Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тутэйшыя

Купала Янка

Шрифт:

Я н к а. (адвёўшы набок Мікіту). Дайце яму тры рублі, і адчэпіцца.

М і к і т а. Дам дзесяць, а толькі ратуйце, меджду протчым! (Мацае па кішэні.) Ой, грошы засталіся ў рэгістратарскіх «меджду протчым». Пазычце мне да заўтра.

Янка дае яму грошы, Мікіта падыходзіць да Немца, становіцца на адно калена і падае грошы.

М і к і т а. Вось вам, ясне мусье немец, гэр гэрманіш, пакуль што контрыбуцыя, заутра дам энэксыю, а там, калі не хопіць, жонак, дзяцей залажу, меджду протчым, мамашу, толькі дайце

перадышку, не цягнеце ў палон!

Н е м е ц. (хаваючы грошы). Загаварылі б адразу гэткім языком, ваша прэвасхадзіцельства… (Бярэ «пад казырок» і выходзіць.)

З'ява XX

Тыя ж, без Немца.

М і к і т а (зрываючы з сябе і кідаючы па чарзе аб зямлю часткі пажарніцкага ўбору). К чорту пажарніцкую каманду! К чорту пажарніцкую кар'еру! (Пускаючы аб зямлю кніеамі.) I нямецкае шпрэхэн к чорту! I нямецкая губарнатарская канцэлярыя к чорту! Ад заўтрашняга дня займуся свабоднай профэсыяй — буду на Койданаўскай вуліцы гандляваць нямецкімі рублямі.

Гануля падбірае параскіданае, Аленка штохвіля пырскае смехам, Янка насмешліва ківае галавой, Гарошка пыхкае мацней люлькай і плюе.

Заслона.

Дзея другая

Позняя восень. Сцюдзёна. Пад вечар. Месца дзеі — кусок Катэдральнага пляца, называнага іначай мянчанамі «Брахалка», — бліжэй ад Койданаўскай вуліцы, з відам насупроць — вежа з гадзіннікам. Па пляцы колькі дрэў без лісцяў, некалькі садовых лавак. Праз усю дзею праходзяць то сюды, то туды рознага калібру грамадзяне, грамадзянкі і йграе напераменку лера і шарманка. Пры падняцці заслоны першым праходзіць справа ўлева Лернік з лерай, а пасля Шарманшчык з шарманкай. Некалькі быўшых паняў, стоячы радам, прадаюць усялякія хатнія манаткі. Непадалёк ад Паняў такі самы тавар прадае Гануля.

З'ява I

Гануля, Мікіта.

М і к і т а (у выцвіўшым чыноўніцкім асеннім пальце з настаўленым каўняром, з парасонам уваходзіць справа; да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, прадалі што-небудзь ці не?

Г а н у л я. А ні на іголачку. Як хто зачараваў. (Паказваючы на Паняў.) У тых таксама ніхто нічога не купіў.

М і к і т а. Нешчаслівым для гандлю і мне сягоннешні дзень выпаў. Каб хто хоць на смех запытаўся аб марках. «Рускія», кажуць, давай, а нямецкія, кажуць, меджду протчым, немцу прадай. А дзе тут таго немца зловіш, калі — па чутках — амаль не ўсе ўжо з гораду выйшлі. (Да праходзячаеа грамадзяніна.) На хвіліначку, пане мусье! Хачу вам нешта запрапанаваць. (Грамадзянін затрымоўваецца.)

Можа, з ласкі сваей купіце ў мяне маркі?

Грамадзянін іранічна і падазрона змераў яго вачыма ды пайшоў.

Г а н у л я. (да праходзячай грамадзянкі). Панечка, купеце ў мяне пацеркі, а можа, дамскі нэсэсэр, а можа, во гэта? — усё

за паўцаны аддам, усё за паўцаны. (Грамадзянка паглядзела-паглядзела тавар і пайшла.)

(Да Мікіты.) Вось так усе яны: паглядзіць і пойдзе, паглядзіць і пойдзе.

М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, я вам не адзін раз казаў і яшчэ кажу: у вас няма зусім гандлярскай жылкі, у вас не хапае нават чуткай кемнасці ў гандлева-прамысловых справах, дзе вымагаецца ад прадаўца пэўнай веды ў пазнаваннІ душы купляючага і яго грама-дзянскага і соцыяльнага становішча. I вось, напрыклад, меджду протчым, вы толькі што запрашалі: «купеце, за паўцаны аддам, за паўцаны». Разумеецца, кожны падумае, што ў вас зусім дрэнны тавар, якога і за паўцаны не варта купляць. Таксама паміж купляючымі трэба выдзяляць іхнія рангі і клясы — абавязкова; а вы, як, напрыклад, толькі што, не разгледзеўшыся дакладна, хто які йдзе, кажаце проста з моста: П а н. ечка, меджду протчым! А па-мойму, зусім не панечка, а самае меншае — мадама, а можа, нават і мадам-сіньёра.

Г а н у л я. Ды якая там яна мадама? Проста нейкая… нейкая…

М і к і т а. А хоць бы нават, меджду протчым, і такая нейкая. Усе роўна. У гандлёва-прамысловых адносінах мы павінны рабіць від, што яна і не такая, і не нейкая. Для нас адно важна: каб тавар куплялі, каб тавар не залежваўся. Меджду протчым, мамаша, я уважаю, што, апрача ўсяго іншага, сягоння ўдабавак нейкі выключны дзень, і вам ніякай гандлёвай «здзелкі», бадай, не ўдасца ўжо правесці. Дзеля гэтага йдзеце з таварам дамоў і шыкуйце вячэру, а я застануся яшчэ тут. Думаю, што мне ўдасца злавіць, меджду протчым, якога немца і ўсучыць яму ягоныя маркі.

Г а н у л я. (складваючы манаткі). Толькі пільнуйся, сынок, каб ён не ўздумаў цягнуць цябе ў палон і пры адступленні, як тады — пры наступленні.

М і к і т а. Не бядуйце, меджду протчым, мамаша, — я заўсёды знайду выхад з найгоршага крытычнага становішча. Ды я ж прасіў вас, мамаша, не ўспамінаць мне аб гэтай трагедыі майго жыцця. (Гануля маніцца выходзіць.)

Ага! Калі спаткаеце профэсара гэр Спічыні, то напомніце яму, што я ўжо яго чакаю на практычную лекцыю аратарскага мастацтва, вось толькі схаджу на мінутку на Койданаўскую вуліцу паслухаць, як там стаіць курс на валюту. (Пайшоў.)

Гануля, а за ёй Пані з манаткамі шнурам выходзяць. Па хвілі ўваходзяць Янка і Аленка.

З'ява II

Янка, Аленка.

А л е н к а. Здаецца, мы ўгаварыліся тут пачакаць на татку?

Я н к а. А так — тутака. Пакуль прыйдзе, можам хвіліну пасядзець.

А л е н к а. (сеўшы на лаўку, пасля паузы). Як вы заўсёды, дзядзька настаўнік, мудра вельмі разважаеце, ажио мяне часам страх бярэ! Вось, напрыклад, ідучы сюды, сказал! вы, што мы павінны дабівацца, каб быць не толькі гаспадарамі самі над сабой, але і над сваей воляй.

Я н к а. А як іначай?

А л е н к а. Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе. Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім «я», у сваей самабытнасці і смела сягнуць па свае неадымнае права самім распараджацца гэтым сваім «я».

Поделиться:
Популярные книги

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Господин следователь 6

Шалашов Евгений Васильевич
6. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь 6

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!