сустрэчы з Жыгімонтам у Кежмарку. Ад вугорскага караля хацелі толькі, каб ён трымаўся міру да 1413 г. Жыгімонт дары прыняў, а потым даў зразумець, што ў выпадку далейшай вайны Ягайлы з ордэнам міру з Польшчай ён не датрымае. У давяральнай размове Жыгімонт прапанаваў Вітаўту каралеўскую карону і саюз супраць Польшчы. Вялікі князь прапанову не прыняў. Калі Вітаўт пасля размовы вярнуўся на двор, дзе размяшчалася дэлегацыя, раптам у гэтай частцы горада ўспыхнуў пажар. Сярод тлуму і панікі мела месца спроба замаху на вялікага князя. Вітаўт пакінуў горад. Жыгімонт дагнаў яго ў мілі ад Кежмарка, развітаўся, але ў перагаворы не ўступаў. Пасля Кежмарка Вітаўт меў нараду з Ягайлам аб правядзенні далейшай вайны з крыжакамі. Затым вялікі князь спешна падаўся да Літвы і ўжо на чацвёрты дзень быў у Берасці, адкуль даў загад усім землям рыхтавацца да вайны з ордэнам. Тут ён правёў нараду з літоўскімі і мазавецкімі князямі, затым паехаў да Слоніма. У гэты час вялікі маршал з войскам правёў хуткі і дзёрзкі паход у бок Берасця. 16 сакавіка 1410 г. ён нечакана напаў на Ваўкавыск, спаліў яго і пабіў шмат людзей, сабраўшыхся на набажэнства. Вітаўт у гэты час знаходзіўся ў суседнім Слоніме і, магчыма, рэйд маршала меў на мэце захоп вялікага князя.

У траўні ордэн прапанаваў Вітаўту перамір'е і яно было прынята да 24 чэрвеня, як і з Польшчай. Зноў вялася актыўная дыпламатычная барацьба па эўрапейскіх дварах. Праз паслоў, лісты, падарункі апрацоўваліся амаль усе эўрапейскія духоўныя і свецкія ўладары. Ворага лаялі, выкрывалі яго намеры. Поспех, аднак, мелі тыя выкрыванні, якія падтрымліваліся звонкай манетай. Багаты ордэн тут меў перавагу, што відаць на прыкладзе з чэшскім каралём Вацлавам і вугорскім Жыгімонтам. Вялася актыўная праца па вярбоўцы наёмных войскаў, прычым абодва бакі праводзілі яе практычна ў адных і тых жа месцах: Чэхіі, Аўстрыіі, Мейсэне, Сілезіі, Швейцарыі. У прыватнасці, швейцарцы ваявалі на абодвух баках. Былі выпадкі, калі вярбоўшчыкі ордэна і саюзнікаў перахоплівалі адныя ў другіх наёмныя аддзелы. Вітаўт спецыяльна для вярбоўкі наймітаў-прафесіяналаў прыслаў Ягайлу значную суму грошай.

У ордэна мелася рэальная магчымасць з дапамогай сваёй лівонскай філіі не дапусціць актыўнага дзеяння Вітаўта на прускім тэатры вайны. Вельмі лагічны план - лівонскія войскі скоўваюць Вітаўта з паўночнага ўсходу, а ў гэты час пруская армія распраўляецца з Ягайлам. У траўні хохмайстар пажадаў, каб лівонскі ландмайстар у выпадку няўдачы чэрвеньскіх перамоваў аб'явіў вайну Вітаўту. Ландмайстар Конрад фон Фецінгоф адказаў, што па ўмовах мірнай дамовы з Вітаўтам вайна можа пачацца толькі праз тры месяцы ад моманту атрымання яе аб'явы. Значыць, калі Фецінгоф аб'явіў Літве вайну ў канцы траўня - пачатку чэрвеня, то ваенныя дзеянні маглі пачацца толькі ў канцы жніўня ці пачатку верасня.

Яўна, мясцовыя інтарэсы лівонцаў узялі верх над агульнай справай ордэна. У канцы 1409 г. Вітаўт наладзіў добрыя адносіны з Ноўгарадам ды Псковам і Фецінгоф асцерагаўся літоўска-пскоўска-ноўгарадскага саюзу. Таму ён нават не выслаў дастатковых падмацаванняў у Прусію (на Грунвальдскім полі была толькі адна харугва лівонцаў), што, канешне, было адной з прычын паразы ордэна. Трохмесячны тэрмін паміж аб'явай вайны і яе пачаткам даў магчымасць Вітаўту прыняць удзел у Грунвальдскай выправе. Лівонскія войскі з'явіліся ў Прусіі толькі ў канцы жніўня.

Поделиться:
Популярные книги

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Не лечи мне мозги, МАГ!

Ордина Ирина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Не лечи мне мозги, МАГ!

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Предложение джентльмена

Куин Джулия
3. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.90
рейтинг книги
Предложение джентльмена

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Клан, которого нет. Незримый союзник

Муравьёв Константин Николаевич
6. Пожиратель
Фантастика:
фэнтези
6.33
рейтинг книги
Клан, которого нет. Незримый союзник

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна