Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]
Шрифт:

Лівонскія крыжакі збудавалі ў вусці Дзвіны замак і пачалі кантраляваць гандаль на рацэ, чым яшчэ ўзмацнілі канфлікт з Рыгай. Біскупы з Лівоніі напісалі да папы рымскага вялікую скаргу на ордэнцаў. Рыцараў абвінавачвалі ў розных грахах: ад забойства хрысціянаў да дабівання сваіх жа братоў-рыцараў, параненых у баі, і спальвання іх целаў па ўзору паганаў.

Актыўныя баявыя дзеянні адбываліся на берагах і водах Нёмана. Комтур Рагнеты прыдумаў збудаваць вялікі і высокі карабель - сапраўдны плывучы замак - і паплыў на ім па Нёману ў выправу. Аднак карабель сеў на мель. Паліць яго было шкада (шмат каштаваў сродкаў і сілаў), комтур спадзяваўся з часам вывесці судна на глыбокую ваду. Пакінуўшы на варце чатырох лучнікаў, пайшоў за падмогай. Ліцвіны акружылі карабель на лодках. У гэты час ён неяк сышоў з мелкага месца і паплыў па цячэнню.

Лучнікі бесперапынна адстрэльваліся з высокіх бартоў, аднак былі забітыя, а карабель спалены.

Вайну з Літвой у гэтыя часы арганізоўвалі галоўным чынам вялікі маршал і комтуры пагранічных замкаў. Хохмайстар быў заняты справамі з Польшчай. Цяжкую страту панёс ордэн у 1320 г.
– загінуў вялікі маршал Генрых фон Плотцке. Пад час выправы да Меднікаў, што на Жамойці, ён быў акружаны ліцвінамі і жамойтамі. Маршал з боем адступаў па адзінай свабоднай дарозе, але яна аказалася перакрытаю ссечанымі дрэвамі. У роспачнай бойцы загінулі разам з маршалам 20 рыцараў і шмат конніцы. Паміж палоннымі быў самбійскі войт. Яго, па паведамленню ордэнскага храніста, у поўнай зброі прывязалі на кані і спалілі жыўцом на ахвяру паганскім багам. Немалыя страты крыжакам нанёс выдатны ваенны правадыр Давыд Гарадзенскі, зяць вялікага князя Гедыміна.

Ліцвіны хадзілі паходамі не толькі ў Прусію, але і на Польшчу. Кароль Уладзіслаў Лакетак, уважаючы крыжакоў за галоўнага ворага, павёў палітыку на саюз з Вялікім Княствам. Ён выправіў да Гедыміна паслоў з прапановай міру і просьбай рукі яго дачкі Альдоны для свайго сына Казіміра. Гедымін даў згоду і ў якасці пасага дачкі выпусціў тысячу палонных палякаў.

Лакетак, не чакаючы сканчэння перамір'я з крыжакамі (да Божага нараджэння 1326 г.), пачаў граміць іх саюзнікаў. Спачатку спустошыў землі мазавецкага князя. Затым надышла чарга маркграфства Брандэнбургскага. У 1326 г. разам з літоўскай падмогай на чале з Давыдам Гарадзенскім палякі спустошылі ваколіцы Франкфурта-над-Одэрам. На адваротнай дарозе на прывале Давыд быў забіты ў спіну адным мазавецкім шляхціцам. Крыжакі ў 1327 г. разам з мазавецкім князем Вацлавам спустошылі Куявы. На наступны год Лакетак зноў з літоўскай падмогай ваяваў Хэлмінскую зямлю, а крыжакі з мазурамі хадзілі на Куявы, дзе пацярпелі паразу. У 1341 г. пад час аблогі аднаго з крыжацкіх замкаў стрэлам з гарматы быў забіты вялікі князь Гедымін. Вайну з ордэнам прадоўжылі яго сыны Альгерд і Кейстут. На той жа год крыжакі захапілі Добжынь. Польскі кароль, атрымаўшы падмогу з Аўстрыі, Літвы, Вугоршчыны, пайшоў на Хэлмінскую зямлю. Аднак ордэнскае войска не давала яму пераправіцца праз раку Дрвенцу. Кароль 10 дзён стаяў на адным беразе, крыжакі - на другім. Нарэшце палякі знайшлі новы брод. Каля яго затаілася некалькі вайсковых аддзелаў, астатнія пайшлі берагам да Бродніцы, ордэнскія войскі ішлі паралельным курсам па другім беразе. Схаваныя войскі Лакетка перайшлі раку і дымам падалі ўмоўны знак каралю, той рэзка павярнуў войска і на ўсю моц паімчаў да броду. Крыжакі таксама павярнулі, але іх цяжкія коні не паспелі за лягчэйшымі польскімі і вугорскімі, пераправа адбылася. Хохмайстар адступіў да Голуба. Было заключана перамір'е, спрэчкі вырашылі перадаць на суд чэшскага і вугорскага каралёў. Тады ж заключылі перамір'е і з Літвой - ордэн абавязаўся вярнуць заваяваную частку Жамойці.

