Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]
Шрифт:

Вясной 1410 г. Жыгімонт Вугорскі прапанаваў сваё пасрэдніцтва для мірнага вырашэння канфліктаў. Дамовіліся правесці перамовы ў Торуні 17 чэрвеня. Між тым падрыхтоўка да вайны ішла поўным ходам.

Паспрабуем параўнаць гаспадарчы патэнцыял і ўзброеныя сілы краін, якія рыхтаваліся да рашаючага сутыкнення. Эканамічны ўзровень ордэнскай дзяржавы быў вышэйшы, чым у Літве і Польшчы. Гаспадарка ордэна была ўзорнай у Эўропе. Скарбніца ў сталіцы заўжды змяшчала значныя сумы грошай у паўнацэннай манеце. Акрамя таго, некаторыя ордэнскія саноўнікі трымалі яшчэ свае скарбніцы. Вялізнымі грашыма варочалі галоўныя ордэнскія эканомы - мальборскі і кёнігсбергскі. Ордэн змог вельмі шчодра аплаціць саюзы з чэшскім і вугорскім каралямі і выдзеліць вялікія грошы на наёмныя войскі.

У польскім і літоўскім скарбах

не было такіх запасаў свабодных грошай, але меліся іншыя істотныя перавагі. Гэта ў першую чаргу перавага ў колькасці насельніцтва і памерах тэрыторыі, асабліва ў Вялікага Княства Літоўскага. Маленькую Прусію даволі лёгка аказалася акупаваць, аднак немагчыма ўявіць, каб ордэнскія войскі здолелі заняць абшары Вялікага Княства. Каставасць ордэна, фіскальная палітыка, яго адасобленасць ад насельніцтва сваёй дзяржавы, у тым ліку і прускай шляхты, выклікалі апазіцыю з боку падданых. Гэта праявілася ў ходзе Вялікай вайны, калі пасля Грунвальда ўладу саюзнікаў вельмі хутка прызналі ледзь не ўсе гарады і землі Прусіі.

З іншага боку, Тэўтонскі ордэн меў грунтоўную падтрымку ў Заходняй Эўропе, асабліва ў нямецкіх землях. Апошняе зразумела, бо ордэн складаўся з малодшых сыноў нямецкай шляхты. У многіх краінах захаду існавалі філіі ордэна са сваімі землямі і замкамі. Яны складалі значную гаспадарчую сілу і пры патрэбе праводзілі актыўныя прапагандысцкія кампаніі.

У розных крыніцах і даследаваннях маюцца сур'ёзныя адрозненні ў ацэнцы колькасці войскаў, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве. Называліся лічбы не тое што ў сотні тысяч, а нават у мільёны людзей. Прускія храністы пісалі толькі аб забітых у бітве 60 тыс. ліцвінаў з палякамі і 40 тыс. ордэнскіх жаўнераў. Некаторыя даследчыкі ХІХ ст. называюць наступную колькасць войскаў: 163 тыс.
– саюзнікі, 83 тыс.
– ордэнская армія, ці адпаведна 90 і 83 тыс., і гэтак далей. Больш сур'ёзныя і дэталёвыя падлікі складваюцца ў значна меншыя лічбы. Вядомыя гісторыкам пісьмовыя крыніцы не ўтрымліваюць звестак аб дакладнай колькасці войскаў, але даюць падставы для высвятлення блізкіх да рэальнасці лічбаў.

Мы пройдзем гэты працэс услед за даследчыкамі - нямецкім М.Оэлерам і польскім С.Кучыньскім, якія, на наш погляд, найбольш грунтоўна займаліся падлікам. Асноўнай мабілізацыйнай і баявой адзінкай у тыя часы было «кап'ё». Яно складалася з цяжкаўзброенага рыцара (меў двух коней) з дзідай, мячом і шчытом, аднаго ці двух лёгкаўзброеных збраяносцаў, стралка з лукам або, часцей, з арбалетам. Двое слуг знаходзіліся ў табары. Збраяносец, як і рыцар, належаў да шляхецкага стану, стралок мог быць мешчанінам або селянінам. Тры вершнікі - найменшая лічба кап'я. Заможныя рыцары ў сваім кап'і мелі большую колькасць збраяносцаў і стралкоў. З коп'яў складаліся харугвы (палкі). Прычым у харугвах магла быць розная колькасць коп'яў - дзесьці ад 20 да 150.

Асновай кап'я, яго галоўнай ударнай сілай быў рыцар у сталёвых даспехах і з цяжкім узбраеннем. Побач з ім змагаўся збраяносец у больш лёгкіх даспехах і стралок, таксама ў панцыры або паўпанцыры. Частка конніцы Вялікага Княства складалася з лёгкаўзброеных вершнікаў і была незаменнай у разведцы, пагоні за адступаючым ворагам.

Татарская конніца з арміі Вітаўта падзялялася, верагодна, на дзве групы: цяжкую і лёгкую. Цяжкая кавалерыя мела панцыры з гартаванай на агні буйвалавай скуры, жалезныя ці з такой жа скуры шлемы з нашыйнікам, які засцерагаў шыю з бакоў і ззаду. Была ўзброена шаблямі, пікамі, арканамі, чаканамі. Лёгкаўзброеныя татарскія коннікі не насілі панцыраў, мелі шаблі, арканы, коп'і і па два лукі. Пяхоту ў тагачасных войсках складалі выключна сяляне і мяшчане. Яны галоўным чынам знаходзіліся пры абозе, у абознай ахове (прыходзілася прыблізна па аднаму капейшчыку на аднаго вазніцу). Акрамя дзідаў на ўзбраенні пяхоты меліся лукі, арбалеты, сякеры, шчыты. Крыжацкая пяхота была лепш узброенай за польскую і літоўскую. Мелі паўпанцыры, жалезныя шлемы з нашыйнікам, акрамя звычайнага ўзбраення яшчэ былі алебарды.

У сярэднявеччы на вайну мабілізоўвалася ад 2 да 20% насельніцтва, у залежнасці ад абставін і эпохі. Тэўтонскі ордэн у 1410 г. правёў максімальна магчымую мабілізацыю. Крыжацкая армія складалася з уласна войска ордэна, войска чатырох прускіх біскупстваў, прускага зямельнага апалчэння,

гарадскіх апалчэнняў, наёмных аддзелаў, войскаў паморскіх князёў і харугваў «гасцей» - замежных рыцараў. Усяго ордэн пад Грунвальдам меў каля 33 тыс. чалавек, з іх прыблізна 21 тыс. конных, 6 тыс. пехацінцаў і 5 тыс. чэлядзі. Акрамя таго, частка крыжацкага войска засталася ў замкавых залогах; на левым беразе Віслы знаходзілася група харугваў пад началам Генрыха фон Плаўэна для прыкрыцця накірунку магчымага ўдару. Не ўдзельнічалі ў бітве войскі з Лівоніі і Новай Маркі.

Мабілізацыйныя магчымасці Літвы і Польшчы былі намнога большымі, чым у ордэна. Вітаўт браў з сабой на гэтую вайну далёка не ўсё войска. Большая яго частка засталася дома. Патрабавалася прыкрыцце на мяжы з Прусіяй і Лівоніяй, неабходна было неяк прыкрываць паўднёва-ўсходнія межы ад Акі да Чорнага мора. У замках пакідаліся залогі. Хуткі і доўгі марш літоўскай арміі на злучэнне з Ягайлам мог адбыцца толькі пры адсутнасці ў ёй вялікай колькасці немабільнай пяхоты і артылерыі. Войска Вітаўта складалася пераважна з конніцы. Па падліках С.Кучыньскага, з Вітаўтам было каля 10-11 тыс. збройных, або каля адной трэці ўсяго войска Вялікага Княства. Колькасць польскіх войскаў пад Грунвальдам ацэньваецца ў 18 тыс. конніцы, 2-3 тыс. пяхоты і каля 18 тыс. у табары. У гэтую лічбу ўваходзяць і аддзелы прафесійных салдатаў, завербаваных на грошы, прысланыя Вітаўтам.

Колькасць войскаў саюзнікаў (без татараў) С.Кучыньскі ацэньвае наступным чынам:

польская кавалерыя - 18 тыс. разам з наймітамі;

літоўская кавалерыя - 11 тыс., не лічыўшы збройных слуг у табары;

польская пяхота - 2 тыс. (?), магло быць больш або менш;

літоўская пяхота - 500 чалавек.

Усяго 31 500 збройных. Кожны збройны браў з сабой харчаванне на 4-5 тыдняў. Акрамя харчавання войска везла палаткі, вопратку, запасную зброю, кухоннае начынне. На кожнае кап'ё мусіў быць хаця б адзін воз. Усяго ў аб'яднаным войску магло быць каля 10,5 тыс. падводаў. Такая маса павозак істотна замаруджвала рух арміі.

Колькасць татараў, прымаўшых удзел у Грунвальдскім паходзе, ацэньваецца прыблізна ў 1-2 тыс. чалавек. Камандаваў імі хан Джэлал-ад-Дзін, які разлічваў на дапамогу Вітаўта (і, як аказалася, недарэмна) у барацьбе за ўладу ў Залатой Ардзе. Магчыма, удзел у бітве на баку саюзнікаў прымалі малдаване, але ў невялікай колькасці.

Польскі гісторык Ян Длугаш, які пісаў аб бітве сорак з нечым гадоў пасля яе, па дакументах і ўспамінах сведкаў, называе 50 польскіх і 48 літоўскіх харугваў.

Грунвальдскую бітву з поўным правам можна назваць бітвай народаў. На баку ордэна ў ёй удзельнічалі перш за ўсё немцы з ордэна і розных частак Свяшчэннай Рымскай імперыі. У ордэнскай арміі былі палякі з Прусаў, самыя прусы і аддзелы заходнепаморскіх земляў пад началам князя Казіміра Шчэцінскага. Наёмныя аддзелы крыжакоў фармаваліся з чэхаў, мараўцаў, швейцарцаў. Саюзныя войскі складаліся з беларусаў, украінцаў, палякаў, летувісаў, былі яшчэ чэхі, татары, магчыма, малдаване.

На ўзбраенні абодвух войскаў мелася артылерыя, але яна не зрабіла значнага ўплыву на лёс вайны і Грунвальдскай бітвы. Выкарыстоўваліся галоўным чынам бамбарды, якія стралялі каменнымі ядрамі розных калібраў. Да лёгкіх можна аднесці бамбарды, якія мелі ядры велічынёй з кулак і вагой ад паловы да 10 фунтаў. Сярэднія ядры важылі 10-25 фунтаў. Вялікімі лічыліся бамбарды, якія стралялі ядрамі (памерам з чалавечую галаву) вагой у 25 фунтаў і болей. Акрамя таго, ужываліся гарматы, якія стралялі свінцовымі ядрамі. Яны мелі невялікія, зрэдку сярэднія калібры, найменшымі з іх былі рушніцы. Перад Грунвальдскай бітвай Тэўтонскі ордэн валодаў прыблізна сотняй гармат. У 1408 г. у ліцейнай майстэрні Мальбарка была зроблена асабліва вялікая бамбарда. Для яе адліўкі было ўжыта каля 231 цэнтнера [7] металу (сумесь медзі, волава і свінцу). Руля яе складалася з дзвюх частак, якія сашрубоўваліся; страляла ядрамі вагой у 9 цэнтнераў. Агнявы запас бамбарды ў паходзе 1409 г. складаўся з 14 ядраў, кожнае з якіх везлі на асобным возе. Яна вельмі паспрыяла здабыццю ордэнскімі войскамі замкаў у Добжынскай зямлі. У саюзнікаў артылерыі было менш, аб яе ўжыванні звестак няма. Вітаўт наўрад ці браў з сабой шмат артылерыі, акрамя рушніцаў і лёгкіх бамбардаў.

Поделиться:
Популярные книги

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Не лечи мне мозги, МАГ!

Ордина Ирина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Не лечи мне мозги, МАГ!

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Предложение джентльмена

Куин Джулия
3. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.90
рейтинг книги
Предложение джентльмена

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Клан, которого нет. Незримый союзник

Муравьёв Константин Николаевич
6. Пожиратель
Фантастика:
фэнтези
6.33
рейтинг книги
Клан, которого нет. Незримый союзник

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна