Тутэйшыя
Шрифт:
Г а н у л я. Ну і госці! Адкуль ты іх выкапаў? Яны ж уперад у нас не бывалі.
М і к і т а. Не бывалі… не бывалі… Меджду протчым, уперад была іншая політычна-экономічная сытуацыя, пры якой не ўсюды яны маглі пабываць, а цяперака, як збольшага рангі і клясы абшліфаваліся, вось яны, гэтыя мае госці, і складаюць нам першым візыту.
Г а н у л я. А хай бы лепей не складалі, а то скачы перад імі немавеД а м а. як!
М і к і т а. Вы толькі, меджду протчым, мамаша, ад-казвайце, як я вас вучыў, а ўсялякіх іншых цэрамоній буду я сам даглядаць. Ага, яшчэ адно: як будзеце вітацца, то адну
Г а н у л я (махнуушы рукой). У нос дык у нос!
Уваходзіць Янка.
З'ява V
Мікіта, Гануля, Янка.
Я н к а (увайшоўшы, да Ганулі). Вось я ўспомніў, цётачка, адну сваю справу і мушу прасіць вашай у гэтым помачы. Надовечы я атрымаў ліст з вёскі ад сваей быўшай вучаніцы, у якім піша яна, што з бацькамі сваімі прыедзе ка мне ў госці. А гэта можа здарыцца нават сягоння. Усё было б добра, але бяда ў тым, што яны тут не маюць нікога знаёмага, дык не будзе ім дзе…
Г а н у л я…Пераначаваць. Ну, гэта не бяда! Можна будзе і ў нас. Ложкаў, праўда, лішніх няма, дык во тут на падлозе што-небудзь падмосцім, і пераспяць ноч.
М і к і т а. Яно так, меджду протчым, але ў мяне сягоння важныя госці будуць, дык, можа, вашым гасцём гэта будзе не па нутру?
Я н к а. Я пастараюся, каб яны вам і вашым важным гасцём не заміналі.
З'ява VI
Мікіта, Гануля, Янка, Наста.
Н а с т а (высоўваючы галаву з правых дзвярэй). Ці можна?
М і к і т а. Калі ласка! Меджду протчым, просім, просім!
Н а с т а (уваходзщь). Добры вечар! Як жывы-зда-ровы?
М і к і т а. Дазвольце пазнаёміць: мамзэль Наста Па-бягунская — настаўнік.
Я н к а. Здольнік, меджду протчым, гэта той… хэ-хэ-хэ!.. беларус, аб якім я ўжо вам успамі-наў… хэ-хэ-хэ! Не ўлюбецеся толькі.
Н а с т а. (да Янкі). Вельмі цікава з вамі пазнаёміц-ца! Нам такіх як найболей патрэбна.
Я н к а. Дзякую за гонар! (Набок.) А для нас і не цікава і не патрэбна такое знаёмства.
Н а с т а. Ці няможна ад гэтых П а н. оў дзе на хвіліну мне схавацца? (Паказвае на мігі, што мусщь папудра-вацца і паправщь валасы.)
Г а н у л я. Можна, можна! Пойдзем са мною ў другі па кой. (Выйшлі.)
З'ява VII
Мікіта, Янка.
Я н к а. Праўдзівая Пабягунская. Хто яна такая?
М
Я н к а. Спрытная, спрытная! Але і пры змененых сытуацыях каб вы толькі з сваім асэсарствам і з гэтай мамзэляй не вылецелі ў трубу. (Выйшаў у свой пакой.)
М і к і т а. Зайздрасць яго так і разбірае, меджду протчым. (Дастае з шуфляды ў стале чыноўніцкія адзнакі і перад люстрам прымяркоўвае іх.)
Уваходзяць Наста і Гануля.
З'ява VIII
Мікіта, Наста, Гануля.
Н а с т а. Аей, што я бачу?! Без усякае цэрамонн нашаму дзявоцкаму стану канкурэнцыю робіце — як кокетка, фліртуеце з люстэркам. А яшчэ калежскі рэгістратар!
М і к і т а. Але і мамзэль Наста, меджду протчым, сягоння падфуфырылася, як на баль-маскараду ў Белую залю.
Н а с т а. На баль як на баль, а з гасцямі спаткацца прыйдзецца, дык чаму ж крыху і не паднядзеліцца?
М і к і т а. А так, так! На тое ж сягоння мае імяніны.
Н а с т а. Ды я не аб імянінных гасцёх.
М і к і т а. Аб якіх жа гасцёх яшчэ, меджду протчым?
Н а с т а. Які ж вы недагадлівы!
М і к і т а. Ах, ужо ведаю — вы аб немцах?!
Н а с т а. Няўжо ж аб кім? Я з пэўных крыніц маю пэўныя весткі, што яны яшчэ сягоння будуць у Менску.
М і к і т а. О, ліханька! Каб хаця не ўваліліся на імяніны, а то сапсуюць усю абедню. А так, меджду протчым, хай сабе ідуць, гэта мне пад руку — буду зноў засядаць у губарнатарскай канцылярьй.
Н а с т а. Ого! так адразу. А я чула ад пэўнай асобы, што немцы як прыходзяць, то першым чынам направа і налева хапаюць усіх на работы — капаць акопы, а гэта не губарнатарская канцылярыя.
М і к і т а. Хэ-хэ-хэ! Я ўжо ведаў аб гэтым і загадзя забарыкадаваўся. Глядзеце! (Знімае з сцяны і надзяе пажарніцкую куртку і каску.)
Н а с т а. I што гэта значыць?
М і к і т а. А тое, што немцы пажарнікаў на работы не бяруць. Ну, вось я і падумаў аб гэтым раней і ўпісаўся ў Менскую пажарную дружыну. (Чуваць злева званок.) Ай, госці ідуць! Меджду протчым, мамаша, завесьце чым-небудзь вокны, можа — коўдрамі… а я пабягу спаткаць. (Выбягае.)