Лівонскі ландмайстар абклаў горад Рыгу. Пасля працяглай абароны людны і багаты горад у 1330 г. з-за недахопу харчавання здаўся на ўніжальных умовах. Самыя шаноўныя жыхары павінны былі прыйсці да ландмайстра і скласці да яго ног усе свае прывілеі. Ландмайстар загадаў засыпаць частку гарадскіх равоў, разваліць мур на 30 локцяў у шырыню і праз той пралом на чале войска ўступіў у Рыгу. Ландмайстар быў таўсцяком і адна кабета, пабачыўшы гэты ўезд, заявіла, што не дзівіцца нежаданню крыжака прайсці праз браму, як усе людзі. Каб трымаць горад у паслушэнстве, крыжакі заклалі ў Рызе свой замак. Яны доўга і без асаблівых турбот жылі пад праклёнам папы, накладзеным за нежаданне вяртаць горад архібіскупу.

Быў у ордэне рыцар заганных схільнасцяў Ян фон Бендорф. Хохмайстар за гэта трымаў яго пад сваім наглядам у Мальбарку. За нейкую правіннасць у Бендорфа адабралі каня. У дзень святой Элізабеты, калі хохмайстар выходзіў з капліцы, Бендорф нанёс яму смяротны ўдар нажом. Адзіны спадарожнік хохмайстра - сабака пачаў так жахліва брахаць і выць, што адразу збегліся людзі. Забойца хацеў уцячы, але

яго выкрылі па плямах крыві на белым плашчы і затрымалі. Рыцары не хацелі крыві свайго брата і аддалі яго на суд папе. Той прыгаварыў яго да пажыццёвага зняволення на хлебе і вадзе.

17 лютага 1331 г. генеральная капітула абрала новага хохмайстра і прыняла меры для асабістай бяспекі кіраўніка ордэна. Яму далі варту з некалькіх рыцараў і жаўнераў. Капітула ўзнавіла звычай выбару хохмайстрам у пастаяннае таварыства аднаго рыцара, званага кампаньёнам (ад'ютантам). У абавязкі кампаньёна ўваходзіла сачыць за бяспекай хохмайстра, прымаць звароты, просьбы і г.д. З часам хохмайстры мелі па тры і чатыры кампаньёны.

Перамір'е ордэна з Польшчай скончылася, а мірнага вырашэння спрэчак не адбылося. Вайна працягвалася далей. Крыжакі захапілі ўсю Добжынскую зямлю. Пасрэднікі - вугорскі і чэшскі каралі выдалі прысуд: Куяўскую і Добжынскую землі вярнуць Польшчы, Памор'е пакінуць ордэну. Крыжакі не аддавалі захопленыя землі, патрабуючы ад караля Казіміра пісьмовай згоды з прысудам, а той яе не даваў. Нарэшце ў 1343 г. Казімір падпісаў з ордэнам мір у Калішы, па ўмовах якога адрокся ад усіх правоў на Памор'е, Хэлмінскую і Міхалаўскую землі. Крыжакі перадалі Польшчы Куявы і Добжынь.

Пасля замірэння з Польшчай вайна супраць Літвы павялася з небывалым размахам. З 1340 да 1410 г. было зроблена 97 паходаў на Літву. Галоўным чынам нападалі на Жамойць, а таксама на Горадню, Вільню, Трокі, Берасце, Ліду, Наваградак. У адказ за гэты ж час ліцвіны ажыццявілі каля 55 паходаў. Вялікія крыжацкія выправы (па некалькі тысяч чалавек) адбываліся ў 1382, 1383, 1384, 1390, 1391, 1394, 1402, 1403 гадах. Разам з тым штогод рабілася 4-8 невялікіх рабаўнічых выпраў, якія арганізоўвалі комтуры Рагнеты, Балгі, Астроды.

У 1360 г. у крыжацкі палон трапіў Кейстут, ён быў акружаны і аддаў зброю лівонскаму ландмайстру. Аднак князя хутка абмянялі на мноства палонных хрысціянаў. Але ў хуткім часе Кейстут зноў трапіў у палон. У бітве яго скінулі з каня, схапілі і прывезлі да Мальбарка. Варта днём і ноччу стаяла ля дзвярэй цямніцы, куды доступу не меў ніхто, акрамя крыжака з прыдворнай службы хохмайстра. Ён насіў князю ежу. Гэты крыжак быў родам ліцвін, яго маладым узялі ў палон, ахрысцілі на Адольфа, а па-простаму звалі Альфам. Доўгай і вернай службай ордэну Альф заслужыў давер хохмайстра. Кейстут знайшоў у адной сцяне вязніцы выемку, якая мела глыбіню на 2/3 мура. Князь схіліў Альфа на свой бок, атрымаў ад яго інструменты і ламаў муроўку ў адтуліне, пакуль не прабіў выйсце. Ноччу Кейстут спусціўся ў роў, вылез на другі бок па драбінах, апрануў крыжацкі плашч і без перашкод выехаў з Мальбарка. Дабраўшыся разам з Альфам да лесу, кінулі коней, некалькі дзён хаваліся па балотах, затым лясамі па начах дайшлі да Мазовіі, дзе ўцекачоў прыняла княгіня Данута - родная дачка Кейстута.

У канцы 1379 г. ля ракі Нарвы з'ехаліся хохмайстар, Кейстут, Ягайла (бацька Ягайлы вялікі князь Альгерд памёр у 1377 г.). Там яны прыйшлі да згоды і ў Троках заключылі мір на 10 гадоў паміж пагранічнымі раёнамі Прусіі і Літвы. Па яго ўмовах з абодвух бакоў не павінна было быць ніякіх нападаў. Жыхары пагранічных раёнаў маглі ў складзе войскаў сваіх краін удзельнічаць у паходах на глыбінныя раёны іншай варожай дзяржавы.

Ягайла, захацеўшы аднаасобна панаваць у Вялікім Княстве, увайшоў у тайную змову з крыжакамі супраць Кейстута. У 1380 г. была заключана патаемная дамова: вялікі князь (Ягайла) гарантуе Тэўтонскамуордэну поўныя мір і бяспеку. Калі ордэн пойдзе пустошыць край Кейстута ці яго сыноў, а вялікі князь выведзе сваё войска ў поле, то мір пры гэтым ніякім чынам не будзе лічыцца сарваным; толькі не павінны ўступаць у бітву з ордэнскім войскам. Калі воі ордэна па няведанню ўвойдуць у землі вялікага князя, зробяць шкоду, або захопяць палонных, то палон будзе выдадзены без выкупу, але каб дамоўленасць не адкрылася, рабіць выгляд, што выкуп атрыманы.

Ужо ў 1381 г. крыжакі пачалі ваенныя дзеянні супраць Кейстута - пустошылі Жамойць. Кейстут арганізаваў паход у адказ, які меўся быць нечаканым, але крыжакі ўсюды былі гатовыя да яго прыходу, што здзівіла старога князя. Усё стала яму зразумелым, калі атрымаў інфармацыю аб дамове Ягайлы з крыжакамі. Кейстут сказаў аб здрадзе свайму сыну Вітаўту, які быў у вялікай дружбе з Ягайлам і, можна сказаць, жыў пры ім. Вітаўт не хацеў даваць веры, запэўніваў бацьку, што вялікі князь яму давярае і нічога не робіць без яго ведама.

Поделиться:
Популярные книги

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот