Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тутэйшыя

Купала Янка

Шрифт:

Гануля завешвае вокны. Наста круціцца каля люстра. Уваходзяць госці ў парваных верхніх вопратках, якія Мікіта знімае і выносіць у другі пакой. Поп апускае падоткнутыя полы сутаны. Пасля прывітання госці рассаджваюцца і крытычным вокам аглядаюць кватэру.

З'ява IX

Мікіта, Наста, Гануля, дама, поп, спраўнік, пан.

М і к і т а (як госці ўвайшлі і

раздзеліся, надскак-ваючы). Міласці прашу! Прашу пакорна! Маю гонар пазнаёміць — меджду протчым, мая мамаша, а гэта — мамзэль Наста Пабягунская.

Д а м а (углядаючыся пільна цераз акуляры з руч-кай на Мікіту). Што гэта ў вас, мусье, за такі орыгіналь-ны ўбор? Напамінае сабой форму а-ля-кум пажарны.

М і к і т а (глянуўшы на сябе). Мадам-сіньёра, вы згадалі. Гэта… Як яно… гэта… меджду протчым, пры-нёс мне мой прыдворны кравец для меркі, а я так заха-піўся найяснейшымі гасцямі (госці ківаюць галовамі), што і забыўся зняць. Меджду протчым, я заказаў сабе гэты віцмундзір з пэўнай мэтай… Прыходзяць немцы, пачнуцца балі, рауты, маскарады, а ў мяне во і гатоў маскарадны касцюм. Але, выбачайце, найяснейшыя го-сці,— пайду ўжо скіну, меджду протчым. (Выходзіць і варочаецца ў чыноўніцкай форме з усімі адзнакамі.)

Д а м а (ізноў узіраючыся на Мікіту). Ах, мусье! але вы фарсун: у вас мундзір са шліфамі!

М і к і т а. А гэта зроблена спэцыяльна для маіх, меджду протчым, найславутнейшых гасцей: хацеў пры-няць іх, як і калісь прымаў розных дастойных асоб.

С п р а ў н і к. Тады дазвольце і я свой мундзір удастойню.

Дастае з кішэні пагоны і прышпільвае. Дама памагае. Чуваць званок. Гануля выходзіць і прыводзіць з сабой Аленку і Гарошку, які, уваходзячы ў хату, выбівае аб пазногаць попел з люлькі.

З'ява X

Тыя ж, Аленка, Гарошка.

А л е н к а (узіраючыся у пісульку). Ці тут жыве дзядзька… як яго?! дзядзька Мікіта Зносак?

М і к і т а. I не дзядзька, і не Мікіта, і не Зносак, а тут жыве, меджду протчым, колежскі рэгістратар Нікіцій Зносілов.

А л е н к а. Я… я не ведаю…

М і к і т а. А калі не ведаеце, то чаго ўлезлі ў чужую хату, меджду протчым.

А л е н к а. Бачыце, мы з таткам шукаем нашага настаўніка Здольніка.

Г а н у л я. Ах, так бы адразу і сказалі, дзеткі! Ён тут. Зараз паклічу. (Стукае ў Янкавы дзверы.) Пане настаўнік! Да вас госці прыйшлі.

З'ява XI

Тыя ж, Янка.

Я н к а (увайшоўшы і вітаючыся). Вось мілыя, дарагія госцікі! А я ўсё разважаў, ці прыедзеце сягоння, ці не. (Да Ганулі.) Гэта, цётачка, тыя самыя падарожнікі, аб якіх я вам успамінаў: мая найздальнейшая вучаніца Аленка, а гэта бацька яе, Лявон Гарошка — найлепшы гаспадар з усяго сяла.

Г а н у л я (прыпамінаючы). Лявон Гарошка…

Лявон Гарошка… Як жа гэта так? Ці вы не з Дуброўкі?

Г а р о ш к а. Але, мая мілая, з Дуброўкі!

Г а н у л я. Ну, цяпер успомніла! Гэта ж мы блізкія сваякі: твой дзед і мая бабка былі родныя брат і сястра. Але чаго ж мы стаім? Сядайце, мае даражэнькія! Пане настаўнік, папрасіце, каб селі.

Сядаюць воддаль ад іншых гасцей.

М і к і т а (адыходзіць ад сваіх гасцей, да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, выехал! з гэтым сваяцтвам, як з козамі на торгі. Перад маімі гасцямі ўсю мне рэпутацыю папсавалі. Хаця не ўздумайце яшчэ за стол іх садзіць.

Чуваць з двух бакоў званок. Гануля меціцца ісці адчыняць, але закла-почана тым, у якія дзверы ўперад пайсці.

Н а с т а (падбегшы да Ганулі). Вы, мадам, ідзеце адчыняць тыя дзверы, а я адчыню гэныя.

Выходзяць.

М і к і т а. Каго там яшчэ нялёгкае нясе?!

Уваходзяць адначасова з абаіх дзвярэй Усходні вучоны і Заходні вучоны, разглядаючыся: Усходні — праз падзорную палявую трубу, Заходні — праз бінокль, не заўважыўшы спачатку адзін аднаго.

З'ява XII

Тыя ж, Усходні вучоны, Заходні вучоны.

М і к і т а (да гасцей, як, увайшлі вучоныя). Гэта адны з маіх добрых знаёмых, меджду протчым, Паны вучоныя. Сустрэў іх надовечы на Губарнатарскай вуліцы, дзе шукалі праўдзівых тыпаў беларускіх. Я сказаў, што адзін такі тып кватаруе ў мяне, — вось, відаць, і прыйшлі паглядзець. Паміж іншым, адзін з іх Усходні вучоны, а другі — Заходні.

У с х о д н і в у ч о н ы. (стукнуушыся з Заходнім). Чорт подзеры!

З а х о д н і в у ч о н ы. Пся крэв!

У с х о д н і в у ч о н ы. Ізвініце, судар!

З а х о д н і в у ч о н ы. Пшэпрашам П а н. а!

У с х о д н і в у ч о н ы. I вы здзесь?

З а х о д н і в у ч о н ы. I Пан ту?

Абодва кланяюцца адзін аднаму і прысутным.

М і к і т а (вітаючыся з вучонымі). Добра трапілі, меджду протчым, Паны вучоныя. Вось той, хэ-хэ-хэ! беларус, аб якім я вам казаў. (Да Янкі.) Пане настаўнік, гэта — Паны вучоныя, якія вельмі цікавяцца вашым, хэ-хэ-хэ! беларускім пытаннем.

У с х о д н і в у ч о н ы. Так вы это і есць настояшчый белорус?

Я н к а. Але, пане вучоны! дый не адзін. (Паказваючы на Аленку, Гарошку, Ганулю.) Во яшчэ адзін бела-рус і дзве беларускі.

У с х о д н і в у ч о н ы. (паказваючы на іншых). А це тожа белорусы?

Я н к а. А так, так! Вы згадалі: яны самдзеле тожа — беларусы, з пароды рэнэгатаў і дэгэнэратаў.

З а х о д н і в у ч о н ы. Паньске імен і назвіско?

Я н к а. Здольнік, пане вучоны.

Поделиться:
Популярные книги

Кристалл Альвандера

Садов Сергей Александрович
1. Возвращенные звезды
Фантастика:
научная фантастика
9.20
рейтинг книги
Кристалл Альвандера

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Осколки (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
78. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Осколки (Трилогия)

Гоплит Системы

Poul ezh
5. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гоплит Системы

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Батчер Джим
Досье Дрездена
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен