Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трэцяя ракета

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Хе! Глядзі ты — заспяваў! І не баіцца! От жа малеча…

Мы ўсе пазіраем угору на дробненькае пырханне маленькае птушкі, і неяк адразу адлятаюць прэч нядаўнія страхі, турботы, з'яўляецца такое ўражанне, быццам мы толькі ўсталі з ночы ў гэтым акопе-ровіку і што не было ні трывогі, ні кулямётнага абстрэлу, ні бою. Адно толькі ніколі нядрэмнае наша адчуванне не хоча расстацца з прытоенай, заўсёды жывучай трывогай і ўсё трымае ў сабе прыглушаны напамінак пра тое, дзе мы і што нас чакае яшчэ.

Аб тым мы не гаворым, але тое, відаць, адчувае кожны, апроч хіба аднаго Папова. Як толькі сціхае абстрэл, ён пачынае нудзіцца без працы, пасля знімае гімнасцёрку і бярэцца прыладжваць

пад пагоны бляшаныя палоскі. Нядаўна яму прысвоілі званне яфрэйтара, і Папоў некалькі дзён усё ахаджвае свае новыя пагоны: прышывае лычкі, з чырвонага нямецкага кабелю робіць канты, цяпер вось прыладжвае бляшкі. Жаўтых задаволены, весела і з пачуццём узросшае годнасці азірае нас, але мы адчуваем, як ён пільна трымае вуха да кожнага гуку наверсе, і разумеем, што ён таксама чакае; Лёшка па-ранейшаму невясёлы. Крывёнак прысеў у нішу са скрынкамі і нешта калупаецца ў трафейным сваім кулямёце.

— От! Сказаў камбат, да ўзнагароды прадставіць усіх. За кулямёт. Атрымаем па медальку. Ці блага? — кажа Жаўтых.

Атрымаць медаль заўсёды прыемна салдату (асабліва таму, у каго нічога яшчэ няма), толькі Жаўтых пра тое наўрад ці марыць — вунь у яго колькі іх на грудзях. Крывёнку ды мне было б дарэчы па якой узнагародзе на нашыя нічым не аздобленыя гімнасцёркі, таксама як і Лёшку, каторы, апроч гвардзейскага значка (якім ён, між іншым, дужа ганарыцца), нічога не мае. Толькі Лёшка цяпер незадаволена ўзнімае да старшага сяржанта сваю лабатую галаву і кажа:

— Ерунду кажаш. Тут пакуль медаля дачакаешся, дык пяць разоў закапаюць.

— Чаму? — не злуючыся, добразычліва пярэчыць Жаўтых. — Цяпер — абарона, гэта хутка робіцца. Камандзір дывізіі падпіша — і гатова. Дарма толькі лаяўся ўчора: бач, як ладна абышлося, — і насмешліва дадае: — Прыйдзе на спатканне Люська, а ты ўжо ўзнагароджаны. Жаніх!

Ад тых камандзіравых слоў у мяне раптоўна і самотна занывае недзе ў грудзях — калі ён кажа тое пра Лёшку, дык, пэўна, лічыць іменна яго вартым нашай сяброўкі. Не сказаў жа ён гэта хоць калі-небудзь пра мяне або пра Крывёнка, а менавіта пра Лёшку. Значыць, тут ёсць усё ж нешта такое, што невядома мне, а стары хітраваты Жаўтых бачыць і ведае ўсё. Значыць, штосьці ўсё ж калі не было, дык магло быць у яе з Лёшкам, недарма гэта такія выразныя намёкі, зноў пакутна думаю я. Але Задарожны незадаволена чмыхае:

— Патрэбна мне тая Люська… як сабаку пятая лапа. Не такіх бачылі.

Я не ведаю, што мне і думаць. Не зразумееш адразу, ці ён прыкідваецца, ці кажа напраўду. І я не магу даўмецца, чаго ён так раптам перамяніўся да дзяўчыны, чаму так ахалодаў да яе? На гэты конт у галаве з'яўляюцца пэўныя здагадкі, але гэта зноў тое старое, учарашняе — агіднае і пакутнае. Я стараюся ўтапіць яго ў сваёй душы, прыцяць, не даць яму ходу і скіроўваю думкі на іншае.

Не, я, мабыць, ніколі так не скажу пра Люсю, хоць — сам разумею — у тым маё гора і мае пакуты. Я магу вылаяць яе сам сабе, збэсціць са злосці ў думках, але, адчуваю я, ніколі мне не счарсцвець да яе ўсмешкі, да яе голасу, яе манер трымаць сябе — да ўсяго яе такога ветлага, сяброўскага аблічча. Мне б вельмі хацелася з'явіцца перад ёй з баявой узнагародаю, з лычкам на пагонах, з чым-небудзь, што б зрабіла мяне большым, смялейшым, дужэйшым і больш вартым у яе вачах. Гэта цяжка, але я напэўна гатовы на новыя пакуты ў баях, абы мне толькі хоць трошачкі палепшаць і наблізіцца да гэтай незвычайнай дзяўчыны. А што яна вельмі ўжо незвычайная, лепшая за ўсіх на свеце дзяўчат, у тое я веру ўсёй сваёю недарэчнай, маладою душой. Не, відаць, жывучы з ёю на адным свеце, я не магу быць абыякавы да яе і сам не магу быць абыякім.

— Хе, Люся! —

іранічна хмыкае Лёшка. — Мы тут вось галовы пад кулі падстаўляем, а яна там з тылавікамі мілуецца. Таксама медаль зарабляе. Капітан гэты… як яго? Мялешкін? Даўно яна з ім круціць. Ведаю я…

Капітан Мялешкін! Гэта такі прыгожы, чарнявы хахатун з вусікамі. Праўда, я бачыў аднойчы на маршы, як на кані ён ехаў збоч фурманкі санітарнае роты і ўсё частаваў нечым дзяўчат і Люсю таксама, а яна вельмі ўжо весела ўсміхалася. Мы ішлі тады па ўзбочыне, была несусветная топкая гразь, — і я вельмі запомніў гэты выпадак.

Зноў паныласць і раздражненасць упаўзаюць у мой настрой — я зноў гатовы сказаць сабе: чорт з імі. Відаць, такая наша доля — пакуль мы тут думаем, марым, пакутуем пад агнём, там, у тыле, знаходзяцца спрытнейшыя людзі — афіцэры ці гэткія вось Лёшкі… Дзе ўжо нам! Мне становіцца злосна на сябе і на ўсё на свеце. Але недзе ў глыбіні адчування ціхенька сама па сабе жыве, не згаджаецца са мною ўпартая маленькая думка: не, не можа яна быць благою, не можа, яна не такая.

Па траншэі да мяне пералазіць цераз хлопцавы ногі Крывёнак. Ён сядае насупраць, падпёршы спінаю халодную ў засені сцяну, і, скасіўшы вочы на Лёшку, паказвае складзеную, як пакецік для парашка, паперку.

— Слухай, — ціха гаворыць ён. — Аддасі ёй… Калі што якое… Разумееш?

— Каму?

— Ну, не прыкідвайся. Ведаеш каму.

Я разумею, вядома, каго ён мае на ўвазе, але перадаваць ёй чужыя запіскі — гэтага я ўжо не буду. Зноў жа я думаю, што нічога з намі не здарыцца, наўкола ціха, так ціха, як гэта было ўчора, заўчора, і здаецца недарэчным усякае апасенне.

— Ну, выдумаў! — кажу я. — Сам аддасі. Чаму гэта я?

Крывёнак падазрона аглядае мяне, напэўна, разумее, што я прыкідваюся, яго скасабочаны твар перасмыкаецца. Некалькі часу, нібы выпрабоўваючы маю шчырасць, ён пазірае мне ў вочы, а затым, не ўпрошваючы і не кажучы нічога, хавае паперку ў нагрудны кішэньчык.

— Ну што ж… Не хочаш — не трэба.

Здаецца, ён пакрыўдзіўся.

Эх, Крывёнак, Крывёнак! Хіба не тыя ж пакуты раздзіраюць і маё нутро, хіба не нішчыцца святое і ў маёй душы? Але што зробіш?! У тым толькі і розніца, што, як і ўсе пакуты, адну душу яны спарахняюць, а другую гартуюць да трываласці сталі. Не ведаю, як у Крывёнка, а мая душа для гартавання, відаць, задужа слабая.

— Нічога, — кажу я і не веру ў свае словы. — Нічога! Ён балбатун, гэты… Нахваліўся…

Кажу я гэта дужа няўпэўнена, на ўсякі выпадак, і бачу, як Крывёнак толькі скрыўляе вусны і скептычна ўсміхаецца.

А час ідзе. Да нас у акоп ужо зазірае сонца і пачынае прыпякаць пілоткі. Плечы і тулава яшчэ ў ценю, а галовам спякотна, і Жаўтых, па-старэчы крэкчучы, перасаджваецца пад другую сцяну — у засень.

— Глядзі ты: маўчаць! Аніводнае міны. Дзіва! — кажа ён. — Ну, да вечара дабудзем, а там — на новае месца. Пад другую кучу.

Папоў надзявае гімнасцёрку і сціпла любуецца на свой выраб — пагоны. Уся вопратка на ім прыгледжаная, падагнаная, акуратная, гузікі на месцы, над правым кішэньчыкам тры вузенькія палоскі — нашыўкі за раненне. Гэтыя нашыўкі мала хто носіць у нас, хоць і многія былі паранены, але ў Папова яны на месцы. Якраз пад імі эмалевая зорка ордэна. На адным зубчыку эмаль выкрышылася, і ён белы, але ордэн роўненька прыкручаны на чырвонай суконнай падкладцы. Наводчык наш выглядае акурацістам, спраўным салдатам, адразу відаць схільнасць да вайсковае службы, толькі вось званне малое — яфрэйтар. Ну, але калі б ён быў сяржантам, дык, думаецца, яго падначаленым жылося б не дужа соладка — характар у Папова ціхі, але ўпарты і ўедлівы, асабліва ў дробязях.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги