Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]
Шрифт:

Асноўныя падзеі разгарнуліся на няроўнай мясцовасці паміж паселішчамі Грунфельд (чамусьці польскія гісторыкі перайменавалі яго ў Грунвальд, адкуль і назва бітвы), Стэнбарк (Таненберг - у літаратуры бітва называецца яшчэ Таненбергскай [8]) і Людзвігава (Людзвігсхоф). Тутэйшыя пакатыя пагоркі вышынёй каля 200 м падзяляліся даволі шырокімі далінамі. З трох бакоў месца бітвы было акружана лясамі. Хохмайстар, дакладна вылічыўшы маршрут ворага, першы прыбыў сюды з войскамі і прыняў меры да ўмацавання пазіцыі. Былі выкапаныя і замаскіраваныя ямы-пасткі, расстаўлены гарматы, арбалетчыкі і лучнікі. Ульрых фон Юнгінген разлічваў затрымаць варожую конніцу каля перашкодаў, засыпаць яе стрэламі з гармат, арбалетаў і лукаў. Адбіўшы такім чынам атаку і нанёсшы ворагу страты, кінуць у бой сваю конніцу. Хохмайстар слушна імкнуўся такімі тактычнымі хітрасцямі неяк кампенсаваць перавагу саюзных войскаў у колькасці.

Ноччу з 14 на 15 ліпеня

перад узыходам сонца саюзная армія выйшла з лагера пад Дуброўнай і рушыла ў накірунку Стэнбарка і Ульнава. Праз 10 км войскі сталі абозамі каля возера Лубень. Ягайла ў спецыяльнай паходнай капліцы якраз збіраўся слухаць імшу, калі атрымаў паведамленне аб з'яўленні ворага. Гэта былі высланыя на разведку ордэнскія аддзелы. Аднак кароль не перапыніў набажэнства. Ян Длугаш увогуле апісвае ўдзел Ягайлы ў бітве як самы нязначны, а ўсё кіраўніцтва прыпісвае Вітаўту. Спрэчкі аб тым, хто камандаваў саюзнай арміяй пад Грунвальдам, цягнуцца доўга. Акрамя Вітаўта і Ягайлы называюцца яшчэ два кандыдаты. Мы схіляемся да думкі аб сумесным кіраўніцтве вялікага князя і караля. Абодва мелі акрамя дыпламатычнага яшчэ і немалы вайсковы вопыт. Вітаўт з самых маладых гадоў прывучаўся бацькам да вайны з крыжакамі. У Грунвальдскай бітве ролі былі падзеленыя. Вітаўт знаходзіўся на пярэднім краі, кіраваў войскамі непасрэдна ў баі, самой сваёй прысутнасцю натхняў і падбадзёрваў вояў. Ён арганізаваў выдатны манеўр з уяўным адступленнем. Ягайла ж знаходзіўся ззаду войскаў, мог скласці агульнае ўяўленне аб справе і ўплываць на яе, уводзячы ў бой рэзервы.

Вось саюзнае войска пачало выходзіць з лясоў і выстройвацца насупраць ордэнскага. На правым фланзе сталі літоўскія аддзелы, на левым - польскія. Значныя сілы былі размешчаны ў рэзерве па лясах. Заняўшы фронт такой жа даўжыні, як і ордэнскае войска, армія саюзнікаў мела большую глыбіню пастраення. Паколькі мясцовасць была перасечанай, войскі, па ўсёй верагоднасці, стаялі не ў лінію, а самкнутымі калонамі. Правы фланг літоўскай арміі абапіраўся на балоцістую пойму ракі Марэнзі. Левы польскі фланг, як і адпаведна правы фланг крыжакоў, прыкрывала балота.

Палкоў Вялікага Княства было каля 50. На іх харугвах луналі гербы земляў, а таксама выява Пагоні - дзяржаўнага герба, якая рознілася толькі дэталямі. На некаторых харугвах была выява радавога знака Вітаўта - Калумны. Найслаўнейшыя рыцары стаялі ў харугвах: віленскай, гарадзенскай, троцкай, ковенскай, наваградскай, лідскай, медніцкай, смаленскай, полацкай, віцебскай, кіеўскай, пінскай, берасцейскай, ваўкавыскай, драгічынскай, мельніцкай, крамянецкай, старадубскай і іншых. Буйнейшыя паны дзяржавы вялі ўласныя палкі. Татарскім дапаможным аддзелам камандаваў хан Джэлал-ад-Дзін, смаленскімі і мсціслаўскімі палкамі - князь Сямён-Лінгвен, брат Ягайлы, падольскімі - Іван Жэдзявід, літоўскімі - Пётр Гаштольд і Манівід. Намеснікам Вітаўта, па ўсёй верагоднасці, быў найслаўнейшы з усіх палкаводзец Сямён-Лінгвен.

Пад галоўнай харугвай польскага каралеўства (белы арол у чырвоным полі) стаялі лепшыя рыцары. Побач размяшчаліся так званая Гоньча харугва (з двума залатымі крыжамі ў блакітным полі) і надворная харугва Ягайлы з Пагоняй.

Затым ішлі харугвы ваяводстваў, мазураў, асобных паноў - усіх было 50.

Аб ордэнскіх харугвах захавалася больш звестак, бо 46 з іх апынуліся ў польскім палоне і яшчэ ў 15 ст. былі апісаныя і замаляваныя Длугашам. Галоўная ордэнская харугва мела выяву чорнага крыжа з арлом у цэнтры на белым полі. Разам з харугвамі прускіх комтурстваў стаялі палкі «гасцей», наймітаў, саюзных паморскіх князёў пад уласнымі сцягамі. У цеснаце і тлуме сярэднявечнай бітвы харугва была галоўным арыентырам. Ёю падаваліся сігналы, да яе збіраліся пасля атакі ці адступлення. Калі харугва апускалася, гэта значыла, што полк разбіты. Невыпадкова харугву трымалі і ахоўвалі найлепшыя рыцары.

Нарэшце абодва войскі сталі, гатовыя да бітвы. Яны займалі пакатыя схілы пагоркаў, пасярэдзіне ляжала далінка. Той, хто першы пойдзе ў атаку, павінны спусціцца трохі ўніз, а затым падымацца на супрацьлеглы схіл.

Хоць бітва яшчэ не пачалася, Ульрых фон Юнгінген ужо меў пэўныя выйгрышы. Яго армія здолела заступіць ворагу шлях на сталіцу, правільна разлічыць месца сустрэчы і падрыхтаваць пазіцыю. Цяпер патрэбна было зрабіць так, каб саюзнікі пачалі атаку першымі і натрапілі на перашкоды і абстрэл. Аднак, хоць сонца ўжо стаяла высока, з боку саюзнікаў не назіралася ніякага руху.

Не спяшаўся, уласна, Ягайла, а Вітаўт рваўся ў атаку. Кароль павольна апранаў латы, усаджваўся на баявога каня, потым выехаў на пагорак, агледзеўся... Затым вярнуўся ў даліну і пачаў пасвячаць у рыцары сваіх вояў. Сказаўшы прамову да новаспечаных рыцараў, Ягайла ўжо надзяваў шлем, калі прыйшла вестка, што ад ордэнскага войска прыбылі два герольды. У аднаго на грудзях быў знак Свяшчэннай Рымскай імперыі: чорны арол у залатым полі, у другога - герб шчэцінскіх князёў: чырвоны грыф на белым полі. Герольды прынеслі два аголеныя мячы - ад хохмайстра з вялікім маршалам каралю і вялікаму князю - і на словах перадалі выклік да бітвы. «Калі ж, можа, вялікаму князю і каралю не хапае прасторы, - сказалі пасланцы, - то мы адыдзем колькі трэба,

каб даць месца». І на самой справе ордэнскія войскі пасунуліся назад, адкрываючы даліну і пакідаючы паміж сабой і ворагам прыгатаваныя перашкоды. Хутчэй за ўсё гэта перадавыя аддзелы вярнуліся да асноўнай групоўкі. Такі дзёрзкі выклік меў на мэце падштурхнуць саюзнікаў першымі пайсці ў наступ. Так яно і здарылася. Літоўскае войска з поклічам «Вільня!» рушыла ў атаку. Затым пайшлі палякі, на хаду спяваючы «Багародзіцу». Паколькі наперадзе была лёгкая маняўровая конніца, то страты ад ямаў-пастак аказаліся невялікімі. Крыжацкія гарматы паспелі даць два залпы. Потым да канца бітвы ўжо не было чуваць ні аб іх, ні аб стралках-лучніках і арбалетчыках. Хутчэй за ўсё ў першым імклівым націску артылерысты, стралкі і пяхота, якая іх прыкрывала, былі выбітыя. Затым у бой уступіла цяжкая конніца. На правым літоўскім фланзе і левым польскім фактычна адбываліся дзве асобныя бітвы. «Калі шэрагі сышліся, то ўзняўся такі шум і грукат ад ламання дзідаў і ўдараў аб даспехі, як быццам абрушваўся нейкі велізарны будынак, і такі рэзкі лязгат мячоў, што яго выразна чулі людзі на адлегласці нават у некалькі міляў» (Длугаш).

Вітаўт знаходзіўся каля самых пярэдніх шэрагаў, Ягайла з моцнай аховай ад'ехаў на пагорак прыблізна пасярэдзіне фронту.

Праз гадзіну ці болей на правым фланзе саюзнай арміі адбылася падзея, якую даследчыкі ацэньваюць неадназначна. Пад націскам крыжацкіх войскаў частка літоўскіх аддзелаў адступіла. Адны разглядаюць гэта як уцёкі, іншыя гавораць аб тактычным манеўры. Такі прыём - уяўнае адступленне - часта ўжываўся на ўсходзе і прыносіў поспех. Вораг, паверыўшы ў перамогу, рассыпаўся ў пагоні за ўцекачамі і натыкаўся на засаду або свежае войска. Уцекачы раптам зноў аказваліся сабранымі ў арганізаваныя аддзелы і з новай сілай нападалі на агаломшанага ворага. Беларусы і ўкраінцы, якія складалі большасць войска Вітаўта, былі добра знаёмыя з такой тактыкай і карысталіся ёю. Галоўным аргументам за тое, што адступленне было манеўрам, з'яўляецца несумненны факт вяртання ў бітву адступіўшых аддзелаў. Акрамя таго, не так даўно стаў вядомы дакумент, які пацвярджае нашу думку аб адступленні як арганізаваным манеўры. Ужо пасля бітвы адзін з кіраўнікоў ордэна папярэджваў хохмайстра, што ў новай бітве вораг можа наўмысна выклікаць уцёкі некалькіх атрадаў, каб прывесці да разрыву баявых парадкаў цяжкай конніцы, гэтак, як адбылося ў «вялікай бітве». Частка крыжацкіх войскаў, якія гналіся за ўцекачамі, была акружаная і знішчаная каля літоўскага табара. Манеўр з адступленнем планаваўся загадзя. Смаленскія харугвы Вітаўт пакінуў на месцы, каб прыкрыць правы фланг палякаў і не даць крыжакам ударыць ім у спіну. Тры беларускія палкі Смаленскай зямлі справіліся са сваёй задачай, хоць панеслі значныя страты, а адзін з іх амаль цалкам загінуў.

На левым фланзе саюзнай арміі, аддзеленым ад правага пагоркамі, ішла свая бойка. Палякі і немцы пакуль без асаблівых маняўровых хітрасцяў ішлі сценка на сценку. Бітва працягвалася некалькі гадзін без перапынку, людзі фізічна не маглі вытрымліваць такой нагрузкі доўгі час, таму, відавочна, войскі на пярэднім краі пастаянна змяняліся. Тут раней ці пазней павінна была адчуцца перавага саюзнікаў у конніцы. Аднак пакуль палякам даводзілася туга. Нечакана пакінулі поле бою найміты з Чэхіі і Маравіі. Яны адышлі ад поля і спыніліся ў лесе. Толькі пасля таго, як каралеўскі падканцлер Мікалай Тромба прысароміў іх, воі вярнуліся ў бітву. Пад націскам крыжакоў упала вялікая каралеўская харугва з выявай белага арла. Аднак яе тут жа падхапілі і паднялі зноў. У ордэнскіх шэрагах, пабачыўшых падзенне непрыяцельскага сцяга, пачуўся пераможны спеў «Хрыстос паўстаў». Гэта быў крытычны момант. Ягайла, відавочна, падаслаў падмацаванні, якія выправілі становішча. Праз лес пайшлі войскі для абходу правага фланга крыжакоў з захаду. У шэрагі ордэнскай арміі стала частка рыцараў, якія вярнуліся з праследавання літоўскіх войскаў. Жахлівая бойка працягвалася далей. Ульрых фон Юнгінген у сваю чаргу, убачыўшы, што шаля вагаў схіляецца не на карысць ордэна, прадпрыняў рашучую спробу перамяніць лёс бітвы. Сфармаваўшы з рэштак свайго левага фланга і рэзерваў ударную групу ў 16 харугваў, ён стаў на яе чале і атакаваў каралеўскую армію. Выкананне гэтай акцыі сведчыць аб добрай арганізаванасці войскаў ордэна і высокай вартасці Ульрыха фон Юнгінгена як военачальніка.

Пад час гэтай атакі адбыўся напад на самога Ягайлу. Кароль са сваім атачэннем знаходзіўся трохі ўбаку ад накірунка атакі. Каб ордэнскія рыцары не пазналі караля, быў апушчаны малы каралеўскі прапорац з белым арлом на чырвоным полі. Ягайлу з усіх бакоў засланілі воі. Раптам з шэрагу крыжакоў вырваўся рыцар Леапольд фон Кёкерытц, апяразаны залатым поясам, і, разагнаўшы каня, цэліў дзідай у караля. Паводле рыцарскіх правілаў Ягайла прыняў бой. Ён падняў сваю дзіду, выехаў насустрач і «ўласнай рукой параніў» крыжака. Каралеўскі сакратар Збігнеў Алешніцкі заехаў збоку, ударыў Кёкерытца дзідай і той упаў з каня мёртвы. У сваю чаргу польскі рыцар Дабеслаў Алешніцкі напаў на хохмайстра, але той пазбегнуў удару лёгкім адхіленнем галавы і падбіў дзіду паляка ўгору. Апошні, убачыўшы сваю хібу, павярнуў да сваіх. Ульрых фон Юнгінген гнаўся за ім і параніў каня, але мусіў вярнуцца, каб не трапіць у палон.

Поделиться:
Популярные книги

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Не лечи мне мозги, МАГ!

Ордина Ирина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Не лечи мне мозги, МАГ!

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Предложение джентльмена

Куин Джулия
3. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.90
рейтинг книги
Предложение джентльмена

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Клан, которого нет. Незримый союзник

Муравьёв Константин Николаевич
6. Пожиратель
Фантастика:
фэнтези
6.33
рейтинг книги
Клан, которого нет. Незримый союзник

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна